Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
яй яны коўзаліся на возеры, пакрытым лёдам, хадзілі на зборні, на попрадкі, дзе пралі кудзелю і часам ладзілі гэта — пралі, вышывалі — у доме ў Пісарчукоў. Між іншым, Марыя Васілевічанка мела таксама нейкія сваяцкія адносіны да іхняй сям’і. Дый то сказаць, яе маці Аўдоцця была разам з Пісарчукамі ў Самары ў тую, у першую вайну з немцамі, а Сямён, яе бацька, разам з Паўлюком Рамановічам, Маніным дзядзькам, за
299
польскім часам служыў у эскадроне кавалерыі ў Гданьску. To вунь сколькі сумесных дотыкаў ды варункаў жыцця!
Гаспадыня Аксіння неўзабаве прынесла і паставіла ў сталовай на стол пыхкаючы жарам самавар; дзед Пятро агледзеў елку і, ухваліўшы іх старанне па яе ўпрыгожванні, запрасіў юную купку да стала, на чай з мёдам.
Размова спачатку памкнулася да высвятлення ўмоў захавання пчаліных сем’яў пры вялікіх маразах ды спосабаў уцяплення вулляў, што цікавіла Янку; затым Марыя і Маня, смеючыся, пачалі прыгадваць і расказваць Янку і дзеду вясёлыя і сумныя гісторыі з тых апошніх урокаў у школе. Уражваў іх новы дырэктар, азадачаны, разгублены і мітуслівы пан Няўстроеў. Ён бегаў разпораз па пустых класах, нямых і, бадай, здзеклівых у сваёй немаце, увальваўся ў іхні клас, таксама знямелы, і, палохаючы вучняў вырачанымі круглымі вачыма, пытаўся:
— Дзе вашы равеснікі?
Пры гэтым ён аздобліваў польскія словы ўкраінскімі так, што нават цяжка было перадаць яго стракатую мову, а разумець усе разумелі:
— Дзе вашы равеснікі?.. Я ведаю, што гэта змова, гэта чынны байкот асветніцкай місіі і добрай волі акупацыйных улад. А за гэта нямецкія ўлады па галоўцы нікога не пагладзяць! Далібог... Я прашу вас, перадайце ўсім, хто не ходзіць у школу: невукам у Трэцім рэйху будзе капут!
I вось апошнія моцныя словы фашыстоўскага служкі леглі на язык вучням і неўзабаве ў іхнім асяроддзі сталі крылатымі. Але колькасць вучняў у школе ад тых слоў не павялічылася.
Сітуацыя, згаданая імі цяпер, моцна смяшыла дзяўчатак. Янку таксама... Нават дзед пасміхаўся ў вусы.
А ў наступны раз Маня сустрэла Янку зусім нечакана.
У калядны вечар, як заўжды ў іхняй сям’і, быў святочны і ўрачысты настрой. Гаспадыні, прыкладваючы ўсё сваё ўменне, нагатавалі багата чаго, у тым ліку грэцкіх бліноў, тоўстых і мяккіх, да якіх пасавала любая шкварка; зрабілі мачанку, ды з надранай бульбы варэнікаў з мясам. Спецыальна для каляд назапасілі пірагоў, каўбас, мёду ў сотах.
Вечарам, калі каляднікі штораз хадзілі купкамі пад вокнамі і спявалі, у абавязак Мані ўваходзіла выносіць ім свае шчадроты, дарыць скаромнае. А дом Пісарчукоў, дом, заможны з былых часоў, мала хто абмінаў.
300
I на гэты раз Пісарчукі, усёй заміранай радзінай сабраўшыся ў сталовай, слухаліўслухоўваліся ў калядныя песні, і на ўсіх находзіла нейкае своеасаблівае ўтрапенне.
Прыехала каляда на белым кані, Яе конічак — ясны месячык...
A то яшчэ:
Папытаўся дзедка ў бабкі: «А ці скора ў нас калядкі?» — Ты калядак не пытайся, Ды к калядкам сабірайся...
Асабліва часта Маня слухала песні пра казу або казла, якога вадзілі ад сядзібы да сядзібы ды часам, са згоды гаспадароў, патраплялі разам з ім у хату.
Гаспадынячка, Мая вішанька, Запалі свечачку, Пайдзі ў клетачку... Нашаму козліку Нямнога трэба: Сем печ перапеч I бочка жыта, Каб каза была сыта. Дзе каза рогам — Там жыта стогам. Дзе каза хвастом — Там жыта кустом. Дзе каза нагою — Там жыта капою Веэее.. Шчодры вечар! Добры вечар!
