Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
скай жыццёвай прасторы на ўсход, а некаторыя яшчэ называлі і вынішчэнне камунізму як нейкага вірусу, прыкрага і небяспечнага для чалавецтва. Адзін унтэр назваў яго чырвонай чумой.
У Брэсце іх спадарожнік Барыс Рамановіч памяняў цягнік і ехаў далей ужо ў пінскім кірунку да самага Янова. Двойчы на гэтым шляху па вагонах нікаў, правяраючы дакументы, ваенны патруль.
Цікавых для Барыса спадарожнікаў у вагоне не аказалася, ды ён і не шукаў іх. Сярод немцаў пераважалі інтэнданцкія служачыя, якія яшчэ не прызвычаіліся да сваёй чыннай ролі па зборы даніны на новай акупаванай тэрыторыі. Яны багата чаго хацелі, але сутыкаліся з упартым нежаданнем насельніцтва спачуваць найвысокай вызвольнай місіі германскай арміі і дапамагаць ёй. Даводзілася браць неабходнае самім, але ж гэта ўскладняла выкананне інтэнданцкага абавязку. У імя фюрэра яны мусілі пускаць у ход зброю ці хоць бы пагражаць ёй. Прасцей было з канфіскацыяй маёмасці яўрэяў.
Міжволі адчуваючы хваляванне пры сустрэчы з роднай зямлёй, Барыс сышоў на станцыі ў Янове. Ен знайшоў, што знешне тут амаль нічога не змянілася, хіба назва станцыі кідалася ў вока не тутэйшым напісаннем Yanow. Адсюль жаўнер Рамановіч два гады назад ад’язджаў да войска польскага. Усяго два гады мінула, як свет перавярнуўся.
Ён пацікавіўся ў нямецкага афіцэра, які разам з салдатамі дэфіляваў па пероне, дзе знаходзіцца камендатура, і пашыбаваў туды з чамаданам, у якім вёз такіясякія гасцінцы для сваёй сям’і і радзіны.
2
У дзедавай кладоўцы пераважаў пах мёду.
— Ян а Ян, скажы, — пыталася Маня ў хлопца, з якім у гэта неспакойнае лета лучыла ёй пазнаёміцца трохі бліжэй, — скажы, Ян, пчолы... яны таксама, як і коні, каровы, — дамашнія стварэнні, ці не?
— Гм, — хлопец ускінуў брыво, і думнасць лёгкімі зморшчынкамі легла ў яго на лбе. — А ты як думаеш?
236
— Я? — Маня выпусціла ручку медагонкі, якую круціла з лёгкасцю і імпэтам забавы, утаропілася на яго. — Ян, я ж у цябе пытаю. Як у пчаляра, канешне... Ты пчаляр?
Ян Кульбеда ў апошні год неяк неўпрыкмет пасталеў. Ён пачаў заходзіць у іх дом часцей, чым заходзіў дагэтуль, як што, урастаючы ў сваю спадчынную гаспадарку, ставіў пасеку. А ў гэткай справе лепшага дарадцы, як Манін дзед Пятро, нельга было знайсці. Таму і прыходзіў да Пісарчукоў... Вось толькі размовы з Маняй у юнака зазвычай былі кароткія, хапатліва абрывістыя. Тым не менш, свайго госця гэта цнота ўжо амаль не саромелася.
— Адкажы, Ян, на пазакласнае пытанне.
— Са статкам кароў ніякі рой нельга параўнаць...
— To я ведаю!
— I за дамашніх, пчол, як мух, напрыклад, ніхто лічыць не будзе! Адно пчолы нашых пасек — свойскія, у адрозненне ад дзікіх. Тыя водзяцца па дрэвах, у дуплах.
— Растлумачыў... Дзякуй! А ці ёсць у пчол клопат пра гаспадара, чалавека ўвогуле? Скажы...
Ян усміхаўся бянтэжлівасарамліва і трохі паблажліва, як што лічыў яе пытанні далёкімі ад свету чынных гаспадарчых захапленняў, яго і яе дзеда.
— А я думаю, такі клопат ёсць, — адказала сама на сваё пытанне дзяўчынка. — Інакш навошта б яны так багата мёду назапашвалі?
— Дбаюць пра сваю сям’ю...
— Гэта ты, Ян, можа, дбаеш толькі пра сваю сям’ю ды радзіну! А нашы пчолы, апроч сваёй сям’і, яшчэ пчаляру, прынамсі, дзеду спагадуюць, я ведаю. Яны разумеюць, што дзед робіць для іх, бачаць, як ён аберагае іх ад ворагаў, засцерагае вулей ад усялякай пошасці. Таму яны і стараюцца аддзячыць яму. Дзедусь кажа, што на дабро адгукаюцца нават бярэзіны. Таму і пчолы — не выключэнне.
