• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
     не да Марты, а да нас прыйшлі дамагацца золата... Што было б?
    — Няхай Бог крые, дачушка! Толькі ж чаму ты пра гэта згадала?
    — Я ведаю, наш дзед зберагаў царскія залатыя чырвонцы. Ён наважваўся памагчы нам будаваць сваю хату; але ж тады тату на вайну забралі...
    Ганна дакранулася і пагладзіла цупкай мацярынскай далонню Маню па плечуках.
    — Доню, а ты іх бачыла? — яна падсвядома перайшла на шэпт.
    — Што?..
    384
    — Дзедавы залатыя...
    — He... Ён аднойчы казаў пра іх, але не паказваў.
    — А ці казала ты пра іх камунебудзь?
    — He, я ж не тое што...
    — To і не кажы ніц нікому! He кажы, Мар’я, бо цяпер свет такі зайздросны — такі зайздросны і хцівы, ойёёй! Так шкада Марту і яе чалавека. Няхай Бог ужо крые...
    Але ж Бог такі, мусібыць, адрокся ў тую волкую імжыстую восень ад свайго нагляду за дрымучым Беларускім Палессем, і мястэчкам Моталь, таму Раманавічанку Маню ў хуткім часе ўжо гняло і калаціла ад крыўды, жалю, адчаю — на мястэчка абрынулася наступная жахлівая навіна.
    У тышкавіцкім лесе за Ясельдай сабакі адкапалі трупы, і былі сярод іх змардаваная жанчына гадоў на 40, дзяўчына прыкладна 14гадовага ўзросту і хлопчык, ад яе маладзейшы. Яны ляжалі збольшага прысыпаныя зямлёй. А далей, у балоце, знайшлі яшчэ адзін труп — мужчыны гадоў на 45, у ім цікаўныя і нераўнадушныя людзі без цяжкасцей прызналі Чарнюка; і тады ўжо ўсім стала зразумелым, што ў сыру зямлю легла сям’я, — яго сям’я з ім разам.
    Ніхто, аднак, нічога не ведаў, як і чаму здарылася тая трагедыя, ніхто не бачыў, а калі і бачыў — вочы сабе завязаў, паколькі не прадугледжвалася тое, каб бачыць, як ноччу да хаты Чарнюкоў падышла купка партызан, або тых, што называлі сябе партызанамі, і пагрукалася ў дамоўку шматпакутнай сям’і.
    Двое ўвайшлі ў хату, двое засталіся чакаць на вуліцы.
    А тыя ў хаце, не патрабуючы святла, пачалі чыркаць запалкамі і самі сабе падсвечваючы, аглядзелі ўсе куткі, голы стол ды асабліва пільна гаспадыню і яе дачку на ложках.
    — Гм, соннае царства! Спяць і ў вус ня дуюць...
    — А царэўна — на славу!
    — Дый у гэтай галубіцы сок шчэ бурліць пад скурай.
    — Вы чаго якога да нас? — прыкметна губляючыся ў думках, спытаўся ў гасцей Змітрок, ён стаяў каля прыпеку ў сподніках, апабіраючыся на кавеньку.
    — Паперы з камендатуры ў цябе засталіся? — пацікавілася карацейшая постаць.
    — Якія паперы?
    — А тыя, якія табе давалі для перакладу.
    ІЗЗак. 2827
    385
    — Мне дадому ніякіх папер не давалі...
    — Адзенься, галубчык! I ты, каторы там на печы...
    На печы ляжаў, пачынаючы ўжо калаціцца ад дрыготкі, сын Змітрака і Анюты — Андрык. Ён ціхма захныкаў.
    — Ну? Каму я сказаў?!
    Голас быў густы і пагрозлівы. Андрык надзеў нагавіцы ды ссунуўся з печы. Стогнучы ад прыніжэння і ахапіўшай яе сэрца трывогі, нацягнула на сябе сукенку таксама і «галубіца» Анюта.
    Пакуль яны апраналіся, постаць вышэйшага чынніка, у якога пры свеце запалкі былі заўважаны чорныя асцістыя вусы, вярнулася ў сені, вывучаючы і там куткі, заглянула ў каморку, амаль пустую, беспатольную. Вышэйшы вярнуўся і скамандаваў:
    — Пайшлі за мной!
    — Куды вы іх? — усклікнула, рыдаючы, Анюта.
    — А ты, міла, заставайся ў хаце!
    — Ой, што ж вы нічога не гаворыце?! БожаБожа!
    Прыблуды зачынілі Змітрака з сынам у каморцы і загадалі не падаваць ніякага голасу. Самі ж вярнуліся ў хату. Тыя, што стаялі пад вокнамі, неўзабаве пачулі з сярэдзіны дзікі лямант, прыглушаны енк, стогн жанчын.
