• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    са ад далейшых памылковых поглядаў, меркаванняў, што тычыліся, бадай, аднаго — практычнага ўвасаблення сацыялізму ў Моталі. Пра сацыялізм у Савецкай Беларусі найгоршыя прадчуванні Пятра такі спраўджваліся. Неслі праўду адтуль асобныя рызыкоўныя і адважныя людзі, каму ўпотайкі ўдалося прабіцца праз мяжу і вярнуцца назад.
    3 адным такім вандроўнікам Пісарчука пазнаёміў той самы Андрэй — сын Кузьмы Палто, — які атрымліваў ад
    53
    Барыса крыптаграмы. Займеўшы спадчынную палоску зямлі і трохі грошай, ён сумеў разгарнуць гаспадарку і завёў дружбу з Пісарчукамі.
    3 Андрэем Палто жыў малодшы брат Ладзя, але ў таго сваёй зямлі не было і ён не ведаў, за што рукі зачапіць, каб пачаць ладкаваць жыццё, набыць сваю чалавечую годнасць ды, нарэшце, сям’ю. Ладзя наведваў маладзёжную групоўку, якая сваім калектыўным нутром хінулася да штандараў камунізму; там штодня баялі пра заможнае жыццё ў камуніі, дзе няма бедных і багатых і дзе для ўсіх усяго ўдосталь. Ладзя пачаў марыць пра гэтакую незвычайную зямлю, пра тую краіну і аднойчы знік на цэлых два гады. Ён быў там. Аднак у тое, што ён перажыў і пра што распавядаў потым, ніхто чамусьці не хацеў даваць веры.
    Пятро Пісарчук наважыўся бліжэй пазнаёміцца з небаракам і цераз Андрэя Палто наказаў Палтомалодшаму, каб той заскочыў да яго надвячоркам.
    Пісарчук паклікаў сыноў — Барыса, Паўла, і яны разам сустрэлі невысокага, хударлявага юнака. У Ладзевых рухах, калі ён адчыняў дзверы і заходзіў у хату, можна было заўважыць нерашучасць. Ён прывітаўся і акінуў сям’ю крыху разгубленым і таму мітуслівым позіркам.
    — Праходзьпраходзь, браце, госцем будзеш! — падняўся з канапы і падаў яму руку старэйшы, сухі, жылісты, а за ім і астатнія Пісарчукі.
    Уважаючы на лагодны тон прысутных, Ладзя пасвятлеў тварам, палагоднеў і сам, прысеў, чакаючы, пра што пойдзе гаворка.
    Нейкі момант яго мосць уважліва разглядалі — як дзіва. Асабліва доўгі і засяроджаны позірк быў у Барыса — няма што, два гады блазен падарожнічаў па Савецкай Расеі! Якога ж ён цяпер колеру?.. Гэтая думка, бадай, цікавіла ўсіх.
    — He чырвоны — ніякі, хутчэй за ўсё — бледны, — жартуючы, першым кінуў Ладзю Паўлюк.
    — Здарожыўся? — як бы ў апраўданне хлопцу спытаў гаспадар і запрасіў усіх да стала, на які спагадлівая Аксіння паставіла самавар.
    — У Моталі столькі плявузгалі наконт вашых з Пінчуком і Балаганам уцёкаў, — пацягнуў далей нітку бяседы Пятро Пісарчук: — У пастарунку з ног збіліся, шукаючы вас, асабліва Пінчука...
    54
    — О! Ён — шэльма! Без перабольшвання я вам скажу: хцівы чалавек! У гэтым мы яшчэ раз пераканаліся там, у расейскім турэмным лагеры.
    — Як? — няўцямна прыўзняўся Барыс: — За замах на жыццё Зусмана вы ўсе ўтрох сядзелі ў турме?
    — Ды не, — Ладзя пачырванеў, збянтэжаны, і адсунуў ад сябе шклянку з гарбатай. — Калі вы хочаце ведаць, Зусман тут ні пры чым. Усё было не так... He так ад самага пачатку!
    •— To ты, браце, раскажы, як яно там было, — прапанаваў Пісарчук, на каленях у якога ўжо круцілася і штораз спаўзала пад стол трохгадовая ўнучка Маня.
    — А было вось як...
    I Ладзя Палто паведаў гісторыю, пра якую ў Моталі, бадай, усе збольшага ведалі, але ніхто не чуў яе ад пачатку да канца і не ведаў праўды. Дзіва што... Два гады таму ён, Палто, падгаварыў свайго аднагодка і прыяцеля Івана Філіновіча, павулічнаму — Балагана, пакінуць Моталь і папхнуцца ў запаветную далеч — камунію. Праблема была ўсяго толькі ў пошуку патаемнага месца для пераходу мяжы. Наконт гэтага Ладзя і прыйшоў да Пінчука, бывалага і абабітага польскай турмой чалавека, якому трохі перавышала за 50... Чатыры гады ён адседзеў за неаднаразовы пераход усходняй мяжы і, пэўна ж, ведаў яе дасканала.
