• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    го, што на Парыпава бачанне свету ўглыб, дакладней, на ягоныя прадказанні яны не здатныя, дарма што пан Канстанцін, або Канстант, як яго клічуць у гэтым бу
    107
    дынку, — былы дыпламат і паплечнік Пілсудскага. Ды вось і ён сам падкаціў на калясцы, — прыслуга адчыняла яму дзверы.
    — Вітаю госця!
    Збянтэжаны госць паспяшаўся насустрач, каб паціснуць працягнутую яму руку, мяккую і, тым не менш, энергічную.
    Пятро ведаў, што ў пана пасля нейкай хваробы заставалася анямелай нага. I ўсё ж, нягледзячы на гэта, ён захаваў добрую форму, жвавасць, настрой і, каб не срэбра на галаве, ніколі б не даў яму 72 гады.
    — Пані Марыя сказала, што вы край анепакоены нечым. Што здарылася?
    — Уласна, нічога, і я прашу прабачэння ў пана за частыя візітаванні.
    — Ну што вы, што вы! Хай гэта вас не бянтэжыць! — Вялікія шэрыя вочы спанатранага ў палітыцы чалавека праменілі прыязнасць. — А вы прыехалі якраз дарэчы, паколькі ў нас бавіць час мой стрыечны брат, а ваш прыяцель, як я разумею, Раман Скірмунт.
    — Што вы кажаце! — абрадаваўся Рамановіч, хоць той Скірмунт, калі і быў ягоным прыяцелем, то чыста ўмоўна; яшчэ варта зазначыць, што зза разыходжанняў з братам у палітычных поглядах на Беларусь і ролю Польшчы ў свеце памешчык Скірмунт з Парэчча рэдка наведваўся ў Моладава да сваёй радзіны, хоць жылі яны, лічы, побач. I от цяпер ён быў тут.
    16
    Яны прайшлі з белага салона ў вялікую залу. Пан Канстант, нязмушана і спрытна перабіраючы рукамі абадок, пры колах, вёў госця ў бібліятэку. Пятро, ідучы за ім, быў удзячны лёсу, які падараваў яму гэты выпадак.
    На пане дыпламаце быў выдатны шэры з сіняватым адлівам касцюм і гальштук у тон. Усё адпавядала добраму густу, ён быў пры парадзе.
    Нарэшце, новыя шыкоўныя дзверы і прасторны пакой, абсталяваны адмысловай мэбляю з чорнага дубу. Пан Канстант прапусціў госця паперадзе сябе; насустрач ім падняліся з крэслаў двое: сіваваты, моцны ў касці, жвавы мужчына з вусамі — па авале твару і вострым пранізлівым позірку зпад цёмных броваў Пятро прызнаў у ім
    108
    Рамана Скірмунта, з якім даўней сустракаўся, а другі пан — тутэйшы — родны брат Канстанціна — Генрык, таксама ў веку, але яшчэ не страціў цёмнага колеру валасоў.
    Прывіталіся і спаважна пачалі рассаджвацца. Парачанец Раман сеў у крэсла, пакрытае чырвонай крамнінай. На другое чырвонае крэсла пан Канстант паказаў госцю з Моталя. Астатнія крэслы былі пакрыты англійскім узорчатым паркалем.
    — Даўно, шаноўны гаспадар, мы з табой не бачыліся, — сказаў Пятру памешчык Скірмунт. — Помню сына твайго, гожы хлопец, шляхцюком трымаўся, яго непакоіла сацыяльнае і палітычнае становішча люду паспалітага... Дзе ён цяпер?
    — Гэта мой старэйшы, Барыс. Ён цяпер у войску і, напэўна, бярэ ўдзел у абароне Варшавы. Таму і баліць мая душа...
    — He абаранілі Варшаву! — з нечаканай горыччу зазначыў пан Канстант. — Я маю весткі, што ўрад пакінуў сталіцу яшчэ да яе абароны. Інакш кажучы, ганебна рэтыраваўся, і гэта быў нядобры знак. — Ён з горыччу ўздыхнуў: — Прападзе польскі люд без Пілсудскага!
    Раман прыжмурыў вочы і тнуў кончыкамі пальцаў у стальніцу:
    — Я не аспрэчваю ваяўнічасці пана Пілсудскага. Мір праху яго! Але ж хіба не ён заключыў у 34м годзе пагадненне з Гітлерам аб мірным вырашэнні спрэчак?
    — Дапусцім, ён... I, дапусцім, у сваіх разліках мы зрабілі памылку.
    — А Польшчы здрадзілі не толькі Гітлер, але і іншыя яе саюзнікі — Англія, Францыя... Дзе іхнія войскі? — паставіў рубам пытанне Генрык, хоць, па сутнасціі гучала яно рытарычна.
