• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    ... I яшчэ: яна дзеда прысніла... Жальба агарнула душу. A паэт — што паэт? Такі ж чалавек, як і мы. Яму, дарэчы, дваццаць два гады. Настаўнік... 3 Менску... Актывіст мясцовай самапомачы... У трыццаць сёмым годзе бальшавікі забралі бацькоў, асіраціўшы малых дзяцей... Усё — як ва ўсіх, хто дбае пра Беларусь, пра Бацькаўшчыну.
    Барыс на нейкі час пакінуў цягнік, а потым вярнуўся з чужымі — з прадстаўнікамі Чырвонага Крыжа, якія, зазірнуўшы ў вагоны, пазначылі штось у паперах і выдалі бежанцам прадукты — сухі паёк. Маня хуценька злезла з нар, накінула на плечы паўкажушак і выглянула ў шырока расчыненыя дзверы. Маці гаманіла з Зосяй і іншымі жанчынамі каля другога вагона. Яна заўважыла Маню і абрадавана памахала рукой.
    А Бушкевіч схадзіў на вакзал і прынёс вядро кіпеню.
    Бежанцы ладавалі сняданак, і Маня, спусціўшыся па прыступках лесвічкі ўніз, да сваіх, адчула, што яна зноў стаіць на зямлі.
    22
    Моталь гарэў. 3 нетраў мястэчка ўгору шугала полымя. Шырокай паласой. 3 дымам, іскрамі, гарам. 3 прыглушаным енкам людзей, пераважна старых, якія не здолелі выбрацца з хат. 3 жудасным мыканнем, рыкам кароў, з піскам больш дробнай скаціны, якую нехта не здагадаўся ці не паспеў выгнаць з хлява.
    Гарэў Моталь, і не ставала дужых, спраўных, спрытных людзей — мужыкоў, каб бараніць яго ад пажара. А тыя, каго не хапала, назіралі за страшным вогнішчам зводдаль, зпанад возера, з боку Тышкавіч, дзе на ўзбалотку быў разбіты іхні лагер. Адтуль партызаны нікога не выпускалі.
    Чалавечае сэрца баліць, калі гараць птушыныя гнёзды. А тут гарэлі не гнёзды, а сялібы людскія, і востры жаль,
    455
    скруха, жуда спавівалі сэрцы ўсіх, хто жагнаючыся, назіраў за гэтай карцінай.
    А наракаў люд на лёс нялітасцівы, наракаў на чужынцаў паганых і на сваіх, што зваліся мсціўцамі, — усе былі вінаватыя ў гэтай спапяляючай жыццёвую прастору вайне.
    У лютым — сакавіку, пачуваючы сваю сілу і веліч ад перавагі над немцамі, пра што сведчыла занятае імі мястэчка, партызаны пралілі нямала жаночых слёз, гарачых і горкіх, тым, што ўсчалі выкалупваць з сем’яў мужчын ад 17 да 40 гадоў, — усіх начыста. Пры гэтым нікога з партызанскіх уладароў не цікавіла, як, скажам, фашыстаў раней, — халасты той ці іншы альбо жанаты, які ў прызыўніка стан здароўя, ці здольны ён насіць стрэльбу і гэтак далей. Партызаны стваралі запас моцы — мацавалі хрыбетнік Чырвонай Арміі, наважваліся гэта зрабіць.
    Яны, праўда, не абцяжарвалі сябе лішне тлумачэннямі, што да чаго, і таму, калі сабралі квет лепшых мужчын мястэчка ў ацалелую школу, куды немцы зганялі яўрэяў, каб потым іх ліквідаваць, між зняверанага люду пайшла пагалоска, што і гэтых будуць расстрэльваць. А што ж у тым неверагоднага?.. Расстралялі ж братоў Паўла і Міколу Міховічаў. Расстралялі Пятра і Паўла Пісарчукоў. Расстралялі капітана Калінічэнку разам з сям’ёй і шмат каго яшчэ загубілі. To чым гэтыя лепшыя за тых?.. I не суняць было жалю, калі сабралі іх. 3 боку жанок, мацярок, сясцёр і нявест, слёзы раўчукамі ліліся.
    Толькі, калі пастроілі, камандзір партызанскага чыну Данік Плюнгер, трымаючы сябе, як той пан ці бог вайны Марс перад чарговым паходам, патлумачыў мэту іхняга збору. Ахарактарызаваўшы становішча на савецкагерманскім фронце, ён давёў пра патрэбы Чырвонай Арміі ў жывой сіле, затым перадаў слова засланым сюды чырвонаармейцам, і тыя казалі пра важнасць абароны савецкай Радзімы ды перамогі над ворагам.
