Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
клаў на стол савецкі чырвонец. Ад хвалявання за свой лёс Трахім нават не глянуў туды. Потым камендант Мухала ўзяў і закінуў за плячо сваю вінтоўку, — насіў гэтую цяжкую доўбню, як што парабелум яму пакуль не выстарчыла.
— Каб не тое, гм... Каб зляпіць нам канец гэтай размове, ммгм, — у складаным роздуме МухалаТрынькала пахітаў галавой: — Скажу табе, Трахім, як сыну сказаў бы: лепей мець справу з адкрытым ворагам, чым з падкалодным гадаўём, якое днём табе мякка сцеле, а ноччу падпаўзе і ўджаліць. Ці ж можна чакаць дабра ў краіне, дзе ніхто і нішто цябе не абароніць ад здзеку, які чыніцца скрозь не вядома кім і дзеля чаго? Адсюль і пытанне: што ў гэтай вайне я маю абараняць? Сваё жыццё?.. Ці не замала?.. Сям’ю? Спакой і жыццё местачкоўцаў? Дзеля чаго дый ці ўсім гэта трэба? Гм... Дык ты, Трахім, не ведаеш, хто там, — ён зноў кіўнуў на сцяну, за якой была кватэра Міронавай, — хто там у яе ў гасцях?
— Далібог, не ведаю, дзядзька Міхал, — назваў яго па імені хлопец.
— Ну цябе! Чаго глядзіш на мяне воўкам?
— Вы так пытаеце...
— Ладна... — Мухала сплюнуў у парог. — Пагаліў мяне і дзякуй на тым.
Ён выйшаў, але на падворку, над якім з агарода навісалі голыя галінкі дрэў, а быў ужо канец лістапада, павярнуў да дзвярэй у кватэру Міронавай. Пастукаў... Неўзабаве адчыніла яму сама гаспадыня:
— Оо, які госць! Прашу ў хату.
— Гэта, каб ты мяне аднаго запрасіла, то, можа, іншая рахуба была б! — і госць памаўзліва падміргнуў ёй.
— А я і запрашаю вас аднаго. Хіба не?
Праходзячы цераз сені, ён пільна ўглядаўся ў куткі, зняў з пляча і ўзяў у рукі стрэльбу.
— У вас нешта сваё на думцы?.. Дарэмна!
— Вольга Георгіеўна, я трымаю тваю тайну, — намякнуў ён у хаце на яе яўрэйскае паходжанне. — Але каб людзі спакойна спалі, выдай мне гэтага бандыта — Плюнгера...
251
Міронава паспрабавала зняць далікатны матыў і, наколькі магла, прыдала лагоды свайму голасу, смеху:
— Оо, Міхаіл Мікітавіч, як гэта дзіўна гучыць: «Каб людзі спакойна спалі!» Гэта ж на вайне толькі забітыя могуць спаць спакойна ды, можа, вы яшчэ, а? Прысаджвайцеся... Калі хочаце, чаем пачастую. Гарэлкі няма, яе вы, канешне, больш любіце...
— Нене, чаю не варта! Гм... А чаму, уласна, ты, адукаваная і гарная баба, лічыш, што ў Моталі няможна спаць спакойна?
— Вайна...
— Вайна праходзіць; фронт цяпер пад Масквой. Пасля перамогі немцы паслабяць рэжым і адновіцца мірнае жыццё. Дарэчы, Барыс Рамановіч, калі прыязджаў з Германіі, казаў, што будзе мясцовае самакіраванне ў БелаРУСІ.
— Дудкі! Вам як каменданту паліцэйскага гарнізона, вядома, не спадабаецца тое, што я скажу, але перамогі не будзе! I вайна, калі на тое, вайна цяпер не толькі на фронце, а скрозь, дзе ёсць савецкія людзі!
— Уга! — вырак і нават прысвіснуў Мухала: — Табе, Вольга Георгіеўна, толькі на бальшавіцкіх мітынгах выступаць! Адно не перастарайся, бо меры крутыя, сама ведаеш.
— Можаце выдаць мяне! — сказала ў запальчывасці гаспадыня.
— Нее, пакуль што я ад цябе патрабую выдаць гэтага д’ябла — Плюнгера!
— А хіба я ведаю, дзе ён?
— Дармо... Сцены ведаюць, — Мухала ўстаў і падышоў да дзвярэй у спальню. — 3 твайго дазволу я адчыню.
Міронава ўтрупянела, і ўсё, што раней было, рабілася, дзеялася, спрасавалася ў адзін момант: скрып дзвярэй, крок наперад... Эвой!
— Хто тут?
