Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
т сябе, яе адправіў на той свет. Сцуль сабачы!
Невядома чаму, але вусны ў Даніка высмяглі, пабялелі, яны дробна торгаліся, і ягоны рот у гэты момант нагадваў Дар’і курыную пельку.
— Цьфу! — сплюнула Дарья.
324
Hi гуку не падаючы, так, нібы мову ў яго адняло, госць засунуў рэвальвер у кабуру, падышоў да дзвярэй, зняў з цвіка свой паўкажушак і шапку. Апрануўшыся, пасунуўся прэч. Адно ў сенях за ім моцна бразнулі дзверы, ды ў двары заліўся адчайным брэхам сабака.
Гаспадыня, мігам прыпаўшы да вакна, прасачыла, як той сцуль сабачы, хістаючыся, выйшаў на вуліцу, падабраў сена зпад ног у каня, кінуў яго ў сані і сам, бы куль аўсяны, вяла кульнуўся, асеў у вазку, торгнуў лейцы; праз момант ягоная постаць растварылася ў снежнай віхуры.
Тады Дарья падышла да абразоў і, ўзіраючыся ў лікі святых, тройчы перахрысцілася, жадаючы аднаго, каб больш ніколі і нідзе не бачыць гэтага д’ябла.
Вядома, наступным гарачым памкненнем у яе было пайсці і пашукаць у двары свайго чалавека.
11
Хуткая язда на цягніку ўносіла ў душу Барыса добры лад, радасць і замірэнне, як што з кожным верставым слупом набліжалася тое, што яму рупіла. Наперадзе былі жаданыя стрэчы, абдымкі, размовы.
Аднойчы па вайне наведаўшы свой родны Моталь і бацькоўскі дом, Барыс цяпер не перапускаў выпадку, каб яшчэ і яшчэ раз не вярнуцца туды, дзе мог пачуць свой люд, сваю радзіну. Рупілі яму і больш шырокія інтарэсы, вяла на павадку цікавасць да нацыянальнай справы, якой займаліся, лічы, па ўсёй Бацькаўшчыне блізкія яму людзі.
На гэты раз, праўда, Барыс Рамановіч прыдумаў сабе абгрунтаванне дарогі на ўсход, у межы Беларусі, пры пасрэдніцтве Чырвонага Крыжа. У Лодзі выстараўся гуманітарнай дапамогі для Баранавіцкай бальніцы. А там былі перавязачныя матэрыялы (дзве скрынкі) і пэўныя лекавыя прэпараты (дзве скрынкі), залатвіў на ўсё гэта дарожныя дакументы і вёз, як бачыш, па прызначэнні.
Але цяпер задавальнення ад знаёмай дарогі, ад руху па ваенізаванай чыгунцы, як раней, не было, наадварот, раслонарастала нервовае напружанне і трывога ад частых прыпынкаў, вымушаных, доўгіх, ды запаволенай хады цягніка, асабліва па сваёй зямлі, па выпакутаванай і адвольна парэзанай на кавалкі Беларусі — няйначай, распятай на савецкагерманскім крыжы. Мсціліся за парушаны пралетарскі рай партызаны, якіх Гітлер наказваў зваць банды
325
тамі, і вынікі іх дзейнасці былі навідавоку: падарваныя і спушчаныя з рэек пад адхон паравозы і вагоны, пакарэжаныя, мятыя... Яны ўсё часцей сустракаліся ў набліжэнні да Баранавіч. Паказальным было і тое, што дзеля змяншэння рызыкі лакаматыў гнаў перад сабой гружаныя пяском платформы.
Нязвычна, крыўдна і балюча было глядзець на шырокія, да аднаго кіламетра высечкі лесу ўздоўж чыгуначнага палатна. Бруднаваташэрымі бародаўкамі на галах між лапікамі снегу і праталінамі выступалі нямецкія жалезабетонныя агнявыя ўмацаванні. На водшыбе дзенідзе тырчалі коміны хат і асобных спаленых вёсак.
Змарнеласць, спакутаванасць і цярплівасць ляжалі і на жыхарах, якія варушыліся на станцыях, нават на той катэгорыі іх, якая гандлявала піражкамі, маслам, яйкамі або чымнебудзь іншым са сваіх хатніх прыпасаў.
Нярэдка цягнік спыняўся, каб прапусціць эшалон з параненымі, а часам — з прычыны рамонту і аднаўлення палатна чыгункі.
