Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
ады было ўсяго чатыры с паловай гадочкі. Бачыце, у дзіцяці рана праклюнулася семечка ведаў, і дзед, напэўна, як спрактыкаваны гаспадар, як сейбіт і назіральнік за ўсім жывым, што ў сялянскіх абладах з’яўлялася, пайшоў на эксперымент. Ён не хацеў упусціць зручнага моманту, каб перасадзіць тое семечка ведаў у глебу, дзе яно магло б замацавацца карэньчыкамі.
Але Мані вучоба не спадабалася — мо таму, што ў настаўніка не было чым забавіць дзіцячае ўяўленне, а веды — не забаўка. Куды больш цікавы занятак меў яе дзедусь, і яна лічыла за лепшае не разлучацца з ім, глядзець, што ён робіць, вучыцца ў яго, дапамагаць яму. I ён пагадзіўся: школа няхай пачакае, пакуль дзяўчо падрасце!
Неўпрыкметку прайшлі два гады і Маня ўжо не гублялася ў паўшэхнай (агульнаадукацыйнай для дзятвы) польскай школе, гаманкой, вясёлай. Адзінае, што наводзіла на яе жах на ўроках, дык гэта тоўстая лінейка ці нейкая іншая прылада ў руках настаўніка, якой ён час ад часу біў па далонях вучняў, каб тыя не ўтойвалі сваіх ведаў.
Перад сном, калі праца ў доме ўжо заціхала, дзед Пятро знаходзіў хвіліну, каб наведаць унучку. Ён ціха ўваходзіў у спальню, сядаў каля яе ложка:
— Маня, ты спіш?
Нене... Нават, калі б і спала, Маня адчула б дзеда сваёй тонкай скурай, бо ён у гэтым доме быў найвышэйшай асобай, ён быў за добрага духа, апекаваў яе і тату з мамай таксама. Ад дзеда і мамы заўжды чуліся цяпло і лагода. Аксіння, тая стаяла трошкі далей, хоць і старалася дагаджаць унучцы. У будзённым жыцці яшчэ далей ад Мані стаяў яе бацька — Барыс, сын Пісарчукоў, у якога заўсёды былі дарослыя клопаты, шырокія, важныя, і не ставала ўвагі да такой малечы. Няма што шкадаваў і ён Маню, але, мусіць, лічыў, што з яе дастаткова цяпла і пяшчоты,
73
якой яе ахутваюць дома. Маня ж зусім не мела ўяўлення пра занятак бацькі за парогам хаты, сядзібы. Яна не ўяўляла бацьку ў асяродку вясковым, як уяўляла дзеда.
Толькі дзед Пятро ўносіў ва ўтрапёнае сэрцайка і свядомасць Мані штосьці цэласнае і аб’ёмнае — як не прастору і водар палёў, птушыны галас, надзею на доўгае і сталае жыццё ў вялікім свеце. Яна ўсміхалася:
— Я не сплю, дзедусь.
— Скажы, чаму ты навучылася сёння ў школе? — ціха, спаважна пытаўся добры дух, і дзяўчынка разумела, што спакойным голасам дзед гаворыць з ёй таму, што шануе цішыню, як шанаваў, напрыклад, дзень і ноч, дрэўца каля хаты і кветку ў полі.
— Ой, проста жахліва было, дзедусь! Мы рашалі: колькі вады ў Мотальскім возеры і за колькі гадоў Ясельда можа занесці яго мулам?
—I — што... Як?
— Выйшла: за 30 гадоў возера не стане... Гэта праўда, дзедусь?
— Ну — пэўна, калі мул не выбіраць. Але ж ты бачыла, як гаспадары чысцяць возера? Чалавек зазвычай хоча, каб вада ў возеры была чыстая і каб там пладзілася рыба. A Ясельда — рака, яна не ведае, што чалавеку трэба. У яе наогул клопат не пра возера, а пра сваё рэчышча, — даводзіў дзед Пятро. — Раней рака ішла цераз Зазерскае возера, адтуль — цераз невялікі перашыек — трапляла сюды. Мулу тут было мала. А ў мінулым стагоддзі, каб зрабіць карацейшым шлях для лодак, пракапалі канаву, якая злучыла раку з Мотальскім возерам напрасткі. Ясельда ўпадабала і прыняла канаву за галоўнае рэчышча.
— Дзедусь, — Маня глядзела на ягоную дужую руку, што ад працы сялянскай ды сонечнага ветру мела буры колер і ўзвышалася над яе рукой, як бугор, як Цобскі бугор, на якім раней, згодна з легендай, жылі маталяне. — A ты, дзедусь, возьмеш мяне заўтра на пасеку?
