Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
ды, неглыбокі розум, сярэднія арганізацыйныя здольнасці. Кампенсаваць недастачу таго, чаго няма або вобмаль, ён будзе хітрасцю. Дарэчы, сам Данік не ведае, што так абдзелены прыродай. Але ў яго, казаў дзед, лінія моцнай волі, ён самаўпэўнены, фанабэрысты, не лічыцца з нічыёй думкай. Ці не так?
— Ойча Георгій, — усё ў тым жа захапленні пацікавіўся Пісарчук: — А каб дзед не ведаў Плюнгера, зоркі яму тое самае сказалі б?
— Пэўна! Гм... He будзь Фамой няверуючым. Плюнгер — дэманічная фігура, і таму, я паўтараю: не шукай, браце, прычыны, за што ён можа цябе або іншага пазбавіць жыцця. Скажу больш. Ён хрышчоны, а паводзіць сябе не як хрысціянін. I — не так, як іншы бязбожнік, што за капейку гатовы пёрднуць у царкве. Нее!
— Я думаў пра гэта... У яго свая арыентацыя.
— Ён паводзіць сябе — цюцю! — згодна з Торай... Чытаў?
— He, але пра Тору быў начуты ў Расеі.
— Ён паводзіць сябе, як сапраўдны юдэй, хаця юдэманам і не з’яўляецца, дый не ведае, якім ветрам яго па жыцці нясе.
— I напладзілася ж бесаў!..
— Так.
— Ойча! Нашага Даніка і іншых прастафіль юдаізм агойтаў праз камуністычныя ідэі. Хіба не? Забівай, рабуй,
414
перадавай уладу прыхільнікам Торы! Дайшло... От, калі ўзяўся тлумачыць, і сам выразней адчуў прыхаванае. Бальшавікі — гэта сіла. I гэта — сродак або механізм у дасягненні незразумелых нам, хрысціянам, мэтаў. Таму яны так люта рабуюць і разбураюць праваслаўныя храмы. Асабліва ў Расеі.
Пятро сядзеў, абапёршыся лакцямі аб стол і ашчаперыўшы свае сівыя скроні. Крыху памаўчаў і, памаўчаўшы, глыбока ўздыхнуў, як пасля агоранай працы.
Раздзялоўскі дастаў з палічкі старой кніжнай шафы, пабітай шашалем, пацёрты малітоўнік:
— Адзін Бог — нам заступнік. He Яхве з яго сквапным азіяцкім норавам ды заўжды аблуднай мараллю. A наш, які вучыць: «Любі бліжняга, як самога сябе!» Чуеш, якая ў гэтай фразе гармонія?! Данікам яна і не снілася. Даруй ім, Госпадзі, бо самі яны не ведаюць, што робяць; прыміры, Уладыка нябесны, варагуючыя бакі.
Затым айцец Георгій, стоячы перад змарнелым сваім прыяцелем і дружбаком Пятром Рамановічам і ўздымаючы вочы ўгору — да іконы Ісуса Хрыста, — пачаў ціха, але выразна, амаль нараспеў чытаць:
— Уладыка чалавекалюбны! Цар ака Цару вякоў і Падацелю дабра, які парушыў сцяну варажнечы і дараваў мір роду чалавечаму, даруй і цяпер мір рабам Тваім: укарані ў іх страх твой і ўмацуй адзін да аднаго любоў; улагодзь усялякі разлад, адымі ўсе хістанні, спакусы. Бо ты ёсць мір наш, і табе славу ўзносім, Айцу і Сыну і Святому Духу, цяпер і заўсёды і навек вечны! Амін.
На кухні штосьці бразнула, няйначай, з прыпеку або нявопытных рук на падлогу ўпала патэльня. Нейкі момант яе адвольны рух па падлозе суправаджаўся грукатам.
— Пасядзі, — сказаў святар Пятру і похапкам выйшаў, але ненадоўга. Пятро тым часам сядзеў, аддадзены ўладзе засцерагальнай малітвы.
— Нічога страшнага, — вярнуўшыся, зазначыў гаспадар святліцы, адносячы словы да кухоннага грукату. — A ты, Пятро, боскай душы чалавек і за цябе я буду маліцца ў царкве. He дапускай разгубленасці; твая місія на зямлі не вычарпана, як і Хрыста, якога пакаралі смерцю. За што?.. He, не за зямныя грахі, якіх ён не ведаў, а за праведнасць. «Чалавек чалавеку — брат!» — вось у чым крамола Хрыстова ў свеце дзікунства, гвалту, падману, блюзнерства, расавай выдыганасці, нахабства, урэшце. За ўсім
415
гэтым — Яхве. Пятро, ты мусіш пагадзіцца са мной... Тады ведай: чалавек жыве адзін век, а добрая справа — два. Будзь спакойны за сябе. Вось і ўсё, што я маю табе сказаць, асяняючы гэтым крыжам. Амін.
