Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
овым гулам матораў напоўнілася прастора вуліц. Цяпер адна за адной імчалі шэсць лёгкіх бронетанкетак з сімвалам свастыкі на бартах. Чарга сумелася, але не страціла розуму і не стала выпрабоўваць лёс, таму яе ў момант як цялё языком злізала.
3 адкрытых люкаў выглядвалі маладыя, нагала пастрыжаныя нямецкія салдаты, іх твары здаваліся поснымі і
210
пахмурнымі, напэўна, недаспалі зза няўпраўкі ноччу. 3 пярэдняй танкеткі зататакалі з кулямёта — усцяж вуліцы са свістам пранеслася доўгая чарга куляў. У многіх жыхароў мястэчка зайшлося сэрца: на яве вайна.
Машына з энкавэдыстамі, якая, як высветлілася потым, была накіравана з Пінска на аэрадром, каб спыніць там рабаванне складоў насельнікамі акругі, цяпер уцякала ад нямецкай пагоні і непадалёку ад царквы як спатыкнулася, насягнутая кулямётным агнём. Матор загарэўся, а энкавэдысты — уроссып; рассеяліся, а потым, неяк сабраўшыся, пайшлі на ўсход.
На ўсход у першыя дні вайны кінуліся амаль усе савецкія і партыйныя — людзі ўлады, пакідаючы народ, яго цела і душу без належнай падтрымкі.
Адно ў панядзелак 23 чэрвеня добраахвотны памочнік старшыні пасялковага савета, капітан запаса танкавых часцей Сяргей Калінічэнка, прыцягваючы да справы сакратара савета Плюнгера, узяўся быў за мабілізацыю мужыкоў у Чырвоную Армію, сабраў ледзь не роту. Праўда, накіраваная пешшу ў Пінск грамада мусіла вярнуцца назад, як што ў горадзе ўсе дзяржаўныя службы ўжо былі паралізаваны або іх зусім не было і царыла сумятня не дай рады.
Немцы як ні ў чым не бывала рассеялі калону зэкаў, якіх пераганялі пеша з будоўлі ваеннага аэрадрома ў Яноў.
Мясцовыя ўлады, як высвятлялася ўсё больш яскрава, не здольны былі дзейнічаць, і тады былы танкіст Калінічэнка памкнуўся аднаму яму вядомымі шляхамі на ўсход. I тыя шляхі аказаліся адрэзанымі. Давялося і яму вярнуцца.
3 іншых савецкіх служачых і спецыялістаў у Моталі засталіся, бадай, толькі двое — Данік Плюнгер і дырэктар школы Вольга Міронава, з якой ён ладзіў дружбу. Яны ўважліва сачылі за развіццём падзей.
Нямецкія танкісты, разбіўшы савецкую паўтарытонку, больш не затрымліваліся ў мястэчку. Пасля іх знікнення адважны Плюнгер на вачах у здзіўленых местачкоўцаў забраў з кузава машыны гранаты і патроны ўцекачоў.
— Данік, а куды ж ты іх панясеш? — дапытваліся разяўкаватыя.
— Выкіну ў прыбіральню...
Жарт спадабаўся і галасы падхапілі:
— Толькі ў сваю... толькі ў сваю!
211
— 0, як вы цэніце свае с....!
Сюды, да падпаленай машыны, што стала першай ахвярай вайны ў гэтым мястэчку, цягнула багата каго — паглядзець, пагутарыць, памеркавацца аб надзённым каля яе.
Гаспадар Пятро сустрэў тут старога Сяргея Кузюра, які цяпер рэдка выходзіў на людзі і, тым не менш, у апошні год прымусіў маталян загаварыць пра сябе, як мала хто. Дзівакчалавек набыў славу тым, што збудаваў сабе труну, якая нечым нагадвала лодкудушагубку, паставіў яе на гары і часам па лесвіцы залазіў туды, пад дах. У цёплыя дні ён клаўся ў залацісты, пахнучы смалою чаўнок ды адпачываў у супакоі і нейкіх сваіх летуценнях, пра якія мала каму чаго і баяў.
Выпетраны, зжоўклы, бы пераспелы агурок на градцы, з кусцістымі сівымі бровамі, зпад якіх пранікнёна і ўчэпіста глядзелі шэрыя вочы, ён стаяў, як падбіты птах, абапіраючыся на клюбіну, і слухаў другога маталяніна, паджылага Аляксея Мінюка.
— Гісторыя пакуль не ведае прыкладаў, каб нехта заваяваў і паняволіў Расею, — даводзіў той. — А чаму?
Пятро Пісарчук павітаўся з імі, не перабіваючы гутаркі.
