Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
ы адтуль сцягваюцца. 3 Прагі — Ермачэнка, з Варшавы — доктар Шчорс, аднекуль, ці не з Лодзі — Астроўскі, з Вільна багата хто, у тым ліку Іваноўскі, Станкевіч, Малецкі, Арсеннева... Ды толькі вы іх не ведаеце...
— Чаму ж... Пра Вацлава Іваноўскага я калісь чытаў у «Нашай ніве». Ён яшчэ ў 1902 годзе ў Пецярбургу пачаў збіраць патрыётаў і ладзіць беларускі нацыянальны рух, дамагацца прызнання царызмам беларускай мовы. Яго, пэўна, добра ведаў Раман Скірмунт.
— Вядома, калі разам яны пачыналі... Але яшчэ за месяц да нападу немцаў на Савецкі Саюз доктар Ермачэнка нібыта ўгаварыў Васіля Захарку, лідэра БНР, які жыве ў Празе, падпісаць складзены ім для Гітлера мемарыял, у якім утрымлівалася просьба прыняць пад увагу беларус
ЮЗак. 2827
289
кае пытанне пры маючым адбыцца разгроме і расчляненні СССР. He вядома, ці дайшоў той іх мемарыял да Гітлера, але ж Ермачэнка ўзначаліў за гаўляйтэрам Кубэ беларускае кіраўніцтва.
Яшчэ колькі слоў... Ёсць нехта Фабіян Акінчыц. Ён разбудоўваў у Вільні Беларускую нацыяналсацыялістычную партыю, дарэчы, ужо ліквідаваную Гітлерам. Цяпер гэты шэльма школіць жаўтаротых нацыстаў пад Берлінам. Ён вярбуе іх з ліку савецкіх беларускіх ваяроў, што трапілі ў палон да немцаў. Выхаванцы Акінчыца пасля асядаюць у акупацыйных аддзелах прапаганды, у Саюзе Моладзі і СД. У сляпой, можна сказаць, безагляднай услужлівасці гэтага дуру, асабліва ў нацысцкім фанатызме іх шэфа Акінчыца, айцец Гадлеўскі бачыць вялікую шкоду беларускаму нацыянальнаму руху. Ён прасіў мяне не дапускаць яго ўплыву на асяродак самапомачы ў Прусіі. Увогуле, што робіцца, нават мне з ягоных слоў цяжка ўявіць. Некаторыя дзеячы, як Шчорс, пераканаўшыся, што немцы не дужа ўважаюць на палітычныя і нацыянальныя інтарэсы беларусаў, адмаўляюцца ад занятага імі на радзіме становішча ды вяртаюцца ў цішэйшыя заходнія акругі. Гадлеўскі ў абяцанках гітлераўцаў таксама расчараваны...
— Барыс, — заўважыла Ганна, — а ты ж пра сваё вяртанне не дасказаў.
— Аа, дык ойча Вінцук на той сваёй прапанове не надта ўжо і настойваў, бо зразумеў мае довады: што я адзін, без свайго хаўрусу? За колькі дзён да вайны нямецкія ўлады забаранілі беларускім, украінскім, рускім і каўказскім эмігрантам вяртацца з Германіі на радзіму. Гадлеўскі адно прасіў: інфармаваць грамаду, гэта значыць сяброў Самапомачы, якія задачы стаяць перад беларусамі, і што робіцца. Іх вопыт жыцця і працы за мяжой, казаў, можа неўзабаве спатрэбіцца пры адбудове собскай дзяржавы. Яшчэ прасілі мяне прыдбаць перавязачных матэрыялаў для баранавіцкага шпіталя...
Манін дзед, слухаючы сына Барыса, сіліўся штось зразумець, а яно ўсё не ішло ў голаў, не давалася і ён злёгку хмурыў свае сіваватыя бровы і цёр у пальцах вусы. Адно позірк цёмных вачэй запальваўся і рабіўся вострым, калі стары глядзеў на апавядальніка і нават кудысьці далей — за яго — у няведамае...
290
Нарэшце, пасля хвіліны маўчання і звычнага бразгання сям’і відэльцамі і лыжкамі аб талеркі, ён здзівіў усіх тым, што спытаўся:
— Барыс а Барыс, я казаў ужо тут пра дух, якім поўніцца раман «Война н мнр» Талстога. Ёсць за што паважаць рускі народ, але ж... Ці даводзілася табе чуць у Нямеччыне песню, якую я чуў па радыё, як толькі з Савецкім Саюзам вайна пачалася. Калі не памыляюся, называецца яна «Свяіценная война»...
