Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
абаванні, здаюць збажыну, малако і мяса, пасылаюць сваіх выпладкаў на здзек у Германію. 3 галавы ў яго не выходзілі мінулагоднія застольныя дыспуты са сваяком Рыгорам Кардашом, селянінам, які мусіў карміць, апранаць ды хаваць яго ад старонняга вока нешта месяцы са тры. Кардаш лічыў, напэўна, што гэта дае яму права ўсчуваць Даніка за падтрымку савецкай улады. Ен наструнена і пругка выказ
319
ваўся супраць рэпрэсіўнай палітыкі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі, якую неслі бальшавікі. Кардаш некалі аж залішне наслухаўся пра, так бы мовіць, рэфарматарскае і рэвалюцыйнае выступленне памешчыка Скірмунта ў польскім сейме наконт перадзелу зямлі, чым ён, мужык, быў дагэтуль уражаны: «Які сумленны і праведны чалавек! Будучы сам панам, Раман Скірмунт прапанаваў панам падзяліць паміж сялянамі абшарніцкую і памешчыцкую зямлю. Ці чуў ты, Данік, пра гэта?» — пытаўся гаспадар сядзібы.
I, чулася, не мог Кардаш дараваць «бальшавіцкім халуям», «ацяробкам» тое забойства Скірмунта. Гнеў Кардаша трапляў у жывую мішэнь, як што Данік рабіў у Моладаве акурат тое ж, што тыя рабілі ў Парэччы. Успамін пра Моладава заўжды лагодзіў душу Даніка добрымі трафеямі, сярод якіх быў наўздзіў прыгожы і зайздросны сервіз чырвонага золата.
Аднак жа кпіны, папрокі ў хаце, якая прытуліла яго, не мелі мяжы, і, крывячыся ад гаспадараназолы, Данік спрабаваў адвесці ягоныя стрэлы ў бок, пераключыць размову на свой гаротны, а тым часам і змагарскі лёс за польскім арлом, на лёс падшыванца, які напакутаваўся і затаіў, мусібыць, крыўду на свет. Яго выключылі са школы... За што? Ат, вучні, і ён у той купцы, напісалі на шырокай дошцы ў класе: «Няхай жыве беларуская мова!» А гэта тады было нечуванай крамолай і выклікам дыфензіве... Потым яны яшчэ раз вызначыліся, напісаўшы на класнай дошцы: «Прэч рэлігію!» Пратэст узмацняўся тым, што перад прыходам святога айца на ўрок яны забарыкадзіравалі клас ды праз акно самі павыкульваліся на вуліцу. Шасцярых вучняў выключылі са школы, разам з ім, вядома... Яму ж перапала затым ад паліцыі і ад бацькі. «Баюся я за цябе, Данік, — казаў бацька. — Змардуеш ты ўшчэнт сваё жыццё ў турэмных засценках. Паадбіваюць ірады праклятыя табе пячонкі!»
— Ну і што ты думаеш? — адрэагаваў тады на роспаведзь Даніка Кардаш. — Бог цябе ўбярог ад турмы. Калі хочаш ведаць, я палякаў хваліць не буду. Але і цябе — таксама. От вы, змагары, пратэстанты, пісалі на дошцы: «Няхай жыве беларуская мова!» Няхай жыве... Але скажы, чаму так пісалі? Бо гэта мова тутэйшых людзей, як кажуць, наш гонар. Скінулі мы з сябе тое польскае ярмо — дапамаглі саветы, і дзякуй ім за такую паслугу. Толькі
320
ж цяпер, гіцаль, на якой мове ты са мной размаўляеш, га? Перавыхаваўся?..
I Кардаш гучна і з’едліва зарагатаў. Ён займеў перавагу не толькі ў асобных тэзах, доказах, кпінах, але і ў тым, што меў густы басавіты голас — перад Данікавым ломкім тэнарам.
Няма што да вясны Данік Плюнгер канчаткова знелюбіў сваяка і лічыў яго лютым ворагам сацыяльнай сістэмы, за якую ён усчаў барацьбу разам са сваёй бравай хеўрай.
Таму на адным з партызанскіх сходаў, выступаючы з аналізам палітычных варункаў жыцця, камісар Плюнгер зазначыў:
— Атрад дзейнічае ў складаных умовах класавай барацьбы, калі ворагаў савецкай улады значна больш, чым мы іх ведаем. У вёсках, напрыклад, затаіліся кулакі, падкулачнікі і іх падгалоскі, маць іх... нарадзіла ў граху! I яны, бля, не хацелі б бачыць ні нас, ні нашай роднай савецкай улады. Ці павінны мы на гэты факт закрываць свае вочы?
