Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
яно не бласлаўляецца. Наадварот... Вы, можа, чулі, у вашай лясной зоне з некалькіх асобных партызанскіх атрадаў утворана брыгада і камандуе ёй нехта Марыняка? Дык па ягоным распараджэнні, за марадзёрства і адсутнасць элементарнай дысцыпліны ў атрадах, двух начальнікаў штабоў расстралялі.
— Нават так? — сумеўшыся ад нечаканага павароту справы, прамовіў гаспадар Пятро і дадаў: — Аднак жа нашым нехрысцям нішто не адыходзіць, не...
Яны яшчэ доўжылі і пашыралі гутарку, як Маня, здаволіўшыся пачутым, узяла ласкавую Лельку на рукі і вый
399
шла. Аднолькава востра яе цікавіла і тое, што гучала ў спрэчках ды жартах на дзедавай палавіне хаты.
А там ламалі голаў хлопцы, што рабіцьмуць, калі, не давядзі Праведны, спаймаюць Гітлера:
— Нене, пазбаўляць яго жыцця такім чынам не цікава!
— Я паслаў бы яго ў падарунак Сталіну!
— А ў Сталіна таксама ўзнікне пытанне: што з ім рабіць? Так што рашайце самі.
■— Ой, ці нельга было б нам засушыць яго, як жабу, і змясціць у музей?
— Авохці мне! Ды я зацугляў бы яго, бы д’ябла, і перш, чым што рабіць, пакатаўся б на ім! — паведаміў пра сваё жаданне Рыгор.
— Але пры гэтым, — дадаў Васіль, — добра было б падсмаліць яму пяткі!
— А мо лепей пастанавілі б: вадзіць яго на ланцугу па нашых разбураных гарадах, — выказаў яшчэ меркаванне Раман. — Каб людзі мелі плюнуць яму ў твар!..
— Усе прапановы прыймальныя! — абвясціў Паўлюк. — Толькі я з фюрэрам, бадай, нічога не рабіў бы. Апроч таго, што паказваў бы яму штодня фільмы пра капуціны германскіх армій і ягоных шалёных планаў. А потым закінуў бы падлу на рог месяца або далей нават, каб не смярдзела ім нідзе на зямлі! Дарэчы, — зрабіў Паўлюк шматзначную паўзу: — Разам з ім закінуў бы туды і яшчэ аднаго д’ябла, які адно ў нас дабрадзеем вялікім прыкідваецца, разі яго ў качарыжку!
— Каго? — у адзін голас утрапёна гукнулі маладыя людзі, што былі партызанамі.
— А гэта вялікая тайна ёсць. Дый то: калі будзеце ведаць багата — хутка састарыцеся! — хітра прыплюшчыў вока Паўлюк, аднойчы ўжо біты шампаламі.
Смех неўзабаве сціх і партызаны прыгадвалі цяпер сваіх родных, блізкіх, жаданых, каханых і спявалі песні, у тым ліку ўлюбёную Маняй «Кацюшу», слухаючы якую, яна ўся аж ззяла ад задавальнення і радасці. Напрыканцы прагучала і яшчэ адна, што сумам і радасцю ахінала душу. Запяваў Васіль, які меў паходзіць з лідскіх абшараў, што на Гродзеншчыне.
Туман яаарам, туууман даліною,
Туман яаарам, туууман дааалінооооюуу,
400
За тумааанам нііічога ня відна, За тумааанам нічогааа ня віііднааа, Толькі вііідна дуууба зелянога
Забывалася нэндза, усялякі бруд і слота ў жыцці і на вуліцы. Мані падабалася, як прыязна, зычліва і нават загадкава затрымліваліся на ёй хлапечыя вочы.
Толькі вііідна дуба зеээлянооогааа, Пад тым дууубам крыыыніца стаяла, Пад тым дууубам крыніцааа стаяаалааа, 3 той крыніііцы дзеээўка воду брала, 3 той крыніііцы дзеўка воооду брааалааа, Упусціііла зааалато вядэрца...
Вочы... Як прыязна і зычліва яны глядзелі на яе. Жах! Ад тае спагады і цеплыні, увагі і павагі бутончык квету ў ёй спакваля распускаўся.
Упусціііла залатооо вядэээрцааа.
Засмуціііла кааазачэнькі сэрца,
Засмуціііла казачэээнькі сэээрцааа...
Туман яаарам, туууман даліною,
Туман яаарам, туууман дааалінооооюуу.
