Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
у руках бярозавае палена і не ведаў, што з ім рабіць. — Я Кліма забіў? Я забіў Клііма?!
Белыя і ружовыя плямы пайшлі па яго твары. У адчаі ён запусціў паленам у ворах колатых дроў.
— Ну і людзі!..
19
Забойства былога солтыса Кузюра, на дзіва прыстойнага і вабнага чалавека, які нікому не нарабіў шкоды, па ўсім відаць, перапоўніла чашу цярпення маладой, бы рдзяны парастак, савецкай улады і, уласна, бальшавікоў, што былі прысланыя сюды (ці то з Мінску, ці з Масквы), каб апекаваць гэту ўладу ды ўсталёўваць мірны лад жыцця.
Балазе забойствы надараліся як не кожын дзень. Таму, жадаючы спыніць бандытызм і анархію, бальшавікі арыштавалі пад Моталем, а дакладней — у суседняй вёсцы Тышкавічы юнака, якому спадобілася запэцкаць рукі крывёю; прылюдна яго расстралялі.
132
Паказальная карная акцыя ўладаў паймела такі належны ўплыў, і пра забойствы ў Моталі ад таго часу перастала чуваць, але ж цяпер наганялі страху на людзей арышты, аб прычынах якіх мала хто што якое і ведаў.
Калі двое міліцыянераў прыйшлі дадому да Ладзі Палто і прапанавалі яму прайсці ў іх суправаджэнні ў пастарунак — так, на стары лад, людзі звалі будынак са стражамі парадку, — сэрца ў яго ахапіла замаразкам, яно сцялася, прадчуваючы, што шлях ад роднага парога павядзе яго зноў за краты. Невядома чаму, але так вычварна пачаў віцца і плесціся, плесціся і віцца ягоны неміласэрны лёс. Жыццё ў скрут пайшло ад самага першага моманту іхняй з Балаганам і Філіновічам задумы па пераходзе ўсходняй, пярун яе пабі, савецкай мяжы. А ці было што злачыннае ў тым ягоным учынку, калі ён, Ладзя Палто, да прыкладу, шукаў на тым баку паратунку. Збавення ад голаду. Ад жабрацтва... Воля і шчасце там мроіліся. Толькі патрапіў у няволю. I цяпер тая гісторыя абярнулася для яго чыстым пракляццем. I для бацькоў... I для жонкікрасуні, якую зваў Аляксандрай. Ён толькітолькі пачаў жыццё з ёю ладаваць ды яшчэ не намілаваўся, не нацешыўся, не выстарчыў для яе добрай долі. I от адарвалі... Яна ж у момант сабрала яму невялікі вандзэлак. I плакала, калі ён, здрабнелы, змарнелы, пакідаў сядзібу сваю.
Прадчуванне Ладзю не абманула, і следчы пачаў ставіць пытанні, што тычыліся іменна ранейшай вандроўкі ў Савецкі Саюз. Анічога ж не было ў тых прыгодах людскага, каб успомніць ды расказаць — адныя пакуты. Далібог! A следчы дамагаўся тым часам: скажы, якія мэты перад табою былі пастаўлены і хто іх ставіў?.. Чуеце? На артыкул кодэксу пра шпіянаж цягнуў скуралуп.
Пасля допыту Ладзю Палто пакінулі ў камяніцы, дзе быў астрог. Агледзеўся: ў камеры пяць чалавек, апроч яго, і ўсе сядзяць ціха, — не столькі панылыя, колькі стрыманыя, засяроджаныя на думках, вядомых ім адным. Яго з’яўленне не зрабіла на тубыльцаў асаблівага ўражання, адно Іван Баяба ўстаў з тапчана і падаў яму руку, пры гэтым панадна ўсміхнуўся:
— А цябе, верабей, за што сюды кінулі? Ці ты, як і я, эксплуатаваў сваю жонку, сям’ю? Або тваё багацце, што заўжды паміж ног трымаеш, калола камусьці ў вочы?
— He вем... — адказаў сцішана, на запалым дыханні новы вязень Палто.
133
Калі шчыра, дык ён разгубіўся ад неспадзеўкі сустрэць тут, за кратамі, Баябу, сапраўдным прозвішчам якога было Мацукевіч; яго ўсе ў Моталі ведалі як заможнага гаспадара, жывога, пракідлівага, якому зямля штораз давала тое, што ён ад яе хацеў узяць. Палто лічыў Баябу ў местачковым жыцці чалавекам высокім і паважаў яго, таму, хоць і ведаў, што Баяба арыштаваны, але не спадзяваўся вось так, hoc у нос, сустрэцца з ім, ды яшчэ ў адной ролі нявольнікаў, вязняў, небяспечных для грамадства людзей, або і горш за тое — смецця, непатрэбнага ў хаце, якое выграбалі новыя ўлады.