— Нее! — у адзін голас выгукнулі Іллюк Дубовіч і Сідар Мінюк, як самыя знаныя палітыкі.
— А яшчэ, — тварыў прамову пад соснамі камісар Плюнгер, — на нашых абшарах асела нямала былых чырвонаармейцаў, што трапілі ў акружэнне. Некаторыя з іх, і вы іх ведаеце, складаюць гонар нашага атрада. Але значная іх частка асімілявалася з мясцовым насельніцтвам. Былыя абаронцы радзімы, забыўшы пра свой абавязак і гонар, якім кляліся верна служыць Айчыне, цяпер, падлы, мацаюць нашых дзевак, маладзіц і думаюць, што на гэтым для іх вайна скончылася. Я прапаную штабу атрада выявіць у вёсках такіх мужыкоў і прапанаваць ім уліцца ў партызанскі атрад. У адваротным выпадку мы будзем глядзець на іх як на здраднікаў салдацкаму абавязку.
— Правільна! — і тут ваяры падтрымалі свайго камісара.
— Нарэшце, — казаў ён, — ёсць момант, да якога нам трэба ставіцца вельмі адказна. У Моталь з Нямеччыны прыязджаў на пабыўку Барыс Рамановіч, сын Пісарчука, заможнага селяніна. Выступаючы перад зборняй народу ў царкве, ён інфармаваў землякоў, што ў беларускіх акругах распачаўся рух за ўтварэнне нейкай там народнай рэспублікі пад прыкрыццём немцаў — дзіва, і хрэн яго
11 Зак. 2827
321
ведае, што гэта такое. Трэба ўспрымаць паведамленне як правакацыю.
— Я патлумачу, — прыйшоў на дапамогу камісару камандзір атрада Мар’ян Баравік. — Пра гэта дарэчы, у штабе рэйдавай брыгады пад Ганцавічамі гаворка была. Справа ў тым, што ў названых акругах поплеч з акупантамі пачалі дзейнічаць беларускія нацыяналісты, якія карыстаюцца падтрымкай у пэўнай часткі насельніцтва, асабліва ў моладзі. Іх лозунг — «Беларусь — для беларусаў!» і адпаведна — «Беларусь — без бальшавікоў!» Як ні дзіўна, гаўляйтэр Беларусі Кубэ актыўна іх падтрымлівае. I гэтакім паваротам справы вельмі занепакоены Беларускі штаб партызанскага руху. — На гэтым Баравік абарваў кароткае слова і кіўнуў камісару: — Калі ласка, Багдан Кузьміч, працягвай далей.
— Як бачыце, — падхапіў нітку размовы Плюнгер, — фашыстоўская контра, падобна, пранікла і ў Моталь. Сын Пісарчука звярнуўся з заклікам да жыхароў Моталя стварыць арганізацыю самапомачы для падтрымкі незалежнай рэспублікі. Невядома, якой дзейнасцю Барыс Рамановіч займаецца ў Германіі, а ў Моталі — падрыўной, і гэта адназначна. Аддзелу разведкі варта дазнацца, ці не створана ў Моталі сапраўды падпольная арганізацыя беларускіх нацыяналістаў.
— Выведаем, — кіўнулі дружна штабісты.
— У Германіі, — сказаў камандзір, — згодна з тлумачэннямі ягонага бацькі, Рамановіч узначальвае арганізацыю паняволеных беларусаў няпэўнай арыентацыі.
— Уяўляеце, які ход падзей, таварышы партызаны, — Данік абводзіў партызан выпакутавана скрушлівым позіркам. — У той час, як савецкая армія гераічна змагаецца на шматлікіх, скажам, франтах, і вораг адбіты ад Масквы, а цяпер вунь ідуць цяжкія баі пад Сталінградам, у Беларусі замышляецца нечуваная гнюснасць, подла робяцца спробы стварыць рэспубліку без камуністаў, без нашай бальшавіцкай улады. Ці чулі? Ганьба здраднікам Радзімы!
I натоўп у кажухах адгукнуўся:
— Ганьба!
Сход прыняў кароткую пастанову па ўдала закранутых камісарам пытаннях, і ўжо з адчуваннем выкананага абавязку і нейкіх новых прыемных згадак ды парыванняў Данік Плюнгер ехаў у санным вазку ў вёску Апе
322
рава. 3 замеценага снегам і скрыпучага прасёлка неўзабаве паказаліся высокія аснежаныя ліпы, што ўпрыгожвалі сядзібу Кардаша; на ліпах мацаваліся некалькі калод пчол...