Ён чакаў ад яе гэтае пытанне і радаваўся яму, быццам добраму знаку жыцця ці мо блаславенню Усявышняга.
— Добра, дзетка — маміна кветка. Папоўдні адно, калі пчолкі вернуцца з поля, а ты — са школы. Дамовіліся?.. Так. А цяпер — спі!
Толькі сон да Мані прыходзіў не адразу. Яна адчувала сваё дачыненне да жаднага свету і ведала, што гэта шчас
74
це мець такое жыццё, калі ўсё захапляе, ўсёўсё — ад бесклапотнага матылька на градках да руплівага і нястомнага ў працы дзеда, які, па праўдзе, падаваўся ёй часам асілкам. Яна цягнулася штодня на раллю. А дзед ставіўся да яе, як да дарослай — давер, і на гэта чуйна, у хвалюючай мелодыцы адгукваліся струны яе душы. Аднаго разу пасля заняткаў у школе яна доўга сядзела на кухні, разгарнуўшы на стале перад сабою кніжкі. Пісала, крэсліла і зноў пісала, не цямячы, пэўна, дзе ляжыць ключ да таямніцы ў задачцы. Сумная выйшла на вуліцу, дзе і сустрэла дзеда. Той распытаў у яе пра настрой, пра тую задачку. Ён высветліў з яе дапамогай некалькі пытанняў і вывеў на знаёмы ўжо для вучняў прыём у рашэнні.
Як высветлілася на наступны дзень, Марыя Раманавічанка аказалася адзінай у класе, хто рашыў і даў тлумачэнне рашэнню задачы. Гонару ў яе прырасло! Але, рана сталеючы, яна ганарылася зноў жа не столькі сабой, колькі сваім дзедам, працавітым, удалым. Яна таксама будзе BapTaro дзеда — найлепшая вучаніца ў класе!
Сказаць шчыра, дык Мані яшчэ больш надавала значэння ціхая і разважлівая гутарка дзеда з яе маці Ганнай.
— Ганна, бачыш, з якім імпэтам Маня вучыцца? Яна здольная, і ёй нельга спыняцца на сямігодцы.
— Вы так думаеце, бацька?..
— Пэўна...
— Гэта добра, людзяна, што палякі прымусілі ўсіх у школу хадзіць. У мой жа час вучыліся адны хлопцы, дый то не ўсе.
— Так, усеагульнае навучанне папольску адпавядае палітыцы польскай дзяржавы. На свой капыл хочуць нас перарабіць. Але ж веды нам не зашкодзяць, ты праўду кажаш, Ганна.
Аддаючы даніну сваёй павагі старэйшым, Маня шкадавала трохі, што яе маці непісьменная, зрэшты, як і баба Аксіння, як і ўсе жанкі сталага веку. Зусім непісьменныя, яны часам збіраліся ў дзедавай палавіне хаты, і дзед употайкі ад яе, Мані, чытаў ім энцыклапедыю, якая была прадметам яго асаблівага гонару, чытаў звесткі пра розныя жаночыя захворванні ды іх лячэнне. За тыя здольнасці чалавека ў навуцы і, пэўна, былы пісарскі занятак яму і прыклеілі прозвішча Пісарчук. Дзед даводзіў нявестцы Ганне:
75
— Маню трэба рыхтаваць на вучыцельку. А што ты, дочка, глядзіш?.. Так, плаціць давядзецца багата. Але ж грошы — у калошы. Дый вы з Барысам, свой пасаг атрымалі і сродкі маеце.
Ганна як бы праглынула пачутае і на ім папярхнулася. Для яе, местачковай майстрыцы, што ўмела прасці воўну, ткаць адмысловай прыгажосці ручнікі і абрусы, пыніць гаспадарку, сэнс слова «вучыцелька» быў такім жа высокім і недасягальным — не раўнуючы, як тая аблачына ў небе. Таму, скажыце, як яна магла ўявіць сваю дачку вывучанай ды — свет у сведкі — гожай настаўніцай? Дзед чакаў...
— To няхай, — няпэўна і разам з тым узрушана адказала яна. Прамовіла адышоўшы: «Дай Бог і нашаму цялятку ды воўка з’есці!»
10
Ці ведала Маня, што ёсць за абсягамі Моталя, у сіняй далечы, недзе такі ўладарны вір, у якім таемна закручваецца і бурапеніць адчайна жыццёвая плынь. Акурат адтуль, з нябачнага вадавароту, насланнём кацілася на чатыры бакі, трапляючы таксама і сюды, у Моталь, адмысловая панская палітыка.
