• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    I — знік.
    Ужо ў чацвер пад вечар Говараў вярнуўся ды ў новым уборы — уга! Афіцэр. Прыскакаў з эскадронам, які ўсведамляўся камсоргам як варожая навалач.
    — Ну што, Сцяпан, пазнаеш мяне?! Я стрымаў слова...
    Міховіч глядзеў на яго ў нямым здзіўленні. Нарэшце, здагадаўся спытаць:
    215
    — Ты хто цяпер?
    — Старшы ўзвода разведкі, — адказаў пярэварацень Говараў. — Толькі не будзем час марнаваць. Я паехаў. A з табой яшчэ разбяруцца!
    ...Эскадрон паскакаў угрунь асягаць бліцкрыг, і, калі ўражанні ад нямецкай конніцы і асобных яе ваяроў у свядомасці маталянаў улегліся і пра вайну перастала чуваць, тут, у зацішку прыроды, аднавілася спакойнае бясхмарнае, стваральнае жыццё, падобнага якому нават местачковыя старажылы прыгадаць не маглі. Калі яно і было, то не за іх памяццю.
    Усё знешне замерла. Усё ўвайшло ўласна ў сябе, жыло сабой, і амаль не дыхала, выкарыстоўваючы свой глыбінны рэсурс. А можна і лепей сказаць: усё, што мела дыхаць, дыхала ўласнымі клеткамі. Адсюль — лагода, бы штыль на моры. Hi табе лепшай у свеце савецкай улады, ні табе лютых ворагаў — нікога, хто стаяў бы над душой або цікаваў пад вокнамі. Адно засталося ў мотальскага люду — воля і сумленне. Дзіва, як жыць можна!
    3 месяц доўжылася такая ідылія. Акурат столькі, колькі падцягваліся сюды палітычныя і гаспадарчыя службы рэйха. Урэшце, яны сабраліся з сіламі і на самым пачатку жніўня карным батальёнам эсэсаўцаў акружылі Моталь. У мястэчку для іх, дарэчы, як мог лагодзіў справу аддзел паліцыі, самахоць утвораны Міхалам Мухалам і Міхасём Балько для падтрымання грамадскага, чуеце, парадку.
    Карнікаў, як сябраў, напэўна, нецярпліва чакала і пані Малішэўская, былая польская настаўніца. Яна варожа ставілася не толькі да савецкай улады, але і да беларускай супольнасці, да культуры беларусаў. Пра гэта многія ведалі, але насілі ў сабе. У сэрцы літвінабеларуса нярэдкая госця паблажлівасць. I от не паспелі эсэсаўцы з’явіцца ў пастарунак, як гэта паджылая кабета прынесла ім спіс актыўных прыхільнікаў і даводцаў былога, значыцца, камуністычнага рэжыму. Малішэўская пазначыла ў спісе восем чалавек, у тым ліку Мікіту Калільца, што цяпер ужо чыста сімвалічна выконваў абавязкі старшыні пасялковага савета, і ягонага сына Івана. Астатнія, як Данік Плюнгер, Іллюк Дубовіч, у гэты момант туляліся недзе воддаль ад Моталя — на хутарах блізу ўпіраўскага лесу, і пра гэта ведаў начальнік пастарунка Мухала. Ведаў і не надаваў таму асаблівай увагі — у ягонай душы нешта працівілася крыважэрнасці пані Малішэўскай. У рашучы момант
    216
    ён адшукаў Міхаіла Ксёнду, які за польскім часам служыў за войта, а потым сядзеў у савецкай турме і нядаўна вярнуўся. Вядома, Ксёнда мог і адмовіцца ад ягонага даручэння, але ж у Мухалы быў добры выпадак выпрабаваць былога войта на таварыскасць і нейкія іншыя якасці. Адазваўшы яго ўбок, ён патлумачыў, што трэба.
    — Добра, зраблю, як ты хочаш, — адказаў той.
    3 ночы, яшчэ не развіднела добра, Ксёнда прайшоў па Запылінскай вуліцы міма хаты Мікіты Калільца, а Мікіта сядзеў акурат каля расчыненага вакна, напружаны, у няяснай трывозе.
    — Хавайся, панебраце, і сына хавай! Зараз прыедуць, каб вас расстраляць.
    Усё гэта ён прагаварыў на хаду, не паварочваючы галавы.
    Мікіта кульмігам у сені, дзе на нарах спаў сын, і разам — у дзверы. Адзін схаваўся за хатай у градках, дзе расла высокая на тычках фасоля, а другі — за раскідзістай яблыняй, у суседскім гародзе. У наступны ж момант вуліцу напоўніў траскучы гул матацыклаў. Трое эсэсаўцаў і двое паліцэйскіх рыўком кінуліся ў хату. Марна, аднак...