— Ну пэўне, пэўне, — адказаў Мінюку Кузюр: — Такіх прыкладаў мы не маем.
Ад машыны лёгкім подыхам ветру даносіла смурод гарэлага масла і фарбы. Але смурод спакваля мінаўся. Сонца ўлагоджвала паветра густьім, аксамітным, як ліпавы мёд, настоем промняў.
— А, уласна, чаму? — ставіў амаль рытарычнае пытанне мясцовы знаўца гісторыі Мінюк.
— Гітлер, пэўна, не чытаў раман «Война н мнр», напісаны Талстым, — выказаў сваё меркаванне Пісарчук. — A там жа пра расейцаў усё сказана. У іхнім характары нескароны дух. У іх практычна неабмежаваная прастора.
— Але ж, але ж... Сапраўды, — заківаў галавой Кузюр: — Хто можа захапіць неабсяжнае?
— Зрэшты, і літвіны ні ў чым не ўступалі маскалям — зазначыў Пятро. — Хіба пераўзыходзілі іх у міласэрнасці, або, як цяпер кажуць, гуманнасці. Нашы князі гэта дэманстравалі не раз. He было ў іх жорсткасці Івана Жахлівага і ягоных саўдзельнікаў. He было таго, што на нашых вачах вытваралі, напрыклад, Троцкі і Сталін.
— У Расеі значная частка грамадства ў ланцугах. A гэта палёгка Гітлеру! — падказаў нехта.
212
— I ўсё адно, — не дазваляў аспрэчваць сябе Мінюк, постаць якога на караткаватых нагах здавалася ўрослай у зямлю: — На гітлераўцаў няма чаго разлічваць ды падносіць ім хлебсоль, як той, напрыклад, што вунечкі ідзе.
Ішоў да іхняга невялікага гурту ацяробак Мухала, які ўславіў сябе нядаўна таксама, але ўжо прыгодай брутальнага кшталту. Ён дапяў да занятай немцамі вёскі Упірава, што на захад ад Моталя а дзвюх гадзінах пешай хады, і разам з паклонам перадаў тым злыдням хлебсоль ад маталянаў. Хто яго ўпаўнаважыў на гэта, аднаму д’яблу, мабыць, вядома. Толькі ж туды разам з ім хадзілі яшчэ двое мужыкоў, пакрыўджаных савецкай уладай. Яны мелі намер і ў Моталі пры зручным выпадку паднесці немцам сімвал беларускай гасціннасці — у другі раз і падгаворвалі да гэтай акцыі іншых людзей.
Мухала ступаў спаважна і грузна, пэўна, пад цяжарам аднаму яму вядомых думак, і ў такт ім сціху варушыў зрудзелымі ад тытуню вусамі, даўно не стрыжанымі, навіслымі над ротам.
— Міхалка, — звярнуўся да яго Сяргей Кузюр,— я помню твайго бацьку: Мікіта быў адданым сваёй зямлі гаспадаром і ніколі не стаў бы ўкленчваць перад акупантам. А ты, басяк, ссабачыўся?..
— Я дарую вам абразу, пане Кузюр, уважаючы на ваш узрост.
— Вот гэта правільна!
— Але, — Мухала глянуў зпад ілба на старога, — ці не з сабачай уладай мы ўсе мелі справу?;. Го, то слаба яшчэ сказана! Няхай ваўкі з падмогай немца такую ўладу выражуць! Колькі людзей яна загубіла, а колькіх давяла да жабрацтва? Так што, пане мой ласкавы, лепей з ворагам мець справу, чым з тымі душагубамі!
— Міхалка! — з сухім трэскам вырвалася з грудзей старога. — Ты робіш пралік? Сыдзі з вачэй маіх, шыбенік, каб я не перажываў за цябе.
Мухала адвярнуўся і, сплюнуўшы, пайшоў прэч. А Кузюр звярнуўся да Аляксея, Пятра і ўсіх, хто, нагастрыўшы слых, уважаў на іх гутарку:
— Грамадзяне, людцы, сёння брат брата перастае разумець. Аднак вы наважвайцеся не на сустрэчу нязваных гасцей, а на іхнія провады. Гісторыя яшчэ не бачыла добрых заваёўнікаў. He глядзіце, як прыгожа яны наступаюць, а лепей будзеце глядзець, як будуць бегчы адсюль.
213
I ноччу, лежачы ў пуні на сене, Пятро перабіраў у памяці тую сустрэчу і настаўленні Кузюра, затым вяртаўся да кавалерыйскага эскадрона, раскватэраванага нанач у Моталі і ў яго ўласнай сядзібе. Свядомасць на нейкіх глыбока інтуітыўных падставах падказвала яму, што вайна, вайназладзейка прынесла ягонай сям’і выйгрыш і выратаванне ад халоднага Сібіру, але ж не вядома яшчэ, што яна возьме ўзамен ад усіх і яго асабіста.