He тымі, зусім не тымі, якімі іх убачыў Барыс Рамановіч у сорак першым, былі і нямецкія ваяры — салдаты і афіцэры. Прынамсі, з арыйскіх фанфаронскіх твараў знікла надакучлівая пыха; позіркі сталі няпэўнымі і, нябось, у душы кожнага мітусілася трывога. Яны больш не рваліся туды, яны проста ехалі на фронт як на адказную і вельмі рызыкоўную справу, бо ведалі шэльмы, чым абярнуліся для Трэцяга рэйха бітвы пад Масквой і Сталінградам.
Ужо пайшлі адлігі і на аператыўную прастору спрабавала выйсці вясна 1943 года. Пад гэты час, дарэчы, нехта з немцаў ужо выспеў дзеля таго, каб рыхтаваць замах на свайго фюрэра... Дармо.
Барыс вывучаў знешнасць спадарожніка — немаладога афіцэра, што меў імя Вольфарт, які ў баях пад Казельскам у лістападзе мінулага года быў паранены ў галаву. Пасля шпіталя і папраўкі ў Германіі ён зноў вяртаўся на фронт. 3 нагоды знаёмства ў купэ, а што рабіць, яны выпілі па келіху каньяку.
— Auf wen von Ihren Generallen konnen sie sich ferlassen?* — палічыў не лішнім спытацца Барыс.
Перш чым адказаць, Вольфарт хвіліну глядзеў у твар субяседніка ў штацкім, нібы не разумеючы, пра што той
* Каму са сваіх генералаў вы цяпер давяраеце?
326
пытаецца. На самой справе ён вырашаў для сябе, давяраць ці не давяраць свае думкі выпадковаму спадарожніку.
— Nein, — урэшце пакруціў галавой франтавік Вольфарт, — Auf keinen 1st Verlass. Nur auf den Gott. Nur auf den Gott...*
Ha станцыі ў Баранавічах, куды цягнік неўзабаве дапяў, Барыс павыносіў з вагона на перон кардонныя каробкі. Паставіў іх адна на адну. Акурат у будынку вакзала, дзе быў асобны ўваход, знаходзілася камендатура, і дзяжурны афіцэр, выслухаўшы яго, дазволіў пазваніць у бальніцу. He прайпіло і паўгадзіны, як да вакзала падкаціла санітарная машына. Насустрач Барысу. распасцёршы рукі для абдымкаў, спяшаўся малады, імклівы чалавек — доктар Малецкі.
— Язэп, — проста назваў ён сябе. — Калі вы прыгадаеце бяседу з інспектарам школ Гадлеўскім па тым сваім прыездзе — пазалетась, то я таксама быў на нарадзе.
— Сапраўды... нехта падобны на цябе, чалавеча, сядзеў у куце ля вакна, — і Барыс, трымаючы Язэпа за руку, дэманстратыўна адкінуўся і ўставіўся яму ў твар: — Ну так: чарнявы, кашчавы... Шырокія бровы і гострыя вушы тарчком!
Шчырай радасцю радыя, як свой свайму, яны вольна смяяліся.
— Але ж галоўнае, браце, што мне тады кінулася ў вока, калі хочаш ведаць, твой магічны пагляд. А яшчэ — вусны прыязныя, змыслыя, гатовыя ў любы момант усміхнуцца. Праўда, у мяне тады склалася ўражанне, што ты ў Баранавічах — госцем... Размова ішла пра тваю працу ў Вільні...
— Так, я хірург, і мяне зрэдку запрашалі ў Баранавічы на аперацыі. А ў Вільні давялося ўзначальваць Беларускі нацыянальны камітэт. Пасля прафесара Іваноўскага... Яго ж запрасілі ў Менск... Толькі летась, у жніўні, і мяне выперлі з Вільні — не спадабаўся акупацыйным уладам залішняй, на іх думку, варушлівасцю. На самой справе я выслаў з Вільні далей, у беларускую глыбінку, апальных беларусаў. Некалькі соцень найбольш актыўных асоб выслаў. Пыталіся, як я пасмеў? Самавольна... Зламысны ўчынак! I, не прымушаючы іх да больш крутога рашэння, я пакінуў месца.
* He... Цяпер нікому нельга верыць. Толькі Богу. Толькі Богу...
327
— Тады прымай, чараўнік, гэты доктарскі скарб, — Барыс кіўнуў на каробкі. — He адразу, як бачыш, прывёз... Але ж ёсць прымаўка: абяцанага тры гады чакаюць.
— Я шчыра ўдзячны вам, спадар Рамановіч, за падтрымку бальніцы і прашу да нас у госці.
