• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    валі ж не чыста магнітныя, яны нейкага псіхафізічнага кшталту. I ствараецца актыўнае псіхафізічнае поле. 3 такой, бадай, асаблівасцю: чым народу цяжэй, тым большае псіхічнае напружанне і цяга ўгору... Бадай, феномен!
    Гаспадар Пятро ўцяміў лагічны ход думкі і прыйшоў у захапленне ад капітанавага прыкладу з фігурамі полюсаў:
    — Уяўляю: чым цяжэй, тым мацней у людзей камуністычны дух і тым больш яны моляцца на бальшавікоў!
    — Ну — так! А на каго ж ім яшчэ маліцца, калі толькі бальшавікі і абяцаюць выцягнуць народ да светлых вышыняў?..
    — Як слаўна і міла! — дзед Пятро падхапіўся на ногі: — Сяргей, Бог знаў, каму паняцце даў. Як слаўна і міла ты мне растлумачыў! Чым цяжэй, тым больш у іх ворагаў...
    Ён падышоў да вядра ў куту кухні, зачэрпнуў квартай і з асалодай выпіў сырой халоднай вады.
    — Ну, а гэта, — паказаў на стол, куды гаспадыня склала пакункі, — бяры з сабой, каб было чым прывязаць душу да цела.
    — Але ж... Бярыцебярыце! — пацвердзіла і баба Аксіння, падаючы капітану ў рукі бохан загорнутага ў крамніну хлеба, брусок сала ў паперы і бурштынавы мёд у невялікім слоіку. — Там, у сенях, у мяшку яшчэ вядры са два бульбы. Ніякай платы не трэба, не лезьце ў кішэню!
    — Дзякуй! Вялікі дзякуй! — стомленыя вочы неспадзеўкі адоранага мотальца, знанага і знябытага, пацямнелі ад выяўленай у іх удзячнасці; праўда, хвіліну жадную ён глядзеў яшчэ ў твар гаспадару, бачачы, што той жыве ягоным роспаведам: — Я, між іншым, мог бы яшчэ дадаць...
    — Калі ласка...
    — Некаторыя людзі бачаць за бальшавікамі проста фантастычную сілу. Наш камбрыг Бабурын, напрыклад, як бы ўсур’ёз сцвярджаў, што няма нічога такога, чаго яны не агоралі б. У тры секачы сякуць, аднаго рака пякуць. «Калі бальшавікі захочуць, — казаў ён, — то і Сонца можа памяняць свой круг і пайсці аднойчы ад захаду на ўсход!»
    — Уга!..
    — Толькі гэта ўжо, я так мяркую, не матэрыялізм, a метафізіка. Гэта рэлігія, дальбог. Ва ўсім астатнім ён быў зямным чалавекам.
    310
    Гаспадар Пятро праводзіў капітана на вуліцу да самых саней і ў двары зазначыў яму:
    — Нешта фатальнае здарылася ў гэтай вайне. Такі знак, як пад Аўстэрліцам. Чытаў?.. Памятаеш апісанне гэтай бітвы ў Льва Талстога?
    — Але ж... Я слухаю вас, — капітан Калінічэнка запаволіў крок.
    — Там рускую армію імператар Аляксандр прымусіў наступаць на парадкі Напалеона ў густым і непраглядным тумане. Пачалося немаведама што, і яшчэ да пачатку баёў у самім паветры з’явілася прадчуванне пройгрышу. Яно было няўлоўным і разам з тым асязальным, разлілося, як вада ў лагчыне, лезла ў душу кожнаму. У снягах пад Масквой, праўда, ролі памяняліся, і на рускіх наступаў не Напалеон, а імперскі воўк Гітлер. Ен таксама не ўлічыў тагосяго, як і імператар Аляксандр у свой час. У большай меры не ўлічыў... Таму ці ў аднаго мяне цяпер прадчуванне, што разгром немцаў пад Масквой даў свету знак наконт магчымага зыходу ўсёй ваеннай кампаніі?
    — А з гэтым я таксама магу пагадзіцца.
    — Таму — хутка ці не тое будзе? — адзін Парыпа сказаў бы. А ты сваю армію можаш і тут дачакацца!
