• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
     ўсмешцы старога чыталіся сум і лёгкі кпін над сабой, — з мяне як душу вынулі. Больш за год мінула — няма супакою. Так прывык да іх, і яны на мяне ўважалі. Такія дбайныя, арганізаваныя і адухоўленыя істоты. Маюць свой, няйначай, калектыўны розум. Мусіць, тое, да чаго, паводле Вярнадскага, чалавецтва павінна прыйсці. Чытаў я перад вайною ў газетах, што калектыўны розум павінен скласці адзіную разумовую прастору... Такое ў вайну яму не прыйшло б у галаву. Вайна розум нішчыць.
    Барыс слухаў, пагаджаўся і не ведаў, чым развеяць бацькавы гаркавыя думкі.
    339
    Шкадобу да сябе выклікаў брат Паўлюк. Ён схуднеў, a ў куточках губ, якія раней утойвалі вясёлую змысласць, залеглі іранічныя складкі. Яшчэ больш нервовай, з’едлівай, крыклівай зрабілася ягоная жонка Зося, якой белы бусел незнарок падкінуў ужо трэцяе дзіцё ў прыпол.
    Паўлюк, як і раней калісьці, зайздросціў Барысу, яго ўзмужнелай паставе, волі, свабодзе, магчымасці пабачыць і асэнсаваць свет. На гэты раз, праўда, Паўлюк чужаўся брата, нібыта той быў вінны перад ім у нейкай непамыснай брыдоце. Паўлюк унікаў працяглых сустрэч і гутарак з ім. Прызнацца, і ў Барыса на гэты раз часу не ставала на працяглыя размовы з роднымі, бо рупіла далейшая дарога, але ж, паклаўшы руку на плячо Паўлюка, ён зазірнуў яму ў вочы і паспрабаваў выклікаць на шчырую размову:
    — Скажы як брат брату, якая хвароба цябе гняце?
    — А ты што — доктарам стаў?.. Калі доктар, то сам павінен вызначыць, якая хвароба, — Паўлюк састроіў кіслую міну.
    — Я не доктар... Няхай ужо дзеці нашы будуць дактарамі! Што, скажы, у цябе?
    — Бязладдзе ў думках, нейкая млявасць, абыякавасць да жыцця — хвароба, якая звычайна апаноўвае чалавекам з пахмелля.
    — Ты ўсё жартуеш?
    — Прымай за жарт... Зрэшты, чаму б нам і не строіць жарты ад вясёлага быту, разі яго ў качарыжку! Няхай ворагі нашы плачуць!..
    Паўлюк хаваў свой боль. Па прыездзе Барыса ён папрасіў бацькоў, а таксама Ганну, як, пэўна, і Зосю, не распавядаць брату пра здзек і ганьбу, якую грэшным чынам перанёс тут і якая да гэтага часу яму азмрочвала жыццё.
    Маці ж аднолькава любіла абоіх сыноў, але цяпер перажывала больш за малодшага, як што яму на долю выпалі нялюдскія пакуты. He вытрымаўшы, яна паведаміла Барысу пра надарэнне ў доме на схоне зімы, калі Паўлюка дубасілі шомпаламі. Барыс слухаў яе, сцяўшы зубы ад крыўды і іншых варушлівых і нядобрых пачуццяў у сваёй паграмадзянску наструненай і чулай душы.
    Маці прыгадала таксама, што ў Пятра напачатку быў намер падаць скаргу на бандытаў камандзіру партызанскага атрада, якога ён ведаў. Але потым усё нейк перайначылася, дый Паўлюк не раіў скардзіцца супастатам, каб не наклікаць большай бяды.
    340
    Барыса тым часам зацікавілі акалічнасці знаёмства старога з камандзірам лясных ваяроў — знаёмства, якое здавалася яму неверагодным. Толькі ж бацька пацвердзіў: так, як ні дзіўна, напрыканцы мінулага лета партызаны запрасілі яго ў лес на стрэчу са сваім камандзірам Баравіком. Гаспадар Пятро ламаў голаў у здагадках, што здарылася, — не ведаў і не мог даўмецца, дзеля чаго яго запрашаюць. Наважыўсятакі ехаць, як што быў чалавек не горды. Паехаў на возе, запрэжаным канём, з думкай, што заадно назбірае ламачча на дровы.
    Калі ён быў у прызначаным месцы, да яго пад’ехалі трое верхавых, яны спешыліся пад дубам, і той, каторы быў наперадзе — у афіцэрскім мундзіры, малады, бялявы, — працягнуў яму руку:
    — Мар’ян Баравік... Гэта я, прабачце, на вас хацеў паглядзець. Вы здзіўлены?
    Пятро спаважна пацягнуў носам паветра ды выдыхнуў, пры гэтым сцішана ўсміхнуўся:
    — Бывае і большым здзіўленне, ды рэдка.
