Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
Павел Ашурка. Ён своечасова паклаў на плячо аўтаматчыка руку:
— He трэба! Пакінь іх...
I той адступіўся. Адно, быццам выпускаючы з сябе злую пару або даказваючы баявое адмысловае ўмельства, стрэліў угору... Барытон, выходзячы з другога пакоя з валіскай напакаванага мужчынскага адзення, толькі прысвіснуў.
У дзень пахавання, нягледзячы на жалобу, партызаны наварочваліся ў сядзібу Пісарчукоў почасту, і тады да Ганны дайшло, што яны палічылі б за ўдачу сустрэць тут і злапаць самога Барыса. Дарэмна, як што Барыс быў далёка.
Добрыя людзі, карыстаючыся, напэўна, паслугамі нямецкай камендатуры ў Янове, паслалі Барысу Рамановічу ў Кёнігсберг тэлеграму аб страшным надарэнні ўдома, у ягонай сям’і.
He ведалі, праўда, калі і як адгукнецца, чым і як праявіць сябе ён, сын і бацька, брат і швагер для тых, чыю смерць аплакваў увесь Моталь, толькі рабіў гэта моўчкі, баючыся нават прыйсці, аддаць апошнюю даніну павагі нябожчыкам... Барысу потым раскажуць, як цяжка было
434
знайсці мужыкоў, каб выкапаць магілу і зрабіць усё як мае быць, як вымагалі таго традыцыйныя хаўтуры, — баяліся... Аксінні ж, каб пахаваць забітых, патрабавалася яшчэ ўзяць дазвол у партызанскай камендатуры, у Мікіты Калільца...
— Я вельмі шкадую, што так здарылася, — сказаў няшчаснай Аксінні Калілец. — А да забойства я не меў дачынення. Наадварот, хацеў прадухіліць няшчасце...
Ён бытта адчуваў сваю віну перад Аксінняй і, выдаючы ёй дазвол на пахаванне, выціснуў з сябе кароткія і незакончаныя фразы:
— Шкада... Шкада. Хіба не было ў Пятра магчымасці, як уратавацца? Я ж казаў... Я папярэджваў. Ён мог бы... Шкада. Цяпер — пухам зямля ім усім!
Больш не ведалі ў сядзібе Пісарчукоў, ад каго і якой спагады чакаць, толькі ў адным не было сумненняў: ад партызан трэба хавацца! Таму Маня з Волькай колькі дзён бавіліся ў хаце Германкі, дзе было трое сваіх дзяцей і сярод іх тыя Раманавічанкі былі менш прыкметнымі. Маніна маці таксама хавалася, прабаўляючы ночы ў чыёйсьці клуні. I Зося з малымі — па розных сядзібах. Адна Аксіння заставалася ў сваім доме, лічачы, што не было б вялікай бяды, каб бандыты і яе адправілі наўздагон чалавеку, з якім яна век звекавала і без якога ў яе душы — бы ў хаце, з якой нячысцікі вынеслі печ. Няўтульна, студзёна... Акурат тое ж адчувала і Маня.
Тыдзень прайшоў і яшчэ трохі, калі Барыс паведаміў, што ў хуткім часе прыедзе ў Яноў; наказаў Ганне і маці Аксінні, каб збіраліся ды з дапамогай надзейных людзей, якіх ён назваў, пад покрывам ночы прабіраліся туды ж і чакалі яго.
Вестка прымусіла ўсю радзіну і яе сяброў з палёгкай уздыхнуць, яна несла няшчасным шанц пазбавіцца ад няпэўнасці, тугі, страху, ад усяго, што ціснула, бы камень, на душу.
У той дзень, калі ўжо добра сцямнела, да Мані з Волькай прыйшла іхняя маці; яна павяла іх рознымі вулкамі і завулкамі кудысьці на ўскраек Моталя, на Луг, дзе было ўмоўлена чакаць праважатых. Сядзелі ў чужой пуні на саломе і перашэптваліся, квола і напружана. Чаканне рабілася доўгім. Нарэшце, пачулія крокі, і да іх прыйшлі Іван Дзямковіч і Міша Ксёнда, па голасе і рухах Маня здагадвалася, што гэта маладыя і, пэўна, добра вядомыя
435
бацьку людзі, якіх Ганнамаці гэтаксама ведала. Яны прынеслі белыя прасцірадлы — кожнаму па адным. 3 гэтымі хлопцамі былі і іншыя ўцекачы, у тым ліку ўся сям’я Івана Дзямковіча. Купка ладная набіралася. Амаль ва ўсіх за спіной — хатулі. Некаторыя з малымі дзецьмі. Яны накінулі на сябе прасцірадлы і адзін за адным ціхенька падаліся на выселкі... Ішлі перш агародамі, перасеклі знаёмы Мані па яблынях агарод Міховічаў. Неўзабаве ж гэты караван прыпыніў свой ход.
