Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
рупоўцы. Таму, нягледзячы на бліскучыя, дзёрзкія ды проста ашаламляльна праведзеныя аперацыі ў Беларусі і на Украіне, дзе былі разгромлены багата якія савецкія арміі і ўзята ў палон звыш трох мільёнаў салдат і афіцэраў з генераламі разам, — маланкавая вайна прыпыняла свой бег. Пэўна, генералы Вермахта, стараючыся апярэдзіць Сталіна ў нанясенні ўдару, не ўсё прадугледзелі, факт.
Адно засмучэнні былі не толькі ў нямецкіх генералаў. Вось жа і Даніку Плюнгеру ў гэта лета, як пайшло на вайну, не ўдалося дамагчыся поспеху пры стварэнні ў нетрах лясоў пад Моталем партызанскага атрада. Пры найвялікшых, варта зазначыць, яго парываннях. Другім людзям нейкім чынам удавалася... Мабыць, тут, у Моталі, не ўсё як след выспела дзеля помсты сваіх чужынцам, дый мясцовым здраднікам, непрыяцелям, якія былі ці маглі быць у Даніка. На акупаваных абшарах увогуле ішло асэнсаванне стану вайны і магчымай ролі ў ёй грамадзян без ваенных білетаў.
Ролю рошчыны ў тым святым і высакародным руху ў абарону Айчыны (на справе — краіны саветаў) ад клятага ворага, які апярэдзіў саперніка з чырвоных бальшавіцкіх абшараў, выконвалі камуністы, пакінутыя партыйнымі камітэтамі розных узроўняў за спіной у акупантаў, ды моладзь, якая засвоіла камуністычную ідэалогію. Але ж не
270
вядома яшчэ, які вынік быў бы ў іх, калі б тады ў справе супраціву і помсты выключна важную ролю не адыгралі людзі ваеннай вывучкі, салдаты і афіцэры, дзесяткі тысяч якіх пасля ганебнага акружэння і разгрому армій, дывізій, палкоў унікалі палону. Яны прасочваліся прасёлкамі, сцяжынамі і напрасткі ў лясныя гушчары, у глухія вёскі, пераводзілі дых, групаваліся, сумесна шукалі ратунку, а затым і сувязяў, і дзеянняў, да якіх падштурхоўвала іх салдацкае сумленне.
Толькі гэтага выспявання сілы і моцы ідэйнага праціўніка ў сябе за спіной недаацэньвалі нямецкія ваяры, якіх неадольна цягнула на ўсход, туды — хоць нагамі наперад...
Напэўна, адчуваючы інтарэс драпежніка да падранка, перабраўся з Берліна на ўсход і Адольф Гітлер. Гэта можна было разглядаць натуральна як скачок з намерам учапіцца ў хрыбціну ахвяры. Бадай, сімвалічным было, што яго новая стаўка насіла назву «Воўчае логава». Яна асталявалася цяпер у наваколлі Львова ў бункеры пад зямлёй. Там ён і святкаваў свае перамогі.
Вядома, Гітлеру мроіўся хуткі канец вайны, якая яшчэ і яшчэ раз павінна была прадэманстраваць яго веліч. Чуючы важнасць гістарычнага моманту, а тым больш сваё верхавенства ў пабураным свеце, ён захапляўся прамовамі, сентэнцыямі, разважаннямі на самыя розныя тэмы. Ён уяўляў сабе, наколькі важным будзе для нашчадкаў і асабліва гісторыкаў кожнае ягонае слова, слова генія, філосафа, мастака, палкаводца, бліскучага прамоўцы, і таму за вячэрай штораз шчодра адорваў насельнікаў стаўкі, генералаў і афіцэраў, стэнаграфістак і сакратарак, «скарбам» сваіх пачуццяў і думак, што ўтваралі адзіную плынь, несупынную, гонкую.
I вось у адну з балагольных асенніх начэй фюрэр, закрануўшы нейкім чынам пытанне аб нараджэнні самасвядомасці англасаксаў, перайшоў да рускай прасторы. Ад’ютант Генры Пікер занатаваў ягоныя «найкаштоўныя» думкі і словы:
— Пры засяленні рускай прасторы мы павінны забяспечыць так званых імперскіх сялян надзвычай шыкоўным жытлом. Германскія ўстановы павінны ўсяляцца ў раскошныя будынкі — губернатарскія палацы. Наўкола іх будуць вырошчваць усё неабходнае для жыцця немцаў. Воддаль горада ў радыусе 3040 кіламетраў размесцяцца нямецкія вёскі, якія будуць уражваць сваёй прыга
271
жосцю, іх злучаць найлепшыя дарогі. Вырасце іншы свет, у якім рускім Іванам будзе дазволена жыць, як ім заўгодна. Пры адной умове: панаваць будзем мы. У выпадку ж мяцяжу нам дастаткова будзе скінуць пару бомб на іхнія гарады, і справе канец. I яшчэ, раз на год па сталіцы рэйха правядзем групу кіргізаў, каб яны пэўны былі ўсведамленнем моцы і велічы яе архітэктурных помнікаў.