    — У вас ёсць знаёмы, якога завуць Мэндаль?
    — Быў... Аа што? — і зноў загадка; сэрца занепакоена білася.
    — Дык ён мне з захапленнем расказваў пра вас. Казаў, што вы чалавек жывога і дабраслаўнага розуму...
    — Ды што вы!.. Выпадковы знаёмы... Жыўбыў, працаваў на ваенным аэрадроме — гіцаль. Як у пельку праваліўся за дзень да вайны. Па ім ужо памінкі справілі... Дзе ж ён цяпер?
    — У ганцавіцкіх лясах я сустрэўся з ім. Ён падышоў да мяне, калі пачуў, што наша група накіроўваецца ў Моталь. Папрасіў знайсці вас і перадаць ад яго шалом.
    — Дзякуй... Але што ён там робіць?
    — Што даручаць. У асноўным, казаў, працуе пры штабе брыгады як перакладчык — гэта калі партызаны немцаў возьмуць у палон.
    — Гм... Зноў пры штабе? — здзіўлена перапытаў Пісарчук.
    — Так... Але вы не крыўдуйце, што зза Мэндаля я вас патурбаваў. Цікава было на адукаванага селяніна паглядзець. Чуў, дарэчы, што ваш сын прыязджаў з Германіі...
    — Так, прыязджаў на пабыўку. Адно служыць ён там не немцам, а нашым, што раней у палон трапілі.
    — Спадзяюся, вы не абыдзеце ўвагай нас, калі што...
    341
    — Я не абыходжу ўвагай нікога, прабач, хто не носіць у душы злога намеру і не знішчае, да прыкладу, пчол. Калі вы знішчаеце адвечны творчы пачатак, вы ад д’ябла.
    — Каго вы маеце на ўвазе? — не цяміў камандзір Баравік. — Народ, сялян, сябе?..
    — Усіх... He мною прыдумана: пракляты той народ, які не ведае права. Тым больш — на жыццё...
    Гаспадар Пятро перадаў сыну Барысу змест гэтай размовы з больш разгорнутым тлумачэннем пра Мэндаля і зазначыў:
    — 3 Баравіком мы ўвогуле разышліся мірна. Адно пасля той стрэчы мяне пачало займаць: каму ж усёткі служыць купец Мэндаль, уцякач зпад Хелма?..
    — Цікава, — пагадзіўся Барыс. — Ды чужая душа — поцёмкі.
    Вечарам наступнага дня, па прыездзе Барыса ў Моталь, да Пісарчукоў прыйшлі Мікалай і Павел Міховічы — браты Ганны і Зосі. Неўзабаве ўсе пяцёра малойцаў заселі за гарбату ў сталовай, толькі ні мёду, ні цукру ў сядзібе больш не было, таму гарбату смакавалі з сахарынаю, якую гаспадыня Аксіння хавала пад маснічынай у сенях. Лічылася, што ў іх там мужчынская размова, чаму жанкі ўстрымаліся ад удзелу ў спаважным чаяванні мужыкоў, Маня — таксама, хоць ёй край як карцела паслухаць, пра што ж там у гурце з яе бацькам і дзедам гутарка пойдзе. Яна саромелася без астатніх папхнуцца туды, і не дзіва — разам са сталасцю ўцінаецца сорам.
    А Манін бацька дзяліўся ўражаннямі ад дарогі і свайго гасцявання ў Баранавічах.
    — Памойму, — казаў ён, — у беларускіх акругах мы маем удалую спробу ладавання асноў беларускай дзяржаўнасці — мясцовага самакіравання пад наглядам фашыстаў. Шкада, але колькі стагоддзяў ужо беларусы не могуць кроку ступіць без наглядчыкаў і апекуноў: то палякаў, то расейцаў, то немцаў... I паны польскія здавён даўна лічылі нас за людзей другога гатунку, на вуснах у іх заўжды было слова «быдла» ў дачыненні да нас. Вы ведаеце... Масквіты, напроці, лічылі нас за племя ваяўнічае, непадуладнае ім і больш культурнае, больш дасціпнае. Мы пастаянна выклікалі ў іх зайздрасць, помслівасць, варажнечу. Толькі забраўшы землі Вялікага княства Літоўскага ў Рэчы Паспалітай, расейцы, па прыкладу палякаў, пэўна, таксама пачалі ўважаць нас за статак авечак і заба
    342
    ранілі нам людзьмібеларусамі звацца. Падзеі па Першай сусветнай вайне давалі нам шанц адрадзіцца ў дзяржаве, але мы не паспелі гэта зрабіць, як Беларусь разарвалі на часткі. Тры гады таму, праўда, зноў аб’ядналі ў складзе саўдэпіі. Але ж БССР не была самастойнай краінай. хоць юрыдычна на самастойнасць і прэтэндавала. Яна была рэзервацыяй для папаўнення савецкіх канцэтрацыйных лагераў. Нацыянальную інтэлігенцыю знішчылі, каб не было каму яшчэ раз паказаць народу сапраўдны шлях да волі і шчасця.
