• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    ах мёд тым жа жаўтаватаматавым воскам, і Маня радавалася, калі на рамцы не было пустых ячэек. Замураваную вагавітую рамку дзед ставіў у скрынку, спецыяльна змайстраваную на гэты выпадак. Найчасцей, аднак, ён прывозіў на пасеку медагонку, што ўяўляла сабой сярэдніх памераў бочку з матавілам, у якое ўстаўляліся рамкі. Пры кружэнні з сотаў цягай гнала мёд, выганяла чыста, да кроплі.
    Маня любіла каштаваць мёд у сотах, таму і здаваліся ёй найвялікшай каштоўнасцю соты ў рамках.
    Рамкі былі цудам, ёю яшчэ не спасцігнутым.
    Перш чым дастаць з вулля адну або некалькі рамак, дзед правяраў іх усе, падлічваў запас мёду, каб не ўзяць лішку, каб пакінуць у вуллі на зіму пэўную частку бурштынавага скарбу — лета ж было на сконе і для пчол заставаўся апошні верасовы ўзятак.
    Дзедаў твар таксама хаваўся за сеткай. Адкрытымі, голымі ў яго былі толькі рукі, і калі Маня старалася трымаць свае рукі далей ад вулля, то дзед Пятро ніколькі ад пчол не засцерагаўся — і пчолы вольна поўзалі па ягоных руках, нібы даследуючы, ці ёсць ім ад іх якаянебудзь пагроза.
    Дзве рукі дзеда — заўжды галоўныя дзейныя асобы на пасецы, таму зрок Мані і быў прыкуты да іх: дужыя, з адметным цёплым адценнем, што нагадвала і вашчыну і мёд адначасова, гэтыя рукі сімвалізавалі сабой як не ўсю існасць сялянінасейбіта, селянінатворцы і, вядома ж, пчаляра.
    На жаль, у гэты вераснёўскі дзень дзед мала чаго апавядаў ёй пра жыццё пчол і наогул быў маўклівы. Толькі зрэдку за пчалярскім сіцечкам варушыліся яго вусы, ко
    83
    лерам небагата цямнейшыя, чым лёгкая даматканая світка, у якую ён быў апрануты.
    — Дзе наша чага, Манька?
    — А вунь, каля скрынкі...
    — Вазьмі і падсып у дымар.
    Яна была рада аказаць дзеду хоць якую паслугу. У момант засыпала ў дымар сухую, пакрышаную на дробныя кавалачкі чагу, зачыняла крышку і праз колькі хвілін падносіла дымар пчаляру. У руках дзеда ён пыхкаў з новаю сілай. Пчолкі ж, адведаўшы мяккай дымовай копаці, пачыналі гудзець як не ўсім роем.
    — Спакойнаспакойна, — звяртаўся да іх гаспадар: — Ніхто вас крыўдзіць не будзе.
    А тыя словы прамаўляліся дзедам як бы здалёку, спаважна, завучана. I слухаючы блізкага ёй чалавека як Бога, Маня ўсёй істотай, і, можа, хутчэй не па словах, ці не столькі па словах, колькі па ягоным дыханні, па запаволеных рухах, пачала разумець, што сам ён у думках не тут, а недзе далей... Оёёй, — ёй як бачыш передаваўся дзедаў журботны настрой, і ў нейкі момант дзяўчынка ўцяміла, што трывожыць дзеда.
    Яго сына Барыса, а яе бацьку, забралі з запасу на службу ў польскую армію. Здарылася тое ў сярэдзіне жніўня, a неўзабаве бацька вярнуўся ў начы, пастукаў у дзверы — маці адчыніла, запаліла лямпу. Яна, маці, не ведала, радавацца ці трывожыцца, гледзячы на яго. Толькі сказала, дзівуючыся:
    — Оо, табе да твару вайсковы мундзір!
    — Цяпер я нявольнік гэтага мундзіра, і таму, Ганя, у мяне мала часу — прыехаў развітацца.
    — Чаму? — няўцям спытала яна, знерухомеўшы ўмомант. Але, не дачакаўшыся адказу, кінулася ладаваць вячэру.
    Барыс падышоў да ложка, дзе сядзела, падабраўшы пад сябе ногі, Маня; яе вялізныя ў паўзмроку вочы выказвалі захапленне і цікаўнасць.
    — А вось гэта табе і Вольцы, — ён высыпаў з мяшка на коўдру шакаладкі, вабныя, у яркай абгортцы, з якіх утварылася ладная горка.
    За сталом гаворка ў бацькоў ішла паўшэпатам, але Маня разабрала асобныя бацькавы словы:
    — Ганя, будзе вайна...