    Удакладніўшы спісы, па якіх сабралася ажно паўтары сотні чалавек, прызыўнікоў адпусцілі дадому — усяго на шэсць гадзін, для збораў у дарогу; а потым сабралі і пагналі даўгім ломаным строем па шляху на Тышкавічы і далей, у лес, ва ўрочышча Мінічы. Блізу партызанскага лагера, закладзенага Плюнгерам раней, навабранцам паказалі дамоўку на бліжэйшы чае — роўнае заснежанае поле. I добра, што прызыўнікі былі ўзброеныя піламі, ся
    456
    керамі, рыдлёўкамі. Маючы добрыя рукі да працы, яны падзялілі яе між сабой, і адны пачалі разграбаць снег, дзяўбаць мёрзлую зямлю, другія — валіць сухастоіны, пілаваць і калоць дрэвы на сцены, на столь для падземных палацаў. Кожную зямлянку асталёўвалі двума выхадамі, як што месцілася ў кожнай па дзве дружыны, а разам — сорак чалавек, ды рабілі яшчэ адну меншую — штабную зямлянку. У якасці печаў ставілі жалезныя бочкі.
    Усё было зладавана чын па чыну, нават адштукавалі кухню, з якой прызыўнікі атрымлівалі не багатую на скаромнае, але гарачую страву. Днём жа арда апалчэнцаў — словамі іх саміх — праходзіла вайсковую муштру, знаёмілася, чым пахне і што важыць вінтоўка, вучылася пераадольваць на аснежанай паласе штучна ўзведзеныя перашкоды.
    За працай навабранцам не было сумна, а было прыкра ад таго, што іх, няўзброеных, збіраліся кінуць у бой з немцамі, каб яны здабылі там сабе зброю. Жартавалі нявесела: адно, можа, рана татарам на Русь ісці?
    Дружыны будучых ваяроў узначальвалі засаб больш спрактыкаваныя мужыкі з ліку тых, што пабывалі ў войску, пераважна польскім. На іх і ляжаў абавязак не даваць сумаваць байцам, прымушаць іх думаць не пра сябе, а пра Радзіму — СССР, што мотальскай косці нязвычным і нязручным было, але ж на тым без усялякіх хістанняў настойвалі вайсковыя ўпаўнаважаныя, дарадцы, якія заўжды дэфілявалі ў чырвонаармейскай форме ўдвух, калі не лічыць камандзіра Плюнгера, гэтага Бога ці Д’ябла мініцкіх балот.
    Правай рукой у Даніка, пэўна, быў Кірыла Пампуля, з мясцовых, які спанатрыўся быў бойка чытаць савецкія зводкі з фронту і загады, напісаныя з той ці іншай прычыны камандзірам Плюнгерам.
    На жаль, салдату і ў полі няволя — не ўсім падабалася муштра, цяжка было да яе прывыкаць, таму, чаго граху таіць, па начах на першым часе сумавалі многія. Па доме, па сябрах, па сваіх маладзіцах, па дзецях... I з таго боку, варта зазначыць, у сум упадала часам тая ці іншая спадарыня, абрабаваная плюнгераўцамі. Глыбокі сум і жаль вёў яе ў партызанскую камендатуру, каб перадаць скрушлівы ліст у лагер або паплакаць, пажаліцца, папрасіць спаважнага, чыннага, як здавалася, каменданта Мікіту Калільца вярнуць дадому яе чалавека.
    457
    Калілец, дарэчы, уважліва слухаў усіх ды не ўсё мог зрабіць і таму мала чаго каму абяцаў. Адно ўразіла неяк Мікіту жальба маладой маталянкі Паўліны Менюк: у другі раз пазбаўляюць яе шчасцядолі... To ў 1939 годзе, перад прыходам Чырвонай Арміі, свае свавольнікі забілі мужа Аляксея Бушкевіча. Прайшло два гады, і да яе, нябогі, пачаў хінуцца Міхась Мацюкевіч, хата якога стаяла па той жа вуліцы Вішнявецкай, напроці іхняга дома. Маці Мішы рана памерла, таму павулічнаму яго звалі Сіратой. Гэта быў спакойны і людзяны хлопец, у яго і ў Паўліны з’явілася тое, што родніць зазвычай, што прыцягвае, бы магнітам, адно да аднаго. Яна зацяжарала. Міхась у свае 27 год рашыў ажаніцца, практычна — забраць, перавесці цераз вуліцу Паўліну ў свой дом. Але толькі волі яму не даў старэйшы брат Рыгор, і не столькі Рыгор, колькі Рыгорыха, братава жонка. Яны паўсталі супраць свядомага Мішынага выбару, і ён разгубіўся. Якраз у гэты момант яго і прызначылі дружыновым у лагер навабранцаў у Мінічах.
