• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    й вобласці, і не дзіва, што пераўзыходзіла Даніка і яго сяброў як у навуковым досведзе, так і прапагандысцкай рупнасці. Уважаючы на яе досціп і жаночы імпэт, Данік, меўшы за плячыма чатыры няпоўных класы адукацыі, як не маліўся на Вольгу Георгіеўну.
    Яны разам спланавалі гэты сход, выпрацавалі праграму, прыдумалі пароль, і Плюнгер перадаў актывістам не толькі Моталя, але і вёсак Псышчава, Упірава, Калілы, Крывіца, калі ім належыць прыйсці ў «сінію» школу. Сход лепей было б правесці пад прыкрыццём ночы, але не выпадала, паколькі ўдзельнікі сваім рухам уначы маглі б выклікаць цікаўнасць у паліцыі і немцаў. Таму вырашылі сабраць людзей апоўдні. Каля школы ў гэты час патруліравалі камсамолкі Ліда Чарняк, Ніна Міронава і Валя Мірановіч. А тыя, каму вадзіў менавіта сход, падышоўшы, пыталіся ў іх: «У вас жыта жнуць?» Дзяўчаты з імпэтам адказвалі: «Жнуць, жнуць, але ж! От толькі снапы не вяжуць».
    Ужо ладнага людзей прайшло, працадзілася праз дзяўчат з гэтымі словамі, калі на вуліцу са свайго двара, а яна жыла тут паблізу, выпаўзла ў нейкай рабой сукенцы пані Малішэўская. Сваім абліччам, знерваваным і злым, сухой скурай, шэрай, адвіслай на падбароддзі, яна ў апошнія два гады ўсё больш нагадвала жабу.
    — Валя! — паклікала яна адну з гуляючых — Валю Мірановіч. Валя лічылася за прыезжую ў адрозненне ад карэнных маталянак і працавала кінамеханікам у мястэчку. — Ідзі сюды...
    Малішэўская хвіліну ўважліва разглядала яе:
    — Оо, свента Дзева Марыя, ды табе ж ўжо хутка раджаць! А час такі непрыдатны, ойёёй!
    — He кажыце, пані Эльжбета! — так найчасцей звярталіся да гэтай асобы. — Ужо — што Бог дасць...
    — А што тут у вас за пагулянка? Каля школы... Дэфілюеце... Стрыжэце вачыма... Пэўне, не так сабе?
    — Ай, — замялася Валя і пачырванела ад таго, што не ўмела ілгаць: — Сход ладзіцца... Даўно не збіраліся.
    — Хто сход ладзіць?
    — Ну камсамольцы, актывісты ўсялякія.
    — Матка Боска! I гэта каб сярод белага дня, каб пад бокам у камендатуры?.. Што ж вы будзеце абмяркоўваць на сходзе?
    246
    — Што рабіць далей? Вядома, не сядзець жа, склаўшы рукі!
    Твар Мілашэўскай пацямнеў, і яна, не звяртаючы больш увагі на дзяўчат, патэпала — усё шпарчэй і шпарчэй па вуліцы, якая вяла да камендатуры.
    Ліда і Ніна кінуліся да Валі:
    — Скажы, Валька, пра што вы гаварылі?
    — Пра сход... Ой! Маці родная, дайшло! — і Валя хапілася за голаў: — ПІто я нарабіла! Айяй, балда!..
    Тады Ліда, не бавячы часу, сіганула ў школу, каб папярэдзіць Міронаву і Плюнгера пра тое, што тайна сходу раскрыта, а Ніна з Валяй засталіся на вуліцы прасачыць, пэўна, за ступой Малішэўскай.
    Праз дзесяцьпятнадцаць хвілін школу акружылі ўзброеныя вінтоўкамі паліцаі і сярод іх некалькі немцаў, але толькі ні ў школе, ні на вуліцы, каля школы, нікога з падпольшчыкаў ужо не было. На гэтым сходзе меўся выступіць з прамовай і давесці, што належыць людзям акупаванай зямлі, важны чалавек, з якім, ва ўяўленні Даніка Плюнгера, пачынаў нітавацца і ягоны лёс, дзейнасць, — Фёдар Ражноў. У сярэдзіне ліпеня ён з’явіўся пад Моталем з групай асоб, перад якімі была пастаўлена задача разгарнуць партызанскую барацьбу ў Іванаўскім раёне. Менавіта ў Янове раней Ражноў быў сакратаром райкама і збольшага ведаў абсягі, а групу сфарміравалі за сотню вёрст адсюль — у вёсцы Леніна Жыткавіцкага раёна, дзе бавіўся, адступаючы на ўсход, Пінскі абласны камітэт камуністычнай партыі. Група колькасцю ў 25 чалавек прабілася ляснымі сцяжынамі сюды, пад Моталь, і прывалакла, прыцягнула з сабой нямала зброі.
