Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
затоенай у часе, у прышласці небяспекі ўзмацнялася прысутнасцю аэрадрома, на будоўлю якога сцягваліся паняволеныя і пазбаўленыя ўсялякіх чалавечых выгод людзі.
Мані, і не толькі Мані, — чалавеку ўвогуле цяжка было ўявіць, што робіцца ў тым людзяным мурашніку на полі шырокім і скрозь пакалупаным. Для тутэйшых і, так бы мовіць, вольных, цывільных, хто пабываў там, або яшчэ не паспеў пабываць ды на ўласныя вочы падзівіцца на дзіва, а толькі чуў пра будоўлю, — будоўля на лётным полі разам з лагерам зэкаў, варушылася ў свядомасці як нейкая аграмадная пачвара, якая перажоўвае дрэва, глебу, друз, a заадно і людзей... Яна павінна пакінуць пасля сябе адно лётнішча і сховы для самалётаў. Гэта ўява ўсё глыбей асядала ў свядомасці, і цяпер, аручы зямлю, барануючы поле, выганяючы скаціну на пашу або ловячы, скажам, рой на лузе, або складваючы сена ў копы, сейбіт час ад часу паглядаў у той бок і прыслухоўваўся — не вядома было, як доўга чакаць, калі там завурчыць рой серабрыстых машын, гожых, гордых, і адначасова таямнічапагрозлівых.
Ад аэрадрома кругамі пайшлі і неўзабаве дасягнулі Моталя даволі дасціпныя, хоць і змрочныя жарты. Казалі, што ў Савецкім Саюзе ўсе будоўлі камунізму, як аэрадром і нават большыя, як БеламорскаБалтыйскі канал, КамсамольскнаАмуры, узведзены або рукамі энтузіястаў, камсамольцаў, значыць — людзей, якім за працу амаль нічога не плацілі, або зэкаў, праца якіх ужо зусім нічога не каштавала, наадварот, іхнімі касцьмі ўмацоўваліся падмуркі вялікіх будоўляў.
У Савецкім Саюзе, казалі, амаль усе людзі — будаўнікі, бо зашмат прыхільнікаў камуністычнай прышласці, а як той ці іншы грамадзянін страчваў будаўнічы імпэт, яго без усялякіх клопатаў пераводзілі ў катэгорыю зэкаў, — будаўніком жа ён усё адно заставаўся.
Гэтакія «жарты» па зразумелых прычынах перадаваліся людзям давераным, з вока на вока, і пачуўшы пра гэта ад
196
Андрэя Палто, свайго вучня ў пчалярскай справе, Пятро Пісарчук з усмешкай прыгадаў іншага блазна — табельшчыка Мэндаля: пагалоска адпавядала акурат духу ягоных выказванняў, і не выключана, што пайшла ад яго.
Андрэй паскардзіўся на вялікія падаткі і сказаў, што прыбытак у яго гаспадарцы трымаецца амаль цалкам на пчолах. Дужы, хоць і не з асілкаў, а проста ў росквіце сіл мужык, ён выказаў занепакоенасць сваім радством з Ладзям Палто, братам, ад якога атрымаў ліст з нейкіх там Салаўкоў.
— Валодзька спадзяецца, што я прышлю яму харчовую пасылку... Ды я і не супраць... Але ж мая як узвілася ў хаце — што сатана, ледзь сцены не разнесла.
— Нягожа гэтак рабіць, — паспачуваў абодвум братам Пісарчук: — Няма Бога ў душы ў тваёй маладзіцы.
— Дый сам я няпэўны: ці не арыштуюць зза брата?.. Сяджу, бы голай галай на лёдзе.
— Бачыш як...
Гаспадар Пятро падобных нараканняў ды жальб, ды плачу жанок чуў нямала, слава Богу, начуўся і спрабаваў ужо нават унікаць іх, чаму і рэдка выходзіў на людзі, — балела сваё.
Урэшце, прыспеў дзень і момант, калі ад прышлых навін яму зусім блага зрабілася і ён, зніякавелы і бледны, пачаў сноўдаць без дайпрычыны па хаце, а таксама ў двары; нікаў па сядзібных кутках, шукаў, а чаго — немаведама.
— Пятро, ты згубіў нешта?.. Чаму ты ходзішь як непрыкаяны?— дапытвалася Аксіння, дзівячыся паводзінам свайго чалавека.
— Яно згубіць цяпер не штука, — адказваў ён і, пазіраючы на жонку, спрабаваў выціснуць з сябе ўсмешку, але і ўсмешка не мяняла разгубленасці на твары. — Знайсці цяпер — не выходзіць, а згубіць што заўгодна можна, ужо калі людзі губляюць галовы, то...
