Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
я між людзьмі. Уявіце: усім пагражае вайна, і літоўцы ў страху гатовы абмяняць зямлю сваю. Іншая справа — наколькі гэта сур’ёзна? Беларусы, якія спакон вякоў жывуць на бітых ваенных дарогах і ведаюць цану ліхалецця, якія зведалі ўжо і горыч разарванай на кавалкі краіны, таксама моляць Бога аб лепшым лёсе. Толькі Мадагаскар у Індыйскім акіяне ім, бадай, і не сніцца. Свет вялікі, а душу няма куды дзець. Астаецца жыць, дзе нарадзіўся, ды дзякаваць Богу за куток, які ёсць.
— Гэта значыць, упакорыцца лёсу?
— Так, пане Мэндаль... А хіба ваш уцёк з Хелма сюды — не пакора лёсу? Вы ж пакінулі дом, млын, краму, ды толькі — не страх, не трывогу, якая і дагэтуль азмрочвае ваша жыццё.
— Бачыць Бог! — пахітаў галавою Мэндаль.
— Свет напладзіў шмат заваёўнікаў, — зазначыў дзед Пятро. — Я маю ласку ад паноў Скірмунтаў чытаць сёетое — з іхняй бібліятэкі. Беларусы, напрыклад, маглі б налічыць дзесяткі, а мо і сотні Іванаў Жахлівых, Напалеонаў і розных Напалеончыкаў, ліха на іх, якія ішлі з захаду і ўсходу, з поўдня і поўначы, рабавалі, гвалцілі, спрабавалі прыгарнуць сабе літвінскія, тож бо нашыя землі.Усе яны дзейнічалі аднолькава, і ў Гітлера замашкі — будзьце пэўны! Але ж сваім сялянскім розумам я не дапну, чуеце, да адной дзіўнай рэчы.
Пятро Пісарчук пакратаў відэльцам на талерцы кавалачак каўбасы, як бы вагаючыся, гаварыць далей ці не, і сказаў:
— Прабачце, ну што гэта ў Гітлера за прыхамаць такая: каб, ваюючы з іншымі народамі зза зямель, асобна зводзіць нацыю, якая не мае ні сваёй зямлі, ні краіны?..
Па тым, як госці пераглянуліся між сабой і лупавата ўставіліся на гаспадара, Маня зразумела, што гаворка менавіта пра іх; а яшчэ зразумела, што яе дзед Пятро Пісарчук паставіў рубам самае цікавае на гэты момант пытанне, яна адклала ўбок вышыўку.
93
13
— Азохунвэй! — усклікнуў Мэндаль і звярнуўся да Боруха: — А ці не цвяліць з нас гарпадар, а? — і да Пятра: — Увесь свет ведае пра ганенні на яўрэяў. Ці ж гэтага мала?
— Свет чуткамі поўніцца, і, канечне, васпане, тоесёе даходзіць да нас, асабліва цяпер, разам з уцекачамі. Аднак я мушу ўдакладніць пытанне, бо вы не адказалі мне на яго. Дык вось, панове: якая ж карысць будзе Гітлеру, калі ён адлучыць яўрэяў ад жыцця ў грамадстве, збярэ іх, скажам, у гета?..
— Карацей кажучы, — не вытрываў Паўлюк, — чаму ён уз’еўся на жыдаву?
Цішыню, якая зноў выдавала ніякаватай, парушыў Абко:
— Вып’ем...
Чарка, безумоўна, неяк змякчала той напружаны момант, але не здымала пытання, і купец Мэндаль, пэўна, прыкідваючы, што адказаць, пабарабаніў пальцамі па стале; на безыменным яго сядзеў залаты пярсцёнак, тоўсты, пукаты, бы літы павук.
— У прынцыпе вялікай загадкі тут і няма,— пачаў ён.
— Вой, ды ці варта пра гэта, а, Мэндаль... Ці мала што можа выдумаць якісьці вар’ят? — Борух выбачліва бліснуў зпад ілба на гаспадара застолля, з якім часам рабіў дробны гешэфт.
— He! — распрасцёр пальцы ў нязгодзе і, няйначай, асланіўся далоняй небарака Мэндаль. — Нене... 3 павагі да вас, гаспадар Пятро, і да вашага ўніклівага розуму мушу адказаць больш разгорнута. Справа ў тым, што я, валодаючы нямецкай мовай, меў гонар асабіста праштудыраваць змест мярзотнай кніжкі «Mein Kampf» Гітлера. Я спаліў яе потым... Але ж многае помніцца. Нельга забыць трызненні нацыста, згубіцеля яўрэяў.
