Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
нны цурчэла доўгімі струменьчыкамі, у Мані — кароткімі. Маня старалася ўсё рабіць, як маці. Пагладзіўшы вымя ў Лыскі, яна абмыла цёплай вадою саскі, выцерла іх белым зношаным фартухом і, прысеўшы на дыбачкі так, што даёнка ўпакойвалася ў яе між каленяў, прыступала да асноўнага: хапала ў жменьку то адзін, то другі набрынялы малаком і пругкі сасок, сціскала жменьку, адначасова адцягваючы яе ўніз, — зпад рукі ляцеў у даёнку белы струменьчык. Цыррр, цыррр, цырцыр... Пахла цёплым сырадоем. А Лыска ціха пахрумствала — жавала жуйку.
Мані хацелася б не адставаць ад маці, але ж у Ганны далоні шырэйшыя і кулак больш імпэтны: цыррр, цырррр... Бойка струменіла малако.
Мані нічога не заставалася, як упохапкі заціскваць у сваіх кулачках саскі: цырцыр, цырцыр...
— He спяшайся, доню, — падала голас Ганна, — так і стаміцца нядоўга, дый Лыска любіць, калі з ёю спаважна абыходзішся.
— Я ведаю, мам...
А на зямлі, з боку ад Мані, ляжала свежая чорная пляма — дзед Пятро з сынам Паўлам надоечы смалілі вепрука.
Вогнішча ад саломы клубілася белым дымам і ў сваім асяродку было чырвоным і вабным таксама, як і гэтыя сінія хмары, падпаленыя сонцам. Гаспадары, бацька з сынам, сашкрабалі чорны нагар. 3пад яго ж спакваля вызвалялася падсмажаная шкурка залацістага колеру. Яна песціла вока і заўжды ўносіла нешта святочнае ў Манін настрой, ды, мусіць, і не толькі ў яе; адно, што ў гэты раз дамешвалася смуткам: на краіну пагрозлівай навалаччу насоўвалася вайна, і кабана закалолі, не чакаючы прымаразкаў.
Цырцыр, цырцыр... Цудоўная песня сядзібы! У Мані ўжо пачыналі нямець і паколваць іголачкамі ступні ног, бо сядзела дзяўчынка ў нязручнай позе.
88
Яна паварушылася, каб трохі размяць ногі, ды як бы незнарок спытала:
— Мам, а хто там сёння ў дзеда? Госці...
— Напэўна... А што табе рупіць?
— Дзедусь пазавешваў шторкамі вокны...
— Значыць, там у іх будзе патаемная вячэра. Цяміш? — маці ўсміхнулася: — Ну, каб у сінагозе не даведаліся, што яўрэі тут свініну ядуць і п’юць гарэлку...
— Вось табе і маеш!
Цырцыр, цырцыр... Які дзіўны свет! Некаму забараняецца есці свініну.
— А пра што яны гаварыць будуць? — спытала, млеючы ад цікаўнасці, Маня.
— Будуць... Пра нештачка... Я ўжо падаіла сваю, — Ганна адарвалася ад вымя і ўстала на ногі: — Цяпер табе памагу, бо ты ўсё роўна чыста не выдаіш. Ідзі ўжо — бачу, куды цябе цягне! Адчыні толькі варотцы шырэй, няхай гусі заходзяць.
Маня, адораная воляй, падскчыла ад радасці. Яна ў міг справілася з даручэннем, расчыніла варотцы, і ў наступны момант ужо была ў хаце.
Бабуля Аксіння ўвіхалася каля печы, палаючай вясёлым яркім агнём. Там на вялікай чыгуннай патэльні пражыліся тлустыя шкваркі з яечняй, узбітай на малацэ. На другой патэльні пухнаціліся і браліся зверху карычневым загарам бліны з грэцкай мукі. Дарэчы, на кухонным стале пад ручніком ужо высіўся ладны іх стос. Побач з бабуляй — Зося, нявестка, памочніца, яна мыла посуд і раскладвала на талеркі парэзаную гусяціну, каўбасукрывянку і іншае; у Зосі выпіраў гарбузом жывот, як што маладзіца была цяжарная.
Бабуля спрытна ладавала ў печы вілкамі і ёмкаю... Нарэшце яна выцягнуда адтуль на прыпек патэлью з яечняю, кінула ёмку ў куток...
— Манька, — пазвала ўнуку, ведаючы, што тая толькі і чакае ад яе прапановы: — Бяры бліны, бяры яшчэ штокольвек, а я патэльню панясу.