    Капітан Калінічэнка спыніўся і, тупаючы па кромцы наледзі, глыбока ўдыхнуў ды паволі выдыхнуў насычанае парам паветра:
    — Я ўдзячны вам, дзядзька Пятро, за падтрымку. Але ж вы ўявіце маё становішча. Я тут, як мыш пад венікам, і няма куды душу падзець. Сёйтой чакае, што я пайду ў лясную вольніцу. Нехта з мясцовых ветрагонаў прапаноўвае мне арганізаваць партызанскі атрад. Нібыта і слушна, я ж афіцэр, ды, прашу прабачэння, з воўчым білетам. На жаль, чалавеку, выключанаму з партыі, даверу няма, і любая балотная жаба можа ў чым заўгодна цябе папікнуць. Таму не варта спяшацца. Знойдуцца іншыя. Улетку вунь як было. Прыслалі сюды сакратара райкама акурат з такім даручэннем. Мы разам зброю шукалі і перахоўвалі яе. Толькі ў таго не выклікаў даверу мясцовы завадатар Плюнгер. Надтаж амбіцыйны, блазнаваты, занозісты. Галайда! Псіхалагічна яны не сышліся, і група распалася, знікла, бы дым. Факт... А другая праблема тута — сям’я. Даволі рызыкоўная, знаеце. Маёй Сіме ў Дэрбенце собіла нарадзіцца яўрэйкай. I неяк яшчэ ўхаваліся мы, калі гестапа
    311
    наладзіла крывавы шабаш. На каго ж цяпер Сіму з сынам пакінеш? Хто іх карміць будзе? А пра абарону ўжо і гаворкі няма... I няма спакою. Сына я вельмі шкадую, каб з малалецтва не стаў такім беспрытульнікам, як я. Ведаю, якое гэта выпрабаванне... Пакінуць іх — здрадзіць ім, a гэта не ў маіх сілах таксама, дальбог. Такім макарам і б’ецца аб хамут лёсу душа. Безвынікова...
    Капітан, верагодна, першы раз у жыцці скардзіўся. Пашанцавала ж яму напаткаць у Моталі чалавека, якому ён мог даверыць свой гонар і ўбачыць у таго пад ускалмачанымі бровамі цямны пагляд, спачувальны, паважны.
    — А ты, братка, не ўпадай у роспач, — параіў яму гаспадар Пісарчук, папраўляючы мяшок з бульбай у санях. — Жыві тым, што ёсць; жыві адным днём, калі змогі няма на большае. He журыся. Добрым часам!
    10
    Данік Плюнгер няма што малады, бязвусы, уносіў соль у спраснявелае за зімку супольнае жыццё жыхароў Моталя і нават гміны. Варункі зімы, снег, сляды на снезе, перасыпаныя снегам дарогі, маразы, ад якіх звінела ў ваколіцах, імкненне жывой істоты натуральна схавацца ў цёплы куток, забіцца ў нару, пераседзець, перачакаць — усё гэта абцяжарвала сустрэчы падпольшчыкаў і не спрыяла разгортванню патрыятычнага савецкага руху на зледзянелых абшарах.
    Але ж супакоіцца, расслабіць нервы, страціць чуццё небяспекі наогул няможна было, і па гэтай прычыне Данік аднойчы ледзь быў не паплаціўся вольнай воляй сваёй, калі не жыццём. У хату да Плюнгераў завітаў узброены паліцай Ян Швай з загадам ад Бэнды арыштаваць «бандыта». Швай, дарэчы, у верасні 1939 года дапамагаў камуністам вызваляць сваю зямлю ад польскага элемента. Але ж пазней у душы ён пачаў працівіцца гэтаму самаму пракамуністычнаму ладу жыцця.
    Плюнгер быў дома і адразу ўцяміў, што яму пагражае; ад страху ажно млосна зрабілася. Сітуацыя ўскладнялася тым, што ведаў Данік пра Швая: страляў Швай без промаху!
    — Збірайся, шаноўны...
    — Дай хвіліну падумаць!
    312
    — Падумаеш там. Будзе час.
    — Тут найлепей... Швай, а табе не шкада будзе, калі Бэнда мяне расстраляе?
    — He ведаю. Мне асабіста ты нічога дрэннага не зрабіў.
    — Вось бачыш!..
    Яны выходзілі з хаты, калі ў сенях Швай нечакана шапнуў арыштанту:
    — Ты ўцякай, а я буду страляць непрыцэльна ўгору. Пастарайся не трапляць больш паліцыі ў рукі!
    Ногі вынеслі хлопца далёка за Моталь, ён блукаў пэўны час па аселіцах, заглядваў у вёскі.
    Яшчэ да зыходу Піліпаўкі ўцякач прыбіўся да селяніна Кардаша ў вёсцы Аперава, які даводзіўся яму сваяком.
