• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    аерра другая каманда пажарнікаў, a на месры святара адны бурбалкі. На тым свере пытаерра ойча ў Бога: «Міласэрны і літасрівы, чаму ж ты мне не дапамог?» — «А чаму ж ты, — кажа Бог, — праявіў гардыню і адмовіўся ад помачы, калі я пасылаў да рябе пажарнікаў? »
    — Цікавая прытча! — з сумнай усмешкай зазначыў Барыс.
    — Але ж... Сабалеўскі ўвёў у рарквах і касрёлах акругі беларускую мову. Любірь і прапагандуе гісторыю. Прыхільнік строгага парадку на службе і, між іншым, — па нейкай там аўстрапрускай сістэме — увёў штрафы для сваіх супрароўнікаў; напрыклад, увайшоў у гарадскую
    334
    ўправу, не скінуўшы шапку, — 5 марак штрафу; спазніўся на працу — 10 марак; прыйшоў нападпітку — гэта небяспечна наогул... Я паведаміў яму аб вашым прыездзе. Ён прыме... А потым, калі будзе жаданне, я пакажу вам нашы школы, мастацкую, ткацкую, і — абавязкова — выставу, якая месціцца ў некалькіх будынках. Усіх уражвае творчасць народных майстроў і майстрыц. Што там — выказаць нельга! Трэба пабачыць. А, зрэшты, паколькі вы з Моталя, можа, вам усё тое і знаёма. Прыгадваю показку, якую чуў падлеткам. У нас казалі: «Кажухі для Пілсудскага шыюць у Моталі, а боты — у Давід Гарадку». Ці праўда гэтак было?
    — To пэўна! — з гонарам за сваё мястэчка пацвердзіў Барыс Рамановіч. — А яшчэ нашы рыбу вазілі ў Польшчу. I каб рыба ў дарозе не псавалася, ведаеш, што прыдумлялі? 3 вады выцягнуўшы, паілі гарэлкай.
    — Геніяльна!.. А дзе ты да немцаў ў палон патрапіў? — Пад Варшавай...
    — Го! Я ў той час таксама быў там. За лекара ў Валоміне.
    — А я ў Пясочным і, калі наш эскадрон памкнуўся ў Гуру Кальварыйскую, каб перасекчы рух немцаў на Варшаву, па нас так стукнулі, што ўсё з трэскам пасыпалася. Я быў, на шчасце, толькі кантужаны...
    На бальнічнай машыне пад’ехалі да чырвонага муру ў два паверхі. Бурмістр Сабалеўскі сустрэў гасцей у сваім кабінеце і пасля знаёмства і кароткай размовы давяральна паведаміў пра новыя накаты нямецкіх паліцэйскіх службаў на беларусаў.
    — Няхай Бог крые, — казаў ён, — але чарговай ахвярай можа стаць і Ермачэнка, кіраўнік Беларускай Народнай Самапомачы. Ужо СД пачало капаць пад яго. Праўда, Ермачэнку пакуль што бароніць гаўляйтэр Кубэ, балазе супраць волі гаўляйтэра беларускі лідэр нічога, бадай, не рабіў.
    I на сцішанай ноце спадар Сабалеўскі дадаў:
    — Таксама, як і святар Гадлеўскі.
    У бурмістра Сабалеўскага, дарэчы, было шмат падабенства з Гадлеўскім. Абодва камлюкаватыя, круглагаловыя, лысыя! Юрыга (так звалі ў бліжэйшым атачэнні Сабалеўскага) узбоч лысіны меў кароткі ёршык серабрыстых валасоў і яшчэ мізэрны лапік таго ж срэбра пад носам. На шырокім, бы тая картааднавёрстка, лбе і між бровамі ў яго ляжалі ўпартыя складкі, адпавядаў ім і валявы падбародак з прыямкам па цэнтры.
    335
    — А Кубэ — такі чалавек, што, каб яму не шкодзілі ОМі, СД, СС, ён проста выканаў бы ў Беларусі праграму паводле БНР.
    — Няўжо?!
    — Але ж...
    — Я раскажу пра яго ў Нямеччыне сваім сябрам па няшчасці.
    — Раскажы... Такі чалавек.
    — To ці не мелі б вы ласку распавесці мне больш пра пана гаўляйтэра?
    — А мы для цябе, браце, газеты падбярэм, я даручу сакратарцы; Кубэ ахвотна працуе з прэсай, і ў газетах раскрываецца ягоная дзейнасць. Дарэчы, — бурмістр пацягнуў на сябе верхнюю шуфляду стала і ўзяў у рукі тоўсты сшытак, пацёрты, у ліловасіняй вокладцы. — Я тоесёе занатоўваў... Асобныя яго выказванні, свае назіранні або думкі наогул.