    Данік з сябрамі дапамагаў Ражнову перахоўваць зброю, і разам яны спакваля падбіралі людзей з мясцовых жыхароў, каб разгарнуць групу ў партызанскі атрад. На сходзе, які яны, перанёсшы на іншы тэрмін, усё ж правялі ў больш вузкім складзе, у стадоле аднаго з камсамольцаў, вырашана было адзначыць чарговую гадавіну пралетарскай рэвалюцыі баявымі дзеяннямі. На гэтым асабліва настойваў малады, гарачы Данік, і з ім пагадзіліся.
    Набліжалася святочная дата 7 лістапада, і, горды ад думак пра свой чынны ўдзел у хуткім адчайным пагроме паліцэйскіх гарнізонаў, Плюнгер ішоў на сустрэчу з Ражновым «пад таполямі», а таполі ж аздаблялі дарогу з Упі
    247
    рава на Заазер’е. Толькі расчараванню яго не было мяжы: замест Ражнова туды, пад таполі, выйшаў Клімчук, баец групы, з мясцовых. Ен паведаміў, што сустрэчы не будзе, што іхняя група раздзялілася на дзве часткі і адна, на чале з Ражновым, пайшла ў паўночным кірунку, другая, з Бондаравым, — у паўднёвым, а куды непасрэдна — яму не сказалі. Даніку было крыўдна і балюча да слёз, прычым з кожным днём яго туга павялічвалася, як што рабілася відавочным — баявая адзінка знікла, не пакінуўшы ніякага следу. Загадкавы факт паказваў, між іншым, і гэта яму асабліва крыўдна было ўсведамляць, — з ім, Данікам Плюнгерам, адважным і спанатраным на сувязях з мясцовым асяродкам партызанампадпольшчыкам, не палічыліся, схавалі ад яго свае думкі і, нарэшце, пакінулі абжыты куток, пайшлі, растаялі ў невядомасці. Ці не гэтаксама ўразіла б Плюнгера тое, калі б на зямлю, дзе ён стаяў, раптам найшло зацьменне, а пасля, як праяснілася, усё тое, што ён бачыў і цаніў раней, аказалася ў далечы сіняй, непрагляднай.
    Тужліва рабілася ваяўнічаму хлопцу тым болей, што ён наважваўся стаць правай рукой у Ражнова — камісарам, другой асобай у партызанскім атрадзе, які ствараўся. Няўдача, аднак...
    Ды толькі не апусціў рукі Данік, як што быў ён сапраўдным носьбітам камуністычнага блюзнерства і чыннага ўнёску ў прышласць.
    Ен пастаянна нагадваў пра сябе паліцаям і рабіў гэта натуральна і лёгка, як вольны рыцар, які ад суму шукае прыгод. Часам, праўда, яму ўдавалася штось неверагоднае, асабліва ў выпадках, калі трэба было абмануць і выкруціцца. Напрыклад, аднойчы паліцаі спынілі яго ў цэнтры мястэчка:
    — На лаўцоў і звер бяжыць! — абрадаваліся і заступілі яму дарогу.
    — Але ж... Бягу... 3 воўчага логава.
    — Адкуль?! — нешта не ўцямілі яны.
    — 3 камендатуры...
    — А што ты там рабіў?
    — Хадзіў адзначацца...
    Яны расступіліся:
    — Ну, калі так, — скацеркай дарога!
    I ён пайшоў сваёй дарогай, а яны — у камендатуру, і пытаюцца там, ці заходзіў Плюнгер... Нее?! Падмануў, шэльма... пракуднік... бандыт!
    248
    Частку будынка, у якім жыла Вольга Міронава з васьмігадовай дачкой, раней займаў Лейба, майстар па галенні барод. Пасля таго, як эсэсаўцы выбілі з мястэчка амаль усіх «юдаў», памяшканне пуставала, і, па дамоўленасці з Плюнгерам, у ім аднавіў цырульню Трахім Філіновіч, сябруккамсамолец і, сярод камсамольцаў, ініцыятыўны і смелы таварыш. Яго цырульня ператваралася ў явачную кватэру.
    Вядома, заходзілі да яго пагаліцца часам і паліцэйскія. А ў тую раніцу нават самога каменданта Мухалу чорт прынёс, і, змеціўшы такога важнага кліента на падворку, Трахім паспешліва грукнуў у сцяну Міронавай. Справа ў тым, што ў яе нярэдка бавіўся, а часам і начаваў Данік Плюнгер, і гэткая акалічнасць давала падставы цямлівым маталянам залічыць дырэктарку школы яму ў палюбоўніцы.
    — Бач, — ківалі маладзіцы ў яго бок, — сарвігалава! Ён і Юльку Жупанку мае, і тут не промах!
