• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    чыма... Як сродак палітыкі.
    — Тады ніякай палітыкі я не хачу! Я хацела б жыць проста: я, мама, баба, дзедусь... Але чаму ўсё бэсціцца?.. He вем... Пра Гітлера і Сталіна шмат гавораць! I часам рознае... Ці такія яны людзі, як мы? Дзедусь казаў, што Сталін здольны на злыя жарты, ён хацеў яго падпаліць. A Гітлера любяць у Германіі. Татусь, а ты, ты разам з Гітлерам?
    — He, я стаю ўбаку. I я, і тыя, хто там застаўся. Гэта ж не адна тысяча ваеннапалонных, якім адрэзалі шлях на сваю радзіму. Куды нам цяпер? Есць загад: заставацца на
    265
    месцы! Тойсёй паехаў. Дзеля чаго?.. У фатэрляндзе ўсе працуюць, там патрэбны працоўныя рукі, і ніхто не зацікаўлены адпускаць нас у той час, калі, наадварот, туды, туды рабочую сілу вярбуюць. А тут — няпэўнасць і страх, пра які ўсе гавораць. Прыстойным людзям вяртацца і папаўняць гарнізоны акупацыйнай паліцыі таксама няма сэнсу. Гестапу — гестапава! Мужыцкі розум не схільны да рэзкіх хістанняў.
    Волька даўно дапіла малако і, каб не чуць за сталом пра сумныя і незразумелыя рэчы, слізганула з крэсла на падлогу і пайшла шукаць маму. Неўзабаве падняўся і Барыс. Ён акінуў дачку прыхільным уніклівым позіркам, які адно мог азначаць: «Ты ў мяне думная і слаўная! 3 чым я цябе і віншую!»
    — Калі не было ад цябе вестак, — прыгадала Маня, — розныя людзі выказвалі мне сваё спачуванне. Шкадавалі мяне і цябе шкадавалі, яны адзначалі пры гэтым, які ў цябе быў незалежны характар, вясёлы нораў, які дух высокі... He? Высакароднасць... Багата чаго.
    — Ну гэта прыемна! Прыемна ад цуркі такое пачуць. Дзякуй! Сапраўды, Манюня, шкоды ў Моталі я нікому не зрабіў. Даю гарантыю!
    Ён выйшаў, каб пабадзяцца па сядзібе ды пагаманіць з тым, хто яму першнаперш сустрэнецца, урэшце, каб памагчы камуколечы ў гаспадарчых справах. У двары ж яго паклікала Ганна:
    — Барыс! To, можа, калі будзеш ехаць у Нямеччыну, парася закалоць?
    — He, не варта Ганю. Я дастаткова атрымліваю за працу грошай, каб не быць галодным.
    — To, можа, сябрам сваім завязі...
    — Нене, ніц не трэба, як што і яны забяспечаны.
    — Ну, тады во гэтага д’ябла — пеўня зарэжам!
    — От гэта іншая справа! А яшчэ я не супраць узяць з сабою слоік мёду.
    Сядзіба знешне жыла сваім звыклым працоўным жыццём, гадавала дзяцей і жывёлу, а ў сэрцы кожнага жыхара была доля насцярогі: куды яно паверне далей, як пойдзе?..
    Правёўшы бацьку цераз сенцы ў двор, Маня вярнулася ў свой пакой, узяла ў рукі кнігу і легла на ложак, адкінуўшы покрыўку. Але чытаць не магла, бо тое месца, дзе снуюцца думкі, было занята паламанаю хадою жыцця ды яе, Мані, імкненнем разабрацца ў ім хоць трохі.
    266
    Яна цяпер почасту слухала разважанні і спрэчкі дарослых людзей, што вяліся на асноўную тэму — тэму вайны. I, калі слухала, ёй, дзяўчынцы, здавалася, што яна ўсё або амаль усё разумее. Але варта было Мані адысці ад гутаркі, пераключыцца на штонебудзь іншае, як потым ужо не магла прыгадаць адмысловы ход спрэчак. Яна не ведала, чаму так. А тлумачылася гэта, напэўна, яе агульнай слабай дасведчанасцю ў геаграфіі і палітычнай прасторы, дзе разгортваліся падзеі. Патрэбны былі веды і вопыт, каб жывое ўяўленне ўчапілася за гістарычную глебу, заглыбілася ў тканіну быцця.