17
Новым гудам загуло мястэчка, як што звялася зусім, развіталася з белым светам сям’я капітана Сяргея Калінічэнкі, чалавека, у якога было своеасаблівае жыццё, загадкавае для многіх, своеасаблівы аўтарытэт, якога ніхто не аспрэчваў, і свае спадзяванні на Бога, з якім ён ніколі, праўда, справы не меў і, тым не менш, спадзяваўся на ягоную прыхільнасць, паколькі жыў па законах хрысціянскай маралі.
Ужо да рэшты вычэрпваўся сорак трэці год, і малады марозік хвацка браўся, часам патрэскваючы ў суках дрэў і паказваючы ўсяму жывому, што аберагала кроў у жылах, хто тут гаспадар.
Пятру Пісарчуку нешта завадзіла з’ездзіць на сплаўучастак, дзе ўзімку праца аціхала, замаруджвалася, але не спынялася, і круглякі лесу тралявалі сюды. Нярэдка лесарубы і тралёўшчыкі, у якасці якіх выступалі сяляне, кідалі на кары паверх круглякоў ссечаныя елкі, уважаю
401
чы на новы год, які блізіўся і на які жыхары Моталя і бліжэйшых вёсак прызвычаіліся ставіць у доме ялінку і ўбіраць яе. Так і на гэты раз, балазе ў мястэчку ўтварыўся зацішак пасля тых падзей, калі тут адпачывалі чарнышоўцы і калі пасля іх, нешта блізка двух месяцаў, стаялі мадзьяры, насланыя немцамі, пэўна, каб не даць партызанам замацавацца ў гэтым мястэчку, каб збіць іх пыху. Але ж батальён мадзьяраў аказаўся наўздзіў спаважным да мясцовага люду, хоць і трымалі яго фашыстоўскія інтэнданты на галоднай пайцы. He было выпадку, каб той ці іншы жаўнер, заходзячы ў хату прасіць на спажыву штонебудзь, малака, шматок сала, — патрабаваў, калі яму адмаўлялі, пагражаў, калі ў гаспадароў не было чаго даць.
Партызаны туліліся на сваіх лясных базах, у зямлянках. Маталяне, праўда, не сумавалі без іх і, прыбіраючы елкі, настройваліся ў думках на мірны лад, на навагоднія цуды, на шчасце.
Сяргей Калінічэнка дапамог гаспадару Пятру падабраць ніштаватае дрэўца, дзе шчыльныя зялёныя лапкі спадалі аснежанымі пасамі і ўтваралі прыгожую пірамідку. Калінічэнка гэтак аздобіў яе ў сваіх словах, якія ішлі ад душы:
— Файная будзе елка, проста — гаспадыня забаў. Яна ўжо сама па сабе прыгажуня; на яе і цацак вешаць не трэба, дальбог.
— To дзякуй табе, Сярожа...
— Яна спадабаецца вашай унучцы, якая ўтаропілася тады на мяне, калі я сядзеў у вас на кухні. Нечым — шчыгульнасцю, ці што? — яна нагадвае гэту невысокую елку. Або, наадварот, елка — яе? He ведаю. Пэўна, больш за год прайшло... Запомніў той пагляд. Вочы пільныя, гараць утрапёна, дапытліва і адначасова зычаць мне, ягамосцю, дабрату; яна анепакоена і спачувае... Бачыце, дзядзька Пятро, я, былы беспрытульнік калматы, вашывы, а далей — выхаванец прыютаў, вельмі добра навучыўся чытаць па вачах думкі і пачуцці людзей. Каб дзяўчынцы ў гэтакім узросце ды выяўляць столькі кемнасці і душы! Прабачце... Запамятаў, вы сказалі, яе Мар’яй завуць?
— Ну так, Маня, ластаўка мая. Нам з Аксінняй яна стала і за дачку і за ўнуку. Радуемся, гледзячы на яе, як на анёла!
— Дай Бог ёй здароўя! Я ж таксама рады... Яблыка ад яблыні недалёка падае, факт.
— У царкоўным хоры спявае, — доўжыў атэстацыю ўнукі дзед Пятро, — і да любой працы здатная. Праўда,
402
калі забілі яе сяброўку Насцю разам з бацькамі, як хворая хадзіла, уздрыгвала, кідалася нават у сне. Цяпер адышла трохі.
— Я вельмі ўдзячны вам, дзядзька, у цяжкі час вы заўважылі і падтрымалі мяне.
— Ат, невялікае што... Дай Бог табе і тваёй сям’і надалей, каб ліха не зазналі.
Яны развіталіся. Прайшло колькі дзён і пагудка людская данесла, што капітан Калінічэнка забіты, разам з жонкай і сынам... Ліквідавалі сям’ю партызаны.