— Вазьміце толькі на ўвагу, — крывячы ва ўсмешцы плоскія, абмасленыя губы, казаў далей Мэндаль: — Яўрэй гаворыць дзеля таго, каб хаваць свае думкі. Каб іх вуаляваць. Тактак... Праўду выказанага ім трэба шукаць пад натрусам слоў... Гэта — з кнігі Гітлера.
— Выдатна! — адгукнуўся гарэзліва рымнік Абко.
94
— Яшчэ замалада Гітлер пачаў даследаваць памкненні і высілкі сацыялдэмакратаў, іх мэты, метады дзеянняў. Ён быў уражаны, што сацыялдэмакраты адмаўляюць нацыю, адмаўляюць Бацькаўшчыну, законы і нават існуючую традыцыйную школу. Гітлер стаў прыглядацца, пачаў чытаць выданні, якія належалі гэтаму руху, — брашуры, газеты, вывучаць іх аўтараў, выдаўцоў... Азохунвэй! Ды там адныя яўрэі!.. Стаў прыглядацца да правадыроў — за рэдкім выключэннем, таксама сыны абранага народа. Каго ні вазьмі — дэпутатаў рэйсхстага, сакратароў прафсаюзаў, старшынь мясцовых арганізацый, вулічных агітатараў — усе жыды. I жах яго ахапіў. Mein Gott! Mein Gott! Ён пачаў калупацца ў крыніцах, а адтуль, не ў гэтай хаце гаворачы, мурло Мардахея — Карла Маркса высоўваецца. He дай рады... Яўрэйскае вучэнне марксізму падаецца яму суцэльнай бязглуздзіцай. Панове! Марксізм адмаўляе ў чалавеку духоўныя каштоўнасці і сілу, а на іх месца ставіць колькасны склад масы, яе ўтрупянелую вагу. Жахліва!.. Марксізм адмаўляе значэнне народнасці і расы, расы, чорт яе ўзяў бы! Марксізм, разам з астатнім яўрэйскім збродам, пляжыць нацыянальную культуру, школу, увогуле вядзе да разбурэння нацыі. Бачыце, колькі грахоў!
— Цяжка ўявіць, — сказаў Паўлюк да бацькі, — на чым жа трымаецца камуністычны Савецкі Саюз?
— А я, сынок, бачыў, на чым ён трымаецца. Як што чырвоным тэрорам той падмурак завецца! I Троцкі ці іншы д’ябал — наверсе!..
Маня пачала стамляцца слухаць сур’ёзную і далёкую ад яе дзявочага жыцця гаману, хоць клёк у застоллі і быў абумоўлены пачаткам трывожнай вайны, жорсткай, жахлівай...
Аб яе ногі цёрлася і лашчылася маладая кошачка Лёля. Яна ўзяла гэты жывы шэры камяк на рукі.
— Гаспадар Пятро, пэўна, бачыў многае наяве, калі жыў у рэвалюцыйным бедламе. Ну і Гітлер у сваёй кнізе даводзіць, што правіцелі сучаснай Расеі — злачынцы, на руках у якіх кроў мільёнаў спаважных інтэлігентных людзей. Уладыкі, піша, выйшлі з народа, рысы якога ўяўляюць сумесь звярынай жорсткасці і непамыснай ілжывасці. Гм... Наступны ў кнізе кляты сатанінскі момант: інтэрнацыяняльнае яўрэйства, якое трымае ў сваіх руках усю Расею... Яно, бачыце, лічыць Германію не саюзніцай, a
95
краінай, якую павінен спасцігнуць той жа лёс, што і Расею. Фюрэр арыйскай расы Гітлер баіцца гэтага і не можа дапусціць, каб яўрэі дасягнулі сусветнага ўладарства.
Пятро Пісарчук уважліва, з нейкай нават адчайнай цікаўнасцю слухаў і слухаў з вуснаў дасведчанага купца тое, што давала магчымасць разумець большае:
— Васпане Мэндаль, а вы, чытаючы тую кнігу, выпадкам не прыйшлі да высновы, што асноўная прычына вайны Гітлера — знялюбеласць да жыдавы і рахунак, які ён спрабуе прад’явіць вашаму племю?
— Кніга сапраўды наводзіць на падобныя разважанні. Па крайняй меры, такую думку цяжка аспрэчваць, як і тое, што марксізм — разбуральная сіла. Там ёсць словы: «Калі б яўрэю з дапамогай яго марксісцкага сімвала веры ўдалося атрымаць перамогу над народамі свету, ягоная карона стала б вянцом на магіле ўсяго чалавецтва». Азохунвэй!
— Дык вунь куды чорная кабыла шэльму фюрэра занесла! — кінуў жартам Абко.