I грозны вокліч Даніка:
— Кідай зброю! Страляю!
Мухала кінуў вінтоўку на ложак; Данік зрабіў тое ж — кінуў наган туды, дзе спаў, затым выцягнуў з кішэні яшчэ адну пушку і паклаў побач з першай. Ці не пераканаўча?.. Ен раззброіўся... А толькі ж на поясе пад гімнасцёркай яму муляла ў жывот гэтакая ж цацка.
252
— Пройдзем, пане дабрадзею, прысядзем, пагутарым, — прапанаваў каменданту шэльма Данік.
МухалаТрынькала не адмовіўся і дзеля такога выключнага выпадку ў ягоным жыцці адшпіліў ад пояса і паставіў на стол паходную флягу, у якой боўтаўся спірт. Міронава дастала шклянкістограмоўкі, парэзала агурок.
Мужыкі налівалі і пілі. Спачатку, каб знять нервовае напружанне, а потым, калі па сэрцы расцячэцца лагода, можа, і дамовіцца пра штоякое вартае. Міронава не піла і, папрасіўшы прабачэння, пакінула іх адных — пайшла шукаць дачку, дзе яна бавілася.
Гутарка ж за сталом ішла зігзагамі. Камендант Мухала ўсё напіраў і напіраў, каб Плюнгер адмовіўся ад сваіх авантурыстычных дзеянняў. На ягоны погляд, яны не мелі сэнсу. Ён прывёў прыклад, калі Данік са сваёй хеўрай ноччу на ўскрайку Моталя падпаліў пусты хлеў і ўчыніў паніку, а ў цэнтры мястэчка тым часам паадчыняў дзверы ў турме і вывеў адтуль шасцярых арыштантаў. Адпушчаныя на волю мужыкі праз колькі гадзін вярнуліся, прыйшлі ў камендатуру, гатовыя зноў сесці ў турму. У іх больш не было волі...
— А ў мяне воля ёсць, і яе ты, фашысцкі гіцаль, не зломіш! — сказаў жорстка Плюнгер.
Тады Мухала ўпохапкі працягнуў рукі да шыі свайго субяседніка, бандыта, няйначай... Данік, пэўна, думаў, што той лезе абдымацца, ажно — не! — праціўнік сціснуў яму горла і захрыпеў у пераможным узрушэнні:
— Гыы... Падла! Нарэшце, ты ў маіх руках!
He боязь, а дзікі шал ударыў Даніку ў голаў, і, выхапіўшы зпад гімнасцёркі пісталет, ён сунуў ім у паліцэйскае пуза, затым паднёс рулю пад самыя бельмы душыцеля. Але не выстраліў. А мог бы!.. Мухала адпусціў тонкую жылаватую шыю і неяк адразу абмяк. Ён сеў, як куль, напружана сапучы і невядома дзеля чаго мацаючы свае вусы. Вусы былі на месцы, і, здаецца, ён працверазеў, пачаў выціраць потны твар.
— Цяпер будзем доўжыць бяседу, — усцешаны вынікам паядынку, сказаў Данік.
— Чаго ты хочаш?
— Вось мае ўмовы...
253
4
Маня разпораз спынялася каля люстэрка і касіла на сябе вокам — як добра, проста выдатна ляжаў на яе плечуках і абцягваў грудзіну шэры, з нейкім някідкім узорам швэдар, зроблены, казаў бацька, з ангорскай шэрсці. Ён, гэты швэдар, лашчыў вока і навошчуп быў мяккім, як пух. У ім было лёгка і ўтульна, цёпла было, як што кожная варсінка хінулася да яе і грэла. Дагадзіў ёй Барыс.
У гэтай адмысловай абнове, закінуўшы за спіну цёмныя косы, пакарочаныя нядаўна, яна ішла ў царкву на нядзельную службу. He адна — разам з дарослымі.
Мясцовы люд меў свой характэрны інтарэс у царкоўных зборах. У часе вайны асабліва. Царква заставалася як не адзіным месцам, дзе кожны мог спаткаць любога і, пры пэўнай цікаўнасці, пачуць на свае вушы толькі што народжаную, свежую або няхай сабе і скамечаную ў народзе навіну, абмяняцца думкамі, памаліцца за што якое вартае, лёсавызначальнае.
Жанчыны паранейшаму прыбіраліся ў свае святочныя строі, а мужыкі стараліся адпавядаць ім і таму апраналі чыстае, наводзілі бляск на ботах.
Верасень дагараў, і сонца, як позірк касой маладзіцы, прабягала і падала не проста на зямлю, а ўскрай, наводдалек, высвятляючы гаі і дубровы, у якіх асобныя купкі дрэў і хмызоў набывалі ўжо залацістажоўты і барвовы колеры.
