• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    ку, але я больш не буду гнуць спіну на вас! Новая ўлада ўжо нейк забяспечыць.
    Маня вярнулася дадому анепакоеная і слова ў слова — як чула, так і перадала тую няўклюдную, як ёй здавалася, размову з парабкам Грышам. «Баста!» Маці і дзед, пачуўшы гэтакі вырак, былі вельмі здзіўленыя. Дзед спахмурнеў, нібы злы дух знячэўку грукнуў яму ў дзверы.
    — Ліха матары! Чалавека гонар заеў. Рукі — свае, a зямля — чужая, і на душы разлад. Мілей спіну гнуць на сваёй зямлі. Яно праўда.
    — А мы ж яму добра плацілі! — азвалася Ганна. — Ён меў працу і хлеб у той час, як іншыя былі рады лушпіне!
    Дзед памаўчаў і скрушліва пахітаў галавой:
    — Хлеб, кажаш... Па нашай мотальскай прыказцы: «Хліб — нэ жэна, з’іў, дай нэма». А калі так — гусь свіні не таварыш! Досыць, кажа, спіну гнуць... Я разумею, адкуль вецер дзьме.
    У гэту зіму дзеда Пятра і ўсю ягоную сям’ю, усю радзіну асабліва трывожыла тое, што да заможных сялян новая камуністычная ўлада паставілася непрыхільна. Уражвалі метады ўціску і ізаляцыі самавітых гаспадароў. Выклікала ў душы абразу, крыўду, пратэст, штосьці такое, чаго нельга было нікому і выказаць.
    Неяк раней арыштавалі Івана Мацукевіча, павулічнаму — Баябу, мужа Ганнінай і Зосінай сястры Мар’і. Баяба гаспадаром быў не менш удалым за Пісарчука. Цяпер ён сядзеў за кратамі ў Брэсце.
    I вось на дасвецці прыбег да іх Коля, брат Ганны, ManiHaft маці:
    — Ганна а Ганна! Гэтай ночы вывезлі Мар’ю з дзецьмі.
    Заможныя сем’і адну за адной арыштоўвалі проста, без суда, без доказаў віны, хапалі звычайна ноччу і вывозілі пад ціхі енк, лямант дзяцей і дарослых. У Янове ж імі набівалі таварныя вагоны і, бы тую скаціну, дэпартавалі далей, як потым высветлілася, — у казахскія стэпы... Гэтакім чынам з мотальскіх вуліц, аселіц і лядаў знікла ўжо дзевяць сямей. Пятро Пісарчук пакепліваў з самога сябе: авечак стрыгуць, а баран дрыжыць... А калі сур’ёз
    142
    на, то і ён чакаў сваёй чаргі. Толькі яго пакуль не чапалі. Праўда, невядома з якой нагоды пры хаце, у якой ён жыў разам з сям’ёй, неўзабаве выставілі дазор з камуністаў. I гэта ўражвала. Прычым, уражвала не толькі дзеда, бабулю, маці і дзядзьку Паўлюка... Маню таксама. За дазорам чулася нешта надзвычай пагрозлівае і пакуль што таемнае... Можна было толькі здагадвацца, што сочаць за дзедам, каб ён, барані Божа, не ўцёк.
    Пазней, праўда, высветлілася, што цікуюць за сынам дзеда Пятра — Барысам... Ого!.. Аднак непамысным рабілася, што яго, Барыса, няма, а за ім тут цікуюць. Нібыта Барыс жывы і цяпер у варожым хаўрусе — уваходзіць у склад нейкай пятай калоны, міфічнай, таемнай, чуеце, якая ставіць на мэту знутры падарваць моц савецкай ўлады. Знутры... А як? Ліха матары! Цяпер, калі ўкараняецца не ўлада, а насланнё шалу д’ябальскага, а дзе і быць Барысу, калі не ў баку ад гэтага? Няўжо і сапраўды ён жывы і недзе тут блізка? Эвой, няхай было б гэтак!
    Толькі ж навошта плявузгаць пра «пятую калону»? Хіба Пятру не вядома, што сын яго быў з камуністамі? Дык няўжо тыя, хто сочыць за сынам, ведаюць пра яго нешта такое, чаго не ведае ён, уласна, бацька Барыса?
    Гэты недалужны і дзіўны дазор супаў з прыездам, а ў гэтым выпадку — вяртаннем у Моталь Іллюка Дубовіча, аднаго з актывістаў падполля, які з прыходам чырвоных пачуваў сябе на кані. Такі быў момант. Яму пастаянна хацелася ўскідваць рукі шаблямі ўгору і крычаць ура.