— А што вы думаеце? — на лбе ў Боруха ярусам пайшлі новыя складкі. — Гм... Мы залезлі ў самыя нетры палітыкі. He ўсім яўрэям адно сніліся навуковыя вышукі і досведы Маркса!
— Вядома, — пагадзіўся з ім Мэндаль. — Я, напрыклад, бачу вялікую хібу, хлусню, злосны абгавор, калі хочаце, там, дзе балбатлівы фюрэр, пікіруючы на яўрэяў, даводзіць: маўляў, яны ўціраюцца ў асяроддзе іншых народаў, разлагаюць іх знутры і змагаюцца з тымі, хто стаіць на шляху, — падманам, паклёпам, ды проста ядам... Ну скажыце, якім чынам нейкі там Мэндаль у Хелме або, да прыкладу, Борух, Янкель, Абко ў Моталі, бэсцяць палякаў, крыўдзяць беларусаў? Азохун... вэйвэй.
Пісарчукоў сын Паўлюк пры гэтым усміхнуўся загадкава, унікліва і паварушыўся на месцы, як бы штось яму муляла. А Мэндаль ужо з прыкметнай палёгкай сказаў:
— Дык вось вам і «Mein Kampf». Я неяк тут пераадолеў агіду і адкрыта, не тоячыся, прадставіў вам думкі Гітлера і іншых нацыстаў дзеля таго, каб усе вы маглі зразумець, з кім маем справу. Фюфэр хоча, каб людзі прынялі яго ў вобразе і ролі новага месіі. А як жа інакш? I пагатоў ён пераконаны, што дзейнічае менавіта ў духу ўсемагутнага творцы — цьфуу на цябе!.. «Змагаючыся за знішчэнне яўрэяў, я змагаюся за справу, Богам ухваленую». Як бы не так!
96
— Дзякуй, пане Мэндаль, што шмат расказалі нам пра гэтага вылюдка, — мовіў гаспадар застолля, калі бежанец з Хелма скончыў апавядаць. — Я нават не спадзяваўся на такую шчырасць і нязмушанасць гутаркі, якая, бадай, магчыма толькі перад страшэннай навалай ды судным днём.
— А ў лазні мы ўсе роўныя! — зазначыў Абко.
— He забывайце аднак, што мы за накрытым сталом і гаспадыня любіць чысты посуд. Сілкуйцеся...
— Дзякуй гаспадыні! У яе залатыя рукі і шчодрая душа.
— У беларусаў шчодрасць на першым месцы.
— А я вам пра шчодрага яўрэя раскажу, — прапанаваў Абко: — За сталом яўрэй частуе госця: «Бярыце хлеб, намазвайце маслам». Госць: «Ды я намазваю». Гаспадар: «Не, гэта вы накладваеце, а не намазваеце».
Застолле адгукнулася рогатам.
— Калі па шчырасці, — сказаў Пятро Пісарчук, — тое, пра што паведаміў нам пан Мэндаль, наводзіць на глыбокі роздум аб лёсе вашага наўздзіў адметнага яўрэйскага народа і разам з тым паказвае, што яўрэі — не ягняты з боскіх пашаў, яны нярэдка выклікаюць дакор і нават больш моцныя пачуцці. Ці ж не так?
— Я вельмі шкадую, бацька, — падаў голас Павел,— што за гэтай пшыязнай размовай няма Барыса, от ён выказаўся б! Дарэчы, наш Хаім Вайцман — дойлід Сіёна!
— Ну — так... Галава, ліха матары, — сіяніст...
— Выбачайце, гаспадар Пятро, вы зацікавілі нас сваім закідам у наш агарод. Пасля Гітлера ўжо, можа, нам і варта пагадзіцца з чымнебудзь. Але ж вы гаварыце далей, мы слухаем вас, — папрасіў Борух.
— Я пасечнік, ведаеце, і пастаянна назіраю за пчалінымі сем’ямі. Сям’я пчол — гэта як крылатае грамадства, ды не абы якое, а, канешне, тое, што ўсвядоміла сябе супольнасцю, нацыяй. Цяпер уявіце сабе, што ў вулей убіваюцца восы або хоць бы пчолы нейкай іншай пароды. Як адрэагуе на іх з’яўленне рой?
— Ен дасць ім дыхту!..
— Так, чужакоў заб’юць і выкінуць. Законы прыроды жорсткія: не лезь не ў сваё радство! Гэта я да прыкладу... Цяпер давайце разгледзім іншую сітуацыю. У роя, скажам, не хопіць сілы, каб перамагчы чужынцаў, а тыя крадуць мёд і ўсталёўваюць у вуллі свае парадкі. Што будзе з нашым роем?.. Ён увесь загіне.
— He крыўдуйце, панове, — казаў пасечнік Пятро Рамано