Ноч была нязорная; праўда, воблачную высь аднекуль падсвечваў месячык, і гэта святло, падаючы на белы снег на зямлі, рабіла прастору таемнапразрыстай.
Воддаль узвышаўся сілуэт ветраное мельніцы.
— Вось тут, — засведчыў Іван Дзямковіч, — іх расстрэльвалі. На гэтым месцы ляжаў Паўлюк, там — ягоны бацька Пятро, колькі крокаў ад Паўлюка во сюды — Павел Міховіч. А Мікалай хацеў уцячы, толькі разрыўная куля насцігла — я вам пакажу, дзе...
Маня адвярнулася ад гэтай мясціны, да яе зноў вярталіся жах, адчай, і сілы ніклі, штосьці здрадліва трымцела ў каленках — ледзь утрымлівала сябе на нагах. Мані здаваўся неабачлівым і жорсткім учынак гэтых маладых людзей, якія вялі іх у ноч ды спыніліся на крыжовай дарозе. Толькі маладым, здаровым, тым больш староннім людзям гэта мясціна здавалася найзначнай, бадай, гістарычнай і вартай таго, каб пакінуць яе ў памяці людской. 3 другога боку, прыпынак мог азначаць і апошні зірк, развітанне з акрываўленай роднай зямлёй, як што ніводзін з гэтай купкі тутэйшых не меў надзеі калінебудзь вярнуцца сюды, на мотальскія ляды, пад покрыва роднага неба.
Ішлі далей. У нейкі момант Маня азірнулася — мо, каб пераканацца, што мінулае не пляцецца ўслед за ёю, за імі, за гэтымі шчырымі, спахвацістымі, але не заўжды абачлівымі людзьмі.
На белым аснежаным абшары Моталь вызначаўся няпэўнымі цьмянымі абрысамі, гіганцкаю купінай, шырокаю чорнаю плямай, і там, у гэтай цьмянасці, Раманавічанка паспрабавала ўявіць сабе дзеда; ён не хацеў паўставаць у яе ўяўленні мёртвым, і тым не менш, мястэчка ўзвышалася над месцам, дзе яго пахавалі, чорнаю надмагільнаю грудай.
Раманавічанка была спустошаная і ні пра што больш не шкадавала, нічога не хацела ведаць, разам з тым паду
436
малася, як добра, што ў Моталі няма сабак — іх пабілі яшчэ энкавэдысты, каб нечакана, пазладзейску падпаўзаць і абрушвацца на сонныя людскія сядзібы. Сабакі, калі б яны заставаліся, не дазволілі б таксама і ім, адрынутым, непрыкметна, бязгучна сабрацца і выйсці з мястэчка.
Ішлі далей. Абміналі вёскі, дзе была небяспека наткнуцца на партызанскі дазор. Ішлі абводнымі, заснежанымі і ледзь прыкметнымі ўначы сцяжынамі ды, здавалася, найчасцей па цаліку, пракладваючы ў снежным скрыпучым шарпаку выразны след, баразну...
Спіна ў Мані ўмакрэла, паветра пры невялікім марозіку ўдыхалася з прыемнасцю і асалодай, але ж яно не наталяла цела, кроў, душу кіслародам у той меры, у якой патрэбна было, таму ўзмацнялася стома. Амаль кожную гадзіну спыняліся для адпачынку, калі толькі льга было лічыць за адпачынак кароткія прыпынкі на снезе, у полі, у лесе. Праўда, хлопцы выкарыстоўвалі іх дзеля таго, каб падбадзёрыць адзін аднаго і іншых цёплым словам, бяскрыўдным жартам.
Прайшлі Замошша, пакідалі ўбаку за сабой Дружылавічы, калі, пры пераходзе цераз невялікую рачулку — мусіць, яна была прытокам Неслухі ў басейне Піны, — лёд пад Маняй трэснуў.
— Ой, мамаачка! — усклікнула яна, правальваючыся нагамі пад лёд; боты напоўніліся халоднай вадой.
Хтосьці падаў ёй руку. Хлюпаючы, прайшла колькі крокаў, прысела, разулася. Міша Ксёнда, адарваўшы ад свайго прасцірадла невялікі кавалак крамніны, прапанаваў ёй, каб ногі ўхутала ў сухое.