Расчуліў Ладзю Палто знак увагі Баябы да яго і жарт, трохі колкі ды справядлівы. Яму імпанаваў высокі настрой гэтага начыненага прамяністай энергіяй чалавека. Іх прыяцельскае вітанне, падчас якога голас Баябы гучаў напорыста і густа, а голас Палто, наадварот, тонка і слаба, не раўнуючы, як у ягняці, — такое іх вітанне разварушыла астатніх вязняў.
— Дык, выходзіць, ты не веш сваёй віны? — дапытваўся Баяба.
— He вем. Зрэшты, быў грэх, за які і ўчапіўся следчы: да сканчэння тэрміну я ўцёк з савецкай турмы.
— Аа?..
— Уга!
— Бачыш ты! — пасыпаліся з розных бакоў воклічы здзіўлення, захаплення, спагады. — Малады, а цёрты пасак! Ну сядай, расказвай, калі ведаеш, па чым фунт ліха.
I ўсяго ў некалькі кароткіх хвілін небарака Палто авалодаў сабой, набыў сваю годнасць і раўнавагу, як што пачуваў сябе роўным сярод роўных, балазе да ягонага пакутнага вопыту таварышы выявілі асаблівую цікаўнасць, павагу. Седзячы на невысокім тапчане і прытрымліваючы рукой свой вандзэлак, ён распавядаў пра той небяспечны шлях на ўсход, які скончыўся для яго і ягоных паплечнікаў выпраўленчапрацоўным лагерам на Урале, дзе амаль не кармілі. 3 усяго ім пададзенага вынікала тое, што ў савецкай краіне не бяруць сабе за асаблівы клопат вызначэнне віны грамадзяніна або яго довады, калі ён не віноўны. Таму ў лагерах і адбываюць тэрмін тысячы і тысячы людзей, якія ніколі нікому нічога дрэннага не зрабілі, а дзяржаве — тым болей.
На жаль, выснова з апавядання Палто нікога з прысутных не радавала, як што ў кожным яна забівала надзею
134
на аб’ектыўнае следства і справядлівы прысуд. Настрой пачаў западаць, і тут крамяны і чырвонатвары вязень па прозвішчы Ляш пераключыў размову на іншае:
— Бачыш, — сказаў ён, паказваючы на вандзэлак Палто, — пры арышце табе хоць дазволілі хлеба з сабой узяць. Мусіць, іншыя міліцыянты былі! А мяне ж гэты пярэварацень Райкевіч, маць яго, не тут будзь сказана, узяў на вуліцы, як дурня. I куды яго сумленне падзелася? Каня не даў распрэгчы, а я па дровы ездзіў, у хату не даў зайсці, з дзецьмі, з жонкай развітацца. He даў, злыдзень, глынуць чаго якога, бо я ж не з гасцей прыехаў, а з лесу. Нічога з сабою не ўзяў... «Ты арыштаваны, кажа, і не спрабуй улізнуць, a то я пры зброі». Гад ён! Як выслужвацца пачаў! Га?..
— To чаму ж яму і не выслужвацца? — разважліва падаў Баяба. — Колькі гадоў ён гэту ўладу чакаў. Ад чакання, мо, сэрца высахла.
— Дзіва што! А добры ж быў чалавек. Мёду не шкадаваў нікому, — падтрымаў гутарку нехта з глыбіні камеры.
— Улада псуе чалавека...
— У такім разе, пане Ляш, трэба лічыць, што і ты сапсуты ўладай, — заявіў Баяба. — Хіба не? Працаваў жа солтысам ў Асаўніцы, збіраў даніну, уціскаў людзей... He, скажаш?
— He! — у экстазе адрэзаў Ляш. — Каго ж гэта я прыціснуў? Га? Можа скажаш, пане дабрадзей?.. He, не маеш досведу? Аа... Тады скажы, у чым мая віна перад сінодам камуністаў, калі людзі са свайго асяродку вылучылі мяне солтысам?
— Віны няма, а кара ёсць, ціха ўставіў сваё меркаванне Ладзя Палто. — Гэтак амаль у кожным вьшадку жыцця. Вунь мотальскага солтыса Кузюра нізавошта забілі. Ніякай шкоды людзям ён не зрабіў.
— Ходзіць пагалоска, што Кузюра забіў Паўлючок — Пісарчукоў сын, ■— прагучаў ужо знаёмы голас з цемры.