Гаспадар доўгім позіркам сустрэў нечаканага і настарчывага госця, запрасіў яго ў хату:
— Чуў я, ты цяпер у партызанаў найгалоўны?
— Пакуль не, хоць і блізка хаджу да галоўнага. Ёсць у нас камандзір.
— Які ж клопат прывёў?
— Разлічыцца, бля, прыехаў...
— Як? — не ўцяміла Дар’я, гаспадыня сядзібы, яна якраз ставіла на стол квашаную капусту для закусі.
— Калі ты пра тое, — сказаў Кардаш, — што жыў у мяне, дык я платы з цябе не ітатрабую.
— А ўсётакі, дзядзька Рыгор, жалка было карміць дармаеда, якога пакінула савецкая ўлада? Ты чалавек скнары... Скажы.
— Данік, ты не чалавек, а сто рублёў убытку! — зазначыла Кардашыха.
— Наконт улады, каб на тое, я яшчэ падумаў бы, — азваўся Кардаш. — А ты сам да мяне прыйшоў.
— Прыйшоў... Доўга жыў... I цяпер, Рыгор, мы дачакаліся аддзякі! Што ж, — Дар’я кінула на сваяка знелюбелы позірк. — Пляці, нябога, што хочаш. Толькі добрыя вочы дыму не баяцца!
Яны чокнуліся і выпілі. У шклянкі быў наліты пяршак, і па твары Даніка разлілася ружовасць, дастаючы аж да каранёў валасоў.
Пачырванеўшы, Данікава галава з вузкім клінам падбародка папрыгажэла і менш, чым звычайна, нагадвала бручку. Адно толькі вочы клеіліся да твару гаспадара дый у знарачытасці пагляду Плюнгера чыталася штось нядобрае.
— Цяпер, халера, каму вайна, а каму карова дойная. Hi сну, ні адпачынку няма ад тваіх партызан, — паскардзіўся Кардаш. — Праз ноч грукаюць у дзверы. To адны, то другія. Дай гарэлкі, накармі... 3 сабой аграбаюць! Дзіва бярэ, сваячок: што ж партызаны днём робяць? Нябось, спяць... А мне ж працаваць удзень лучыць.
— Цяпер вайна, дзядзька Рыгор, і ніякія сваяцкія адносіны не павінны ўлічвацца. Пытанне стаіць так: хто не з намі, той супраць нас! Зямля павінна ачысціцца ад усяго,
323
што мае паўстаць проці савецкай улады. Толькі тады мы, бля, будзем святкаваць перамогу. Я ведаю, што ты вораг яры...
— Ды гэта ж вораг ты — мярзотнік. Усім вораг! — перабіла яго Дар’я.
— Чакайчакай, Дар’я, і ты, яры... яры таварыш Плюнгер! Нешта я цябе не разумею, — барадасты твар Кардаша перакасіла скрушлівая ўсмешка.
— I не трэба... — Данік дастаў рэвальвер. — He будзем цягнуць валынку... Я прыехаў, каб цябе забіць!
— Уга! За што?! Бог цябе пакарае!..
— Устаць! — скамандаваў Данік.
Абое падхапіліся зза стала.
— Ёсць рашэнне партызанскага сходу...
— Людцы добрыя, што робіцца! — роспачна ўсклікнула Дар’я тым часам, як Кардаш, схапіўшы Плюнгера за руку, стараўся адвесці яе ад сябе.
Шчоўкнуў курок, але толькі за імгненным стрэлам яго ніхто не пачуў:
— Людцы мілыя!..
Усё яшчэ трымаючы Даніка, гаспадар прыціснуў шчакой рану ў прадплеччы.
— Эх, ваўкарррэзіна! — вырвалася ў яго са стогнам.
I тут, ухапіўшы тоўсты вілачнік, Дар’я з усяго маху агрэла ім Даніка па спіне. Той войкнуў і рэзка павярнуўся да яе.
Ацаніўшы момант, гаспадар адпусціў руку бандыта і кінуўся праз дзверы на вуліцу.
— Ах ты вар’ят, ах нягоднік! Каб ты здох! Каб цябе зямля не прыймала, каб ты на гэтым свеце гніў і каб цябе чэрві на гэтым свеце елі, а твае косці псы лютыя па белым свеце смыкалі, каб ад цябе ні роду, ні плоду не адышло! — Дар’я, спалатнелая, як што ў шале яе ажно калаціла, трэсла вілачнікам перад самым носам Даніка: — I адкуль ты, прайдзісвет, выкараскаўся? У каго ўдаўся?.. Злосці поўныя косці. Уух!.. А маці ж у цябе была спаважная, сардэчная, добрая. To ты, замес