Маня стаяла перад ім танклявая, порсткая, бы чарацінка, а на твары, падзіцячаму адкрытым, захопленым уяўленнем таго, пра што яна гаварыла, чыталася ў асобных выпадках ужо і датклівая дзявочая цікаўнасць да яго, прыстойнага кавалера, няйначай. Як і раней, на ім была сіняя форма гімназіста, якая вельмі пасавала яму і якую ён ужо даношваў. Ростам на галаву вышэй ад Мані, Ян меў такі ж чысты, адкрыты, як не кірпаты твар, на падбародку і пашчэнках якога прабіваўся лёгкі пушок, прык
237
метны толькі ад вакна, з якога лілося святло. Сябруючы з дзедам, ён не ведаў, як ставіцца да гэтай асобы — унукі Пятра Пісарчука, і няпэўнасць яго непакоіла.
У гэты дзень Манін дзед быў разам з імі ў кладоўцы, але не паспеў ён замацаваць у чэраве медагонкі рамкі з мёдам, як яго кудысь паклікалі. I як толькі дзед Пятро пакінуў іх адных, Ян адчуў, што грудзі яго запаўняе нейкая даўкасць і млявасць або, наадварот, нязвыклае напружанне, і, каб пераадолець хлапечую нягегласць, ён стаў на месца Мані каля медагонкі, схапіў ручку механізма, які нагадваў калаўрот, і прыдаў яму рух. Мякка зашумела, дробна і клейка запстрыкала ў бочцы, выганяючы з сотаў цэнтрабежнай сілай мёд, у меру вадкі, у меру густы, свежы мёд, які меў бурштынавы колер.
— Ян, а ты ведаеш, што дзедусь яшчэ сказаў?
— Што?
— Бог даў пчол чалавеку для прыкладу ў працы.
— Але ж сярод пчол ёсць і трутні...
— To пчолы іх забіваюць і выкідваюць.
Маня падышла да стала, што стаяў ля вакна. Там на шырокай талерцы ляжалі кавалкі сотавага мёду. Над імі кружыла аса. Узяўшы нож, дзяўчынка адрэзала грудку і паклала сабе ў рот. Затым яшчэ адрэзала і паднесла на кончыку нажа кавалеру:
— Ян, бяры! Гэта дзедаў. Ён саладзейшы ад твайго. A як пахне! — Яна, пэўна, і сама не ведала, гаворыць усур’ёз ці жартуе.
Ян узяў і кінуў у рот, пажаваў:
— Такі самы, як і ў мяне!
— А ты верыш у Бога, Ян? — яе шэрыя з карым разводам вочы пад цёмнымі крылцамі броваў свяціліся імпэтам сяброўкі ў адмысловай гульні на дасціпнасць — той улюбёнай гульні на мяжы, за якой ужо мінае дзяцінства, але і да сталасці яшчэ жадны крок.
Ян з годнасцю выпрастаў спіну і ўзмахам галавы адкінуў льняны чуб з ілба:
— Я не перакананы, што Бог ёсць. Але існасць Боская ўва мне прысутнічае.
— To, можа, ты анёлак?
— Без крылаў, як бачыш, але ж...
Яны рассмяяліся. Маня прысела на стары зэдлік і, калываючыся на ім, перакінула пасмы цёмных валасоў з грудак за спіну. Хлопец неўзабаве ўздыхнуў з палёгкай,
238
як што пачуццё несамавітасці, што сцінала яму грудзі, прайшло.
— А я сур’ёзна, Ян. Веш, на Спаса гэтым летам мы з мамай хадзілі ў царкву. Я малілася за тату, а потым падумала: «Калі Бог ёсць, усё добра будзе, і татка вернецца, і мы ўсе жывыздаровы будзем. Калі ж Бога няма — даруй мне, дзева Марыя! — уся Божая чыннасць для мяне на зямлі — у дзеду маім, у дзедусі». О, ён такі чалавек, што мог бы стаць Богам для ўсіх! Ён Дух святы ў нашай сядзібе!
— А ты — ні даць, ні ўзяць — Боская ўнучка!
— Ну — пэўне!..
I зноў засмяяліся, а між іхняга смеху прасейваўся гул медагонкі, ён трохі мяняўся, рабіўся лягчэйшым па меры таго, як соты вызваляліся ад пчалінага скарбу. Хібетлівы хлопец першы раз у жыцці ўзяў ад пасекі, пастаўленай у бацькоўскай сядзібе, добры мёд і цяпер выганяў яго з сотаў на Пісарчуковай медагонцы. Ён меў падставы да гонару як вучань, які паспяхова прайшоў іспыты.
3 глыбіні дома і з вуліцы неўзабаве пачуліся возгаласы; яны то групаваліся і гучалі разам, то паасобку. Што здарылася?! Маня ўскочыла з зэдліка... Над усім верх браў вясёлы рокат мамінага голасу. Трэба туды хутчэй! У дзвярах кладоўкі яны сустрэліся:
— Мар’я! — урачыста абвясціла Ганна: — Твой бацька едзе дадому!