    Яна прагна слухала свайго бацьку ў царкве, асабліва калі Барыс даводзіў, што Чырвоная Армія сама рыхтавалася напасці на тэрыторыі, якія былі ў абладзе Гітлера. Яна збіралася адсекчы Румынію, ды адтуль, а таксама з Беларусі ўдарыць па Нямеччыне як асяродку фашызму. Дзеля гэтага ж задумвалася мотальскае ваеннае лётнішча... Цяпер зразумела, чаму яго з такім імпэтам будавалі. Спяшаліся, каб у гэта лета адкрыць. Спяшаліся, уважаючы на планы палітыкаў...
    Лежачы тварам угору, Маня ўглядалася ў столь. Там з розных валасяных разорак, завіткоў, лёгкіх рысак і кропак, пры ўдзеле ўяўлення, можна было зляпіць знаёмыя абрысы ці нават сілуэт чалавека. Часам мроілася штось фантастычнае. Але думкі сягалі за столь і закраналі край чагосьці неабдымна вялікага, і блізкага, і далёкага — зямлі і неба. Як бачыш за ваенным лётнішчам паўставалі ўяўныя абшары Польшчы і Карпатаў, Літвы і Фінляндыі, Украіны і Беларусі, паўставалі разбураныя гарады і іншыя паселішчы, якія людзі адвеку ляпілі, бы ластаўкі гнёзды. Тых разбурэнняў Маня пакуль што не бачыла і, тым не менш, уяўляла іх і жахалася. Яна ўсё шырэй адкрывала вочы на малюнкі вайны і неўзабаве асабліва выразна пачала ўсведамляць, што перад ёй ляжаць абсягі драпежнай палітыкі.
    Тут якраз прыгадаўся юнай цноце дасціпны жарт яе дзядзькі Паўлюка Рамановіча. Яны ішлі дадому з царквы па ахаладалай вуліцы. Паўлюк падсумоўваў уражанні ад той прамовы Барыса:
    — Усё тлумачыцца проста, як у казках звычайна, — казаў ён. — Жылі былі два разбойнікі. Паквапіўшыся на абшары вялікія, замежныя, адзін разбойнік узняў над другім цяжкую дубіну, але не паспеў яе апусціць на гала
    267
    ву прыяцеля, як той парнуў гэтаму вострым кінжалам у жывот!
    Дома Барыс паказваў Мані і дзеду на карце Бесарабію, гаворка доўжылася пра той прыхаваны намер групы армій чырвоных, сярод якіх былі і сталінскія ваярыальпіністы... Цяпер на ложку, варушачы пачутае, пабачанае і перажытае, Маня прыгадвала тых вераснёўскіх выбавіцеляўчырвонаармейцаў, якія два гады таму з’явіліся ў Моталі. 3 вызваленчым, як абвяшчалася, імпэтам. Прыгадала іх, і ў памяці ўсплыў іншы востры выпадак.
    Шорнік Абко вітаў чырвонаармейцаў. Ён падзякаваў ім за тое, што вызвалілі маталянаў ад польскага ярма. A чырвонаармеец яму ў адказ: «3пад ярма вызвалілі, а хамут надзенем!»
    Тыя словы, як і настрой чырвонаармейца, потым не раз усплывалі ў памяці Мані, калі ў бессань начэй яна калацілася ад страху разам з усёй сваёй радзінай, чакаючы энкавэдыстаў.
    Цяпер нябога зноў сілілася ўявіць тых ваяроў, але ўжо недзе далёка, у адгор’ях Карпатаў. Гітлераўскія механізаваныя войскі абышлі групоўку вусатага шулера... Шулерам зноў жа назваў Сталіна яе дзядзька Паўлюк. Абышлі яны тых няшчасных згаладалых мужыкоў з тылу ды ўдарылі, ды грымнулі так, што многія там душой загавелі.
    Адно дзівіла Маню: які сэнс ім быў лезці, драпацца на чужыя горы, калі ў сваёй краіне столькі гор і калі іх краіна багата на нафту? Да таго ж, і прастора ў чырвоных! Як даводзілі ў школе, СССР займае адну шостую частку зямлі, уласна, сушы. Ці ж мала?..