    Пад час вызвалення Заходняй Беларусі ад польскага акупацыйнага рэжыму Дубовіча запрасілі ў Пінск, дзе залічылі ў так званую рабочую гвардыю.
    Нам цяпер цяжка даведацца, якую ролю ён выконваў у тым асяродку рыцараў камуністычнай прышласці, але ж, паколькі любімымі словамі Іллюка ад таго часу сталі словы «пятая калона», можна ў пэўнай меры ладзіць здагадкі, што за мэту рабочай гвардыі ставілася задача аховы сродкаў камунікацыі і іншых важных аб’ектаў у горадзе ад варожых элементаў, і паляванне за гэтымі элементамі, іх вылоўлівацне, ізаляцыя ад грамадства дзеля таго, каб не даць ім, паразітам, магчымасці апамятацца, заканспіравацца, асесці, зашыцца ў падполле і потым дзейнічаць па прынцыпе пятай калоны. Пра пятую калону гэты шэльма, падсвістыч чуў раней у сувязі з падзеямі ў Іспаніі.
    143
    Але ж і пры такім цікавым занятку ў Пінску Іллюку Дубовічу сумна рабілася. Цяпер, у лёсавызначальны час, душой сваёй ён быў на мотальскіх грудках, дзе заставаліся яго карані, яго радасці і засмучэнні. I калі ў Пінску ён, так бы мовіць, араў на чужым полі, то ў Моталі свая ралля ляжала няўробленая, і яму карцела вярнуцца дадому. Таму не прайшло і трох тыдняў гвардзейскай дужа прывабнай на рэвалюцыйнасць службы ў Пінску, як ён пачаў абіваць парог начальніка Рабочай гвардыі Меера Шлёмавіча ЖукоўскагаЗільберта і прасіць яго адпусціць на роднае ўлонне.
    Той дапытваўся, чаму яго гэтак цягне туды, можа, кралю займеў?..
    — Ды не, — Дубовіч круціў галавой, якая нагадвала крутабокі парудзеўшы гарбуз. — Там ёсць пільная справа, якую няможна адкладваць.
    — Гэта — сакрэт?..
    — He, ад вас, Меер Шлёмавіч, у мяне сакрэтаў няма. Хачу прыгледзець за партыйнай спулкай, у якой звілі асінае кулацкае гняздо... Хто б вы думалі? Адкажу: правакатары з былой КПЗБ — Райкевічы, Андрэй і Сяргей...
    — Няўжо там без цябе з імі не разбяруцца?
    — Калісь Андрэй адцёр мяне ад кіраўніцтва ячэйкай...
    He паспеў, аднак, Дубовіч патлумачыць начальніку, што больш прынцыповых ад яго людзей на свеце няма і што менавіта ён асабіста патрэбен Моталю, каб там усё давесці да ладу, як у калідоры ўсчаўся шум, тупаценне гвардзейцаў — злавілі злодзея... ЖукоўскіЗільберт пажадаў сам з ім пагандзюрыць і ахнуў, калі ў кабінет да яго ўвялі знаёмага юнака па прозвішчы Карабовіч, у абносках, з блудлівым позіркам на нямытым твары. 3 ім Зільберт паўгадзіны таму сустракаўся... Першы раз Карабовіч папаўся на кражы ў краме. Тады Меер ІПлёмавіч палічыў, што ўшчувальнай бяседы з ім дастаткова, і адпусціў на волю. Але ж, выходзячы з будынка Рабочай гвардыі, гэты блазан не ўтрымаўся і ўкраў ровар, які належаў аднаму з гвардзейцаў. Карабовіча дагналі і паспелі надаваць у каршэнь. Наогул ён меў выгляд пабітага сабакі.
    — Ах доўбень, ах нахабнік! Цяпер турма табе забяспечана! — дакляраваў яму Зільберт. У наступны момант шэф паглядзеў на байца Дубовіча і даў яму зразумець, што размова з ім скончана; Дубовіч выйшаў з кабінета пры сваіх, як то мовіцца, інтарэсах.
    144
    Ну а далей яму дапамог выпадак. Праз чыгуначную станцыю Пінск праходзіў састаў з ваеннапалоннымі, узятымі немцамі ў вераснёўскай кампаніі. Нехта выкінуў праз шчыліну ў дзвярах запіску ў надзеі, што напісанае не прападзе. Яе падабраў адзін з байцоў Рабочай гвардыі, што акурат дзяжурыў там, і прынёс у свой штаб. Неўзабаве туды выклікалі і Дубовіча. Намеснік начальніка замест таго, каб адказаць на прывітанне байца, спытаў:
    — Ты жыхар Моталя?
    — Але ж...
    — Тады чытай! — і падаў шматок паперы.