    Аляксей Пінчук пашкроб патыліцу сваёй чорнай, парэпанай рукой:
    — ІПкада... ІПкада, што я пад наглядам, такую маць... Мне забаронена з Моталя адлучацца. Зрэшты... каб што прыдумаць, га?..
    Ён утаропіўся на Ладзю сваім цыганкаватым вокам. Ладзя ўмольна і прагна глядзеў на яго.
    — А што, калі знайсці прычынулучыну? Скажам, я еду ў Пінск на кірмаш. Дакладваю ў пастарунак, што адтуль грабуся дадому, а сам разам з вамі — да мяжы. Правяду і — айда назад! Сапраўды!.. Вам камунія, а мне — конь. Такая ўмова вас задаволіць?
    Праз некалькі дзён Ладзя прыехаў да Пінчука і перадаў яму каня з возам. Той, як належнае, прыняў падарунак і загадаў Уладзіміру чакаць дома, пакуль ён не пакліча іх у дарогу.
    Да Пінчука тым часам з’явіўся местачковец Зусман — яшчэ адзін кліент акурат з такой жа просьбай. Заўжды Зусман спаў і бачыў у сне камунію. Ён прасіў правесці
    55
    яго на той бок; за паслугу гатоў быў аддаць дзвесце злотых. А па тым часе, да прыкладу, усяго два злотых каштаваў пуд жыта і 70 злотых — карова... Як што Пінчуку свяціў шанец нажыцца, ён, нядоўга думаючы, поцемкам пасадзіў Зусмана на калёсы ды павёз яго на кірмаш.
    Шляху ладнага — каля 40 кіламетраў. Дарога сухая, бо ўжо падмарозіла. Снегу яшчэ не было. Бавячы час на калёсах, Пінчукшэльма прыкідваў, як найхутчэй перакласці тыя злотыя Зусмана ў сваю кішэню, і хутка распрацаваў план аператыўных дзеянняў.
    Згодна з тым планам, па прыездзе ў Пінск праваднік пакінуў каня з возам на падворку ў знаёмага. Адыходзячы, дастаў зпад саломы і засунуў за пояс сякеру, з якой рэдка калі разлучаўся. А ў Зусмана за спіной быў хатуль.
    Яны выйшлі з горада і падаліся ў замглёную запаветную далеч — на ўсход. Вось і Ясельда... Пераходзілі цераз раку па тонкім лёдзе, і, каб не валачыся далей, да самай мяжы, а хутчэй вярнуцца дадому з грашыма, Пінчук на крок адстаў ад Зусмана, выцягнуў сякеру і... гах! Не?.. Божа праведны! Небараку Зусману ў той момант собіла якраз азірнуцца, і, павёўшы корпусам у бок, ён падставіў пад сякеру не шыю, а ўсяго толькі плячо. Адскочыў паранены і кінуўся прэч з усім маладым і адчайным імпэтам. Хутчэйхутчэй — да людзей! За небаракам ветру не ўгнацца...
    А Пінчук, агорнуты жахам, таксама паджгаў чорнымі сцежкамі ў Моталь. Пёр пешы — цяпер яму было не да каня, якога пакінуў у Пінску. Пёр, стараючыся абагнаць нядобрую вестку аб падзеі на Ясельдзе, да якой прычыніўся так страхалюдна. Яго маглі ў любы момант схапіць і тады ўжо не выратавацца ад пакут... Турма — да скону дзён! I гэтая думка, бы той востры бізун, сцёбала па ім і гнала яго. От, нарэшце, і Моталь. Змардаваны пакутлівым шляхам і бояззю, ён дапяў да сваёй хаты. Аддыхаўся і паслаў жонку па Ладзю Палто. Ладзя прымчаў як бачыш. Пінчук вывеў яго на вуліцу:
    — Калі добра сцямнее, пакліч Балагана і прыходзьце вунь на той ускраек лесу, — паказаў рукой. — Пойдзем, не адкладваючы, такую маць. Лёспёс гатовы здрадзіць мне, але я вам потым пра ўсё раскажу...
    Сустрэліся ў дамоўленым месцы і рушылі. Ішлі тымі ж чорнымі, як казаў Пінчук, сцежкамі амаль усю ноч. Іх праваднік, які цяпер ужо не меў намеру вяртацца назад, горача і ўзрушана распавядаў пра надарэнне з Зусманам.
