• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
     камандзірам, станістым хударлявым лейтэнантам... Збоку з цікаўнасцю назіраў за гэтымі дзеямі і Пісарчукоў малодшы — Паўлюк.
    Толькі не меней шчасця ад шумнай сустрэчы было і ў дзяцей, якіх круцілася тут процьма. Дзеці, а сярод іх і Маня, знайшлі, што чырвоныя байцы маюць колер зусім не чырвоны, не адпаведны таму, і што адзенне на іх запыленашэрае, а на некаторых — з зеленаватым адценнем... Такія ж пілоткі.
    Салдаты, напэўна, здарожыліся і былі стрыманыя ў выяўленні пачуццяў сваіх. Калі ж калона мінула браму і ўцягнулася ў мястэчка, адзін з чырвонаармейцаў, паджылы, сутулаваты, з іранічнай усмешкай на твары, шпурнуў ад сябе прэч букет кветак, якія ткнулі яму ў рукі жанчыны. Ад неспадзеўкі тыя жахнуліся і наперабой пачалі кпіць з мужыка. Маня ніяк не магла ўцяміць, што здарылася.
    Частка фурманак з рознымі салдацкімі прыпасамі і кулямётамі размясцілася на прывал за Моталем, а астатнія былі размеркаваны па вуліцах мястэчка, адна ж спынілася якраз насупраць іхняга двара. Дзед Пятро як можна лагодней прывітаўся з гасцямі; сюды ж выйшлі і цікаў
    127
    ны сусед Абко і іншыя суседзі. Абко, трохі пераігрываючы самога сябе ў шчырых інтанацыях, прадэкламаваў:
    — Дарагія таварышы, слаўныя чырвонаармейцы, дзякуй вам, што вы вызвалілі нас ад польскага ярма!
    Яму адказаў салдат, які выпрагаў коней:
    — Ад ярма вызвалілі, а хамут надзенем!
    Яго таварышы зарагаталі, аднак жарт атрымаўся акурат, як тыя цукеркі з сакрэтам, якія любіла Маня, у ім было штось нечаканае для большасці жыхароў Моталя.
    Абко сумеўся і павёў галавой на сухаватай шыі ўлеваўправа, нібы асцерагаючыся таго дакляраванага хамута.
    — Хведар, няйначай, будуць праблемы, — сказаў ён другому суседу — Бушкевічу Хведару, ціхманаму і роўнаму на характар мужыку.
    — Пажывем — пабачым...
    — Эвоой! А хлопцы ж якія! — уварвалася ў гурт мужчын бойкая маладзіца— Германка: — Ці на доўга да нас?.. Го! А мо ажэнім каторага?
    — Калі толькі сёння вяселле, то мы згодны!
    — Пашукаем нявестаў... Скажыце, а як у вас людзі жывуць?
    Салдаты адказвалі ў тым жа тоне, памагаючы адзін аднаму:
    — Добра!
    — Бо нічога не маюць...
    — А калі нічога няма — няма і клопатаў!
    — To, можа, тут, за панамі, жыццё было лепшае, га? — спытаў азадачана той жа Абко.
    — Там лепей, дзядзька, дзе нас няма!
    Калі гамана трохі страціла сваю вастрыню, дзед Пятро і бабуля Аксіння павялі салдатаў, як сыноў сваіх, у хату. I Маня, гордая такімі гасцямі, суправаджала і, суправаджаючы, разглядвала кожнага з іх, палівала на рукі, калі яны мыліся, дапамагала сваёй маці і бабулі накрываць стол.
    Чырвонаармейцы дружна ўпляталі ежу, сала з бульбай і агуркамі, тварог са смятанай і, уважаючы на шчодрасць пачосткі, хвалілі гаспадароў:
    — 0, у вас тут малая Амерыка: каўбасы, залітыя шмальцам, шынка вэнджаная!..
    — А яшчэ і мёд!
    — А што, у калгасах у вас гэтага няма? — пацікавіўся дзед Пятро.
    — У калгасах няма, а такія моцныя сяляне перавяліся.
    128
    I тут прыгадаўся Пятру Пісарчуку расказ Ладзя Палто, які колькі гадоў назад пабываў у камуністычным свеце, вярнуўся і быў рады лушпіне.
    — Я не буду вас уводзіць у зман, — сказаў гаспадар. — Што маю — не хаваю. Але і ў нас не ўсе сем’і так заможна жывуць.
    Салдаты заўважылі чорную хустку на галаве ў нявесткі Пятра — Ганны. У аздобе гэтай хусткі асаблівай бледнасцю вызначаўся яе твар, схудалы, але ўсё яшчэ прыгожы. Хтось з гасцей спытаў, ці не хворая яна.