— Оо, так, так, дзедусь: «Свяіценная война»! — падскочыла ў крэсле Маня. — Мы разам каля прыёмніка яе слухалі, пакуль яго ў нас не забралі.
— Я не чуў... — прызнаўся Барыс.
— А мне яна вельмі спадабалася! — твар Мані захапляў выяўленай на ім непасрэднасцю, радасцю ды лагодай, яна прапела нягучна, тонкім сваім і ломкім ад хвалявання галаском:
Вставай, страна огромная, Вставай на смертный бой! С фашнстской снлой темною, С прокляатою ордой!
Пусть ярость благородная Вскнпает, как волна, Ндет война народная, Свягценная войнаа...
— Мар’я наогул любіць савецкія песні, асабліва «Кацюшу», — здаволена зазначыла Ганна. — Цяпер яна ў царкоўных спевах цягне альтам.
Барыс не ўцяміў адно, з якой такой нагоды ягоны бацька спытаў пра песню аб гэтай крыважэрнай вайне і таму, пераводзячы зацікаўлены позірк з яго, на дачку, на жонку, затым зноў на бацьку, чакаў тлумачэння.
— Варта б паслухаць... — Пятро пагладжваў кончыкамі пальцаў шырокія, амаль да макушкі залысіны; на адкрытым ілбе старога, заўсёды спакойным, цярплівым, варушыліся паскі лёгкіх зморшчынак, а вочы зноў жа — бы вугалькі: — Варта б паслухаць... О, як гэта гучыць ў хоры, у суправаджэнні ваеннага аркестра. Госпадзі, Божа! Гэтакае зусім нечаканае ўзвіжанне з гукаў. Узнятая да непамысных вяршынь і шырокая, вольная, бытта сама стыхія, адмысловая плынь. Калі было... Я, праўда, ужо і забыў на тое дзівоснае ўражанне. Клопаты не тое выб’юць з
291
душы... Але ж песня зноў прыгадалася, калі я ўзяў у рукі раман «Война н мнр», уяўляеце, тое ж разгарненне падзей, веліч, нескаронасць духу. Гімн!
— Барыс, слухай далей, — доўжыў ланцужок сваіх выпакутаваных разважанняў гаспадар Пятро. — Мы тут без цябе калаціліся ад страху за сваё жыццё і сваю гаспадарку. Той лад — не што іншае як гвалт над чалавекам, і мы клялі камунажыдоўскую забаўку, злосную, вынішчальную, ліха на яе! Клялі, бо на свае вочы пераканаліся, што гэта такое. Там тысячы і тысячы людзей пухлі і, напэўна, пухнуць з голаду, а не, дык вынішчаюцца без усялякай патрэбы і ўсялякай віны. Ты зразумеў гэта, урэшце... Усё правільна, сынку. Але ж мы чагось не ўлічылі, бо гэтакая песня, мусібыць, мае нейкі падмурак. За ёй пэўны чуццёвы лад. Толькі ж тое, чаго мы не ўлічылі, раней, пэўна, было ўласціва і табе, камуністу, ды вось і Мар’ю знячэўку захапіла. Яно там, дзе фронт, аж бурапеніць... А што гэта — цяжка спасцігнуць. I хто скажа, адкуль вырасла?
— Пра гэта можна думаць багата, — слушна зазначыў Барыс.
— Так, сынку... Толькі ж я пра песню — так, між іншым... Уважаючы на твой расказ пра Баранавічы ды высілкі руплівых, гожых, адчайных сыноў Беларусі, скажу: што б яны ні рабілі, і ты разам з імі, чаго б ні дамагаліся ад немца, а гэта не зменіць трагічнага наканавання для нашага народа. Пры любым зыходзе вайны. Хіба не?. Каб зноў зазелянела і пайшло ў рост генеалагічнае дрэва нашай Бацькаўшчыны, патрэбны сокі, а іх з нашай добрай глебы амаль усе высмакталі, дый на дрэве тым вецце паабразалі. Карані ёсць, але... Самі па сабе яны ніц не вырашаюць. Мы не гітлераўцы, не пярэваратні арыйскія. Гітлер увогуле — не садоўнік, а Сталін і пагатоў. Яны, як сапраўдныя д’яблы, распалілі на жывародных абшарах Еўропы сусветную вайну. Ураган з агню і металу не першы год бушуе. Сіла салому ламае, і жыццё чалавечае нічога не варта. А мы спадзяемся на нямецкі дах над галавой. Шчаслівы, хто ўверыўся ў гэта!
— To і без веры ж, тата, цяжка, таксама. Кажуць, калі хто топіцца — за саломінку ўхопіцца.
— I гэта праўда...