У сталовай, за шырокім сталом, пакрытым чыстай ільняной палою, разам з дзедам Пятром сядзелі госці: сусед Абко, які быў вядомым у Моталі рымарнікам — шыючы хамуты і іншую вупраж, ён і сына спанатрыў шыць вуздэчкі для коней; з Абко поплеч — знаёмы гандляр газай, шклом для лямп, шклом для вокан — Борух, гэты,
89
апроч крамы, трымаў у сваёй сядзібе яшчэ карову, праўда, дзівак, кармы назапашваў не наўгоддзях, як робяць сяляне, а па людзях — па сядзібах местачкоўцаў, прапануючы ім ўзамен кармоў свой тавар або іншыя якіянебудзь паслугі; трэці ж госць быў зусім незнаёмы Мані, ён сядзеў спіной да яе, таму яна зайшла збоку, прывіталася з ім, з усімі, падала на стол дзеду цёплыя бліны, загорнутыя ў ручнік, паставіла талерку з прадаўгаватымі кавалачкамі каўбасы, якая пахла часнаком. Аксіння тым часам усталявала пасярэдзіне стала шырокую патэльню з яечняй, якая ўсё яшчэ пыхкала жарам. На стале ў місках, дарэчы, стаяла пакуль не астыўшая бульба, разварыстая, сопкая, каля бульбы — агуркі з дзежкі, раней прыгатаваныя шкваркі, мёд, іншая закусь, і госці ўжо паспелі асушыць па келіху.
Непрызнаны Маняй хаўруснік павярнуў голаў, утаропіўшы на яе свае вялікія, быццам валовыя, вочы; у іх, змеціла Маня, глыбокаглыбока ляжалі ягоная кемнасць, увага і сум. А галава ў ягамосця — стаўбуном, як рэдка ў каго, адно яе аздаблялі высокая пакатая лысіна ды пэйсы, пацярушаныя срэбрам, яны адвольна спадалі, лахмаціліся і закручваліся на плячах.
— To бэндзе пенькна паненка! — пахваліў ён Маню, пры гэтым яго вусны расслабіліся, спрабуючы ўсміхнуцца, але да ўсмешкі нейк не дайшло.
— Дык што казаць, васпане Мэндаль, — кінуў яму дзед Пятро, відавочна, працягваючы перапыненую гутарку: — Польшчу рве паганы звер. Англія і Францыя — саюзніцы Польшчы — аб’явілі Германіі вайну. Ці спыніць гэта Гітлера?
Утварылася невялікая паўза.
Маня знарок прыпыніла крок ля дзвярэй у кухню — чакала і слухала. Падаў голас Борух:
— Англічане адвыклі ваяваць. А ў французаў, пры іх арыстакратычным імкненні ўплываць на ўсе падзеі ў Еўропе, няма яго вялікасці Напалеона...
— А ўсё ж гэта дзве магутныя дзяржавы! — не пагадзіўся Абко.
— Магутныя? — перапытаў Мэндаль. — Гм... стары свет... Ім не стае таго прагнага нацысцкага духу, які прэ з Германіі. Гэта, аднак, жахліва! — і ён, уцяўшы голаў у плечы, паёрзаў на месцы— яго, напэўна, пераследаваў страх.
Зноў памаўчалі.
Пісарчук, спаважна мнучы ў пальцах вус, пачаў распавядаць:
90
— У маёнтку Моладава жыве стары амбасадар Польшчы ў Лондане — Канстанцін Скірмунт. Дні са тры таму я меў з ім гутарку. Ён памылкай лічыць, што палякі не пайшлі на саюз з Расеяй. У Варшаве, кажа, дрэнна чыталі кнігу Гітлера «Mein Kampf». Асноўныя планы гэтага д’ябла ваяваць на ўсходзе. А туды шлях ляжыць цераз Польшчу. Цяпер, калі Польшча гіне, Савецкая Расея маўчыць, а менавіта яна можа скруціць галаву каму хочаш.
— На жаль, у Польшчы сваё бачанне Расеі, — шматзначна кінуў Мэндаль.
— Таак, і тым не менш...
Мані слухаць усё гэта — клопатна, але і цікава; яна пераступіла парог і ўжо на кухні спытала ў бабулі, хто гэты пэйсаты Мэндаль.
— Эвой! — адгукнулася жыва Аксіння: — Бог яго ведае. Нейкі купец. Уцякач... Бежанец з Польшчы. Колькі іх ужо ў Моталь навалаклося — мо болей, чым сваіх! A гэты атабарыўся ў Боруха.
Вярнулася Маня ў сталовую, трымаючы ў руках белую мужчынскую кашулю і маток з каляровымі ніткамі. Кашуля належала гожаму хлопцу, які даводзіўся братам Манінай маці Ганне, значыць, ёй — дзядзькам, яго звалі Колем. Летам ён часта заходзіў да іх, хадзіў басанож і любіў, між іншым, строіць вясёлыя жарты. Яна вышывала на ягонай кашулі па каўняры і манішцы васількі і іншыя кветкі.