I зноў для Пятра, самавітага селяніна, прыхільніка веры Хрыстовай, свет як бы вярнуўся на свой ранейшы падмурак. Яму цяпер здавалася неверагоднай, няўклюднай, спамыленай вестка, перададзеная яму Мікітам Калільцам цераз Малыцьку аб пагрозе жыццю. He хацелася думаць пра гэта. Снег паскрыпваў пад ялавымі ботамі, наваксаванымі, моцнымі — такія боты абухом не разаб’еш! Пад гэту снежную музыку чалавек вяртаўся дадому.
Варушыліся і цугам цегліся аблачыны ў марознай сінечы, яны бытта мелі да зямлі лагоду і ўсміхаліся яму адмыслова адбеленымі ў промнях сонца краямі. Па тону, па масці і падабенству натуры ці што здаліся яму нацярушанымі з неба і купка авечак, і чародка гусей на падворку, і нават Лелька, кошка, што адпачывала на пустой бочцы пры ганку, чакаючы таго, хто будзе ісці і ўпусціць яе ў хату, і снег — усё адтуль, зверху, ад неба, ад вечнасці і, верагодна, ад Бога... Вечнасць пэўным чынам сеялася і працінала яго, Пятра Рамановіча, празванага ў жыцці Пісарчуком.
Ступіўшы на ганак, ён змахнуў венікам наліплы снег з ботаў і пераступіў цераз парог. У сенях патыхала сырым халодным паветрам, больш халодным, чым на вуліцы, і адсюль хацелася барджэй у цяпло. Ладуючы справы, у кухні варушыліся Аксіння і Паўлюк, які даўно ўжо палагодзіў свае адносіны з Зосяй. Ён, Паўлюк, прытрымліваючы адной рукой ступу, другой ускідваў угору таўкач і апускаў — тоўк ільняное семя, папярэдне падпражанае ў печы. Яно мела характэрны для ўсялякага спелага семя, прыхопленага жарам, пах і ўжывалася ў ежу. Шэраватакарычневы парашок, або талакно, насыпалі ў сподкі, мачалі ў яго белую, гарачую, разварыстую бульбу. На густ гаспадара Пятра, дый астатніх едакоў сядзібы, страва была добрая, хоць і даўкая, але смачная. Багі ў посны дзень ад яе не адмовіліся б...
Паўлюк тым часам апусціў таўкач і кінуў на бацьку ўважлівы позірк. Пятро адказаў на маўклівы запыт сына словамі:
— А ўсёткі разумны святар бліжэй да Ісуса Хрыста, чым іншы ўгоднік!
416
— Чаму?
— Бо Хрыстос быў таксама разумным чалавекам.
— I ён пакрываў глупства авечага статка сваім розумам? — Паўлюк, як заўсёды, балансаваў на мяжы дасціпнага жарту і іроніі.
— Ты лічыш, што бацька ў цябе дурны, як баран? — парыраваў Пісарчук.
— He, дальбог, не! Я ж увогуле... Айцец Георгій нечым дагадзіў табе...
— Але ж, паставіў душу на месца. A то ўвяліўся было страх без дайпрычыны, бадай, — Пятро, адвёўшы вочы ў бок, патупаў на сваю палавіну. Дома, сярод сваіх, ён трымаў у сакрэце папярэджанне Калільца, адно з дзвярэй дадаў: — Цяпер усе мы ў заложніках у Іуды.
— Як і да вайны, — кінуў спакойна ў тон бацькі Паўлюк.
— Крый, Божа, каб цярпець столькі пакут! — Аксіння замешвала ў цабэрку на цёплай вадзе з малаком пойла для цяляці. — Ці настане калінебудзь для нас прасветлая гадзіна?
— Кажуць, Ленін дзеля камунізму гатовы быў знішчаць калі не ўсіх, то дзевяноста адсоткаў насельніцтва Расеі.
— Што ты кажаш? —пераліўшы пойла ў вядро, Аксіння выпрастала спіну: — Адтуль, сынку, і пацяклі рэкі крыві! У адчаі ды з голаду, учыненага бальшавікамі, людзі елі адзін аднаго. Ты малы быў... Уяўляеш, як азвярэць трэба, каб, прывязаўшы дзяўчыну да дрэва, зразаць з яе кавалкамі мяса, смажыць на агні і жэрці. Уух! — скалынула яе: — Пасля падобнага расейскага ўпыну мы і заспяшаліся сюды, на сваю Бацькаўшчыну.