    — Ой, мамачка мая! — крычала ў пакутах маладзейшая.
    Вартавыя ў двары ажывіліся ды пачалі ўзбуджана рухацца і штурхаць адзін аднаго ў плячо — хмелем ускіпеўшая энергія патрабавала выйсця. Але ж таварышы ў хаце, здавалася вартаўнікам, доўга бавяцца, таму яны, прынікаючы вухам да вокнаў, у нецярпенні прагна аблізвалі вусны.
    Нарэшце, хатнія дэманы вывалакліся праз сені на вольны падворак.
    — Ну і як?
    — А ты ідзі паспытай, шкадаваць, міла, не будзеш!
    I гэтыя з тымі памяняліся месцамі. А раніцай, калі яшчэ трымаўся туман, партызаны падагналі да хаты Чарнюка падводу, вывелі, вывалаклі з хаты паўжывую сям’ю, усадзілі на воз плячом да пляча. Бледная, заплаканая і паніклая Насця хавала вочы ад свету.
    Іх вывезлі з Бэўшавага завулка і падвода далей узяла кірунак на тышкавіцкія прасёлкі.
    А днём Маня Раманавічанка прыбегла сюды, да сваёй сяброўкі, якой ужо не было. У хаце былі расчынены дзве
    386
    ры. У паветры навісалі маркота, няўтульнасць і тлен. Маня ўглядалася ў параскіданыя па падлозе рэчы гардэроба, стараючыся адгадаць, што тут, уласна, Насціна... I раптам трывога моцна ўдарыла ёй у сэрца! Без Насці адкрыўся чысты правал у душы, і адтуль на яе падзьмула чорнай пустэчай ды холадам.
    Вярнуўшыся дадому, яна не ведала, куды падзець сябе; маці з дзедам супакойвалі доню, унуку, уцеху сваю, як маглі. А праз дзень людская пагудка якраз і прынесла тую страшную вестку: сям’ю Чарнюкоў знайшлі замардаванай у лесе...
    I не ставала Мані слёз. Дый нікому тыя слёзы не адыходзілі, як што ў жорнах быцця пераціраліся не толькі асабістыя ці сямейныя лёсы, але і лёсы дзяржаў.
    16
    Праца ў полі і на сеняжацях завяршылася, пакідаючы добры плён, і гаспадар Пятро, няўрокам кажучы, адчуў палёгку.
    Лета прайшло. Яно ўспаміналася цяпер асобнымі эпізодамі клёку, шчаснае рупнасці, выявамі цнатлівасці і хараства прыроды. Уга!
    Як зелянела і разгортвалася бутончыкамі квету...
    Як ахалоджвала босыя ступні ног у баразне ды наталяла духам сырой урадлівай раллі.
    Як красавала і затым выспельвала ў коласе.
    Як пахла скошанай і засмяглай у пракосе мурожнай травой.
    Як вабіла буйнымі сакоўнымі клубніцамі ў градках.
    Як налівалася яблыкам.
    Як грымела навальніцамі і абмывала зямельку дажджамі.
    Як радавала крутымі бакамі кароў, калі тыя вярталіся з пашы.
    Як скочвалася салёным самавітым потам па твары, па шыі і па спіне...
    Яно адышло ў мільёнах праяў, і люба цяпер гаспадару прыгадваць усё, што было, што мінула.
    Эйш лета! У каторы ўжо раз. I не тое, каб гаспадар Пятро аб летні час дужа стаміўся. Але ж прыемна было адчуваць, як адпускала напружанне, супакойваліся костачкі, мышцы, навярэджанае сухажылле.
    387
    I акурат момант зайшоў, каб агледзецца, каб ацаніць, што зроблена ўсёй вялікай Пісарчуковай сям’ёй, дакладней, радзінай а шасці парах рук, не выключаючы Маніных...
    Стараліся... Стваралі запасы спажыўнага ў разліку на тое, што багата аддаць давядзецца як партызанам, так і іншым гасцям і прыблудам, — няма што вайна напладзіла галодных.
    Лета зрабіла сваё, і цяпер льга было ладкаваць, доўжыць працу як бы на другім дыханні. А належала ж яшчэ абмалаціць неабмалочаную збажыну, зрэзаць на градках і пашаткаваць капусту, сабраць парасціланую пад іней на лузе льнасаломку, завезці ў сядзібу і ўпарадкаваць сена. Пасля ён ужо возьмецца варыць мыла... Бог чыннасць любіць, а дбайны гаспадар — плён сваёй працы і пагатоў.