Пра яе вялікасць Палітыку, што з’яўлялася зазвычай у жандарскіх мундзірах, маталяне гаварылі здаўна — Маня чула іхнія байкі як сябе помніць. I помніла Маня, што людзям Крэсаў Усходніх знялюбела яна, як можа знялюбець нядобрая, жорсткая і пыхлівая пані. Адно ўсё гэта ляжала ўлежна, ціхмяна недзе ў яе падсвядомасці, як што набытым досведам яна не карысталася. Вядома, дзяўчо бегала далёка ад дзяржаўнай палітыкі.
I вось, нарэшце, жыццё нейкай віхурнай каламуццю выпхнула на яе сцяжыну выбуховаскандальны, рэдкі ды пасвайму займальны выпадак.
Час, праўда, аддаляе тое, што здарылася, а гэта ж было як не на тым канцы лета, блізка Вялікадня.
У іхняй паўшэхнай, што адпавядала — агульнасанацыйнай, школе з’явілася раптам і пайшло па вуснах гуляць дзіўнае слоўца — байкот... Навобмацак яно было нейкім круглым, бы яйка, лёгка вымаўлялася, але чамусьці прыводзіла ў сцішаны трэпет настаўнікаў.
76
Напачатку вучням Манінага класа ніхто не мог растлумачыць, што здарылася, і Ніна Лук’янаўна, іх настаўніца, пасядзеўшы які момант замружаная, пачынала ўрок. А дзеці, нешта ўжо ведалі, адно не асмельваліся звярнуцца да яе з роспытамі пра сутнасць адмысловай падзеі. Сядзелі, як на іголках, нічога не слухаючы, іх разбірала цікаўнасць іншага кшталту.
У старэйшых класах вучні, дарэчы, страцілі сваю паслухмянасць ды пачалі супрацівіцца школе — эвой! Акалічнасць вельмі бянтэжыла пана дырэкта Стэфана Шымчака, і ён мітусіўся паўсюдна, не ведаючы, як справіцца з гэтай камуністычнай пошасцю, так меркаваў, ды ўрэшце рашыў павіжаваць за вучнямі, каб выведаць іхнія тайны. От як напіша неўзабаве Шымчак у пастарунак: «Некалькі тыдняў назад у старэйшых класах даручанай. мне школы заўважыў, што ў асяродку вучняўхлопчыкаў вядзецца нейкая антыійкольная кампанія, якая праявілася ў наступным: вучні наўмысна не жадаюць адказваць на ўроках, наведваць школу, спяваць польскія песні, варожа ставяцца да настаўнікаў, адмаўляюцца браць удзел у занятках школьных арганізацый «Харцэж», «Арляты» і ў школьным хоры.
Маючы на ўвазе вышэй сказанае, я пачаў весці назіранне за моладдзю з мэтай вызначыць ініцыятараў антышкольных выступленняў і прыйшоў да высновы, што вучні Жыховіч Антон, сын Сяргея, 13 гадоў, Мазко Ян, сын Яна, 12 гадоў, Ксёнда Міхаіл, сын Гаўрылы, 12 гадоў, Васілевіч Рыгор, сын Васіля, 12 гадоў, Філіновіч Аляксандр, сынАляксея, 11 гадоў, і Міховіч Сцяпан, сын Фёдара, 13 гадоў — усе жыхары Моталя, вучні 5га класа, за выключэннем Філіновіча Аляксандра, які з’яўляецца вучнем 3га класа, забараняюць ім пад пагрозай. збівання прымаць удзел у якіхнебудзь польскіх школьных арганізацыях».
На справе ж яно было прасцей, як што многія вучні без усялякага прымусу далучаліся да небывалай і чыннай гульні — пратэсту супраць польскай палітыкі ў школе, і ўжо адно зацуглянае імі слова «байкот» несла кожнага, як добры скакун, у свет неспазнаных, высокіх і шчымлівых імгненняў.
Настаўніцу Ніну Лук’янаўну непакоіла, што эпідэмія вучнёўскага маўклівага бунту перакінецца і на яе клас, таму, адпускаючы дзяцей на перапынак, ціха і лагодна прасіла:
77
— He пніцеся быць дарослымі, калі ў вас яшчэ мамчына малако на губах не абсохла. He ідзіце на рызыку, пакуль не набраліся розуму, ведаў. Ну, а школу паважайце, якую Бог даў.
Апошнія яе словы патанулі ў галасе здзіўлення, нясмелых кпінаў, мяккай нязгоды. Толькі яе шкадавалі.
Маня Раманавічанка разам з сяброўкамі — кульмігам на вуліцу. Заз