• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    хі і дзеянні на выпадак, калі ноччу загрукочуць у дзверы і пададуць каманцу: у тры хвіліны сабрацца! Тады не будзе часу на роздум.
    Такія ж вандзэлкі, абутак і цёплае адзенне, дарэчы, трымаў напагатове кожны ў гэтай сядзібе: дзед і баба, яе дзядзька Паўлюк і цётка Зося, маці і яна сама. Малодшай дзятве вандзэлкі пакуль яшчэ былі не па сіле.
    Ужо пад коўдрай яна прыгадала лёгкі, жывы і прыемны момант, калі ўсёй сям’ёй яны ладавалі на кухні пасылку для радні, што азвалася з Казахстана і прыслала вестку адтуль. Пісала Маніна стрыечная сястра — дачка Баябы і Мар’і — Улляна. Там, за колькі месяцаў не было яшчэ дня, калі б яны не адчувалі сябе галоднымі. Яно і зразумела: не на святочны стол іх туды запрасілі. He было там у іх ні яды, ні вопраткі.
    У пасылку складвалі, прыціскаючы адно да аднаго, парэзанае брускамі сала, павэнджанае мяса, колцы сваёй дамашняй каўбасы... Маня напісала ліст пад дыктоўку бабулі Аксінні, якая сама ўжо пабачыла ў жыцці нямала. «Не сумуйце, пісала яна, свет шырокі, і ўсюды жыць можна». А ўжо ж...
    156
    Маня засынала, прыгадваючы тыя мілажальныя словы ліста, калі ў двары нешта стукнула, як бы штось цяжкое звалілася на снег. Яна насцярожыла слых: ці не пачуюцца чыенебудзь крокі?.. Аднак ціха было. I не вядома чаму, але па целу ў яе пайшлі дрыжыкі. Маня пачала суцяшаць сябе, што няма страху, дакладней, падстаў для яго, маўляў, ніхто не грукае ў дзверы, толькі сэрца дрыжала, бы ў ліхаманцы. Акурат на гэтыя дрыжыкі і лёг успамін.
    Было тое колькі год таму. Улетку на світанні да іх на кухню патрапіў местачковец Зміцёр: «Не ў гэтай хаце будзь сказана, калі я крочыў каля сядзібы Малыцькаў, смерць скакала цераз плоткі. Нядобры знак. Відаць, у іх нехта памрэ».
    Паведамленне так і ўліпла ў дзіцячую душу і прымусіла дзяўчо сцепануцца. «Смерць скакала цераз плоткі!». A якая ж яна?.. У наступную ноч Маня прачнулася і, адхінуўшы фіранку, зазірнула ў вакно. Яе крык разбудзіў увесь дом.
    — Што з табой, Мар’я? — кінуліся да яе маці і іншыя.
    — Там, за вакном, смерць стаіць!
    — Што ты кажаш?!
    — Дзе ж яна?..
    — Гля, а там нічога няма!
    Насілу супакоілі малую, якая, па прычыне сваёй уражлівасці, вялікай цікаўнасці і вольнай гульні ўяўлення, магла пералякаць сябе і іншых.
    I цяпер гэтакі ж страх падступаў да яе.
    Намагаючыся зразумець нешта ў свеце, Маня не адразу заснула.
    22
    Новае лета ў сядзібе Пісарчукоў прайшло адносна спакойна, як што гвалтоўная высылка ў дзікія стэпы Казахстана нікога з іхняй сям’і пакуль не закранула і ніхто больш не дамагаўся ад заможнага гаспадара Пятра тае тайны, дзе яго старэйшы сын, або ад Паўлюка — дзе яго брат, ад Ганны — дзе муж Барыс. Гэта імя цяпер у сценах іхняга дома гучала не часта, тым не менш, усе, пачынаючы з Аксінні і канчаючы Маняй, насілі яго ў сабе разам з воблікам такога роднага і блізкага, жывога і дасціпнага чалавека, і ўсе падзеі ў сядзібе далей мелі развівацца як бы пад знакам прысутнасці, калі не чыннага ўдзелу, Барыса.
    157
    Ну, а яму на чужыне — час пра гэта сказаць — мала што і адыходзіла. Праўда, пакуль ваяры нашы ў лагеры былі ў якасці ваеннапалонных, кожнага з іх прыгнятала няпэўнасць і спрошчанае, як не жывёльнае існаванне. Без добрай ежы. Без асэнсаванага занятку і працы. Без мэты і хоць колькі акрэсленай перспектывы. Прусія прыняла і невядома, чаго чакала цяпер ад іх, вязняў ваеннага часу. Неўзабаве, аднак, з’явіўся нямецкі афіцэр і праз перакладчыка пачаў тлумачыць, што беларусы, узятыя ў палон на тэрыторыі Польшчы, маюць за сваю радзіму цяпер не Польшчу, а Савецкую Беларусь і ўвогуле — саюзную Трэцяму Рэйху дзяржаву — СССР. Вядома, што Германія будзе мацаваць дружбу і ўсялякае там супрацоўніцтва з савецкай краінай, таму ёй не выпадае трымаць тут, у лагеры, ураджэнцаў Беларусі і Украіны. 3 гэтага дня кожнаму, хто выкажа такое жаданне, даецца магчымасць выехаць на сваю радзіму. Кіраўніцтва лагера мае даручэнне скласці спісы рэпатрыянтаў і адправіць усіх цягніком.