    — I так, і не, — быў адказ Ганны.
    Нябога, яна пры гэтым ўсміхнулася, бадай, аднымі вуснамі:
    — Хворая на мужанябожчыка...
    Байцы выказалі сваё спачуванне.
    Пры развітанні старшы з іх — сяржант Краўчук пажадаў гаспадару таго, што было для яго запаветным:
    — Дай Бог, дзядзька Пятро, каб вас не чапалі!..
    Нягледзечы на розніцу ў веку і жыццёвым вопыце ды палітычных стасунках, яны добра разумелі адзін аднаго, і, каб тыя словы сяржанта ды Богу ў вушы, яно можа і добра было б.
    Селянін Пятро штодня прасіў Бога, каб ён адвёў ад яго гаспадаркі і сям’і зайздроснае вока, каб даў людзям мудрасці лічыцца з уласнасцю, як што набыта яна сваімі рукамі, сваім розумам, кемнасцю, спрытам... Прасіў Бога і пры гэтым дзівіўся, што да Усявышняга апелюе не толькі шчыры люд, аратыя, сейбіты, ай усялякія ацяробкі, хто не дбаў пра сваё і пазіраў на чужое. Усеусе шукаюць ягонай увагі, разумення, блаславення, падтрымкі... Куды ўжо больш, калі Гітлер і той браў сабе ў памагатыя Бога, з яго імем распальваў жарсці вайны, ламаў і калечыў, забіваў і катаваў, маўляў, з намі Бог! Цьфу на гэтакую пачвару!.. Але ж чаму Бог церпіць усялякіх злыдняў?
    Адчуваючы, што пры ўласнай кемлівасці яму такі не стае сіл і розуму, каб усё, што ведае, чуе і бачыць, спалучыць, упарадкаваць, Пятро аднаго разу прыцягнуў увагу святара Георгія Раздзялоўскага да гэтакіх акалічнасцей. 3 ім не складана было памеркавацца, балазе яны падтрымлівалі сяброўскія зносіны.
    — На ўсё ёсць воля Божая, — адказаў святар завучана, сам адчуваючы нездавальненне падобным адказам, але ж і іншага тут не дадзена, бо каму яшчэ, акрамя Хрыста, да
    5 Зак. 2827
    129
    вялося пранікнуць у боскую канцылярыю, каб знайсці штось больш пэўнае. — Каму Бог даў волю ўладарыць над людзьмі, з таго і спытае. У Бібліі ж сказана: «...якою мераю мераеце, такою адмерыцца і вам».
    — Ойча, я пра гэта ведаю, — засведчыў Пятро. — Але, калі меркаваць па тым жа свяшчэнным пісанні, Усявышні бласлаўляе людзей як на добрыя ўчынкі, так і на грахі. Сказана ж: «Ён добры і да няўдзячных і злых». А яшчэ: «Дабраслаўны чалавек, якому Бог не накануе граху».
    У вачах айца Георгія з’явіўся агеньчык жывое думкі, і, пасмыкаўшы кудзелю сіваватай барады, ён хітра ўсміхнуўся:
    — Вазьму на сябе смеласць прызнаць, што першы пастулат мудры. Іначай як бы ты прымусіў злых спавядацца? Бачыш... I не выстарчыла б святару адпускаць грахі, мда...
    — Як жа тады на зямлі могуць усталёўвацца парадак, мір, спакой, дабрачыннасць? Ці могуць быць узаемаразуменне і злагада між людзьмі, між намі і Богам? Даруй, Госпадзі, мне грэшныя думкі мае! — і ён перахрысціўся. — He сплю я, ойча, начамі і ўсё думаю, і перад вачыма тая сухастоіна. Яна падае... А я трызню, уяўляю Барыса жывым. I ці божая то воля, каб ён загінуў ад рук ліхадзеяў, што ўздумалі напісаць на сваіх штандарах: «3 намі Бог!» Прабач, Божа, і пакарай брыдоту! Як жа можна?
    — Усё ў яго волі, браце Пятро. Маліся, прасі ў Бога мілаты, каб ён не адвярнуўся ад нас. Каб, прыняўшы ахвяры, даў нам і нашым сем’ям, а тож і ўсяму вялікаму свету спакой і збавенне. Няхай адорыць ён нас ласкай набожнасці, каб заўсёды мы мелі ў сэрцах сваіх любоў, развагу ў малітве.
    — Развага — маці суцяшэння, бацюшка. Але ж тыя груганы, якія кружылі і, можа, дагэтуль кружаць над маім сынам, проста клюнулі ў маё сэрца, таму і баліць. Відаць, Богу было заўгодна таксама, каб Сталін вызваліў нас і каб вылюдкі ўчынілі расправу над Скірмунтамі. Ці ж не так?