    Усё гэта Барыс выдаў на адзіным дыханні, і ссівелы бацька ад здзіўлення ажно рот раскрыў. Дзіву даўся не таму, што Барыс у сваёй прамове адкрыў для яго штонебудзь новае, чаго ён не ведаў, нее, дзівіла і ўражвала Пятра Пісарчука тое, як добра яго старэйшы валодаў фактамі мінуўшчыны і з якім імпэтам вымаўляў «мы» там, дзе мыслілася «літвіны», «беларусы»... 3 усяго пачутага Пятру падалося, што Барыс набыў, а дакладней, развіў у сабе нейкія новыя якасці. I ён мог парадавацца за Барыса, балазе прыгадваліся словы Рамана Скірмунта, якія той сказаў яму на развітанне незадоўга да сваёй смерці. Канешне, словы тыя цяпер успрымаліся як запавет: «Няхай твой сын акажацца жывым і здаровым і няхай твае дзеці і ўнукі не пройдуць абыякавымі па Бацькаўшчыне. Гонар і дух продкаў абавязваюць уз’яднаць, аднавіць, адрадзіць літвінскі край беларусаў. Павек вякоў!»
    Павел і Мікалай Міховічы слухалі Барыса з узрушэннем таксама, у глыбіні душы ў іх, праўда, таіўся і непакой. У Паўлюка ж на твары знікла іранічная ўсмешка — адно заставалася чаканне, што Барыс скажа далей.
    — Сярод немцаў, як, дарэчы, і рускіх, не ўсё эсэсманы, не ўсе маскалі, якія не разумеюць нашых нацыянальных клопатаў, — доўжыў Барыс. — Да беларускіх патрыётаў, гэта значыць, людзей, якія стаяць за выбудову беларускай дзяржаўнасці і адраджэнне культуры, можна смела аднесці і паэтку Наталлю Арсенневу, якая пераехала з Вільні ў Менск, хоць па паходжанні яна і не беларуска; аднесці немца Вільгельма Кубэ — не дзівіцеся, таго самага Кубэ, які працуе гаўляйтэрам Беларусі. Я вам да прыкладу назваў прозвішчы.
    — Дзякуй, парадаваў сваімі прыяцелямі, — няпэўна ўсміхнуўся Паўлюк.
    — Неяк усё нечакана... Нечакана і надта супярэчыць таму, што камсамольцы, да прыкладу, па радыё слухаюць,
    343
    асабліва пра Кубэ, — падаў у жывым утрапенні Павел Міховіч.
    — Дай твой лоб, — працягнуў руку да Барыса Паўлюк, — памацаю, ці не ўзяў ты лішку якой злыбяды, калі хадзіў да мотальскага бурмістра Ксёнды.
    — Лоб — што ў буйвала! Цвёрды...
    — Усё гэта вымагае свайго асэнсавання, — у працяг размовы зазначыў дыпламатычна Мікалай Міховіч.
    Пятро Пісарчук з цікаўнасцю ўспрыняў стаўленне сына да Кубэ як да беларускага вялікага прыяцеля. Праўда, падумаўшы, ён таксама знайшоў прыклады дабраслаўнага чыну «чужых» людзей і на месцы, у Моталі:
    — He трэба далёка хадзіць... Нядаўна я панёс боты ў папраўку шаўцу Грыжы, а той і расказвае. Прыйшоў да яго партызан у пасталах і выбачліва і пашанотна гэтак пытаецца, ці не зрабіў бы шавец яму ласку, зладзіўшы боты... «Пашыць можна, — адказвае, — калі ты заначуеш у мяне, як што два дні боты шыць давядзецца». — «А чаму абавязкова ў цябе начаваць?» — пытаецца той у пасталах. — «Таму, — кажа, што як ты пакінеш мяне, прыйдзе нейкі смятаннік і забярэ ў мяне боты». Госць не зразумеў закіду шаўца наконт «смятаннікаў», і Грыжа папулярна яму растлумачыў, што так у Моталі завуць мясцовых партызан. — «Не, не можа быць, — запярэчыў прыхадзень. — Каб партызаны ды боты без дазволу ўзялі!» — «Го! — усклікнуў Грыжа: — Мілы чалавек, па табе і па мове тваёй бачу, што ты з атрада Цвяткова. Ці не так?.. Ага!.. А нашы партызаны з плячэй у маладзіц нават хусткі зрываюць! Давай здымем мерку...»
    I далей Пятро Рамановіч патлумачыў Барысу, што атрад Цвяткова ўтвораны з рэйдавадыверсійнай групы дэсантнікаў, закінутых на іхні палескі абшар з Масквы:
    — Там хоць і не свае, але больш далікатныя людзі...
    — Гм... Бачы