    — Гут! Гутэн шон, герр афіцэр!..
    — Эвой, як добра! — асмялеўшы і хапіўшы натхнення, умомант адрэагавалі воклічамі некаторыя з ваеннапалонных.
    — Данке, данке шон, адным словам!..
    — Ура! — вырвалася з грудзей у некатарых.
    I гэты рэй адлюстроўваў агульны настрой натоўпу, дакладней, выстраеных у шарэнгі зняволеных, былых жаўнераў польскай арміі.
    Неўзабаве ж сапраўды склалі спісы і наладзілі першы эшалон патрыётаў Бацькаўшчыны, знітаваных радзіннымі і сваяцкімі ніцямі з роднай зямлёй, палучаных духоўным вопытам з гісторыяй і культурай шматпакутнай зямлі — Беларусі.
    Барыс Рамановіч заставаўся ў спісах на другі эшалон. 3 ім разам чакаў сваёй чаргі і яшчэ адзін маталянін — Андрэй Мацукевіч, спакойны, роўны на выяўленне характару ды адкрыты па натуры чалавек. Дзякуючы бацькоўскай апецы, яму за польскім часам удалося вывучыцца на тэхнолага па перапрацоўцы малака і ён працаваў у Моталі на млячарні, дзе выраблялі сыр і масла. На чужыне Андрэй моцна сумаваў па родным кутку і па справе, у якой увасаблялася яго чалавечая годнасць. Нямала чаго добрага, мілага сэрцу пакінуў там і Барыс. Таму мотальская ява і памяць аб ёй, агульныя размовы і разважанні
    158
    спрыялі таварыскім шчырым адносінам маладых нявольнікаў. Апроч іх у лагеры ваеннапалонных былі, праўда, і іншыя — сяляне з брэсцкіх ды пінскіх абшараў.
    Калі гурт з першага маючага быць эшалону пакідаў лагер, Барыс Рамановіч напісаў кароткі ліст, акуратна вывеў на ім мотальскі адрас і, адшукаўшы у тым гурце земляка Антона Малайцэвіча родам зпад Драгічына, папрасіў яго аб ласцы: калі вернецца дадому, завітаць у Моталь, знайсці сядзібу Пісарчукоў і перадаць ягоным бацькам або жонцы пісьмовую вестку, наказаць, каб чакалі.
    Малайцэвіч у самым добрым настроі і разліку на ўдачу пагадзіўся гэта зрабіць.
    Прайшло два тыдні — часу дастаткова, меркаваў Барыс, каб яго сям’я ўжо атрымала з рук Малайцэвіча напісаны ім ліст. Ніхто, аднак, не мог паведаміць Барысу, што там атрымалася і як далёка ад дому цяпер Малайцэвіч.
    А неўзабаве пасадзілі на вайсковыя машыны і другі гурт рэпатрыянтаў, калонай адправілі ў Кёнінгсберг, горад дзіўнай готыкі, дзе чакаў іх цягнік; размеркавалі па вагонах, і восьвось павінна была прагучаць каманда аб яго адпраўцы. Але цягнік стаяў, і чаканне доўжылася. Урэшце, усім прапанавалі пакінуць вагоны і сабрацца гуртам, бы на нейкі сход. Няпэўнасць і трывога перараслі ў вострую цікаўнасць, дрыготкае ўзрушэнне і, калі знаёмы ўжо па лагеры нямецкі афіцэр абвясціў, што планы на іх адпраўку мяняюцца, узрушэнне абярнулася агульным расчараваннем, збянтэжанасцю, для кагонікаго нават адчаем. А прычынай таму было тое, што савецкі бок адмовіўся прыняць гэты эшалон з ваеннапалоннымі, другі па ліку...
    — Уга!
    — Ай... Цьфу!
    — Ліха матары!..
    — Вось табе маеш!
    — 3 гэтага моманту, — казаў афіцэр, — вы болей не з’яўляецеся ваеннапалоннымі нямецкай дзяржавы, як што ваенны камісарыят адмяніў гэты статус для вас і даў вам волю. Цяпер думайце самі, што рабіць далей. Скажу болей, — дадаў ён, — у нас ёсць звесткі, што адпраўленыя намі з першым эшалонам ваеннапалонныя пакуль яшчэ не трапілі на радзіму, дзе па іх сумуюць родныя і блізкія. Эшалон пайшоў у Расею.