— Наплюй ты, Макар! — горача запярэчыў яму Баяба. — Пісарчукоў сын Паўлюк мне сваяком даводзіцца, і я гатоў галавой налажыць, што гэта не так.
I дадаў, памаўчаўшы:
— Правакацыя! Мяркую, тайна смерці Кузюра ў тым, што ён багата ведаў пра некаторых мясцовых хаўруснікаў новай улады. Ён ведаў, бадай, хто рабаваў панскі палац у Моладаве і хто рэквізаваў золата ў багатых яўрэяў у Моталі — уцекачоў з Польшчы. Ён кантактаваў прак
135
тычна з усімі. Усе шукалі ў яго ласкі, спагады. Таму, калі з першага разу, пад тую чырвоную замяць не ўдалося выслаць солтыса Кузюра на Сібір і ён вярнуўся з Пінску, ягоны лёс, бадай, быў прадвырашаны. Цяпер няхай пухам яму зямля будзе!
На гэтакай сумнай ноце і завяршылі няспешную ды прымхлівую гутарку. Уладкаваліся спаць — хто дзе, на тапчане ці ў кутку на падлозе. Супакоіліся пасля некалькіх мацюкоў, якімі тойсёй спрабаваў аблегчыць душу. Здаецца, усе спалі, толькі солтыс Ляш яшчэ пэўны час варочаўся. I бядак Палто праз сон, няйначай, чуў скрыгат Ляшавых зубоў. У чалавека, відаць, ляжала зло на сэрцы, і не мог ён дараваць злыдню Райкевічу тое, што пры арышце паставіўся да яго гэтак жорстка, не палюдску, пазбавіўшы яго і сямейнага развітальнага моманту, і кавалка хлеба.
Праспявалі местачковыя пеўні. Першыя... ці другія?.. Раніца ўспарола жыхароў вязніцы металічным бразгатам ключоў і рэзкім скрыпам дзвярэй. Вязні не паспелі прадраць ад здранцвелага сну, цяжкога і горкага, вочы, як у камеру ўпіхнулі аднаго за другім яшчэ двух мужыкоў, станістых, дужых і годных у паставе, дармо што ў першага цьмянеў сіняк пад вокам — пэўна, супраціўляўся арышту. Высакаваты лоб, які разам з носам утвараў амаль адну лінію, светлы чуб, прыручаны, мяккі, што ўсцілаў макаўку галавы злева направа, востры зірк вачэй, крыху разгубленых... I другі — маладзейшы, нечым быў падобны да першага. У вязняў, якія цікаўным позіркам акінулі навічкоў, ад неспадзеўкі ажно дыханне перахапіла, а солтыс Ляш у першы момант напэўна падумаў, што мае справу з галюцынацыяй, бо як было паверыць, што перад ім і ўсімі астатнімі ў цесным пакоі стаіць яго крыўдзіцель — Андрэй Райкевіч, былы падпольшчык, кіраўнік мясцовых камуністаў, апошнім часам — міліцыянт, а цяпер таксама вязень. Оёй!.. За ім, амаль хаваючыся і жмурачы вочы на святло, якое падала зверху, з закратаванага акенца, стаяў ягоны брат Сяргей.
— Добрай раніцы...
Першым ачомаўся і паказаў прысутнасць духу гаспадар Баяба:
— Проша, паночкі... Сюды, да нас, заўсёды дарога адкрыта. He высокія ў нас, праўда, пакоі, нават цьмяныя, што казаць, ды не месца ўпрыгожвае чалавека, а чалавек
136
— месца. Ці не так? А ў нас, бачыце, лепшыя людзі акругі сабраліся. I вас мы гатовы прыняць.
Ці ўлавілі браты Райкевічы іронію ў голасе Баябы, цяжка сказаць. Наперад выйшаў асаўніцкі солтыс Ляш:
— Во, падла, які падарунак! Га?
Ён пільна і ўтрапёна разглядваў міліцыянта Райкевіча — менавіта гэтак, у сваёй апошняй ролі, ён успрымаўся тут. «Падарунак» крактануў і зрабіў крок наперад, маючы намер, пэўна, прысесці на бліжэйшы тапчан.
— Пастой! — папераджальна і пагрозліва спыніў Андрэя солтыс, яго твар перакасіўся і асклабіўся, рукі сцяліся ў кулакі: — Я ж Бога маліў, каб сустрэцца з табой і морду набіць! Бальшавіцкі халуй і нягоднік! Ага, пабялеў!.. Хтось табе ўжо навесіў ліхтар, ды гэтага мала, мала, аднак!..
Баяба схапіў Ляша