    Пятро Рамановіч з цікаўнасцю слухаў братоў. Падобныя дыялогі і сентэнцыі цяпер гучалі, бадай, па ўсёй Польшчы. Гутарку доўжыў Раман Скірмунт, ён шокаў:
    — Уся справа ў тым, шо Юзэф Пілсудскі не мог не зрабіць памылкі, грунтуючыся на сваёй удаўнелай ідэімары — асобай місіі Польшчы на ўсходзе Еўропы. Я ж памятаю ягоныя планы ў 19м годзе заваяваць Расею і стварыць максімальна шырокую федэрацыю пад гегемоніяй Польшчы, маўляў, польскі жаўнер будзе падаваць руку японскаму жаўнеру! Дык чым жа ў гэтых захопніцкіх
    109
    планах ён лепшы ад Гітлера? Я помню і тое, шо ён казаў: «У так званай Беларусі будзе альбо польскасць, альбо расейскасць». Чаму, ну чаму, дазвольце спытаць, га? На тых жа падставах нехта можа сцвярджаць і, напэўна, сцвярджае, шо так званая Польшча павінна быць або расейскай, або германскай. Зноў жа, чаму?.. Шо, беларускі народ — не народ? Або ён не меў і не мае сваёй культуры? He меў Вялікага Княства, дзе культура і права былі за ўзор для ўсёй астатняй Еўропы?.. Вы паглядзіце на Вільню, сталіцу Княства, — якія выштукаваны гмахі, палацы, які парад вуліц! Панове Скірмунты! — з немалой доляй патэтыкі звярнуўся Раман да братоў. — Вы сёння польскія дзеячы, польская костка! А было ж інакш. У 16—17м стагоддзях наш род гаварыў на той мове, на якой Сапега пісаў Статут Вялікага Княства Літоўскага. Паглядзіце: чым не фатальнае супадзенне? Мова Статута — тая ж мова, якой і цяпер народ карыстаецца! На гэтай мове Янка Купала піша свае журботныя вершы. — I ён прадэкламаваў:
    Невясёлая старонка
    Наша Беларусь:
    Людзі — Янка ды Сымонка, Птушкі — дрозд ды гусь.
    Або з таго, шо мне даводзілася чытаць раней:
    Праз шо плачаш, мужычок?
    — Праз людзей і неба. Чаго хочаш, мужычок? — Трохі солі, хлеба.
    — Між іншым, — доўжыў размову Раман Скірмунт, — Пілсудскаму, Гітлеру ды, бадай шо, і Сталіну законы не пісаныя. Але, калі ўважаць хоць на нейкую культуру і элементарную логіку, то дзе яны ў такой палітычнай заяве: у Беларусі павінна быць альбо польскасць, альбо расейскасць? Глум над светам, не болей!..
    Расхваляваны Раман устаў і пачаў хадзіць між крэсламі. Канстант маўчаў, як што быў азадачаны эскападай стрыечнага брата. Падаў голас Генрык:
    — Але ж я выхаваны на польскай культуры.
    — Правільна! 1 я ўзгадаваны ў польскай культуры, але не ўважаю сябе за паляка. Я даўно ўжо казаў людзям пра гэта. Я не маю найменшай патрэбы залічваць сябе да народнасці, з якой лучыць толькі культура, тым больш навязаная сілай пры пэўных абставінах.
    110
    — Рамане! — звярнуўся да яго Канстант. — He гарачыся, калі ласка, і не гневайся — жыццё, лічы, пражыта. I пражыта яно намі парознаму. Што зробіш?
    — Костусь, усё гэта так. Але ж мы селі за гэты стол, каб асэнсаваць шоколечы. Ты служыў рэжыму, які бачыў сваю асобую місію на ўсходзе ў тым, каб каланізаваць народы, і ў першую чаргу нас, беларусаў, ды распаўсюджваць польскасць. Царызм таксама бачыў свае вялікадзяржаўныя інтарэсы ў тым, каб душыць палякаў, беларусаў, украінцаў, пазбаўляючы іх найперш роднай мовы. Губернатар паняволенага краю Мураўёў, як і Пілсудскі потым, выразна ўяўляў сабе гэта: «То, что не доделал здесь русскнй штык, доделает русская школа». Вось таму мы, тутэйшыя, і ўзгадаваны ў польскай культуры, а іншыя — у рускай. Таму палякі і ўпусцілі шанц дамовіцца з Савецкай Paceaft аб супольнай абароне перад пагрозай фашызму. А Гітлер тым часам узяў у Сталіна індульгенцыю на адпушчэнне грахоў.