    Праводзілі яго на наступны дзень. Праводзілі на шлях, які слаўся ў бок Пінска — там капрала польскай арміі
    84
    чакала чыгунка. Маці, развітваючыся, нейк нясмела перахрысціла яго і заплакала; бацька абняў і пацалаваў яе, пацалаваў Маню, Вольку — малая трымалася за падол мамінай спадніцы. У астатні момант Барыс змушана храбра, выбачліва і вінавата ўсміхнуўся, пры гэтым дадаў: «Маліцеся за мяне і не сумуйце!» Хваляванне перадавалася без слоў, і ад нечага Маніна сэрцайка сцялася.
    Хто ведае, ці паспеў капрал Рамановіч вярнуцца ў сваю вайсковую часць, як немцы пайшлі, палезлі на Польшчу. Пра вайну гаварыў увесь Моталь, што Моталь — шырокі свет. Адно дарослыя — бацькі і настаўнікі — згадвалі пра тую падзею нягучна, як пра нейкае калашматае, бы хцівы звер, ліха, ад якога пацярпелі палякі, і калі называць яго ў поўны голас, можа дакаціцца і сюды.
    Ад таго часу, як бацька пакінуў іх дом, у Маніным атачэнні, бадай, нічога не змянілася, калі не лічыць, што на мястэчка з кожным днём усё больш і больш наплывала трывога. Аднойчы ж, ідучы з палатняным ранцам са школы, яна зайшла ў краму, якую лічыла сваёй, але крамшчык Кастусь паглядзеў на яе, як на незнаёмку, ён быў разгублены і паскардзіўся: маўляў, не паспелі яны з Барысам Рамановічам як след умовіцца пра лёс гандлёвавытворчай спулкі, а варта было б на выпадак, калі і сюды дакоціцца ліха. Няхай яно ідзе на сухі лес!
    Як і раней пры наведванні бацькавай крамы, Маня ўзяла з рук дзядзькі Косці цукерку з сакрэтам, як і раней, Косця запісаў яе кошт у сшытак; дзяўчынка любіла адкрываць у цукерках забаўкі — усялякія там фігуркі звяркоў і іншых істот, але ж на гэты раз, калі выйшла на вуліцу, пашкадавала, што зайшла туды, бо ўпершыню выразна адчула, што бацькі няма, і што без бацькі свет, у якім яна жыве, можа змяніцца. Ад таго і задумлівы на пасецы пасечнік Пятро Пісарчук.
    Выпадак у краме свежым успамінам, шчымлівым і золкім, зноў дакрануўся да сэрцайка, і яна падумала, што дзед, толькі дзед і дзед, ён адзіны, хто застаўся, хто можа пашкадаваць яе, заступіцца за яе і за маці. Ен спрактыкаваны і мудры чалавек, а вайна — гэта нешта загадкавае і страшнае. I, пэўна, цяпер дзед быў ва ўладзе нядобрых згадак, што нітаваліся з выбухамі, разбурэннямі. Ен трывожыўся за лёс дарослых сыноў і роднай зямлі, сваёй сядзібы і гэтых вось безабаронных домікаў, населеных пчоламі.
    85
    — Дзедусь, скажы, а фашыстам не шкада рушыць дамы і забіваць людзей?
    — Хм... хто ведае... У вайне рушацца і дамы, і дзяржавы.
    Пятро Пісарчук хутчэй за ўсё не чакаў такога думнага пытання ад дзесяцігадовай унучкі і ў наступны момант адчуў, што яго адказ — не адказ і што малечы трэба яшчэ нешта сказаць.
    Паладкаваўшы рамкі ў вуллі, пастаяў, падумаў і зачыніў вечка. Пчолы гойдаліся ў паветры на крылах, як на нябачных арэлях, але іх пагрозлівае гудзенне спакваля рассейвалася і ўрэшце аціхла. Ён зняў з твару сетку і прысеў на скрынку, пад вечкам якой адна да адной стаялі рамкі з мёдам.
    Маня, разблытаўшы завязкі на шыі, таксама зняла маску. Адкрылася яе круглая галоўка з правым праборам у цёмнарусых валасах, кароткіх, пакручастых.
    — Вось і воля галаве! — з усмешкай сказала яна, папраўляючы белы каўнер на лёгкай сукенцы.
    Дзед прыгарнуў яе да сябе.
    — Дык пытаеш, ці не шкада немцу рушыць паселішчы і забіваць людзей... Бачыш, Манька, якая тут справа. На вайне людзі ў ваўкоў ператвараюцца, звярэюць. Іх ставяць у такія ўмовы. Перад тым, як пачаць вайну, правіцелі рыхтуюць салдат да рабавання і здзеку. He дай Бог з вайной знацца! Але ж твой бацька Барыс Рамановіч ужо там, у справе.