    — Прабачце, патлумачу госцю, — уступіў у размову доктар Малецкі. — У спадара бурмістра, апроч усяго, чым ён валодае, ёсць адна прыхамаць — вывучаць дасканала кожнага больш ці менш адметнага суайчынніка і не толькі... Ён скурпулёзна — зёлка да зёлкі — збірае і занатоўвае факты іх біяграфій; па ўчынках вызначае характары.
    Сабалеўскі кіўнуў у знак згоды і прыязна ўсміхнуўся:
    — Свайго роду бухгалтэрыя, знаеце. Колькі і якіх якасцей той або іншы мае. Малы чалавек — малы клопат, большы чалавек — большы клопат. Мне б, скажу вам, на тым свеце з гэтым сшыткам у Бога за асістэнта быць.
    — Брава!
    — У самы раз...
    Барыс і Язэп Малецкі зарагаталі.
    — Вы сціплы чалавек, спадар Сабалеўскі!
    — Як беларус я ні на што больш не прэтэндую.
    — Калі там, у царстве Божым, спатрэбіцца, мы вас падтрымаем. Язэп, скажы...
    — Аднак, што гэта мы пра тое царства загаварылі? — няйначай, апомніўся Юрыга: — Бога лепей мець у жыцці.
    — Слушна таксама.
    — Я, відаць, папрашу... папрашу, — бурмістр раздумваў, гартаючы сшытак, — папрашу машыністку, каб яна выдрукавала асобныя бачыны для госця.
    — Я буду вам вельмі ўдзячны! — запэўніў Барыс.
    336
    Раскошны кабінет спадара бурмістра быў аснашчаны дыванамі мясцовага вырабу, якія віселі на сценах і ляжалі на падлозе. Адну сцяну ўпрыгожвалі тканыя партрэты беларускіх нацыянальных дзеячаў — Вітаўта, Льва Сапегі, Кастуся Каліноўскага...
    Барыс Рамановіч, супакоіўшыся пасля жартаў, доўга вывучаў дробныя зморшчынкі ля вачэй на энергічным твары бурмістра перш чым спытаць:
    — Як жа вам бачыцца мажлівае развіццё падзей? Пры ўмове, што савецкая армія будзе нарошчваць свой поспех?
    Сабалеўскі скрушліва паціснуў плячыма, але разгубленасці ў яго не было:
    — Таўкач муку пакажа!
    — I усё ж...
    — Цяпер, пасля сталінградскай паразы, у немцаў поджылкі затрэсліся. Стаіць пытанне: хто каго? Народ чакае...
    — На чыім баку народ?
    Загадкавая ўсмешка бурмістра:
    — У адным слове тое не выкажаш. Немцы — нашы ворагі? Пэўна!.. А хто такія савецкія партызаны? Што яны нясуць? За што добрае змагаюцца?.. У Слонімскай акрузе, напрыклад, за восем месяцаў сорак другога года партызанамі знішчана 111 немцаў і 823 мясцовыя жыхары, 36 паліцаяў. Багата людзей паранена... У нас такога пакуль не было. Цьфуцьфу! Кажуць, на ўсход ад нас партызаны больш паважліва да насельніцтва ставяцца. Магчыма... Я зза польскіх часоў ведаю, што народ хацеў бы спакою, долі ды волі. Але хто ўсё гэта яму дасць?
    — Толькі свая ўлада!
    — У прынцыпе — так! Ды няма таго... Народ мае зямлю. Зямля сумуе па гаспадару. А гаспадар — пад канвоем!.. He тэй піва п’ець, хто варыць. Іншыя... Нябось, у Нямеччыне не так?
    — Інакш... Але чужына салдата не грэе! Там нашы людзі сумуюць па сваёй зямлі і мове, па сваіх крыжах.
    — Вядома, шчасце: калі паветра, зямля, людзі — усё сваё.
    — Асабліва — крыжы! — усміхнуўшыся, уставіў свой грош у размову доктар Малецкі.
    — Так... I крыжы... Свае... А народ, глядзі, якія дываны тчэ, дый партрэты тых, каму мы годнасцю, гонарам сваім абавязаны! — Гаспадар узняўся са свайго месца за
    337
    сталом і прайшоў да сцяны: — Свае таленты, свае песні... Братка мой, спадар Рамановіч, у нас ўсёўсёсенькі сваё, толькі мы не свае!
    — Край забраны, — падаў Малецкі.
    — I — двойчы, тройчы забраны край, ліха матары!..
    — Дык на што ж тады компас нашага лёсу паказвае? — Барыс яшчэ раз паставіў як не рытарычнае пытанне.