    А там было напісана:
    «Ст. Пінск. Для сумленных людзей.
    Перадайце, калі ласка, у Моталь Барысу Рамановічу або яго бацьку, што эшалон № 1 з ваеннапалоннымі з Кёнігсберга мае праследаваць па Беларусі без прыпынкаў — у Сібір».
    — Гм... — замармытаў азадачана Іллюк Дубовіч, не ведаючы яшчэ, што ад яго патрабуецца. — Навіна, аднак!..
    — Таварыш Зільберт згодзен адпусціць цябе ў Моталь пры ўмове, што ты даследуеш там, чым займаецца Рамановіч і якая ў яго сувязь з ваеннапалоннымі.
    — Барыс Рамановіч забіты на фронце, прынамсі, у Моталі распаўсюджана такая інфармацыя.
    — Яго няма?! — разявіў у нямой паўзе рот намеснік начальніка — між іншым, ён тут, у Рабочай гвардыі працаваў без году тыдзень. — А калі ён не забіты і хаваецца ад новай улады?
    — Аа, — змікіціў баец Дубовіч. — To гэта мае быць ужо пятая калона?
    — Называй, як хочаш. А даследуеш — пра вынікі — сюды. Прычым, тэрмінова.
    Па прыездзе ў Моталь істоту Іллюка поўніў гонар і ўсялякія там ідэйныя вартасці. Яму, як заўзятаму гульцу, патрэбная карта сама ішла ў руку. От і кароткая служба ў Рабочай гвардыі таксама стала ў шэрагу ягоных асабістых удач. Яна дала малапісьменнаму местачкоўцу, былому сябру падполля, практыку палітычнай класавай барацьбы ў новых умовах, папоўніла патрэбны слоўны запас, пашырыла кругагляд, і цяпер ён як бы цёрты, як прабеглы і разам свой чалавек у міліцыйскім асяродку. Там, канешне, не было праблем, каб Дубовіча адразу і залічыць у склад міліцыі, нядаўна створанай у Моталі.
    345
    Ён патрапіў сюды ў самы час, як што на ягоную палітычную падрыхтоўку ўважалі. Яму собіла ўвайсці ў адмысловую дзяржаўную ўстанову, што сачыла за грамадзянамі, з кучай уласных задум ды задач наспелых, зусім неадкладных, вострых, бы скальпель у руках нейкага адмысловага хірурга, і тут садзіліся на добры грунт яго ўзвышаныя парыванні і летуценні.
    Звонку гэта, бадай, было мала прыкметна, але ж ён наляцеў на прыціхлае і спакутаванае мястэчка, як коршак. Нічога, праўда, не зачапіў прылюдна, не стаў пэцкаць свае рукі ў крыві, як хтокольвек, а калі нечым і запэцкаў іх трохі, то толькі чарніламі, і гэтага, між іншым, хапіла з тых шэльмаў, што заміналі яму і савецкай уладзе.
    Прыступіўшы да спраў, Дубовіч першнаперш выставіў дазор у сядзібе Пятра Пісарчука, а потым у лічаныя дні разабраўся таксама і з асіным кулацкім гняздом, звітым, не тут бы мовіць, у самым сэрцы мотальскай правінцыйнай гурмы.
    Уга! Моталь захапіла знянацку, узрушыла і нейк збіла з тропу навіна аб арышце і заключэнні ў турму вядомага ўсім падпольшчыкакамуніста, кіраўніка партыйнай спулкі Андрэя Райкевіча, які таксама працаваў у міліцыі. I тут жа як бачыш на высылку загрукацела Андрэева сям’я і ягоны брат Сяргей...
    Ашаламіла Моталь навіна, як што браты Райкевічы былі сваімі, шчырымі і сумленнымі грамадзянамі, адданымі камуністычнай ідэі; праўда, уцяміць, што яна, выпакутаваная ідэя, азначае, цяпер было ўсё больш складана.
    Мотальскім шаўцам, бадай, можна было б здымаць мерку з арыштаваных — на камуністычны німб, калі б ён, той німб, калінебудзь шыўся. Яшчэ Ян Мацукевіч быў з іхняй кагорты...
    Андрэй Райкевіч меў кавалак зямлі, на якой у асноўным пчалярыў, і гэты прафесійны занятак аб’ядноўваў яго з Пятром Рамановічам. Пры сустрэчы сталы і маладзейшы пчаляры дзяліліся навінамі, набытым вопытам.
    Андрэй не шкадаваў свайго мёду ні для суседа, ні для любога прышлага чалавека — кожнае лета выносіў проста на вуліцу ў вядры мядовы напой. У сям’і Пісарчука д