    Калі Раманавічанка падзялілася гэтымі разважаннямі з бацькам, Барыс ёй адказаў, што салдаты ні адной краіны па сваёй уласнай ахвоце вайны не пачыналі. Яны найчасцей пабрацімы. I ў доказ гэтага прывёў факт. Калі ён трапіў у нямецкі лагер ваеннапалонных у Польшчы, немец з аховы заўважыў, што ён, знямоглы, змардаваны, але, як ніхто, нейк дзіўна перастаўляе ногі. На пытанне, што ёсць за ступа такая, Барыс выціснуў з сябе ўсмешку: «Сорам прызнацца, герр дойчэ камрад, але я багаты і голы адначасова. Багаты — паколькі маю шынель. А голы — не маю бялізны на целе і рубцамі мундзіра панаціраў сваю белую скуру». Немец зразумеў, бо ў адказ мовіў: «Яя, фэрштэйн». А назаўтра ён прынёс і перадаў ваеннапалон
    268
    наму Барысу Рамановічу дзве пары бялізны. «Я быў на сёмым небе ад шчасця», — прызнаваўся сваёй дачцэ татка. I далей, калі да іхняй размовы праявілі цікаўнасць Маніна маці, а таксама баба Аксіння, ён пачаў тлумачыць усім, што ў Савецкім Саюзе даўно, яшчэ калі ён вучыўся ў гімназіі ў Самары, скрозь праяўлялася тэндэнцыя да ўзурпацыі ўлады і абмежавання чалавека ў правах. Толькі ён тады глядзеў на свет праз ружовыя акуляры і не заўважаў таго, што творыцца, а вось яго тата і мама нагледзеліся.
    — Тож і праўда, сынок, усяго пабачылі, — пацвердзіла, перамотваючы клубок нітак, Аксіння. — Як і тут, калі саветы прыйшлі. Здзек над чалавекам, над сумленнем і верай — гэта ў бальшавікоў найпярвейшая запаведзь. I яны яе заўсёды выконвалі. Ці то пагрозай, ці голадам, ці праз допыты і расстрэлы.
    Барыс доўжыў тым часам:
    — Дзеля поспеху ў гэтай справе Леніным і яго паплечнікамі — Троцкім і Сталіным — створаны такі камуністычны рэжым, які цяпер Гітлер пачаў усталёўваць на акупаваных тэрыторыях, напрыклад, у Польшчы. Робіць ён гэта з дапамогай гестапа.
    — А хіба ж гестапаўцы і энкавэдысты — не два чобатыпара? — памагла сыну Аксіння.
    — Дык пры Сталіне камуністычны рэжым асталеў і, як налітая барвай гангрэна, пачаў распаўзацца ўшыркі. Таму не нафта сама па сабе цікавіла Сталіна ў Румыніі, a вароты на Захад, у Еўропу, у Стары Свет, каб пашырыць свой уплыў там і зрабіць тое, што зрабілі Ленін і Троцкі ў Расеі. Іменна гэта я меў на ўвазе, калі талкаваў у царкве.
    Барыс Рамановіч сваім выступам у царкве ў значнай меры пашырыў уяўленне маталянаў аб пачатку вайны, яе прычынах і бліжэйшых наступствах на абшарах камуністычнай імперыі.
    А весткі з фронта паступалі адна за адну мудрэйшыя. Упакорваліся гітлераўцам шмат якія гарады і абшары.
    Урэшце, нямецкія групы армій у сваім паходзе на Маскву стаміліся. Два месяцы імклівага наступальнага шалу і грукату па дарогах, не самых лепшых, з баямі, часам жорсткімі, вымагалі адпачынку і папаўнення войскаў салдатамі і афіцэрамі, замены матораў.
    Чаго Гітлер не ведаў — у Сталіна на пачатку вайны было танкаў у колькі разоў больш, чым у ягонай імперыі.
    269
    Прычым, тут былі танкі, якія пераўзыходзілі танкі Вермахта па брані і па хуткасці, а таксама па агнявой сіле гармат ды кулямётаў. I праўду казаў маталянам капітан запасу Сяргей Калінічэнка: на ўзбраенні Чырвонай Арміі былі і лёгкія, плаваючыя, наступальныя танкі, якіх вораг не меў. Наогул той сталінскай бранявой ды механізаванай сілы і моцы хапіла б на ўсю Еўропу, і таму... Таварыш Сталін, напэўна, палічыў бы любога, хто асмеліўся на яго напасці, круглым ідыётам. Ён не верыў, што Гітлер гэта зробіць, паколькі не адносіў Гітлера да катэгорыі адпетых прыдуркаў і авантурыстаў.
    Пасля першага, як здавалася, этапу бліцкрыга гітлераўцам спатрэбілася мяняць маторы ў большасці танкаў. Гэтая праблема паўстала ўжо за Віцебскам і Смаленскам. Рамонту патрабавала ўся наземная тэхніка. Арміі чакалі падвозу паліва. А з новымі маторамі і палівам у фюрэра былі непярэліўкі, і Вермахт насілу сабраў рэсурсаў для стратэгічнага мяшка, у які патрапілі арміі Сталіна пры акружэнні ў Кіеўскай