    У гэты ж дзень эсэсаўцы сабралі ў школьным двары яўрэяў — натоўп амаль у тры тысячы чалавек, пакорных і паслухмяных...
    Пятро Пісарчук дзівіўся, як дружна, кагалам, яны ішлі туды, прыгадваў знаёмых і шкадаваў, што іх лёс можа скласціся зусім незайздросна. Тут якраз і прыбег да яго Менаш Абко. Ускочыў у хату — на твары ў цёмным шчэцці варушылася пакутная ўсмешка.
    — Спадар Пятро!
    — Слухаю...
    — Што ты сказаў бы, калі б мой сын да цябе ў пуню залез?
    — Вядома, як выхаваны чалавек не заўважыў бы.
    — To ён ужо там!
    — Абко, калі і ты захочаш гэта зрабіць, то не кажы пасля, што ў мяне пытаўся дазволу.
    — Дамовіліся... Дзякуй! — і Абко выскачыў з хаты.
    Для Пятра відавочным рабілася, што без удзелу Аксінні перахаванне сям’і Абко ў іхняй пуні не адбылося; Аксіння ж мела добрае сэрца да людзей. Ён выйшаў на вуліцу.
    Каля свайго штыкету на лавачцы сядзеў Хведар Бушкевіч, ён разпораз зацягваўся цыгаркай.
    217
    — Ужо каб гэтак смаліць, трэба адчуваць асалоду! — вітаючыся, зазначыў Пятро.
    — To хіба я так без асалоды смалю? — адказаў той, не мяняючы строгага выгляду твару. — Часам гэта адзінае, што наталяе душу.
    — На жаль!..
    — Такое жыццё, агонь яго выкуры. Вунь як аблажылі... 3 мястэчка не выехаць.
    — Усталёўваюцца парадкі згодна з кнігай «Майн кампф» Гітлера.
    — Я не чытаў кнігі... А колькі іх, такіх парадкаў, было, знаю. I за палякамі, і пасля... I кожын страшыць, палохае. Расстрэл... Турма... Кожын гатоў дастаць душу! — Бушкевіч сплюнуў.
    — Мяне што дзівіць, браце: закалот, які мы маем, вядомы з біблейскіх часоў. Ен доўжыцца. Уся гісторыя на тым пабудавана. Ці захоча чалавецтва калінебудзь жыць палюдску?
    Пытанне павісла ў паветры.
    3 глыбіні зялёнай, у прысадах, вуліцы пачуўся лёгкі, накацісты гул, ён нарастаў, множыўся. Неўзабаве два матацыклы з эсэсаўцамі ўзялі бліжэй да агароджы і спыніліся каля хаты Абко, а астатнія цугам, доўгай вужакай пакацілі далей.
    Тыя ж нырнулі на падворак Абко і, напэўна, у хату. Але доўга там не бавілі часу. Пачалі выходзіць па адным. Разгубленыя... Пятро і Хведар Бушкевіч падняліся з лаўкі:
    — Каб не мазоліць ім вочы, — сказаў Бушкевіч.
    — Пакуль...
    Толькі не паспеў Пятро Рамановіч схавацца за свае вароты, як незнаёмы яму паліцай з гармідару гітлераўцаў, свіснуў. Пятро азірнуўся на свіст, а той махнуў рукой:
    — Ком... Ком сюды!..
    Рамановіч зрабіў колькі няпэўных крокаў да пагрозлівай хеўры. Позіркамі немцы вывучалі яго. Паліцай спытаў:
    — А дзе жыдава з той вунь хаты?
    — He ведаю... Мо пайшла да школы. Я іх сёння не бачыў.
    Цераз перакладчыка паліцай патлумачыў эсэсаўцам адказ Пятра, пра суседа Абко, і яны, гяргечучы пасвойму, уладкаваліся зноў на матацыклах ды, як віхура, рванулі, панесліся далей па сялу.
    218
    Гэта дзеелася на пачатку жнівеньскага дня, а папоўдні эсэсаўцы вылучылі з яўрэйскага стракатага і пакутнага натоўпу мужчын, пастроілі іх у двары сіняй школы ў грувасткую абмерлую калону і пагналі з Моталя ў бок Янова. Жанчын і дзяцей таксама нястройнай калонай, але ўжо больш мілажальнай і галасістай, вывелі на другі бок мястэчка.
    Неўзабаве Моталь быў агаломшаны пругкімі, рвучымі паветра, хоць і прыглушанымі зза адлегласці, чэргамі з кулямётаў, якія даносіліся з абодвух бакоў. Ад іх яскравага грукату багата ў каго кроў захаланула ў жылах.