29
Эскадрон нямецкай конніцы, пераначаваўшы ў мястэчку, сцягнуў асабовы састаў з розных хат і сядзіб на кірмашовы пляц і, пагрукваючы, пазвоньваючы шпорамі, строем патрусіў далей па ваенных дарогах.
Пра яго, можа, неўзабаве і забылі б, як забываюць пра нешта нязначнае, што аднойчы прамільгнула ў жыцці, каб не адзін эпізод, а дакладней, прыгода.
Пругкім сонечным ранкам, калі Ганс і яго аднамыснікі ў форме ўжо асядлалі коней, а гаспадар Пятро расчыняў вароты для выезду нямецкіх ваяроў, з веранды выглянула Маня.
— Гут морген! — павітаўся з ёй Ганс і паклікаў бліжэй да сябе. — Гут мэдхен... фарен дойчланд... шпрэхен дойч?..
3 ягонай чужынскай мовы Маня ледзь угадвала асобныя словы і круціла галоўкай з левым праборам валасоў, як у мацеры, цёмнарусых, рассыпаных па плячах.
— Найн — найн...
Пры гэтым яе цёмныя і крутыя броўкі азадачана і здзіўлена ламаліся, скачучы ўгору.
— Найн... He, не ведаю, ніц фэрштэйн.
У гэты ж момант усцяж вуліцы скакаў на кані афіцэр эскадрона ў суправаджэнні салдат. Насупраць сядзібы Пісарчукоў яны прыпынілі коней:
— Хайль Гітлер!
I Пісарчуковы начлежнікі гаркнулі:
— Хайль Гітлер!
— Гер афіцэр, — звярнуўся да яго Ганс, ускокваючы ў сядло. — Мэдхен Марыя... Гут Марыя... Дойчланд... Кляйне кіндэр...
Маня, схапіўшы шурпатую дзедаву руку, інстынктыўна прыціснулася да яго, а ён, яе дзед, углядваўся ў рабаціністы твар афіцэра. I твар, і сутулаватая постаць немца здава
214
ліся яму нейкім чынам знаёмымі. Калі ж афіцэр звярнуўся да Мані на чыстай рускай мове, Пісарчук аслупянеў ад здзіўлення. He, ён напружана слухаў, але не чуў, дакладней не ўсведамляў, што той пачаў гаварыць.
— Увага? Доблесны кавалерыст германскага рэйха Ганс Леме раіць дзяўчынцы Марыі старанна вывучаць нямецкую мову. Калі ж неўзабаве скончыцца вайна, ён заедзе і забярэ яе ў Германію. Там яна будзе даглядаць і займаць яго малую і мілую дачушку Паулу. Ён спадзяецца, што Марыі ў ягонай сям’і будзе добра. Фэрштэйн?
Нямецкі хаўрус ажывіўся, на тварах салдат замільгацелі лагодныя ўсмешкі:
— Гут, гут, Марыя...
Адно дзед і Маня стаялі нерухомыя. У нямецкім афіцэры дзед прызнаў тэхніка Говарава з будоўлі ваеннага аэрадрома, і ад падобнага явішча ў яго дых заняло. Вачам сваім не хацеў даваць веры... «А дзе ж Мэндаль?» — чамусьці ўспомніў пра Мэндаля гаспадар Пятро, але спытаць не пасмеў. I Маня ад страху стаяла збялелая.
Ганс у апошні раз азірнуўся на іх. У добрым настроі расцягнуў ён губы аж да рубца на шчацэ — падарыў Марыі і, пэўна, усёй іхняй сядзібе блакітную ўсмешку:
— Аўхвідэрзэен!
Дзед Пятро доўга не мог апамятацца ад нечаканай сустрэчы. Яго здагадку наконт Говарава пацвердзіў неўзабаве і яшчэ адзін чалавек: камсорг будоўлі Сцяпан Міховіч; ён, як і Пісарчук, быў моцна ўражаны і расказваў людзям пра такое неверагоднае надарэнне...
У нядзелю а другой палове дня з моладаўскага ваеннага аэрадрома пачалася эвакуацыя служачых. I ён, Сцяпан, перад эвакуацыяй пажадаў пабачыцца і развітацца з сям’ёй. Па дарозе ў Моталь да яго далучыўся тэхнікбудаўнік Антон Говараў — яны з ім працавалі на адным аб’екце. Дома ў Сцяпана павячэралі і заначавалі. А раніцай Антон папрасіў прыяцеля пачакаць яго, маўляў, яму трэба збегаць кудысьці па справах...