— I тут знайшлі ўсё, апрача таго, што трэба, — весела кінуў Паўлюк.
— Нее, бальшавікі акаянныя нас і тут дасталі...
Яна ўзяла за дужку вядро з пойлам і выйшла з хаты. Вярнулася не адразу, пэўна, чакала, стоячы ў хляве, пакуль цяля вып’е — трэба ж карміць худобу, калі ты гаспадар ля яе, калі ёю апекуешся.
Толькі вярнуўшыся з двара, Аксіння пакінула вядро каля парога ў кухні, зняла з плячэй падношаны паўкажушак, павесіла на цвік і засяроджаная, уставілася на Паўлюка, які выграбаў ужо са ступы ў міску стоўчанае семя.
— Нешта, маці, маеш сказаць?
14 Зак. 2827
417
— Спытаць хачу, сынку... Калі б анціхрысты вынішчылі жыхарства Расеі дашчэнту, што было б? Хто жыць застаўся б у такой краіне, якая на паўсвета раскінулася?
— Хм, хаха... Мм... А хват яго ведае, урэшце сказаўшы, — Паўлюк падаў маці міску. — Засталіся б, пэўна, тыя, хто зрабіў рэвалюцыю і хто прагне сабе зямлі запаветнай, разі яго... He з нашым розумам цяміць, чаго хоча Бог, а чаго — д’ябал. Мама, тут без папа не разбярэшся!..
Маня і Волька бавіліся ў сталовай, воддаль ад елкі, калі зайшоў дзед. Уваткнуўшы спіцы ў клубок шарсцяных нітак і адклаўшы яго, Маня паказвала падрослай сястрычцы, як пісаць літары А...Б... Волька малявала заціснутым у кволых пальчыках алоўкам на нейкім шматку паперы, памятым, заплямленым.
— А... Хм, — казала яна, сапучы ад старання і намагаючыся злучыць тое, што чамусь не хацела злучацца: — Дзве палачкі і яшчэ дручок...
— He цісні моцна на аловак...
— А... Бачыш? А цяпер — Б... Бээйей...
— Бабэкала ты! Пачуюць — прыбягуць цікаўныя авечкі сюды, каб паглядзець на твае букашы. Вось так пачынай, зверху ўніз — адна палачка, потым карацейшую пастаў з правага боку... Потым... Веш? Аа, дзедусь прыйшоў! Дзень добры!..
Зняўшы верхняе адзенне і прыемна ўсміхаючыся, дзед падышоў да стала:
— Го, што я бачу: Мар’я, унука дзеда Пятра, стала вучыцелькай? Малайчына!.. Шкада толькі, што тваё навучанне вайна спляжыла.
— Дзедусь, а яно, можа, і вернецца, га?... Веш, калі б я стала сапраўднай настаўніцай, я вучыла б усіх жыць так, каб не было зла і закалотаў.
— 0, гэтаму людзей яшчэ ніхто не навучыў!
— Дзеда, — пацягнула яго за руку малодшая ўнучка, — а я ўмею маляваць букашы: А... Б... Паглядзі!
— 0го, якія букі, якія кузуркі! Ты, Волька, таксама ў нас малайчына!
— А яшчэ я верш ведаю. Пра зачарованы кут, — пахвалілася малая; цёмнарусыя валасы ў яе былі акуратна зачэсаны на прабор і спадалі на плечы пасмамі; даглядала за яе прычоскаю Мар’я.
— Прачытаеш?
У знак згоды Волька кіўнула галавой:
418
Вечар... Сонца занікае, Кроў зары бляднее, тае, Тае ў небе, на зямлі. Дрэвымары ў гушчары... Чорным робіцца балота, Йшчэ чарней — лісты чарота...
I яшчэ раз дзед пахваліў Вольку. На другім канцы стала ў белай вокладцы ляжала кніжка; ён пазнаў яе, гэта быў нятоўсты, але ўборысты зборнік вершаў Наталлі Арсенневай, выдадзены ў Вільні, яшчэ да вайны. Кніга мела назву: «Пад сінім небам», яе прывёз сын Барыс пры апошнім сваім наведванні Моталя.
— I Манька ведае вершы, — падказала дзеду Пятру малая: — Шчэ болей, чым я.
— To давай мы і Маню паслухаем. Добра? — і ён кінуў на Маню прышчураны і падахвочваючы позірк: — Калі ласка, Мар’я.
— Гэты верш аб тым, пра што людзі багата гавораць. Але яно заўжды такое няпэ