Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
ога берагу, падпадаюць пад уладу, калі не хіжых сяброў, то антыхрыстаў. А беларусу, веш, Мікіта, што сын мой казаў, беларусу для шчасця патрэбна ўлада над самім сабой. Толькі гэта! Усё астатняе яму Богам дадзена.
394
Калілец і гэту думку прыняў як належнае, кіўнуў галавой:
— Невядома адно, як той самастойнай улады дастаць. Ад палякаў вызваліліся — пад саветы зайшлі, цяпер от пад немцам... Пасля немца асталююцца саветы. Няўжо зноў мясцовая ўлада не варта будзе граша ламанага?
— Касмапалітычны дур усё спляжыць, — зазначыў пераканана гаспадар Пятро. — I тэндэнцыя: каб усе былі роўныя ў нястачы, у беднаце. Вайна мучыць, а не вучыць, і па вайне людзі будуць араць на сабе, як бо ўжо пачынаюць... Прыгон вырасце ў біч гаспадарчы. Селянін не захоча глядзець на зямлю. Асабліва там, у Расеі... Дрымучы расейскі мужык быў незразумелым у адукаваным грамадстве, якое ўкленчвала перад Захадам, і мала хто здагадваўся: у ім, у мужыку, сіла і трываласць Расеі. Адышоўшы ад прыгону, ён спазнаў сваю годнасць. А тут — ізноў туды, у калгас. He, дудкі!.. Ён хутчэй сап’ецца, у бурлака або проста ў дурня ператворыцца, чым стане прыгонным. Калектывізацыя павырывае або падсячэ карані земляроба і выцісне душу з мужыка. Душа хаўкне, зямля ператворыцца ў пустку. Спосаб напладзіць пралетараў! Улеглы ў працу народ будзе вынішчаны. He трэба далёка шукаць доказы. Знішчэнне маіх пчол паказала, куды вядзе гэта варварства. Народ сам сябе не пракорміць.
Увага Калільца да слоў найвопытнага селяніна Пісарчука тым не менш рассейвалася і пераходзіла ў ціхі сум, як што гаварыў Пісарчук цікава, пранікнёна, упэўнена, слушна... Але ж ніякі Калілец або расКалілец, ні ягоная, драны лапаць, каманда, у складзе якой паўтара дзесятка партызанаў, ніхто іншы ў гэты момант не мог анічога змяніць. Камендатура, як магла, ахоўвала парадак у мястэчку, выстаўляла на дарогах дазор, толькі гэта не замінала астатнім партызанам паводзіць сябе тут вольна. Над усім стаяла наканаванасць нейкага вышэйшага плану, і толькі ёй адной усё было падуладна.
Развітваючыся, Пісарчук уступіў просьбе каменданта Калільца — куды дзенешся — і пагадзіўся ўзяць на пастой некалькі чалавек з Баранавіцкага партызанскага злучэння Васіля Чарнышэвіча, якое мела прыбыць у мястэчка.
...Баранавіцкія мсціўцы не прымусілі сябе доўга чакаць. Атабарыўшыся ў Моталі даволі шчыльна — рэдкая хата не брала іх на пастой, на людзей яны зрабілі добрае
395
ўражанне. Бо не строілі з сябе галодных ваўкоў і не шукалі смятаны або нейкіх незвычайных прыгод, былі дысцыплінаванымі і не адмаўляліся, калі на тое ішло, ад пачастункаў. Па нейкай унутранай знітаванасці, спаважнасці і культуры паводзін іх параўноўвалі з партызанамі атрада Цвяткова.
У сядзібе Пісарчукоў прыпынілася трое з вінтоўкамі: Раман, Рыгор і Васіль, веку — у межах дваццаці — трыццаці... Адзін русявы, а тыя — чарнявыя, усе гаваркія, вясёлыя, — пра ўсё хацелі ведаць, але дыспуты з імі вёў пераважна Паўлюк.
— Хлопцы, куды вас вядуць лясныя сцежкі? — цікавіўся ў пастаяльцаў Паўлюк, а Пятро тым часам дыскутаваў у другім пакоі з нечаканым госцем — прапалым было купцом Мэндалем...
— Вядома куды — бліжэй да воўчай бярлогі, — адказваў русявы, Раман.
— Туды, дзе фрыцам лацвей горла перахапіць!
— А каб вы наважыліся ды недзе спаймалі самога фюрэра?..
— Уга! Гыгы!..
— Дай Бог сустрэцца з ім на вузкай сцяжынцы, калі ён, да прыкладу, выпаўзаць з бункера будзе!
— Хаха!..
— Ад жаху ў штаны накладзеш!