    Пераступіўшы парог цырульні, грувасткі Мухала прывітаўся і паставіў вінтоўку ў куток. Трахім паказаў яму на крэсла перад шырокім люстэркам. Той сеў і правёў рукой па цёмным шчэцці на твары:
    — Пагалі!..
    — Гэта можна, пане начальнік, — Трахім роблена лісліва ўсміхнуўся: — Пагалю з задавальненнем! Вось толькі брытву напраўлю.
    Ганяючы брытву на скураной вайсковай папрузе, Філіновіч вывучаў шчаціністы твар кліента, прытомлены, таўставаты, збуцвелы ад частых выпівак. Менавіта за схільнасць натольваць душу гарэлкай Мухала атрымаў ад дасціпных маталянаў падвоенае прозвішча: МухалаТрынькала...
    — Толькі глядзі — не зарэж вострай брытваю! — палічыў патрэбным уплішчыцца з такім жартам Трынькала. — Германія не даруе!
    — Што вы, што вы, пане начальнік! — бянтэжліва адказаў на гэта Філіновіч. — Я яшчэ нікога ў жыцці не зарэзаў!
    — Я ведаю... Ды ёсць і ў нас, не тут будзь сказана, галаварэзы. Мммгм... Ты, Трахім, між іншым, свяшчэннадзейнічаеш пад бокам у Міронавай. He скажаш, як часта да яе заходзіць Плюнгер?
    Цырульнік, заціснуўшы ў руцэ брытву, адступіў на крок ад кліента і, каб той бачыў, энергічна паціснуў плячыма:
    249
    — А хто ж яго ведае... Я за імі не сачу, дальбог!..
    — Гм... Што да «пана», калі ты гэтак звяртаешся да мяне, — адступіў Мухала ад вострай тэмы гаворкі, — то панам, уласна, я ніколі не быў і цяпер — для сваіх — ніякі не пан. Я ацяробак, калі ты хочаш ведаць. Нарадзілі мяне, падгадавалі ды галандрацам і невукам выпхнулі ў свет. Я і цяпер пісаць — не мастак. Таму, калі ў Моталі праходзіў сход, немец хацеў даць мне адстаўку. Ды іншага такога, як я, дурня не знайшлі.
    — Кажуць, вы добра ведаеце нямецкую мову...
    — Ведаю паіхняму размаўляць. Жыццё навучала. Калі ў тую вайну недалёка адсюль стаяў фронт, я жыў і працаваў разам з нямецкімі салдатамі. Ад іх і вывучыўся. Скажу табе, то былі нармальныя людзі. Я, можа, таму і пайшоў да іх зноў, — ён памаўчаў, пакуль Філіновіч выбрываў яму падбародак, потым уздыхнуў: — Эх, маць тваю...
    Гутарка доўжылася.
    — Жахлівая рэч жыццё! Калі ты не забіваеш — цябе забіваюць, зводзяць са свету. Я мала чаго раней разумеў. Чаго хочуць бальшавікі... чырвоныя... белыя... Я тады акурат як ты цяпер, — малады быў. Але вось яны нахапіліся ў верасні трыццаць дзевятага і паказалі сябе. Трахім, — камендант вырачыў на Філіновіча страшныя вочы, іх бялкі былі ў чырвоных пражылках, напэўна, таму што ён піў і недасыпаў пастаянна. — Трахім, а ты ўсведамляеш, што яны нам паказалі? Га?..
    — Я думаю, бальшавікі яшчэ не паспелі сябе паказаць.
    — Эй нее, у зман уводзіш! Паказалі!.. Ты маніш, таму што сам з камсамольцаў, але я маўчу пра гэта.
    Цырульнік, анямеўшы, апусціў руку з брытвай.
    — Штоноч, эге, штоноч сабакі гаўкалі, як энкавэдысты людзей з сядзіб вышкрабалі. Сабакі брахалі і ўздымалі паніку — дрэнна... Яны прывыклі працаваць уціхую. Таму і распарадзіліся: усіх сабак па вёсках перастраляць, і ў Моталі — таксама... А колькі людзей знішчылі мясцовыя бальшавіцкія прыхвастні яшчэ да іх прыходу?! Маўчыш?.. Ты скончыў галіць?
    — Тактак... У вас буйныя рысы твару, і таму гэта робіцца хутка.
    — Дзякуй!.. Кажуць, я сугней. Замкнёны, маўклівы чалавек... А ці лёгка маўчаць?.. За польскімі панамі я быў стражаком і нешта меў, як і Барыс Рамановіч, неяк карміў сям’ю. Толькі ж прыйшлі гэтыя — вызвалілі ад
    250
    працы ў пажарнай і зямлі не далі. Як я жыць мушу?! Мала таго, дык я яшчэ значыўся ў спісах на высылку. За што?..
    Трахім маўчаў.
    Мухала ўстаў, пакалупаўся ў кішэні і па