    Паўліна прыходзіла ў жах ад думкі, што яе кавалер не вернецца, не павянчаецца з ёй, і тады на яе душу ляжа цяжар няпэўнасці — грахаводнасці, няўцешнасці і яна будзе пачуваць сябе чужой ў сваім асяроддзі. Што ж тады за лёс будзе ў яе і яе дзіцяці, калі дзіця звяжа рукі?.. Малінавая чырвань пакрывала яе падзявочаму вабны твар, і, пераадолеўшы сваю нерашучасць, яна распавяла дабрадзеюкаменданту пра жыццё і пра тое, якія меліся быць у яе непярэліўкі.
    Прыгода, пры ўсёй сваёй нягегласці, мела канкрэтную яркую афарбоўку.
    — На што ж ты, драны лапаць, разлічвала, калі вайна кругом? — задаў Калілец непатрэбнае і разам скрушлівае для яе пытанне.
    Ды яна нічога і цяміць не цяміла і не рабіла ніякіх разлікаў... Дый ці магчымы тыя разлікі, калі душа ахоплена полымем спапяляючай жарсці, калі тонеш у абдымках кахання, любові?
    — Даруйце... Я, пэўна, дурная, не ведаю...
    Яе шчырасць і неабароненасць кранулі Мікіту, балазе ён не пазбыўся яшчэ ўспамінаў і пра сваю маладосць.
    — Я перагавару з Багданам, — сказаў ён, — але ж за поспех перамоў не ручаюся.
    Камандзір Данік Плюнгер з’явіўся ў Моталі назаўтра. Камендант Калілец меў для яго надзвычай важную на
    458
    віну: у накірунку Моталя з захаду рухаецца частка слыннага партызанскага злучэння Сідара Каўпака, а менавіта рэйдавая брыгада пад камандаваннем Вяршыгары. Яна ідзе зпанад Віслы, дзе спраўна крышыла варожыя тылы, здабывала розную карысную інфармацыю ды сеяла паніку ў варожым стане. Цяпер ёй патрэбен быў адпачынак, і са штаба брыгады імя Свярдлова, куды ўваходзіў партызанскі атрад Баравіка, паступіў загад: тэрмінова вызваліць Моталь ад сваіх партызанаў і прыняць каўпакаўцаў дзеля адпачынку і падмацавання.
    Данік выслухаў Калільца і, знайшоўшы пацвярджэнне таму рапарту ў нешматслоўнай паперчыне, перададзенай пасыльным, пачаў аддаваць неабходныя загады сваім аддзелам і штабу. Нікому не хацелася вяртацца ў лясны лагер, ды служба — не дружба, а салдат — ваўку брат.
    Калі ж Данік аддаў усе загады і гатовы быў перадыхнуць, роўна як Бог на сёмы дзень тварэння жыцця на зямлі, да яго зноў падышоў камендант Калілец:
    — Да мяне са сваім сорамам звярнулася адна дурніца. Кавалер...
    — Хто ён? — пругка спытаў, бы шчоўкнуў затворам, баявы камандзір Плюнгер.
    — Міхаіл Мацюкевіч, які ў цябе ў лагеры дружыну ўзначальвае.
    — Дык што ж яна хоча?
    — Каб ты адпусціў яе Мішу. Каб яны павянчаліся... Дзела маладое.
    — I астатніх — туды ж? Распусціць па бабах?.. He! Вайна, знаеце...
    Ён пайшоў, куды яму і вадзіла, ды спыніўся і павярнуўся на адных абцасах: усмешка варухнула ягоныя бровы:
    — Бля... От каб баб у салдаты бралі, то б і з іх людзі былі! Рыхтуй, дзядзька Мікіта, лепш медыцыну для Каўпака! Нябось, параненых у іх будзе шмат.
    — Я ўсё зраблю, што ў нашых сілах.
    Каўпакаўцы ўвайшлі ў мястэчка надвечар наступнага дня, і, ведаючы, што «чужыя» партызаны лепшыя ад сваіх, жыхары мястэчка без боязі выходзілі ім насустрач, а некаторыя адразу ж выносілі і хлеб, малако. Перадавалі першнаперш параненым, якія сядзелі або ляжалі ў вазках. I не было праблемы іх раскватараваць. Па адной версіі, яны адпачывалі два дні, па другой, — два тыдні, як што
    459
    былі дужа змораныя. Па іхніх слядах, аднак, валачыліся зграямі нямецкія воі.
    Данік Плюнгер трымаў падкрэслена строгую дысцыпліну ў лагеры навабранцаў, да якой было цяжка прывыкнуць, асабліва тым, у каго яшчэ вусы не пачалі расці, a былі ж і такія, і ў іх ліку — Янка Кульбеда, былы прыяцель Пісарчукоў. Ды размова ў нас цяпер не пра яго.
    Надарылася тое,