    Пры ўсім тым Пятро чуў, ведаў, бачыў, як лета церусілася падзеямі, што аддаленымі, што блізкімі, як пярэсцілася яно імі.
    Дзівіла, колькі патрабавалася немцам свежага люду для адпраўкі ў Нямеччыну, неспатоленую, раз’ятраную, агаладалую, нябось, па вайне, і як часта акупанты разам з паліцыяй наладжвалі аблавы ў акрузе. Прычым, не толькі на моладзь — яны ўжо менш пераборлівымі сталі і, не зважаючы на ўзрост, замяталі ўсіх, хто трапіць пад руку. Неўзабаве яны прымусова сагналі на рыначную плошчу амаль увесь Моталь і даручылі доктару Ласіцы адбіраць здаровых.
    А з вёсак Псышчава і Аперава ўсіх людзей і скаціну ў тыя ж дні выгналі, а хаты спалілі. I тым, хто ўратаваўся, свяціла адна дарога — у балота, у лес, у партызаны, дзе ўтвараліся сямейныя лагеры. Нярэдка гаспадары вялі туды, трымаючы на павадках, і сваю худобу.
    У чэрвені лясныя ваяры яшчэ раз спалілі адноўленую немцамі гміну ў Моталі.
    У ліпені партызаны ўзарвалі Мотальскую млячарню, дзе местачкоўцы пераганялі на масла сабранае ў гаспадарках малако.
    У ліпені ж Моталь упохапкі абляцела чарнагрудая вестка аб смерці камандзіра партызанскага атрада Валяр’яна Баравіка. Няможна сказаць, каб яна, тая вестка, ускалынула мястэчка, бо мала хто і мала дзе сустракаўся з былым лейтэнантам, ураджэнцам Расеі, бацькі каторага пакінулі некалі сваё карэнне ў Хомску, непадалёку ад
    388
    сюль. I, як што яго мала ведалі, то мала аб ім і тужылі. Адметнасцю гэтай падзеі, праўда, было тое, што забілі маладога камандзіра нейкія ўкраінскія ацяробкі. Здарылася гэта між вёскамі Дробаты і Крамно. Баравік, казалі, устроіў на іх там засаду і ўзяў ў палон, але не абяззброіў, застаўся адзін з імі — пралік, якім тыя і пакарысталіся.
    Зрэшты, мае месца і іншая версія гэтага надарэння, згодна з якой Валяр’яна Баравіка, падабраўшы зручны момант, забіў яго ж камісар Багдан Плюнгер — дэману патрэбна была прастора і воля для дзеянняў, а Баравік не даваў разгарнуцца як след.
    He ведаючы акалічнасцей смерці камандзіра лясных ваяроў, Пятро Пісарчук шкадаваў не столькі аб гэтым трагічным выпадку, колькі аб тым, што пасля Баравіка атрадам пачаў кіраваць той жа Данік Плюнгер, настарчывы, надзьмуты ад непамыснага гонару і, калі што не па ім, помслівы... А Пятро ж аднойчы не дагадзіў яму — не аддаў свой ровар, калі той скардзіўся, што ў пасялковым савеце без колаў працаваць цяжка. Той ровар пасля, праўда, у Пісарчука забралі немцы, дакладней, паліцаі. I сум ляжаў на сэрцы ў Пятра ад такое страты.
    Толькі ж у жнівеньскі дзень, пасля Спаса, надарылася тая падзея з камендантам паліцыі Бэндам. Выканаўцаў акцыі помсты Міхаіла Мінюка і Сяргея Кундаля паліцыянты адразу ж схапілі і расстралялі, застаецца адно іх дабром памянуць... Страх працяў кожнага са служак Трэцяга рэйха, і камендатура была цалкам дэмаралізавана — асабовы састаў перавялі з Моталя ў Яноў. Таму, пачынаючы з верасня, партызаны ўжо вольна хадзілі і гаспадарылі ў гэтым мястэчку.
    Яшчэ раней вярнуўся дадому з Пінскай турмы, дзе, між іншым, сядзеў не ўпершыню, Мікіта Калілец, і яго прызначылі камендантам партызанскай камендатуры ў Моталі. Камендатура выступала як бы ў чыне савецкай улады, але ніякай самастойнай ролі за Данікам не адыгрывала.
    Пятро Пісарчук зайшоў у камендатуру — будынак былога пастарунка — да самога каменданта Мікіты Калільца. Зайшоў амаль без патрэбы, як што ў іх былі амаль прыяцельскія адносіны, што не ўплывалі на справу і не заміналі, напрыклад, Калільцу вясной сорак першага запісаць сям’ю Пісарчука ў ча