    Падарожнічаючы, Данік заўважаў, дарэчы, што сяляне ад вайны парабіліся ціхімі, уніклівымі, нават зацятымі, яны не хацелі ведаць ні немцаў або паліцаяў, ні савецкіх паслугачоў, да якіх несумненна належаў і сам Плюнгер. Іх пакуль задавальняла мяккая эканамічная палітыка цывільнай адміністрацыі, і яны чулі, што паліцаяў можна таксама трываць. Паліцыя ж заўжды актывізавалася там, дзе насуперак волі і загаду ўлад варушыліся камуністы і паўставала пагроза нацысцкім парадкам.
    Першая акупацыйная зіма ў Моталі, праўда, не даставіла вялікіх турбот ні тым, ні другім, як што падпольшчыкаў было не багата і Данік часам лічыў іх проста па пальцах, дарэчы, найбольш рызыкоўныя надзейна хаваліся па лясных вёсках і хутарах. Няхай... Гэта не замінала Даніку называць іх і сябе партызанамі — умоўна; ён упарта прытрымліваўся гэтакай версіі, няйначай, яна грэла душу ілюзіяй аб стварэнні партызанскага атрада яшчэ ў ліпені 1941 года, калі пад Моталем з’явілася група Ражнова. Лічылася практычна, што атрад ёсць, хоць ён неўзабаве растаяў. I горды Багдан ніяк не мог прымірыцца з такой неспадзяванай і пакутлівай стратай; яму здрадзілі, бадай, сам прэстыж і неспасціжны лёс, што водзіць чалавека па сваіх лабірынтах.
    Цяпер Плюнгер нецярпліва чакаў, калі зіма адпусціць са сваіх абдымкаў на волю жывую прыроду, зямлю і з’явяцца ўмовы для больш аператыўных дзеянняў мясцовых урвісаў, патрыётаў, лік якіх ён штораз з сябе пачынаў. Больш за тое, юны Плюнгер глядзеў на сябе як на асноўнага носьбіта рэвалюцыйнай рошчыны, прагнай, бурапеннай, той рошчыны, якая, будучы памножанай на Ta
    313
    кую ж закваску ў душах ягоных паплечнікаў (пры ўмелай рабоце) павінна б узняць апраснелае цеста народа ў акупацыйных умовах, узняць яго на ўзровень актыўнай барацьбы супраць нямецкафашысцкіх захопнікаў і іх памагатых. Прынамсі, хлапечая порсткасць, як і вопыт гуртавання хеўры вакол сябе, яшчэ калі Данік хадзіў у пастушках, і пазней, як ён узначальваў мясцовую камсамолію, і калі, урэшце, працаваў чынным савецкім служачым у пасялковым савеце, — усё гэта разам надавала яму упэўненасці ў сваіх сілах і здольнасцях, у тым, што на ім, на Плюнгеры, акурат і ляжыць тая місія, каб узняць людзей у балотналясных абшарах і павесці іх за сабою.
    Ен прыспешваў сябе ў марах, спадзяваннях, асабліва пасля весткі аб паспяховым контрнаступленні Чырвонай Арміі пад Масквой. Жалю варта, але жыццё доўгі час цякло незалежнай ад Плюнгера плынню і нават ставіла яму перашкоды.
    Палессе — наогул той прыродны абшар, які ў вясновае разводдзе шмат у чым страчвае прыкметы зямлі, уласна, сушы і доўга не выпускае лясы, гаі і палеткі на волю, а пад Моталем і пагатоў сіньвада — вокам яе не ахопіш. Затое як схлыне на перавале лета паводка, як адыдзе з грудкоў і вызваліць сенажаці, якіх толькі зёлак там ні стрэнеш, якіх птушак ні ўбачыш — усё звініць, жвірчыць, расце, развіваецца, і пастушкі ладзяць дуды свае, каб унесці свой найгрыш у боскую гармонію чалавека і прыроды.
    На гэты раз Данік Плюнгер прагна чакаў лета, праўда, каб заняцца іншымі справамі. Ужо ў красавіку ён падабраў і адправіў у лясную тхлань групу сваіх паплечнікаў, узброеных рыдлёўкамі, — капаць дол і ладзіць для партызанаў зямлянкі.
    У чэрвені ж яго людзі, бадзяючыся па лесе, сустрэлі групу абшарпаных незнаёмцаў з Драгічынскага раёна. Пры бліжэйшым знаёмстве высветлілася, што ні ў тых, ні ў гэтых няма пэўнасці, як сябе называць, але ўмоўна яны называлі сябе партызанамі. Рашылі праз колькі дзён зноў сустрэцца ды правесці агульны сход на ўскрайку дрым