    56
    Ён, блазен Зусман, нібыта праг таксама перайсці мяжу і дамовіўся з Пінчуком пра паслугу. Пінчук павёў новага кліента. Але ж Зусман паспеў данесці на яго ў паліцыю, і два паліцыянты селі ім на хвост. За здраду, чуеце, Пінчук хацеў засекчы Зусмана, але, такігэтакі правакатар Зусман уцёк.
    На самай мяжы, каля невялікага гаю, які прытуліў іх на дзень, яны пасунуліся наперад крадком, бы здані. Тым не менш, калі ім ужо свяціла прастора і воля, перад імі вырас памежнік са зброяй:
    — Стаяць! Рукі ўгору!
    Дапытвалі маталянаў моцна і ні ў якія іхнія роспаведзі, тлумачэнні наконт уціску паноў і цяжкога жыцця ў Польшчы не давалі веры. Іх утрымлівалі спачатку ў Мінскай турме, а потым выслалі на Урал, у горад Перм, дзе, жывучы ў лагеры і галадаючы, яны будавалі баракі для сем’яў рабочых. Дзень у дзень. Два гады...
    Ладзя апавядаў пра перажытае ў экзатычнай савецкай краіне, так бы мовіць, камуніі — разгарачыўся, і тое адчуванне сваёй нягегласці, несамавітасці, скутасці ў доме Пісарчукоў зусім прайшло. Наадварот, цяпер хлопцу — вандроўніку па няволі — імпанавала ўвага, з якой яго слухалі. Тут госця перапыніла гаспадыня, увесь выгляд якой выяўляў дабрыню:
    — Валодзька, то чаму ж ты нічога не бярэш?.. I вы, мужыкі, нешта сядзіцё, як на хаўтурах! Ешце... Стане з вас гаманы!
    — I сапраўды мы заслухаліся, — сказаў гаспадар. — To бяры, Ладзя, што па густу: тварог, масла, сала і — да ўсяго — мёд.
    — Дзякуй, я з задавальненнем паспытаю, чым вы людзей частуеце, але найперш скажу: у Пярмі і Златавусце, дзе мы потым працавалі, я нічога больш смачнага за падсмажанае лушпінне ад бульбы не еў. Яго мы збіралі на сметніку і смажылі на грубцы буржуйцы...
    — Госпадзіпрамілы! — перахрысцілася Аксіння, відаць, адчуўшы на сэрцы нядобрае. — Як жахліва, калі людзям няма чаго есці! Пятро, помніш... На Украіне людзі пухлі з голаду.
    Пятро кіўнуў: пра голад ён помніць.
    — Я шкадаваў, што не ведаў сакрэту прыгатавання такой ежы раней, калі быў яшчэ тут, у Моталі.
    — Божа! Які грэх мы на душу бярэм! — Аксіння асеклася. — I чаму ў нас не кожын мае хлеба кавалак?
    57
    Мужыкі адчулі ніякаватасць.
    — Але хацелася б увогуле ведаць пра жыццё там, — уступіў у размову Барыс: — Лагічна дапусціць, што , калі ў Пярмі ёсць лушпінне, то ёсць у некага і бульба... Як на волі людзі жывуць?
    — Адкажу. Прадуктаў харчавання скрозь не хапае. У Савецкай Беларусі — таксама. Можа, таму, — Уладзімір вытрымаў паўзу і паглядзеў па кутках, нібыта жадаючы пераканацца, што яго ў гэтым доме ніхто, апроч Пісарчукоў, не слухае, — можа, таму, што ў сялян адабралі зямлю. Адным словам, нястача.
    Закончылася пяцігодка калектывізацыі. Многіх, хто меў зямлю, сеяў і прадаваў збожжа, іншы харч, хто ўмеў рабіць, як вы тута робіце, многіх, паўтараю, збэсцілі. Назвалі кулакамі і — у Сібір ды іншыя месцы. 3 некаторымі я сустракаўся ў лагеры, і яны рады былі той жа лушпіне... Парушаны адвечны лад. А пакуль карчаваннем заможных сялян займаліся, багата зямлі запусцела. У газетах пішуць, што калгасы неўзабаве накормяць дзяржаву. Можа, і накормяць. Толькі ж сёння на тым баку голад. I якія мы сляпыя былі, калі ішлі туды і думалі, што там ў вёсках скрозь каўбасы на плоце вісяць. Гора скрозь — не каўбасы! Калгасы, а не каўбасы.
    Патрэскваў кнот у лямпевасьмілінейцы. Было ціха. У бяседзе зноў утварылася гнятлівая і даўкая паўза. Ладзя размешваў лыжачкай мёд у шклянцы з гарбатай.
    Слухаючы перабежчыка, браты Барыс і Павел перажывалі розныя пачуцці, і таму адзін сядзеў пахмурны, другі — бяспечна вясёлы, гарэзлівы. Паўлу падабалася, што ў гісторыі з Палто шмат павучальнага для ягонага старэйшага брата Барыс