Усё будзе так. Без сумнення! Як што ніякіх сумненняў у Гітлера і быць не магло:
— Усходнія абшары стануць для нас тым, чым была для Англіі Індыя. Калі б я мог уталкаваць нямецкаму народу, — у народа сумненні, пэўна, яшчэ заставаліся, — наколькі яны маюць сэнсу і для будучыні важныя.
Адно гэтага не чулі ў Моталі. He чулі таксама і за Моталем. Маня і яе сваякі жылі тым, што прыносіла ім пагудка.
А адмысловая крупарушка вайны выходзіла на новы віток.
6
Фронт быў далёка і, нягледзячы на тое, што пад Моталем перад самай вайной будавалася стратэгічнае ваеннае лётнішча, ён зусім абышоў гэта прыбалотнае мястэчка і пакаціў, папёр па вялікіх ды простых дарогах, па гасцінцах і чыгунцы на ўсход. Праз Моталь прайшоў толькі кавалерыйскі эскадрон — мільгануў, няйначай, каб засведчыць, што і гэту зямлю гітлераўцы тапталі сваімі капытамі.
Мястэчка прыціхла пад час безуладдзя. Люд працаваў. Канешне, не на патрэбы фронта. I, тым болей, не на пана, не на дзяка — на сябе. Ці адчувалі тутэйшыя яшчэ калінебудзь такую асалоду ад працы? Ніхто не мог прыгадаць. Ад поўнай свабоды і волі находзіла ўтрапенне. У тым ліку і на Пісарчука ды яго сына Паўлюка. Маталяне адпачывалі душой. I не дзіва. У іх гутарках між сабой можна было пачуць тое, што чуў Пятро Пісарчук ад млынара Рыгора Саевіча і ўспрымаў як сваё:
— Савецкая ўлада настолькі ціснула, што здавалася, быццам нехта ўсадзіў цябе між жорнаў ды каменнямі сціснуў табе грудзі. У той час прыходзіла думка, каб як дабрацца да радыё ды крыкнуць на ўвесь свет: «Ратуйце!» I, думалася, пасля хай робяць, што хочуць.
272
Кожын гаспадар маліў цяпер Бога, каб ён, Усявышні, заставаўся тут у іх і надалей аднымадзіным, непаўторным, льга сказаць, уладаром. Былі ж гады, была сапраўдная гісторыя, калі маталяне карысталіся выключным Магдэбургскім правам. А чаму б і Гітлеру не ўмілажаліцца ды, уважаючы на іхнюю гісторыю, не прыслаць на Моталь сваю грамату: так і так, маўляў, панове, шануючы традыцыі і гонар майстроў, дарую вам незалежнасць і волю. 0, як бы гэта ўспрынялі ў свеце!
Але ж замест граматы ў хуткім часе на Моталь наляцела, абрынулася эсэскаманда ў чорных мундзірах, бы зграя ачумелага варання.
Маталяне былі ашаломлены жорсткай расправай тых чорных мундзіраў з яўрэйскім хаўрусам і зноў жа малілі Уладара Сусвету і заступніка, каб ён адвёў ад мястэчка яшчэ большае ліха, калі яно можа быць.
Аднак на гэты раз Бог не ўчуў або праігнараваў іх малітвы, і ў Моталі спакваля, украдне наспявала вайна, характэрная для ўсёй акупаванай гітлераўцамі тэрыторыі. Праўда, тут яна не мела выразнага малюнка, і яе, з пэўнай доляй рызыкі, можна было б назваць грамадзянскай. Дый інакш яно мо і быць не магло, як што ў тых гістарычных абставінах людзі парознаму сябе пачувалі. Адзін бок, напрыклад, сумаваў па камуністычным ладзе, другі — гатовы быў ад яго адцурацца, трэці — хацеў немавед чаго.
Да прыхаванай вайны з фашыстоўскімі акупантамі сваіх прыхільнікаў заклікала Масква. Голасам правадыра і вяршыцеля лёсаў у аграмаднай краіне Іосіфа Сталіна. Яна заклікала ўсе пракамуністычныя патрыятычныя сілы, якія засталіся на акупаваных тэрыторыях, і каму дарагая Савецкая Айчына, узняцца на барацьбу. Прапаноўвалася ствараць партызанскія атрады, падпольныя інфармацыйныя і дыверсійныя групы, наносіць страты ворагу, як і чым толькі можна.