Размова не клеілася, і, напэўна, таму, што Пятро губляўся ў здагадках, адкрываць Аксінні ўсё начыста ці не; мо не варта, бо тое, што ён носіць у душы, узбурыць яе і пазбавіць спакою — хоць бы на гэтыя колькі дзён, што засталіся да скону. Жыццё мела конча рушыцца, такая вестка прыйшла... няма ладу. Зрэшты, можа, усё яшчэ і абыдзецца... Няхай бы... Каб даў Бог!
А перавярнулася сэрца ў Пятра пасля візіту местачковага фельчара ў іх дом. Зося запрасіла «доктара» Ласіцу,
197
каб той паглядзеў, паслухаў яе сыночка Мішу, якому нездаровілася — слабіла другі дзень. I хоць Зося і баба Аксіння, што даводзілася Зосі свякрухай, пры лекаванні ўжылі добрыя хатнія сродкі, спатрэбіўся Ласіца, каб зняць падазрэнні на дызентэрыю.
Невысокі, круглявы мужчына з амаль вольным ад валос чэрапам, Ласіца быў знаным доктарам, таму як практыкаваў у Моталі даўно; яго талеравала польская гміна, a цяпер — пасялковы савет.
Нічога небяспечнага ў хлопчыка ён не знайшоў, але пакінуў занепакоенай мацеры свае парады і яшчэ колькі пілюль. Потым пацікавіўся, ці дома гаспадар Пісарчук, і, паколькі Пісарчук быў дома, зайшоў да яго, папярэдне пастукаўшы ў дзверы другога пакоя.
Прывіталіся, селі каля бібліятэчнай шафы за стол, і доктар Ласіца хвіліну выпрабавальна глядзеў на Пятра. Уздыхнуў, усведамляючы адказнасць размовы.
— У апошнія дні, гаспадар Пятро, я думаў пра вас. Мне карцела сустрэць вас, каб перадаць вам сёетое на словах, а тут ваша нявестка сама прыйшла да мяне і запрасіла... Словам, выпадак паспрыяў гэтай нашай сустрэчы.
— Разумею, — кіўнуў Пісарчук нагастраючы слых.
— Я, канешне, убаку... Але зяць у мяне — Паўлюк Ашурка — камсамолец і ў пасялковым савеце працуе. Можа, ведаеце?..
— Чуў...
— Дык ён паказаў мне спіс сем’яў... тых, што плануюцца на чарговае высяленне. Прабачце, не мая справа... але...
— I — там... — непакой і пытанне, трывога чыталіся ў Пятровых вачах.
— He вем... дакладна, каб не было памылкі. Я адным вокам кінуў туды. На ўсялякі выпадак вы майце на ўвазе, гаспадар Пятро: чарговы хапун прызначаны на ноч 25 чэрвеня.
Пятро Пісарчук моўчкі згроб абрус у кулак, на адркытым ілбе яго выступіў пот і жаўлакі хадзілі на шчоках.
— Уважаючы на ваш добры нораў і моцны характар, я з сумам выканаў свой абавязак. Я зычу вам толькі добрага, але аднаму Богу вядома, што цяпер дзеецца. Лічыце, між намі не было ніякай размовы.
198
У знак згоды Пятро нахіліў голаў і ледзь чутна, але выразна прамовіў:
— Дзякуй, пане Ласіца. Слова гонару: пра ваш высакародны ўчынак ніхто не даведаецца. Цяпер, відаць, мой лёс і лёс маіх блізкіх у руках Госпада.
Аксіння пачала здагадвацца, чым спрычынены настрой яе мужа, як толькі ён загадаў ёй праверыць у хаце ўсе вандзэлкі, падрыхтаваныя на выпадак арышту сям’і, ды абнавіць штоякое. I ў гэтай даўно распачатай практычнай рупнасці ёй нават лягчэй стала.
Пэўна, каб не трывожыць яе сваімі цяжкімі ўздыхамі і панурасцю ды засяродзіцца на пэўных думках сваіх, Пятро сказаў ёй, што будзе начаваць на сенавале ў сядзібе, але доўгі час яшчэ — ажно да вячэрняй зары — блукаў па лузе і ўслухоўваўся ў ціхае дыханне, у лёгкі, утрапёны гул пчол у вуллях. I, здавалася яму, што ён слухае дыханне самой зямлі ў яе сонным салодкім чмурэнні.