— Ура! — закрычала Маня, як то крычалі байцы ў фільме пра Чапаева, і кінулася да маці, абхапіла яе за шыю. — Воёёй!..
Назіраючы за гэтай уражлівай сцэнай, за абдымкамі маці і дачкі, іх слязьмі, Ян, старонні, лічы, чалавек, стаяў ашаломлены.
— Бяжы, доча, прыбірай у хаце хутчэй, — адпусціла Ганна Маню. — Бог ведае, на чым ён прыедзе, але пэўне — хутка будзе!
Навіну аб прыездзе Барыса прынёс Пятру Пісарчуку пасланец ад самога каменданта паліцыі: маўляў, Мухала прасіў перадаць, што ваш сын Барыс цяпер у Янове, чакае папутку, неўзабаве прыб’ецца. Радуйся, бацька!..
I сапраўды, ад радасці сэрца ў грудзях Пятра пачало біцца аб рэбры, а вочы сталі вільготнымі:
— Аксіння! — гукнуў ён, адчыняючы дзверы ў хату. — Рыхтуйся да сустрэчы дарагога госця: Барыс дадому едзе!
239
— Барыс?
— Барыс!
— Айяй, няўжо?! Сын мой... Ганя! Ганя, дзе ты? Ганя, едзе твой чалавек!
— Барыс?
— Барыс!
— Ну што вы кажаце?! Як? Дзе? Адкуль?..
— Паўлюк! Дзе Паўлюк? Зося, шукай свайго Паўла! Яго брат аказаўся свету.
— Барыс?
— Барыс! А хто ж яшчэ?..
— Дык дзе ж ён?
I не паспела гэткае сямейнае ўзрушэнне перабурліць у хаце, як да сядзібы Пісарчукоў ужо сцягваліся суседзі, каб паглядзець на таго, хто столькі гадоў дзівіў і пацяшаў іх рознымі праявамі свайго характару, хто быў вядомы ўсім у мястэчку і знік надоўга, лічыўся прапаўшым ў германскапольскай вайне, а цяпер вунь вестку падаў — едзе! Уваскрэс, няйначай! Выкараскаўся з нейкіх там выключных абставін... Цікава! Таму і цікава паглядзець на дасціпнага чалавека, а яшчэ больш — прывітаць і паслухаць, што ён будзе баяць.
На кухню набілася з тузін маладзіц — ад той жа цікаўнасці. Некаторыя з іх, праўда, прапанавалі свае паслугі малодшай гаспадыні Ганне ў прыгатаванні застольнай вячэры, як што яна была ў такім стане, што не магла ні на чым засяродзіцца, — тудысюды бегала, за ўсё хапалася і не паспявала нічога зрабіць. Таму Вольга Германка неўзабаве перахапіла ад яе тую рупнасць — пасадзіла адных сябровак чысціць бульбу, другіх — скубсці і патрашыць гусака, якога засек сам Барысаў бацька Пятро, a трэціх — мыць посуд і прыбіраць з падлогі ў кухні лішнія чыгуны, у якіх быў корм для жывёлы. Сама ж яна падпаліла ў печы і, прымаючы парады ад бабы Аксінні, стала пекчы грэцкія бліны. Зося, тая лічыла, што гэты фэст не ейны клопат, як і ўсё астатняе... Таму да прыезду Барыса яна бавілася разам з дзецьмі ў сваім пакоі.
А Павел у гэты дзень чысціў хлеў, дакладней, той адсек у ім, дзе стаялі каровы, ад гною — гаспадарчага скарбу, які накапіўся ў саламянай подсцілцы і перапрэў за лета. Скончыў тую працу і цяпер насіў на подсціл каровам свежую салому, што суха шамацела і нават вызвоньвала пры ветры асобнымі сцяблінамі.
240
Да сядзібы Пісарчукоў падкаціла нейкая дзіўная крытая машына з чырвоным крыжам на баку. Мала хто такія машыны бачыў. Адчыніўшы бакавыя шырокія дзверцы, з яе ўлоння выскачыў і спружыніста разгарнуўся, паўстаў, зрабіў крок самавіты, ладны мужчына з дужа знаёмым усім мотыльцам авалам твару. Яго вочы ззялі, бы зоркі. Кароткі позірк упаў у купку людзей, што, пэўна, чакалі яго. Мяккая, ветлівая, пранікнёная ўсмешка, яна, праўда, амаль не закранула валявы падбародак і не разгладзіла дзве выразныя баразёнкі на скуры між бровамі.
— Вітаю! — чалавек зняў капялюш, вітаючы ўсіх, і тут жа прыгарнуў да сваіх моцных грудзей бацьку, П