Ёй была прыемнай тая ўвага. Па нейкай аналогіі прыгадаўся эпізод, калі ў царкве адпявалі яе дзеда Пятра Пісарчука, і яна страціла прытомнасць, упала пасярод боскага храма, білася, як рыбіна аб лёд... Тады яе падхапіла з падлогі бабуля Аксіння. Акрамя сваіх, на адпяванне ў царкву ніхто больш не прыйшоў — баяліся партызан, як баяцца і яны, уцекачы, цяпер старонняга вока.
Цяпер — няхай улічыць Бог — Маня ў другі раз прыняла воднае хрышчэнне...
Далей рухаліся, чуйна ўслухоўваючыся ў прастору і ўзіраючыся ў розныя цьмяныя кропкі. У адным месцы той жа Ксёнда, які ішоў першым, спыніў сваіх пешаходаў і падаў каманду прылегчы на снег. Наперадзе варушыліся нейкія постаці, і ў жаху, што да іх набліжаюцца парты
437
заны, Ганна пачала давіцца ад плачу. На шчасце, у той купцы былі нейкія іншыя начныя бадзягі — прайшлі і іх не заўважылі.
Перад Яновам небяспека ўзрастала — партызаны кантралявалі шляхі і, па чутках, расстрэльвалі ўсіх, хто цягнуўся з Моталя або іншых паселішчаў у Яноў. Важна было абмінуць мажлівыя дазоры. I, дзякаваць Богу, яны крадком прайшлі астатні кавалак шляху ды на досвітку дапалі да запаветнага прытулку ў горадзе.
У Янове, як ні ў чым не бывала, гаспадарыла нямецкая камендатура, яна цяпер абапіралася ў асноўным на агнявую моц мадзьяраў, і цывільны люд, нягледзячы на няпэўнасць далейшага лёсу, жыў за спіной у тых параўнаўча спакойна, як і ў Моталі раней, калі там стаялі мадзьяры.
Уцекачы спыніліся ў хаце, у якой да вайны жылі яўрэі і куды пазней перасяліўся з Замошша солтыс Іван Бушкевіч; ён даводзіўся аўдавелай Аксінні нават родзічам. У яго была прыгожая і разам з тым зычлівая жонка.
— Оо, як то добра, што вы прыйшлі! — лагодна сустрэла яна ўцекачоў.
Па кутках будынка стаялі драўляныя ложкі з матрацамі, набітымі сенам; а ў адным з пакояў побач з ложкам — яшчэ і палаці з дошак, негабляваных і голых.
Нейкім чынам размясціліся. Хтоніхто да раніцы паспеў нават звесці павекі. Маня Раманавічанка, абяссонеўшая за тыдзень чорных падзей, знерваваная, амаль струпянелая ад страшэннай стомы ў Моталі і ў гэтай дарозе, спала, як пасля маку. Яе не будзілі нават, калі прыехаў бацька — Барыс Рамановіч, і Ганнамаці, з дапамогай зычлівай Бушкевічыхі, прыгатавала сякітакі сняданак ды запрасіла Барыса і малодшую дачку Вольку за стол.
Пры новай у такіх выключных абставінах сустрэчы з Барысам, паглядным і трохі насупленым, заклапочаным чалавекам сваім, Ганна не магла стрымаць слёз. Цяпер побач з ім яна, бадай, пачувала сябе шчаслівай.
Волька ж, трымаючы ў руках бліскучую шакаладку, сядзела за сталом, зачараваная і сцішаная. Яна адвыкла ад бацькі і ўважліва разглядала яго, відаць, мала чаго цямячы.
Барыс, ветліва ўсміхаючыся, узяў малую да сябе на каленцы:
— Нязвычна?.. Ты цяпер не прызнаеш гэтага дзядзьку за бацьку?
438
Волька панурылася.
— Нічога, — сказаў ён і цмокнуў Вольку ў шчаку, — абвыкнеш.
«Абвыкнеш». На гэтым слове і абудзілася Маня і ўспрыняла вабны мужчынскі голас як родны. Расплюшчыла вочы — так і ёсць, бацька, сядзіць у цывільным... Яна пацягнулася, выводзячы няпэўныя гукі і прыцягваючы да сябе ўвагу, саскочыла з палацей.
— Татка... Адкуль узяўся?..
I не паспеў бацька абняць амаль дарослую сваю дачку, як у Мані паліліся слёзы мутнымі, засланяючымі зрок раўчукамі — гарачыя, буйныя, не было як іх суняць.
Яна рыдала, нічога не гаворачы, і ён нічога