— Які жах? У мяне ж ад радасці, бадай, сэрца пэнькне!
— Сябры дарагія! — казаў чарнявы, жывы і смяшлівы Рыгор. — He дай рады, як я хацеў бы з такім зверам сустрэцца і накінуць мяшок на яго чванлівую пысу! Я пачуваў бы сябе цалованым Богам!
— He кажы — жывеш адзін раз у жыцці!..
— Малайчына ты, Грыша! — Паўлюк падтрымаў ягоны задзёр: — Ну ахамутаў бы ты Гітлера, разі яго ў качарыжку, прывалок бы ў мяшку, скажам, сюды. Што мы з ім рабілі б, га, хлопцы?
I тут пасыпаліся прапановы; іх дружны напор ды смех заўзяты, шчаслівы, прыцягнулі ўвагу ўсёй радзіны ў сядзібе Пісарчукоў.
Дзед Пятро кіўнуў Мэндалю:
— Чуеш, маладосць скрозь бярэ верх, весяліцца.
— Маладосць — дурносць...
— He заўсёды. Я, здаецца, дурным ніколі не быў, — мякка пратэстуючы, усміхнуўся гаспадар сядзібы. — Хоць словы — не доказ...
396
— He трэба доказаў! Вы шчыры чалавек...
— Дый я палюбіў цябе за давер і шчырасць.
Яны сядзелі і гутарылі адасоблена ад тых, маладзейшых, — у пакоі, дзе ў самоце жыліпажывалі Ганна з Маняй ды Волькай, — на іх палавіне. Дзед ва ўсе вочы глядзеў на Мэндаля, які па вайне быў знік, а потым падаў вестку зпад Ганцавіч, а цяпер і сам аказаўся з гэтым самым чалавечым роем на маршы...
— Дык, кажаце, маё знікненне за дзень да вайны дало падставы мяшчанам у Моталі гаварыць пра нейкі там загадкавы знак?..
— He столькі тваё, панебраце, знікненне, не канешне яно. У Моталі на чацвёрты дзень вайны з’явіўся ў форме нямецкага афіцэра тэхнік Говараў, з якім ты працаваў на аэрадроме. Усе ахнулі...
— I палічылі, што я таксама неўзабаве з’яўлюся ў форме нямецкага афіцэра?..
— Калі шчыра, не выключалі таго.
— Азохунвэй! Што я чую? Пане Пятро, а праўда ў тым, — пачаў тлумачыць праўду былы купец Мэндаль, — што я такі даведаўся ад шэльмы Говарава: заўтра вайна... Я чалавек палахлівы, і першае, што легла на душу, — уцякаць!
Тоўсты твар, валаватыя вочы Мэндаля не выказвалі непакою, але ж у самай глыбіні позірку варушылася штосьці няпэўнае і мітуслівае, няйначай, пытанне: дасць яму веры спрактыкаваны жыццём маталянін ці не? Вядома, у сітуацыі, калі Говараў самахоць раскрыўся, пра што Мэндаль не ведаў, нехта можа зрабіць яму закід у супрацоўніцтве з нямецкай разведкай. Таму, вярнуўшыся ў Моталь, ён моцна рызыкуе. Але хто стане даказваць тое, чаго даказаць, бадай, немагчыма, дый няма каму, паколькі тыя, з якімі ён сябраваў, даўно загавелі душой, а жадны прыяцель — Пятро Пісарчук, калі пра што і здагадваецца, свае здагадкі і меркаванні не стане выдаваць за ўлікі. Яму і самому мулка ад таго, што сын Барыс не першы год бавіць бавы ў Нямеччыне.
Маня слухала іх гаману:
— Гаспадар Пятро, я часта меў пра вас думаць. I — пра той слаўны вечар, калі мы з Борухам і Абко доўга гутарылі за вашым шчодра накрытым сталом.
— Дзякуй на добрым слове...
— Цяпер мір і супакой іх праху! Калі Гітлер прайграе вайну...
397
— Няма што, тады знойдзецца іншая трасца!
— Прымаю заўвагу... Знойдзецца... Толькі ж мёртвыя ўваскрэснуць, і сотні тысяч нявінных ахвяр паслужаць ушанаванню жывых.
— He сумняваюся, — усміхнуўся дзед Пятро. — Яўрэі — не беларусы... А мой сусед Абко, між іншым, падчас масавых расстрэлаў збег у вёску Закалле і жыў там. Яго расстралялі нядаўна, і — кажуць, партызаны. Дакладна не ведаю, за што, мо не было з чаго боты пашыць таму або іншаму супастату.