    — Магчыма... — сумеўся святар.
    — Праўда, армія — толькі невад, які закінулі ў гэты бок бальшавікі. ПІто далей будзе, ойча?.. Ці не спасцігне нас ліха, з якім ваяваў раней Нестар Махно?
    — Я разумею, чалавеча, тваю трывогу. I не толькі тваю... Я святар і, на жаль, не маю пэўнасці... Мы ж, як той гарох пры дарозе, вялікай і тлумнай. Мяты будзем? Вядома...
    130
    Але ж наша карэнне ў гэтай зямлі, і Бог нам адзіны заступнік.
    У гутарцы з айцом Георгіем Пятро Пісарчук аблегчыў, але не спатоліў як след сваю душу — не ставала адказу на пытанні, якія мучылі ад пачатку вайны.
    А ці быў той адказ наогул? I ці ведала яго зямля?..
    Лагічна і проста ўжо следам за Чырвонай Арміяй насоўвалася савецкая ўлада. У Моталі для яе ўсталявання хапіла ўсяго некалькіх дзён. Утварылі Савет і народную міліцыю. Аднак пэўны час яшчэ не спыняла сваіх дзеянняў самаўладдзе, якое чынілі тыя, хто раней быў у камуністычным падполлі або хоць бы чуў пра яго, а цяпер даў сабе волю і на вуліцы з дапамогай нажа, сякеры, нагана набліжаў прышласць ды ўпарадкаваў на свой густ новы свет. Таму дзед Пятро, засцерагаючы Паўлюка, свайго малодшага сына, ад удзелу ў шалёнай віхуры, неаднойчы ківаў яму пальцам:
    — Я бачу, трудна табе ў хаце ўтрымацца! Глядзі ж, не пакінь дзяцей сіротамі!
    Паўлюк расказваў, што чуў і ў што нельга было не верыць: за тыдзень у Моталі мясцовыя пасобнікі камунізму знішчылі блізка сарака чалавек, і ўсё ў маладым веку. Ён, Паўлюк, праўда, неяк паблажліва глядзеў на гэтакі гвалт, а бацьку вусцішна рабілася.
    Шчыруючы далей у сваіх рэвалюцыйных высілках, камуністы, а сярод іх баявым імпэтам акурат вылучаўся малады Данік Плюнгер, вылавілі былых гмінных служачых, настаўнікаў — па прыкмеце іх службы па ўмацаванні польскага рэжыму, — а таксама іншых, несімпатычных ім асоб, якія не паспелі ўцячы, — лікам пад восемдзесят. Іх колькі дзён трымалі пад арыштам у Моталі, a потым павезлі ў Пінск, каб перадаць савецкім уладам. Але ж улады адмовіліся ад паслугі заўзятых мотальскіх асенізатараў і ўсіх арыштантаў адпусцілі на волю, як што на той момант няшчасныя не таілі ў сабе небяспекі для новага ладу.
    Разам з іншымі вярнуўся з Пінску дадому і Клім Кузюр, апошні местачковы солтыс, з якім сябраваў Паўлюк Рамановіч. Варта зазначыць пры гэтым, што ў свой час солтыс Кузюр быў у прыяцельскіх адносінах і з некаторымі падпольшчыкамі, не выдаваў іх, хоць ведаў багата якіх прыгод з падпольнага брыку.
    131
    Аднак цяпер у іхніх адносінах да Кліма Кузюра адбыліся пэўныя змены. А Сібір пакуль такіх, як ён, не прымала, бо была не гумавая.
    Таму аднойчы вечарам Кузюра вывелі з хаты за пуню і выпусцілі яму ў патыліцу шэсць куль з рэвальвера.
    Сведкам расправы быў сусед — стрыечны брат Кліма — Аксент Кузюр, які ў той момант стаяў каля сваёй пуні і ўсё, што рабілася, бачыў. Забойца прыклаў палец да вуснаў і пагразіў яму, каб трымаў язык за зубамі. I ён маўчаў.
    Пятро Пісарчук даведаўся пра тое злачынства на наступны дзень, калі ездзіў на ровары ў краму. Надарэнне нейкім дурным рыкашэтам закранула і яго сям’ю, яго сядзібу. Узрушаны, ён вярнуўся дадому і знайшоў Паўлюка. Той, як ні ў чым не бывала, парадкаваў дровы ў прыстрэшшы хлява.
    — Ты чуў навіну? — спытаў бацька. — Кліма Кузюра забілі...
    — Як?!
    — А так...
    — Што ты кажаш, бацька? Я ж учора надвячоркам быў у яго.
    — От і гавораць, што гэта тваіх рук справа!
    — Як? — Паўлюк трымаў