3 вячэрай управіліся, але толькі гутарка не спатоліла нікому шчымлівай душы. Маладзіцы прыбіралі са стала. У хаце аціхла.
292
— А Паўлюка аж дагэтуль няма, — нагадаў Барыс бацьку.
— Няма... Такая ўжо выйшла прыгода, — сказаў Пятро са шкадобай. — Ну не паладзіў, ну пасварыўся з Зосяй... Няхай і так. Дык умей жа сабой кіраваць. Прааналізуй думкі, сунімі пачуцці. Кожын з нас можа памыляцца. Скажы... Таму і прымаўка ёсць: «Не давярай жонцы дома, кабыле — у дарозе, а сабе — нідзе!» Чуеш?..
— Чую, тата.
— Самы мондры чалавек не дабярэ таго, што народ мае выказаць.
8
Вестку аб ганьбе нямецкіх ваяроў пад Масквой прынёс у дом Пісарчукоў брат Ганны і Зосі — Манін дзядзька Павел Міховіч, празваны Антошкам, зграбны, светлы з твару і падзявочы ахайны чалавек. Ён усунуўся ў пройму дзвярэй разам з клубамі марознай пары ці інею і, шчоўкнуўшы клямкай, прывітаўся бадзёра, з напевам:
— Hex бэндзе пахвалёны, каўнер сівы, нос чырвоны!
— Праходзь, браце...
— Ці жывы, ці дужы на гэтакай сцюжы?
— Хвала Богу! А як вы?..
Гаспадар Пятро сёк, рэзаў, мяў секачом гарачую бульбу ў невысокім цабэрку — харч для парсюка; Аксіння тым часам пынілася каля печы, як што там між дроў церабілася полымя, — грэла ў чыгунах ваду на ранішняе пойла карове.
— А мы навіною жывем! — загадкава прамовіў Павел.
— Як?.. Што такое? — Пісарчук пакінуў сякач у бульбе, расправіў плечы, на якіх ляжала аўчынная душагрэйка, і знерухомеў, узіраючыся ў сваяка.
— Немцам далі ў каршэнь, адкінулі іх ад Масквы. Саветы перайшлі ў наступленне!
На які момант усталявалася цішыня; яны глядзелі адзін на аднаго ўнікліва, выпрабавальна, і Аксіння замерла.
— Эгее, ліха матары, — Пятро ўсміхнуўся, ды неяк нерашуча і нясмела, мо толькі каб падтрымаць настрой сваяка: — Цяжка ўявіць... Зрэшты ўсё ў волі Божай! Дык, кажаш, нарэшце, спынілі і пагналі чужых ваяроў?
— Так... Якраз у той момант, як гітлераўцы сіліліся ўзяць Маскву ў клешчы.
293
— Маці родная! Каб у гэтакія маразы ды біцца, ды ваяваць. Войяёй! — падала ўтрапёны голас Аксіння.
— Толькі ж гэтага мо і варта было чакаць, — гаспадар выказваўся спакойна, стрымана, дармо што ў душы сваёй адчуў хваляванне, якое льга было б параўнаць з тым, што можа зведаць, адчуць чалавек, калі зямля ў яго пад нагамі раптам ціха пойдзе або здрыганецца ад нейкага, няхай сабе і далёкага землятрусу. Такое ўражанне ад прынесенай сваяком навіны...
Падзея заклікала ўважаць яе за чынны знак, за Божы перст і таму, згадаўшы свае размовы з сынам Барысам і асабліва ягоную палкую прамову ў царкве, Пятро перахрысціўся, просячы Усявышняга ў думках: «Божа, не абыдзі нас сваёй мілатой, міласэрнасцю!»
Адно ў гэты момант з сянец, як не за адным скрыпам уваліліся ў хату, атрасаючы з валёнак снег, свае: Паўлюк і Зося, за імі — Маня... Яна з вядзёркам, у якім пахіствалася малако — яго, праўда, было не столькі, як раней, а паўстолькі, бо іх карова запускалася. Ранні Паўлюк нёс на руках бярэмя дроў для сваёй грубкі, а Зося пустую кадушку, у якой мелася замачыць бялізну ў шчолаку (вару з попелам) для далейшага мыцця.
Усе прывіталіся са сваяком Паўлам, выказваючы сваю радасць і здзіўленне, як што ён неспадзеўкі з такога заімглёнага ранку з’явіўся. Паўлюк, Зосін муж, прайшоў у свой сумежны пакой, апрастаў рукі ад дроў і тут жа вярнуўся на кухню.
— Нешта вы — як слупы сярод хаты — стаіце! — сказаў ён, пераводзячы позірк са сваяка Паўла на бацьку і маці: — Штонебудзь здарылася?