    На стале ў цёмных бутэльках стаяла чырвонае віно, побач — невялікія празрыстыя шклянкі з крышталю. Стаяла таксама кава ў кафейніку і белыя кубкі на сподачках. На талерках ляжаў парэзаны сыр і асобна — пячэнне, бісквіты...
    Раман падышоў да стала, наліў сабе ў шклянку віна і тым самым як бы падаў прыклад іншым.
    — За правы і свабоднае развіццё для кожнага народа! Няхай згінуць каланісты і дыктатары, не пра нас будзь сказана!
    Костусь пачуваў сябе ніякавата ад бунтарскага імпэту Рамана, але палічыў за лепшае паквітацца з ім жартам. Ён, праўда, перш звярнуўся да селяніна Пятра:
    — Гаспадар Пятро, як гэта ў вас, мужыкоў, гавораць? Госць... Аа, вось: госць — не костка, за вароты не выкінеш!
    Раман кінуў яму з іранічнай усмешкай:
    — Дзякуй...
    — Аднак, — сказаў ён, — нам добра было б паслухаць, што носіць у думках гаспадар ІІятро. Моталь большы за Моладава і Парэчча, а дзе больш людзей, там, пэўна, і розуму болей. Так ці не?
    — А я вем? — усміхнуўся ў вусы мудры моталец. — Я мог бы ў Бога спытаць — дык хадзіць далёка, але ж ...
    Чырвоныя промні сонца, прабіваючыся скрозь вершаліны дрэў у садзе, падалі сюды і асвятлялі сваім неспакой
    111
    ным святлом твары дыскутантаў. Пятро Рамановіч ацаніў пытанне, якое, на першы погляд, было вельмі простае, а на самой справе ўяўляла сабой загадку або задачку на кемлівасць. Паны з датклівай цікаўнасцю чакалі ад яго адказу. I, усцешаны іх ўвагай, Пятро паспрабаваў давесці ім свае думкі.
    — За два тыдні, як пачалася вайна, насельніцтва ў нас прырасло. За кошт польскіх уцекачоў, найперш, яўрэяў. Ва ўправе зарэгістравана ўжо каля паўтары тысячы бежанцаў. От толькі наконт розуму ў грамадзе — няма на яго попыту. Дзіва што, светам правяць разлік і грубая сіла. Я думаў пра гэта, асабліва пасля гутаркі з купцом Мэндалем, уцекачом зпад Хелма, — і Пятро ўсміхнуўся нейкім сваім успамінам...
    — Мы слухаем, — нагадаў Раман.
    — Гутарка была — так бы мовіць, без клею, за шыхаваным сталом. Мэндаль, як, зрэшты, і пан Костусь, чытаў «Майн кампф», і з ім цікава было абмеркаваць прэтэнзіі Гітлера. Яны вам добра вядомы: яўрэі ў свеце — найпершае зло, яны прыбіраюць да рук ключавыя пасады, яны прынеслі ў грамадства аблудлівы камуністычны рэжым і правяць баль у Расеі. Яны наважваюцца абрабаваць да споднікаў увесь свет... Таму Гітлер, як тое і належыць высокароднаму арыйцу, абрынуў на іх свой справядлівы гнеў, ён, чуеце, абараняе ад юдакамунізму свой народ і іншыя народы... Я проста аслупянеў, слухаючы Мэндаля, — прызнаваўся Пятро. — Няўжо, думаю, гэта і сапраўды так? Няўжо Гітлер зза яўрэяў распачаў вайну?..
    — Пытанне няпростае, — зазначыў у роздуме Раман Скірмунт. — 3 гэтым выбраным боскім народам, канешне, могуць быць праблемы скрозь, дзе ён, як пырэй, распаўсюджваецца. Толькі ж з яго асяроддзя выйшлі таксама выдатныя дзеячы асветы, культуры. У свой час я, напрыкад, захапляўся чаруюча дзіўнай прозай Змітрака Бядулі, які друкаваўся ў «Нашай ніве». Цікава, аднак, шо мусіў сказаць табе, чалавеча, купец Мэндаль?
    — Ён усё разумее, але што можа змяніць ардынарная яўрэйская душа? Мяркуе, што не столькі ў іх прычына, бо з кнігі відаць: Гітлеру патрэбны новыя тэрыторыі, якіх у яўрэяў няма. Яны ж самі іх шукаюць.
    — Але ж, але ж... — дыпламат Канстант падаўся з каляскай да кніжнай паліцы. — У дыктатараў, заваёўнікаў — свая псіхалогія. Яе адметнасць у тым, што яны вызва
    112
    ляюц