    — Гм?..
    159
    — Што вы кажаце?!
    Апошняя вестка, як цэбар халодной вады на галаву кожнаму. Яна астудзіла ахвоту да маючых разгарэцца спрэчак наконт няўдачы пры адпраўцы іх цягніка. Некаторых, наадварот, гэтае паведамленне вызваліла ад інтуітыўнага прадчування сваёй асабістай няўдачы, бяды пры вяртанні на радзіму, і яны з палёгкай уздыхнулі. Да іх адносіўся і Барыс. Грамадзе ў тэрміновым парадку давялося пераадольваць шчасны настрой на хуткае вяртанне дадому ды мяняць, а, дакладней, ліхаманкава шукаць і выстройваць новыя планы наконт асабістага ўладкавання жыцця на чужыне, у Прусіі. Немцы прапанавалі некалькі варыянтаў працоўнага занятку. Па праўдзе, занятак выбіралі ўжо не столькі нашы паняволеныя ваяры, колькі нашых ваяроў — розныя прамыслоўцы і гаспадары, спаважныя дзядзькі з адзнакай годнасці ў кожным руху; «купцы» прыклейваліся вачыма да кожнага.
    Барыс Рамановіч патрапіў да фермера, які выштукаваў сабе сядзібу непадалёку ад Кёнігсберга і вёў мясамалочную гаспадарку. Андрэю Мацукевічу пашанцавала ўладкавацца на млячарні ў самім Кёнігсбергу і такім чынам дапасці да ўлюбёнай прафесіі. Увогуле, большасць нявольнікаў знайшлі для сябе прытулак і працу ў гэтым вялікім прыморскім горадзе. Разыходзячыся, яны стараліся пакінуць адзін аднаму адрас для зносін, сустрэч, ці проста на ўсялякі выпадак. Толькі не багата і часу прайшло, як высветлілася, што ў зносінах яны маюць пільную патрэбу. Асноўныя цяжкасці для іх былі ў тым, каб авалодаць чужой мовай, — бо тлумачыць на мігах свае ўчынкі, жаданні, патрэбы рабілася чыстым выпрабаваннем. Цягнула да сваіх, карцела абмяняцца думкамі, атрымаць маральную падтрымку, блаславенне ў нейкіх справах. Карацей, усё вяло да стварэння імі свайго клуба, сваёй суполкі і, калі гэта ідэя нейкім чынам дайшла да Андрэя Мацукевіча, ён не толькі ўхваліў яе, але і падказаў таварышам чалавека, здольнага на пасаду галавы; вядома, гэтым чалавекам быў Барыс Рамановіч, якому ў адукацыі, асабліва ў веданні моў, у тым ліку нямецкай, цяпер не было роўных сярод беларусаў. Мала таго, ён насіў у душы сваёй скарб — шмат добрых якасцей, умеў падысці да любога і кожнага і зразумець чужы інтарэс, клопат, a то, глядзі, і боль небаракісуайчынніка, таго ці іншага, дагадзіць, паспрыяць, памагчы чалавеку. Штошто, а гэта — у руку.
    160
    I яго неўзабаве выцягнулі ад фермера ў горад. На сходзе ўпаўнаважаных, што прадстаўлялі розныя дробныя групы былых ваеннапалонных, яму прапанавалі ўзначаліць аб’яднанне самапомачы. Адмовіцца ён не мог, дый праца была акурат па ягоным характары. Атрымалі ад уладаў афіцыйнае прызнанне сваёй арганізацыі, памяшканне, пячатку, і цяпер ён станавіўся за брата і бацьку для кожнага свайго ваярабеларуса ў эміграцыі, наводзіў між імі масты і кантакты, чыніў перамовы з адміністрацыяй прадпрыемстваў, калі таму ці іншаму сябру самапомачы лучыла памяняць месца працы; нарэшце пачаў рэгістраваць шлюбы — жыццё скрозь любіць поўніцу.
    Толькі ў Моталі яно, ускаламучанае, боўталася ў ранейшых сваіх берагах, на якіх карчавалі дубы. Без пільнай на тое патрэбы.
    Для чыннага гаспадара Пятра Рамановіча часам сну не было, і ён выходзіў ноччу на вуліцу, услухоўваўся ў прытоены шоргат зямлі, у дыханне жывёлы ў сядзібе, у лёгкі плёскат вады на возеры і іншыя праявы жыцця; углядаўся ў глыбокае аквамарынавае неба, выспелае яркімі гронкамі зорак ды залітае роўным малочным святлом. I што яму часам у голаў прыходзіла: святло гэта ліецца, як зпад парас