Маня дзякавала за добрыя песні і, перадаючы на гэты раз пірагі з макам ды кавалачкі дамашняй каўбасы з цёплымі блінамі, па голасе ўгадала пад маскай казла (у вывернутым кажушку) Янку Кульбеду. На яе прымаўку «Чым хата багата...», ён адказаў: «Дзякуй, спадарыня, a невукам у Трэцім рэйху ўсё адно будзе капут!»
Ягоная хеўра, што таілася таксама пад маскамі, узарвалася рогатам, і ад узрушэння Маню як кіпенем абдало. Яна потым яшчэ доўга насіла радасць у душы ад гэтага вясёлага і шчодрага светлагапрасветлага моманту.
301
У бабінай каровы падчас каляд акурат нарадзілася цялё — такі рахманы бычок, які пукаціў на ўсё і на ўсіх свае здзіўленыя вочы, вільготныя, бы бурбулкі, поўныя і прыгожыя. А начамі паранейшаму трашчалі маразы, і, каб засцерагчы жывую істоту ад халадэчы, бычка пасялілі часова на кухні, ад чаго малыя дзеці, дый Маня, былі проста ў захапленні.
I гэтак у сядзібе да часу пульсавала жыццё. У зацішку, як у Хрыста за пазухай, яно паранейшаму мела набірацца новых сіл і энергіі, і гаспадарка трымалася, уросшы каранямі ў зямлю. Толькі ж у свеце шырокім адбывалася штосьці такое, што ні вызначыць, ні вытлумачыць нікому няможна было. У выніку і сам гаспадар Пісарчук і ўся ягоная сядзіба пацярпелі вялікую няўдачу. У марозную ноч нейкі злы дух або вылюдак адчыніў на пасецы мурню, дзе перахоўваліся рамачныя вуллі з пчоламі, і ўсе сем’і вымерзлі. Пятро як паглядзеў на гэты могільнік, у яго ледзьве душа не заледзянела. Адчаем і роспаччу абярнулася страта пчалінай гаспадаркі. Моцна перажывала за пчол і за самога Пятра ўся яго радзіна. Маня бачыла дзеда змарнелым, прыгнечаным і, забіўшыся ў свой куток, плакала. А ён з горыччу думаў, што для свету ягоная гаспадарчая страта, бадай, нічога не значыць, хоць і паменшала пчол на зямлі. А вось для ягонай сядзібы страта пчол і мёду раўназначна паражэнню, якое атрымаў Гітлер на фронце пад Масквой. Зрэшты, глупства лезе ў голаў, і так і гэтак прыкідваў Пятро... Бо ці можна параўноўваць вялікага ліхадзея, зламысніка Гітлера з ім, селянінам і пасажаючым сябе хрысціянінам, няхай і местачковага крапу? Можна! Тым часам падказвала яму нешта, што ішло з падсвядомасці: — Калі разглядаць аднаго і другога ў чыста чалавечых стасунках.
Гаспадар Пятро не апусціў рук пасля гэтакай няўдачы і паціху рупіўся. У той жа час на душы ў яго заставаўся чэзлы асадак ад людскога здзеку і чванства, і ён не ведаў, чаго яшчэ чакаць заўтра ад здзічэлай местачковай супольнасці.
А наступленне, распачатае савецкімі войскамі на варожыя сілы пад Масквой, доўжылася ўсю зіму. He спынілася яно і бурлівай вясной. Сціснутая пад непамысным прэсам дзяржаўнай ваеннай машыны, спружына спакваля распрамлялася.
302
9
Вясна гэтага года ўжо хадзіла недзе блізка ад Моталя, яна неаднойчы разрывала аблокі і кідала ў прагалы густымі жменямі сонца на дахі хат і хлявоў, на палі і прасёлкі, на гаі, ахутаныя снежнымі гурбамі ды белымі бародамі інею. Снег зверху мякчэў, прасядаў, браўся наледдзю і пад вечар сінеў; са стрэх долу спаўзалі крамяныя ледзяшы серабрыстага або матавага, мутнаватага колеру.
У вячэрняй сінечы, якая ткалася над сядзібамі, адумысна паўзлі ўгору белыя і жаўтлявыя дымы, яны ж улагоджвалі думкі аб супакоі ў Сусвеце, якога, бадай, не было. Ад хвацкага прымаразку, што нахапіўся ўскрай дня, лёгка дыхалася, асабліва калі да настуды ў дварах дамешваўся пах свежага мурожнага сена.