    — Адкажу... Паколькі мужык увогуле багаты на думкі, то і тут яны ёсць. — Сабалеўскі зрабіў паўзу, пэўна, асэнсоўваючы тое, што ведаў. — Скажу так: ёсць тры меркаванні або погляды на рашэнне беларускага пытання. Першы: у разлік, як і раней, бярэцца перамога Гітлера ды ягоная спагада тутэйшаму люду, тая спагада, якая ўвасабляецца ў нас пакуль што выключна ў асобе гаўляйтэра Кубэ; шкада, але не ўсе ў нацысцкім рэйху яго падтрымліваюць, і яго могуць таксама з’есці... Другое меркаванне: Гітлер нясе вялікія страты і вайну прайграе; тады беларусам, якія даўно церпяць каланіяльны ўціск, памагаюць уваскрэснуць саюзнікі, іх у нас прынята называць аліянтамі, — Англія і ЗША... А ці захочуць яны?.. Няпэўнасць і тут.
    — Каму не вядома, — зазначыў доктар Малецкі, ■— што з сярэдзіны трыццатых гадоў палякі праглі вайны з Гітлерам. Яны былі ўпэўнены, што пры падтрымцы аліянтаў разаб’юць Гітлера і забяруць ад Германіі Гданьск. А што атрымалася?..
    — Пшык!
    — Нарэшце, трэцяя апінія, якой не пазбавіліся некаторыя прасветленыя галовы, — доўжыў бурмістр Сабалеўскі, — саюз з Польшчай на ўмовах, якія былі за царом Гарохам, гэта — змаганне разам з Арміяй Краёвай за адзіную федэратыўную дзяржаву. Сёйтой, я адчуваю, гатовы пайсці на сепаратысцкія перамовы з польскім урадам у Англіі, і, пэўна, пойдзе, але, ведаючы настрой, а галоўнае — пыху палякаў, чый розум затканы Рыжскай дамовай, я не думаю, што з імі можна будзе кашу зварыць, прынамсі, не страчваючы ўласнай годнасці... Такіта ўзор думак у спадарстве снуецца, — падсумаваў Сабалеўскі. — Дарэчы, я дапускаю, што ў СД пранюхалі аб пэўных сепаратысцкіх настроях, асабліва ў асяроддзі католікаў. Адсюль і тарнаванне духоўных асоб, ксяндзоў... Ім паставілі ў віну перад рэйхам англаамерыканскія або прапольскія (хутчэй за ўсё ўяўныя) змовы і сувязі.
    338
    ...Са складаным набыткам у душы пакідаў Баранавічы Барыс Рамановіч. Ён быў перапоўнены гордаю радасцю за людзей, з якімі давялося сустрэцца, і вострым жалем, тугой па тых, каго ўжо няма. Асабліва прыгнечвала страта Гадлеўскага, якога ён уведаў і палюбіў за прагу ў служэнні беларускай ідэі. Цяпер непакоіла думка аб запозненым прасвятленні розуму і горкай расплаце найбольш годных сяброў беларускага руху за свой давер да ліхадзеяў. Падмуркам жа для тае ліхтугі было яго, Барыса, асабістае зманлівае пачуццё ўсёпераможнага шэсця нямецкага каванага бота па Еўропе. Цяпер ужо загнанай у кут выглядала надзея адстойваць, бараніць і песціць у зменлівых умовах нацыянальны гонар і інтарэс беларусаў.
    У Моталь ён трапіў надвечар. А там, у мястэчку, знешне, бадай, мала чаго і змянілася, калі не лічыць абгарэлага будынка гміны, падпаленага партызанамі, ды яшчэ разабранай і знесенай царкоўнай агароджы, мураванай, масіўнай, за якой хаваліся партызаны, калі нападалі на гміну. Цяпер будынак гміны ўлады спрабавалі адрамантаваць і атарочыць яго ўкруг ахоўнай траншэяй.
    У сядзібе Пісарчукоў — аніякіх змен наогул. Разам з тым, у абліччы яго жыхароў, родных, блізкіх, праглядваліся новыя рысы і адзнакі паводзін. Бацька Барыса стаў больш строгім і замкнёным, маці — слава Богу, ёй бытта нічога не адыходзіла, а жонцы Ганне і пагатоў, яна, відаць, брала сваёй цягавітасцю, мела надзею на лепшыя дні і вабіла непазбыўнай аржаной маладосцю і жвавасцю.
    Ад бацькі Барыс адразу даведаўся пра ягоную скруху — страту пасекі. I яму перадалася скруха, балюча рабілася — у ліхім надарэнні былі не толькі матэрыяльныя страты:
    — Веш, — ва