3 Палескай вуліцы, пры якой, як агромністы двухмачтавы карабель, стаяў прыгажун вакзал, яны ўзялі на пераезд і цераз Кладбішчанскую патрапілі на ІПашовую вуліцу, дзе тулілася бальніца.
Па дарозе Барыс пільна ўглядаўся ў сядзібы і саміх жыхароў. Вуліцы і падворкі ляжалі, набрынялыя вільгаццю, хаця снегу на гародах ужо амаль не было. Колы машыны часам ныралі ў калюжыны, раскідваючы па баках брудным веерам пырскі.
У сядзібах кешкаліся гаспадары, пераважна старыя, і, хоць вайна ў кожнага чэзла на думцы, усе яны ладзілі сваю гаспадарку, прыбіралі двары, папраўлялі пахілены плот, хтоніхто ўжо раскрываў капцы на гародах, і маладзіцы перабіралі перазімованую бульбу.
Сонца выглядвала зза хмар і абяцала споўніць наканаваны яму абавязак — прынесці на зямлю тутэйшых вясновую цеплыню. Цеплыня ішла па календары, а вайна — насуперак выбудаваным гітлераўцамі планам.
— Дык, кажаш, не спадабаўся ў Вільні немцам? — Барысу рупіла вярнуцца да размовы на пероне.
— 0, мы, відаць, даліся ў знакі камісару Вільні Вольфу ўжо тым, што зацята даводзілі, упарта даказвалі: нельга знайсці апраўдання расстрэлам мірных жыхароў за дзеянні партызан або асобных правакатараў, бандытаў. Гэтым, казалі, уганяеце ў страх астатняе насельніцтва і памнажаеце колькасць партызанаў. Мы не саромеліся пратэставаць супраць бязглуздзіцы і даводзіць сваё. Неяк Вольфа зусім заткала прамова Адама Станкевіча, майго паплечніка па камітэту, і ён паабяцаў, што наш пратэст будзе ўлічаны. Мы стрымлівалі немцаў, але ж іхні адмысловы парадак пацыфікацыі ніхто перайначыць не можа, паколькі ён санкцыянаваны Гітлерам. Такі парадак азначае нічым не апраўданую жорсткасць, прыхамаць, глупства. Свежы прыклад... 3 Вільні ў Свянцяны сакавіцкім ранкам ехалі тры чыны: намеснік камісара акругі, гаспадарчы кіраўнік і нейкі важны партыйны функцыянер з Берліна, а з імі і сакратарка гарадскога камісарыяту. У свянцянскім лесе ўзброеныя людзі затрымалі самаход, прымусілі ягамосцяў здаць аўтаматы, пісталеты. I з бе
328
лым светам яны развіталіся. А сакратарка пешы паджгала ў Вільню...
Немцы даюць адлуп. Яны выслалі на месца надарэння сотню эсэсманаў і тры сотні летувісаў. Карнікі за адзін дзень спалілі сем вёсак і знішчылі 1200 мірных жыхароў. Як ні дзіўна, у жудасных злачынствах летувісы пераўзыходзілі нямецкіх нацыстаў. Праяўлялі спрыт не абы які. Ого!
У бальніцы доктар Малецкі знайшоў патрэбных людзей; разам з імі перанеслі і распакавалі каробкі. Побач са старшай сястрой аказаўся доктар прыкладна аднолькавай з Язэпам паставы, ён вызначаўся кароткім і мяккім паглядам вачэй. Пры знаёмстве з Барысам назваў сваё прозвішча:
— Геніюш...
Ужо ў калідоры, калі Язэп Малецкі паказваў госцю асобныя палаты з хворымі на ложках, Барыс паўтарыў тое прозвішча:
— Геніюш... Штосьці знаёмае... чутае...
— Паэткі прозвішча...
— Аа, ёсць Ларыса Геніюш. У Празе жыве.
— Дык гэта яе чалавек.
— Што ты кажаш!
— Ермачэнку, які ў Менску беларускія справы ачольвае, чамусьці захацелася іх разлучыць. Ён сам прыехаў з Прагі і вытрабаваў Янку Геніюша на Беларусь. Пэўна, думаў, за ім і яна прыедзе, ды не... А Янка ціхі і пакорлівы чалавек, пры ўсім тым — спецыяліст выключны!
Яны ўвайшлі ў сталовую, дзе іх чакаў накрыты ў куце прадаўгаваты столік. Прыселі. Язэп пажадаў госцю прыемнага апетыту. Аднак той не спяшаўся