— To чаго мы, панове, забаўляемся гутаркай аб спасенні душы? Тут жа не сінагога і хлебсоль на стале... Абко, — кіўнуў дзед кашчаваму суседурымару, — налівай сабе і іншым. Няхай абмінае ліха добрых людзей! Аа, глядзіце... во і сын мой малодшы, Паўлюк!..
— Hex бэндзе пахвалёны!
— Па векі вякоў!
— Смачнэга вам!
— Садзісь разам вячэраць, — запрасіў Пятро сына і, далей, гасцям: — А старэйшы мой на фронце. Дай бог яму быць жывым і здаровым!
Паўлюк прысеў, і ўсе паднялі келіхі за здароўе Манінага таткі Барыса.
— А ці ведаеце, што я пачуў, — прыкусваючы ўпохапкі і смеючыся сказаў Паўлюк: — У гміну нехта прынёс навіну. Кажуць, адзін змыслы літовец, прафесар дарэчы, звярнуўся да свайго ўрада: маўляў, давайце папросім знаную
91
краіну — Злучаныя ІПтаты Амерыкі, каб перасяліла нас, літоўцаў, на востраў Мадагаскар, дзе невялікая колькасць туземцаў. За гэта няхай Злучаныя Штаты забіраюць нашу літоўскую зямлю. Навошта яна нам?.. Надакучыла народу ваяваць, а яшчэ болей служыць посцілкай для заваёўнікаў, якія колькі стагоддзяў разпораз руйнуюць ды пляжаць зямлю.
— Оёй, якія мудрыя ў Літве вучоныя! Чуеш, Борух? Ход канём і іхняе прыбалтыйскае племя — у райскіх шатах! Куку, херр Гітлер!.. Мо і нам разам з імі сплюндрыць туды? — Мэндаль яшчэ больш развесяліў застолле: — Малайцы літоўцы! — і ён паляпаў Паўлюка па плячы, нібы гэты гладка паголены і чырвонашчокі малады чалавек акурат і быў тым літоўцам.
— Выдатныя словы! — падхапіў дзед Пятро; ён упрышчур глядзеў на сваіх гасцей, і ягоныя вочы ўсё болей аздобліваліся вясёлымі іскрынкамі: — Па праўдзе, шаноўныя, і вам туды, туды трэба — нідзе лепшага прытулку не знойдзеце! Дый чаго варты будуць літоўцы без вас! Хто ім хамут пашые?..
— I надзене на шыю! — выпаліў знячэўку Паўлюк.
Застолле на момант абмерла, асэнсоўваючы рэпліку Пісарчукамалодшага.
— Гэта — як? — ціха вымавіў Борух.
На твары Мэндаля чытаўся дакор. Толькі Абко, рымар, ацаніўшы досціп маладога сутрапезніка, весела пасміхаўся.
Дзед Пятро кінуў доўгі пагляд на сына, але вочы яго не перасталі іскрыцца.
— Нічога, — сказаў ён. — Там, дзе хлебсоль, усялякі жарт прыстойны. А вы ешце, панове, не саромейцеся. He кожную суботу і ў яўрэя шабаш.
— Дый ці ўся ісціна ў талмудзе? — зноў падаў Паўлюк, бачачы як госці ўплятаюць бліны з падсмажанай у печы свінінай.
— Сапраўды, забаронены плод салодкі! — прызнаў смакату стравы захмялелы Борух, на лбе ў яго, што навісаў над тварам, расслабіліся складкі.— Нашы продкі, відаць, неабачліва паставілі на свініне крыж.
— Войёй! — Абко кульнуў келіх і паслаў за ім у шчарбаты рот скрылёк салёнага агурка з мёдам, захрумсцеў. — Яўрэям, напэўна, пашэнціла, што прарок Майсей заікаўся. Калі б ён гаварыў, як я, напрыклад, то строгіх правілаў і забаронаў у нас яшчэ пабольшала б!
92
Над сталом ярка гарэла лямпавасьмілінейка, і Маня сядзела на відным, непадалёку ад дзеда, пачуваючы сябе адначасова і дарослай і малою дзяўчынкай, не вартай увагі, у чым, пэўна, перавагу мела, — спакойна корпалася іголкай у белым палатне — вышывала манішку ды слухала.
— А калі ўсё ж адкінуць жарты, — мовіў дзед, — то адкрыецца зрэбная і блытаная аснова таго, што тчэцца сён