27
У свеце тым часам збіралася шмат выбуховай энергіі, і шнуры для яе падпалу былі ў розных руках.
У грамадскай атмасферы — не толькі ў Моталі, але і далёка наўкруг — няпэўнасць, чаканне і хвалюючае трымценне. Гістарычны лёс таго ці іншага кутка зямлі, яго жыхарства, як і ўсяго народа, вырашаўся, праўда, не тут, у гэтым кутку, або сярод гэтага народа, а невядома дзе і кім, якім д’яблам ці Богам.
Адно, скурай чулі маталяне, бяда вельмі блізка. Валадарамі становішча пачувалі сябе, відавочна, адны павадыры шматмільённых народаў і сярод іх — пагрозлівы, стрыманы ў выяўленні пачуццяў «таварыш» Сталін.
Ніхто не мог даўмецца, пра што думаў у тыя дні гаспадар Крамля, які пазбавіў Чырвоную Армію вышэйшага палітычнага, каманднага і інжынернага саставу ды самахоць, упарта абвяргаў усе ведамкі разведслужбаў аб прызначаным паходзе фашыстоўскіх полчышчаў на ўсход. A вось ягоны хаўруснік па таямнічым пакце МолатаваРыбентропа — зайздроснік, прыяцель і праціўнік Адольф Гітлер — ужо займаўся пытаннямі замірэння, упарадкавання і эксплуатацыі ўсходніх, гэта значыць савецкіх, тэрыторый пасля іх заняцця войскамі рэйха.
199
Скрозь была патрэба ў здольных і надзейных людзях, і таму, не заглядваючы нават у гісторыю савецкіх пяцігодак, фюрэр мог бы смела паўтарыць вядомы сталінскі лозунг: «Кадры вырашаюць усё!»
Пад час працы і роздуму над гэтым пытаннем Гітлеру і прыйшла ў голаў выдатная думка выцягнуць з забыцця свайго даўняга друга — Віллі Кубэ, які сваім адумысным нетактоўным учынкам колькі год таму выклікаў скандал у Нацыяналсацыялістычнай рабочай партыі і трапіў у апалу.
Адольф адчуваў патрэбу асабіста сустрэцца з былым сваім паплечнікам, публіцыстам, паэтам, і неўзабаве выклікаў яго ў рэйхсканцылярыю на аўдыенцыю.
— Хайль Гітлер! — папартыйнаму вітаў Вільгельм кіраўніка дзяржавы.
— Праходзь, Віллі. Даўно мы не бачыліся, а ты выглядаеш свежым і спраўным, бы толькі сёння вылупіўся з яйка.
— Дзякуй за прыемныя словы. Я, між іншым, уражаны гэтым новым гмахам на Вільгельмштрассэ. Скрозь мармур, граніт, прастора мяжуецца з бляскам, а ваш кабінет — само ўвасабленне моцы і сілы дзяржавы. Віншую!
Душу фюрэра заўжды цешылі ўзрушаныя наведвальнікі і іх водгукі аб раскошных, няхай сабе і халодных, строгіх, імперскіх апартаментах, таму яго вочы пацяплелі, адорваючы Віллі ўвільготненым позіркам, мяккім, пяшчотнаблакітным...
— Зэр гут! Шпеер, оо, ведаеш, гэты Шпеер — не архітэктар, а геній! I, хоць я сам у архітэктуры — не прафан і на думцы часам маю шмат рызынак, але ж куды мне да яго! Звярні ўвагу, у кабінеце чатыры ўваходы, і над кожным — па медальёне... Падыдзем бліжэй...
Узяўшы мажнага прыяцеля пад руку, Гітлер зрабіў з ім захапляючую экскурсію па кабінеце, паказваючы гасцінны куток, шырокі мармуровы стол ля вакна і, зразумела, габелены ды медальёны, апошнія ззялі золатам.
— Уяві, — казаў ён, — наколькі яскрава Альберт Шпеер перадаў тое, чым мусіць поўніцца ў гэтым кабінеце дзяржаўная ўлада. 3 кожнага боку — пэўная выява дабрачыннасці. От гэта — Мудрасць, там — Разважлівасць або сімвал Здаровага Сэнсу, а на тым медальёне — Храбрасць, на тым — Справядлівасць... Гут?..
200
— Так, мой фюрэр. Выдатна! Але ж мне дужа цікава, дзеля чаго я вам спатрэбіўся. Праз столькі гадоў...
— He дакарай мяне мінулым, Віллі, я рады бачыць цябе. Толькі ж патрэбен ты не дзеля таго, каб вершы складаць. I патрэбен не мне асабіста, а В