Вядома, Даніку не выпала адразу ж адкрыць свой другі фронт у тыле ворага пад Моталем. Удача, можна сказаць, выслізнула ў яго з рук разам з сакратаром райкама партыі Ражновым. I, як відаць, дарэмна ён дэманстраваў перад групай Ражнова свае выключныя здольнасці ў аператыўным рашэнні пытанняў, дый смеласць, дый мужнасць, вынослівасць... Цяпер крыўдна Багдану, тым больш, што дырэктар школы Вольга Міронава, якая пазнаёмілася з гэтай гісторыяй, паспрабавала вытлумачыць раптоўнае
273
знікненне Ражнова ягоным недаверам да самога Даніка Плюнгера, ні даць, ні ўзяць — местачковага блазна. Ён жа, пэўна, прэтэндаваў на становішча камандзіра.
— Табе ж, Данік, усяго 21 год!..
У яе словах прагучаў як бы дакор.
Змірыўся Данік з няўдачай ды пачаў павучнёўску ўважліва прыслухоўвацца да розных парад, заўваг, меркаванняў Міронавай, бо яна выдавала больш сталай і прадбачлівай, больш практычнай, чым хтонебудзь з ягоных сяброў, да таго ж, яе прыемна было слухаць ды разам распачынаць падпольную працу. He дурань жа выдумаў: харошая дружка — першае шчасце ад Госпада Бога. Фактычна Міронава і накіроўвала дзейнасць падпольшчыкаў ды засцерагала асабіста яго, Даніка, рызыканта і блазна, ад безразважных учынкаў.
Вялікія блакітныя вочы паранейшаму ўпрыгожвалі яе нешырокі, прывабны жаночы твар з лёгкай дужкай носа і выразна акрэсленымі, ледзь пабляклымі губкамі. Але ж за колькі месяцаў ад пачатку вайны яна яшчэ больш здрабнела, высахла, на галаве з’явіліся сівыя пасмы валасоў. Данік глядзеў на яе і дзівіўся: хто цяпер скажа, што Вользе Георгіеўне ўсяго 25 год?.. Ён шкадаваў Міронаву, балазе, яна прыцягвала яго да сябе як гаючая крыніца, з якой ён мог чэрпаць веды і вопыт, нават энергію. I вось на вачах яна нейк здала, выпетрала. Ён ведаў адно, чаго ёй каштавала перажыць тыя жнівеньскія дні, калі гестапаўцы вынішчалі яўрэяў і ў любы момант маглі прыйсці ў яе дом. Яна тады не выпускала на вуліцу дачку і сама не выходзіла, толькі чула з гары, з паддашша, куды ўпохапкі забілася, воклічы:
— Юда, шнэль!.. юда... юда... шнэль!
I чуўся лямант, чуліся надрывістыя галашэнні... Пасля ўсё схлынула. Назаўсёды. Для вялікага гурту людзей. А для яе — туга, трывога ў сэрцы, чаго нікому яна не паказвала.
На гэты раз, калі Данік адвячоркам зайшоў да яе, гаспадыня была моцна ўзбуджаная. Толькі прыязным паглядам вачэй дала зразумець, што чакала яго. Святло не запальвалі.
— Ты чуў, што робіцца?! — адной рукой яна абдымала сваю дачку Мілу, а другой зашпільвала на грудзях гузік белай кофтачкі.
Ён шмат чаго начуўся за дзень і таму папрасіў удакладніць, што яна мае на ўвазе.
274
— Якая ганьба, га? Оёй!.. Нашу моладзь у Германію выпраўляюць ды з песнямі, з танцамі пад гармонікі! Чуў? Я таксама была там, на плошчы... Ад сораму згарала! A немцы: «Гутгут!» I фотаапаратамі шчоўкаюць. Іх прапаганда бурбонскага раю ўзяла верх!
Плюнгер скрывіў губы ва ўсмешцы:
— Няволя, яна і плача і скача. Традыцыя... Кажуць так: калі паміраць, то з музыкай!
— Шырокая славянская душа! О, я ведаю... А толькі што мы маем, таварыш Плюнгер? Першае: нягледзячы на нашу контрагітацыю і намаганні доктара Ласіцы, акупантам усё ж удалося набраць групу для адпраўкі ў Германію. Другое: нашы хлопцы і дзяўчаты едуць туды — нібы замуж выходзяць! Так