    — Ён у конніцы? — вочы ў Мані былі выразныя, матчыны вочы.
    — Пэўна, так. Ён з вінтоўкай на кані, а немцы — з пушкамі на танках ды на аэрапланах. Сітуацыя там — горш не прыдумаеш! — Дзед прыгладзіў свой зрэджаны і пасівелы чуб, які ўжо значную частку месца на галаве ўступіў залысінам: — Гэта навала можа дорага каштаваць палякам.
    — А Моталь, дзедусь, бамбіць не будуць? Я баюся...
    Па тым, як уважліва ўнучка глядзела ў твар яму, гэты абабіты жыццём чалавек зразумеў, што перад ім пастаўлена пытанне з пытанняў. I яно, відавочна, падказана дзяўчынцы агульнай трывогай у мястэчку.
    — Ці ж можа хто прадбачыць, Маня, што нас чакае наперадзе?.. Тут патрэбен Мікіта Парыпа. Вось хто, бадай, ведаў бы, што табе адказаць.
    86
    Аднак бачачы, што ўнучка нічога не цяміць пра Парыпу, ён патлумачыў:
    — Даўно, можа, дзвесце ці трыста гадоў таму, за Вялікім княствам Літоўскім, так звалася наша дзяржава, жыў у Моталі селянін Парыпа, які мог прадказваць падзеі. Машын тады не было і вялікай удачай, напэўна, здаваўся жалезны абруч або вобад на колах фурманкі. Але Мікіта Парыпа абяцаў людзям каменныя дарогі (шашу), потым, казаў ён, і вазы будуць бегаць самі. Сапраўды — прыдумалі чыгунку, стварылі аўтамабілі. «Адным матузком увесь свет павяжуць», — прадвызначаў ён. З’явіўся тэлеграф, тэлефон... «Паны будуць равы капаць, хлеба шукаць»... I да гэтага дайшло пасля кастрычніцкаі’а перавароту ў Расеі. Урэшце, доўгі час маталяне ніяк не маглі знайсці ключ да такіх слоў Парыпы: «Будуць чорныя птушкі з жалезнымі дзюбамі лятаць, сэрцы кляваць». Дзіўнае прароцтва! Дарэчы, як і ўсе яго прадказанні... 3 чорнымі птушкамі яшчэ нядаўна ў Моталі атаясамлівалі яўрэяў і лічылі, што Парыпа, гаворачы пра жалезныя дзюбы, меў на ўвазе грошы і нечалавечы ўціск... Але ж войны — адна за адной — падказваюць іншае ўяўленне пра жалезных птушак, ліха на іх... Самалёты... У гэты час яны кружаць над Варшавай і Кракавам. Варшава гарыць. Толькі мы будзем спадзявацца на лепшае, — і дзед Пятро, паказваючы ўнучцы, што размова скончана, як вялікі заступнік і прыяцель пяшчотна цмокнуў Маню ў цемечка.
    Вярталіся дадому. Конь цягнуў фурманку, і Маня, седзячы на возе побач з дзедам, назірала за голымі палеткамі, над якімі збіраліся ў кучы і кружылі вароны. А ўзбоч дарогі, над гаем, у паветры пырскаліценькалі дробныя птушачкі.
    Сонца ўсё бліжэй хінулася да зямлі. Пахла свежым сенам. I ёй падумалася, што будзе несправядліва і балюча, калі вайна жалезнай дзюбай дастане сюды, закружыць віхурай, перакуліць фурманку з мёдам, і пераверне ўсё, што асталявалася ў яе жыцці ды жыцці яе радзіны ў Моталі. Ад такога ўяўлення ўсё яе цела здранцвела і супраціўлялася дрыжыкам.
    12
    Ганна даіла кароў на аціхлым падворку, і ёй памагала Маня. Гэта была вечаровая дойка і быў момант, калі сонца, завісшы за сінімі хмарамі, афарбоўвала ў мяккі пурпур
    87
    серабрыстыя краявіны. Пурпур пакідаў на душы захапленне і разам трывогу.
    Насоўваліся прыцемкі. 3 возера чулася рэдкае спатоленае гагатанне гусей, якія збіраліся ў гурт і, валюхаючыся, кіравалі да сваіх падворкаў. I цурчэла малако. Струменіла і білася аб даёнкі. Малако — дарунак, які ўсе любяць, і Маня таксама, балазе з сырадоя ўтвараецца яшчэ вунь колькі ўсялякіх прадуктаў, наталяючых душу і страўнік.
    Малако ў Га