    Мужчыняўрэяў перастралялі за Асаўніцай, ускрай лесу, блізу старых яўрэйскіх могілак. А жанчын разам з дзецьмі — у чыстым полі.
    Нутро ў Пятра Рамановіча пераварочвалася ад той навіны, ад злавеснай падзеі, як што яна наглядна паказвала, якая вайна... Цяпер не трызненне, інакш кажучы, Гітлер ад сваіх хваравітых і дзікунскіх намераў перайшоў да іх ажыццяўлення. Свет павінен быў здрыгануцца ад усведамлення святатацтва, ад дзеючай тыраніі і гвалту. Але Пятру Рамановічу, безумоўна, далёка было да таго вялікага свету, які мог бы яго зразумець. Яму адно заставалася — маўчаць ды пыніць сваю гаспадарку. Гаспадарка — каштоўнасць пры любых вятрах і бураломах у грамадстве. Яна адзінае, што памагае чалавеку трываць, не сарвацца з месца адразу і не кінуцца, куды пне цябе, за тым шалам. Гаспадарка — апора яму і апраўданне, бо няма годнасці больш ані ў чым. Бог стварыў зямлю і ўдыхнуў душу ў чалавека, а д’ябал нішчыць Божы дар і ператварае чалавека ў забойцу, рабаўніка...
    Амаль адначасова з эсэсаўцамі на машынах, крытых тэнтам, у Моталь усунуліся гаспадарчыя нямецкія службы. I пайшла тая новая каманда гітлераўцаў па хатах, у якіх яшчэ захоўвалася дыханне яўрэйскіх сем’яў, і пачала ператрасаць побыт, усялякае шмоцце, посуд, іншыя чынныя хатнія рэчы. Шукалі золата. Адбіралі ўсё, вартае ўвагі арыйца, каб узвялічыць ягоны нацыянальны набытак. Рабаванне, дарэчы, тайком падтрымліваў тойсёй і з мясцовых жыхароў, не гаворачы ўжо пра паліцаяў.
    Апоўначы, калі пакінутае эсэсаўцамі мястэчка сцішылася і, бадай што, заснула, гаспадар Пятро адкінуў зашчапку на варотах пуні і ўвайшоў у яе. Пастаяў, удыхаючы пах свежага сена і прыслухоўваючыся да цішы наўкола, кашлянуў і нягучна паклікаў:
    219
    — Пане Абко...
    Салома ў кутку заварушылася, і ў наступны момант перад Пятром паўстала невыразная ў поцемках постаць суседа.
    — Слухаю вас, як Бога.
    — Што далей рабіць будзем?
    — Я ўжо наважыўся, што рабіць, і адно хацеў сказаць табе пра гэта і развітацца. Мы пойдзем з сынам туды, дзе нас не чакаюць, але прымуць, мяркую, як добрых людзей. У вёсцы Закалле пашукаем прытулку ды шчасця. Беня! — паклікаў ён сына.
    У кутку зноў зашапацела:
    — Шшто?
    — Уставай, чыннік Божы! Пойдзем далей ад масакры паратунку шукаць.
    Пятро неспадзеўкі закрануў нагой на падлозе нейкі цупкі незнаёмы прадмет.
    — Што гэта? — ён нагнуўся, каб паглядзець.
    — Хамут, — адказаў Абко і першым узяў тую рэч у рукі, прыгарнуў да сябе. — Гэта ж калі Беня паведаміў мне пра аблаву і я следам за ім уцякаў, на вока трапіў недашыты хамут. Ён, відочна, так і застаўся б ляжаць там без мяне — недашытым. Матэрыял прапаў бы... Таму я схапіў яго ў рукі і бягом. Цяпер хіба ў Закаллі пошыў закончу.
    Яны, бацька і сын, хутка сабралі свае невялікія рэчы і выйшлі на поплаў пры возеры ў напятую ўвагай, насцярожаную ноч.
    — Як добра, што Сіма, жонка мая не дажыла да гэтых ганебных і пакутлівых дзён, — сказаў Абко Пятру пры развітанні. — Зайздрошчу ёй... А вам з Аксінняй — нізкі паклон. Калі не давядзецца мне — то Бог вам аддзячыць!
    — Сусед, не трэба лішніх слоў, — і поціскам рукі Пятро блаславіў іх. — Ідзіце з Богам!
    30
    Прайшло колькі дзён, сяляне жалі на сваіх палетках недажатае, як на Моталь накацілася новая ўлада — цывільная адміністрацыя фюрэра.
    Вайна, якую вёў фюрэр, вымагала цішы, замірэння, парадку на захопленых тэрыторыях.