Але ж потым зноў налятала завея і каламуціла белы свет. Дармо, як што кожын ужо ведаў: дні яе лічаныя.
Нямецкая цывільная адміністрацыя прызначыла сялянам, якія мелі зямлю, планы абавязковых паставак прадуктаў харчавання для Трэцяга рэйха, і мотальскі бурмістр Міхаіл Ксёнда запрашаў гаспадароў ва ўправу, дзе ім даводзілі заданне на лета 1942 года. Планы даніны для акупантаў не надта засмучалі сялян, бо яны былі значна ніжэйшыя за абавязковыя пастаўкі прадуктаў харчавання саветам. Ставілася ў абавязак з аднаго гектара ворыва або пашы здаць цэнтнер збожжа, два цэнтнеры бульбы і дваццаць кілаграмаў мяса жывою вагою. За выкананне паставак, зрэшты, прыплочваліся рэйхсмаркі, чым у пэўнай меры ўводзіліся таварныя адносіны. I тыя маркі як слова гонару вяршыцеляў «новага парадку» лагодзілі душу будучых пастаўшчыкоў правізіі.
Схаваўшы ў кішэню выпісаныя на сядзібу паперкі, Пятро Пісарчук выйшаў з управы. На вуліцы стаяла купка мужыкоў у кажухах і тоўстых валёнках. Ад іх даносіліся выразныя возгаласы:
— To няхай бы і заўсёды во гэтак было!
— Мусіць, заўжды лепей было ў Германіі. Таму немец і пачаў з Расеяй вайну, каб вызваліць нас ад калгасаў, пакінуць земляробу зямлю, а сабе агаварыць невялікія падаткі!
— Пачаў то ён пачаў... А хто ведае, чым скончыць?
Гэтыя людзі, былі, пэўна, з малазямельных; ім ужо савецкая ўлада прырэзала зямлі, забраўшы яе ў асаднікаў, і
303
яны даражылі сваім гаспадарчым становішчам, якое на гэты час абяцала захоўвацца.
Абмінуўшы іх, Пятро пайшоў уздоўж мураванай царкоўнай агароджы, мяркуючы, ці не зазірнуць яму ў Божы храм, дзе айцец Георгій, пэўна, вядзе службу. Але тут блізка яго праехаў на кані, запрэжаным у сані, Сяргей Калінічэнка, той неспасцжымы і дзіўны моталец, які ўвайшоў у свядомасць усіх местачкоўцаў як першы савецкі афіцэр ад гэтай зямлі, капітан, танкіст, што ўзяў адстаўку незадоўга да вайны. Ён набыў вядомасць у мястэчку як дабраахвотны памочнік Мікіты Калільца, малапісьменнага старшыні пасялковага савета, якому даводзіўся яшчэ і сваім па крыві. Прынцыповы, уніклівы, даходзячы ва ўсіх людскіх дачыненнях дабра і справядлівасці, 33гадовы капітан неўзабаве набыў самы чынны аўтарытэт як сярод службоўцаў савета, так і ў асяроддзі наведвальнікаў, жыхароў мястэчка дый прылеглых вёсак.
Гаспадар Пятро, праўда, даўно не страчаўся і не размаўляў з капітанам, а калі і даводзілася яго раптам бачыць на вуліцы зводдаль, таварыш Калінічэнка рабіў уражанне чалавекаценю, які ў момант растаё і знікае з вачэй. Толькі ж цяпер ён сам прыпыніў каня і павярнуўся абветраным да чырвані тварам у бок Пісарчука:
— Дзень добры шаноўнаму спадару!
— Ага, дЗень добры! Толькі я цябе, міл чалавек, не адразу і прызнаў. Багаты будзеш!
Калінічэнка вылез з саней, распраміўся:
— Да багацця я не сквапны. Усё, што маю, жорам жару і не тлусцею! — кволая ўсмешка затрымалася на ягоным твары, і ён як бы змахнуў яе, правёўшы рукой па трохі запалай шчацэ.
У вачах капітана разам з цікаўнасцю да Пісарчука стаяла штось угорклае, прыгнобленае. Ды, бадай, тую ж скруху мог прачытаць таксама і капітан на твары ў гаспадара Пятра. Яны момант вывучалі адзін аднаго.
— Гэтымі днямі я збіраўся зайсці да вас, каб мёду купіць... Нешта сын у мяне прыхварэў.
— To чаму ж не зайшоў?
Таварыш Калінічэнка ўздыхнуў:
— Дачуўся, што з вашы