— Так ці іначай — усё гэта ахвяры вайны, развязанай Гітлерам. А няшчаснага рамесніка Абко мне асабліва шкада. Тыповы яўрэй, але без уласцівага некаторым нашым суродзічам юдаізму ў характары.
— Залаты чалавек! — ухваліў нябожчыка і Манін дзед і пільным позіркам прыцэліўся ў дасціпнага госця, каб спытаць пра наступнае:
— А ці не лічыш ты, васпане Мэндаль, што другая сусветная вайна паскорыць прыход яўрэйскага ўладарства? Прабач...
Госць, не чакаўшы такога павароту гутаркі, утаропіўся на гаспадара, нібы той стукнуў яму па лбе даўбешкай. Гэты момант улавіла Маня. Яна, праўда, не ўсё разумела, але ўнікліва слухала размову, і яе ахапіў знаёмы ўжо гонар за дзеда: умеўтакі дзед Пятро знайсці і паставіць перад чалавекам пытанне, якое прымушала таго здранцвець на момант. Маня ўсміхнулася мацеры, як бы запрашаючы яе ў сведкі, і глянула таксама на Волькусястрыцу, на кошку Лельку... О, гэтаму Мэндалю ў партызанах хоць пэйсы пастрыглі, і ён выглядае цяпер больш ахайна. Маці, падаючы на стол, не ўмешвалася ў гаману.
— Калі заўгодна, колькі слоў пра вытокі пытання, — сказаў дзед. — Неяк на пачатку акупацыі Польшчы, пасля той нашай вячэры, пра якую ты нагадаў, між іншым, я меў нагоду сустрэцца са Скірмунтамі ў маёнтку Моладава. Костусь Скірмунт, былы амбасадар Польшчы ў Лондане, знайшоў у сваёй бібліятэцы кнігу. Ён зачытаў нам выказванне Вільгельма Мара, нямецкага пісьменніка, наконт юдаізму, талмудыстыкі, сіянізму. Дарэчы, яшчэ ў 1879 годзе ён прадрок пагібельную рэвалюцыю ў Расеі, якая мела быць споўненай яўрэйскімі змоўшчыкамі. Але гэта не ўсё. У маёй галаве стрэмкай засела наступнае: «Я глыбока перакананы, — даводзіў Map, — што прыход яўрэйскага імперыялізму — усяго толькі пытанне часу».
398
— Гм... Я не чытаў таго Мара...
— Дарэчы, ён не яўрэй.
— Але ж калі ён гэтак піша, я не магу аспрэчваць, бо ў прынцыпе ўсё, абсалютна ўсё, проці чаго гэтак ашалела паўстаў Гітлер, рабілася дзеля панавання нашай расы, а не арыйскай. He ведаю, пане Пятро, радавацца мне з гэтай нагоды ці слёзы ліць, толькі апошняе даруй сказаць, прыкрыўшы рот далонню: наш яўрэйскі Талмуд і «Меіп Kampf» Гітлера — творы вартыя адзін аднаго. Я не гавару пра тактыку... Мг, я не пэўны, што народ, які ўдала альбо няўдала я прадстаўляю, мае свайго асобнага Бога і асобную ласку ад яго, наканаванне ўладарыць над светам размаітага люду. Але ж праграма, закладзеная ў Талмудзе, захапляе, і не аднаго ўроджанага ў Моталі Вайцмана. Таму я зусім не выключаю, што, пакончыўшы з Гітлерам, — дай Бог нам такое пачуць і пабачыць! — людзі будуць шкадаваць і аплакваць столькі ахвяр. Вайна можа паспрыяць адраджэнню памкненняў павэдлуг таго пісьменніка Мара. Дабро не заўжды пакрываецца дабром. Свет зачаты дваіста, і эгаізм, маю сказаць, супольны, або кагальны эгаізм — рэч праз меру жывучая. Такое вайною не выб’еш. Азохунвэй! — і Мэндаль расцягнуў губы ва ўсмешцы: — He давядзі Госпадзі! Я чалавек практычны і люблю чэсны гешэфт. А хто і як панаваць будзе, — цікава, так, не хаваю, цікава, але ж мая галава — не Ліга нацый! I ў партызанаў я ўсяго за перакладчыка.
Пісарчук уздыхнуў:
— Ці гэта скрозь чыніцца здзек з людзей, як у нас?..
— Вы маеце на ўвазе бясчынствы партызанаў?
— Ну — так...
— Я ўжо чуў у мястэчку пра гэта і адкажу: нее!.. Такое творыцца не скрозь, далёка не скрозь! Скажу больш: Цэнтральным штабам