Пісарчук асабліва перажываў за гэтага варушлівага чалавека, паколькі з усіх «савецкіх» ён здаваўся старому самым адукаваным, уніклівым, шчырым, кругом надзейным. Адно — меў свой ход думак і адмовіўся пайсці ў партызаны...
Людзі казалі, што ў расправе з Калінічэнкам прымаў удзел сам Данік, камандзір партызанскай вольніцы. А ў справаздачы атрада прозвішча Калінічэнкі з’явіцца пад рубрыкай: «Ворагі народа, знішчаныя партызанамі».
Настрой Пятра, які браўся акрыяць і ўзняцца пад Новы год, зноў быў сапсаваны. Цяпер яму прыгадвалася карціна, бачаная і перажытая ў сне акурат напярэдадні сямейнай трагедыі Калінічэнкаў. Яны з капітанам сядзелі на смалістым з паабіванай карою кругляку, адным з тых, якіх навалам ляжала на сплаўучастку. Па нейкай прычыне, ці то Пятроў конь, стоячы блізка, сунуў нагу ў бярвенне і пацягнуў на сябе, ці што іншае, — горка круглякоў прыйшла ў рух ды абрынулася на іх, Пятра і Сяргея... Ён, Пятро, скалануўся, лякаючыся і маючы адскочыць, прахапіўся ад сну. Трывога нагадала яму момант, калі таксама ж у сне некалі шэльма вусаты чапляўся да яго і хацеў падпаліць крысо світкі. Жах — ад жаху!
А ці быў гэты сон у руку? Калінічэнкі не стала, і цяпер сам Пятро Пісарчук не меў пэўнасці, што для яго ўсё неяк абыдзецца. Таму і прыбраная елка стаяла як своеасаблівы бліскучы помнік спакою ў хаце. Зрэшты ўсю вастрыню моманту адчуваў толькі ён, гаспадар Пят^То, іншым гэта не так далягала.
А неўзабаве і Каляды. Яны ўвайшлі ў хату ціха, не прэтэндуючы на нейкую знешнюю аздобу і бляск. Сціпла гарэла на прыпечку лучына, абмацваючы патлы паўзмроку і пырскаючы ў іх гарачымі іскрамі, няйначай, жадаючы падпаліць. Характэрную пракаветную ўтульнасць Ka
403
ляднаму вечару, прычым не толькі ў сядзібе Пісарчукоў, прыдавалі жар на прыпеку, смалістае святло лучыны. Гаспадыні стараліся прыгатаваць і падаць на стол што лепшае — эвой! Яны зрабілі мачанку, варэнікі з журавінамі, піражкі з капустаю, а таксама і макам — усё, каб не пакрыўдзіць пашанотаю ні сябе, ні Бога. 3 тых, хто калядаваў раней, ходзячы пад вокнамі ад сядзібы да сядзібы, амаль нікога не чуваць было, дзятву бліжэй да ночы, светлай, азоранай, не выпускалі на вуліцу.
Кожын гаспадар даў сабе тормаз у тым, што рупіла ды патрабавала выезду за межы сядзібы. Бадай, ніхто не хадзіў у краму або на рынак, на зборні. I вось так трымалі сваю марку гаспадары — дватры дні, а затым жыццё зноў цягнула іх на пярэстыя супольныя плёсы, у аснежаную далячынь.
Сусед Хведар Малыцька з раніцы неяк пастукаўся ў дзверы, зайшоў і папрасіў у Пятра таўсцейшую вяроўку — збіраўся ехаць на ўзбалотак за возера, каб прывезці адтуль мурог. Сваю старую вяроўку ён лічыў ужо ненадзейнай.
Гаспадар Пятро зняў з крука ў кладоўцы патрэбную рэч, ён звіў яе сваімі рукамі ў нейкае лета, калі яшчэ вайны не было. I, пэўна, моцнай пяньковай жылаватасцю, набрынялай, ды выспелай на роднай зямлі, тая вяроўка нітавала час вольных сялянскіх захапленняў з гэтым крыважэрным часам, калі кулі ўжо, а не пчолы погудам гулі каля скроняў. Перадаючы вяроўку Малыцьку, зазначыў:
— Любы воз ёю ўціснеш! Адно глядзі, каб на нейкай гурбе не павяло ўбок, каб не перавярнуўся. Ідзі з Богам!
Сам ён разам з сынам Паўлюком падчысціў двор ад нанесенага сюды белага месіва, лёгкага, чыстага, дагледзеў скаціну і потым падрамантаваў заку