У цеснаватых гародчынках, перад вокнамі хат местачкоўцаў усё яшчэ ярка цвілі вяргіні і астры, а ў паветры чуўся гаркаваты шызы дым бульбоўніка, які дзенідзе тлеў на вогнішчы, і гэты пах мяшаўся з лёгкім, духмяным водарам рэзеды.
Ганна, Маніна маці, больш не трымала дачку за руку, як то рабіла раней, калі яны разам хадзілі на фэст. Цяпер Маня Раманавічанка мела быць за дарослую, хоць і не дацягвала яшчэ па ўзросце, але ж у яе душы ішла ў рост рунь самавітасці, што дазваляла ёй вольна сябе пачуваць.
Мужчыны ўтваралі галаву сямейнага шэсця, яны ішлі мернай ступой, старэйшы — Пятро — у высокіх ботах, у штанах, скроеных па тыпу галіфэ, а Барыс і Паўлюк — у лёгкіх туфлях, на якія зверху прыпадалі штаніны.
У рухах, у самой паставе Барыса, на дагледжаным і чынным твары быў разліты спакой і нейкая своеасаблі
254
вая значнасць, як у залатога чырвонца. Па дарозе ў царкву ён не ў першы раз ужо распавядаў бацьку і брату пра культуру сельскагаспадарчай вытворчасці ў Нямеччыне. Зрэшты, казаў, прыклад такога гаспадарання быў і ў іх пад бокам — гэта сядзіба пана Юргенсона ў Асаўніцы. Такая ж уробленая зямля, такія ж племянныя цёлкі, каровы. Адно там, на чужыне, скрозь адмысловы парадак і ніхто не трасецца ад страху, што заўтра ў яго ўсё адбяруць, самога вывезуць на Салаўкі. Там да сацыялізму ідуць цераз прыватную ўласнасць і дастатак.
— А цяпер у іх што? — спытаў у сына Пятро Пісарчук. — Цяпер, калі распачата вайна? Пра што немцы думаюць, што робяць?..
— На зямлі працуюць, як і працавалі, — адказаў Барыс. — Некаторых, праўда, прызвалі на вайну. Між іншым, немцы ахвотна ідуць ваяваць, бо ў іх, ведаеце, якая з’ява — аўхшвунг, гэта значыць, уздым, выкліканы развіццём нацыянальнага сацыялізму. Гэта адно. А другое: у ноце, якая 22 чэрвеня была ўручана паслу СССР у Берліне, тлумачылася прычына вайны, і Рыбентроп, міністр замежных спраў, пра гэта па радыё даводзіў. Сталін прыбраў да сваіх рук Бесарабію, наблізіўся да Румыніі і сканцэнтраваў на мяжы з ёй вялікія наступальныя сілы. У ліку некалькіх армій была там і горная, каб лягчэй упакорыць Карпаты. На лета сорак першага рыхтавалася аперацыя па захопу Румыніі, адкуль Трэці рэйх чэрпае нафту. Для германскага вермахта, такім чынам, складвалася вялікая пагроза застацца без паліва. Разам з тым, у Беларусі, на беластоцкім выступе, рыхтаваўся другі сталінскі ўдарны кулак. Вы сведкі: будаўніцтва пад Моталем ваеннага лётнішча пацвярджае наступальны характар групоўкі, ■— выказаў сваё меркаванне Барыс. — Таму вайна з боку Германіі носіць папярэджвальны і як не абарончы характар. У Гітлера багата адданых яму суайчыннікаў, і, слухаючы свайго фюрэра, не адзін, напэўна, адчувае, як у яго крылы растуць. Жанчыны, тыя на фюрэры асабліва памешаныя. На мітынгах прыходзяць у шаленства. Ісус Хрыстос не меў такога поспеху! Куды там! Чуеце, кнігу «Майн кампф» дораць кожнай маладой сям’і пры рэгістрацыі шлюбу. I ў друку пра фюрэра пішуць, што гэта выбітная асоба, надзеленая неверагодным розумам, энергіяй, мастакоўскім, калі хочаце, густам. Д’ябал? Мастак... Майстар на ўсе рукі. Зачароўвае прамовамі. Шмат абяцае. Дый мае ўдачу, асаб
255
ліва цяпер на ўсходнім фронце. Яму давяраюць. Яму вераць. На яго моляцца.
— А ліха матары!..
Даўно знявераны ў палітычных і дзяржаўных дзеячах, якія на ягоным жыцці, здаецца, толькі тое і рабілі, што душылі народ