Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
зе там рваў гэтыя аблокі, аднаўляючы чыстае неба, але неба паўставала ўжо выразна чырвоным ад рупнасці энкавэдыстаў, ад пырскаў крыві...
Вагоны, у якіх размясціліся маталяне, зваліся таварнымі, і яна ведала, што якраз у такіх вагонах да вайны вывозілі спецперасяленцаў ды вязняў — па розных прычынах і без дайпрычыны зняволеных грамадзян, чула, што зімой яны часам акачурваліся ад холаду і голаду па дарозе на Урал і за Урал, і іх тады, заледзянелых, проста выграбалі з вагонаў пад адхон, пакідаючы ўзбоч палатна чыгункі; у яе жылах стыла кроў ад уяўлення такога здзеку... Дый уявіць падобнае дзікунства было цяжка. Улады ж СССР дакляравалі там ладаванне самага гуманнага і справядлівага ў свеце грамадства!.. Адно не ведала Маня, як навучыцца ёй разумець дарослых людзей.
Бы нядобрага наканавання, Раманавічанка баялася таварных вагонаў. Барыс, пераканаўшыся ў гэтым з папярэдніх сямейных размоў, супакойваў дачку:
— He журыся, цурка, не будзе зімна. Дадуць жа нам не голыя вагоны, а цяплушкі, у якіх салдат перавозяць.
Заладаваліся яны на станцыі на трэці дзень, як пачаліся зборы, чаканкі. Акурат пасля лёгкай адлігі, калі ў паветры закружылася снежная каламуць.
Ад снегу, які ліп да твару, чапляўся за валасы, бровы і лез назолай у вочы, хацелася схавацца, і вагон ужо даваў хоць якініякі прытулак. Маня ж неўзабаве знайшла, што і нары, з насцеленай на іх залацістай саломай, — не самае горшае з дасягненняў на транспарце, але ж ні з чым не параўнальныя, прыязныя, добрыя пачуцці да сябе выклікала ва ўсіх чыгунная печка — напэўна, дзякуючы ёй, і назвалі вагон цяплушкай.
444
Знаходзячыся ў стане дэпрэсіі, Раманавічанка мала ўвагі надавала таму, хто едзе ў адным з імі вагоне, што гавора, ёй дастаткова было адчуваць супакой, які быў разліты на твары маці і Волькі таксама — з яе ставала ўжо і таго, што ў Янове яны пакінулі кватэру Бушкевічаў, дзе Манюнябогу пастаянна раздражняла сваёй лагодай і вясёлым смяшком, а то і рогатам гаспадыня Марыя. Зрэшты, і Бушкевічы разам з імі пакідалі Яноў, толькі ехалі яны, пэўна, у другім вагоне.
Маня пераймала супакой свайго атачэння, але ж тым сумніўным пакуль супакоем не магла зацягнуцца рваная рана ў душы. Яна ніколі, бадай, і не зацягнецца. Разам з тым прыемна было засяродзіцца на нечым староннім, крыху адпачыць. Такую магчымасць даваў Мані вагон з яго рытмічным перастукам колаў на стыках рэек: татах, татах... Яна ўяўляла сабе палатно пад вагонам і тыя цяжкія колы, што каціліся, а рэйкі ціхім гудам гулі ды адлічвалі гоні: татах, татах... Зважай, маўляў, на нашых; лёгшы плячом да пляча, мы ўтвараем шлях, што завецца чыгункай!
Добра... Але ж цяпер яна куды лепей адчувала сябе, чым усе апошнія тыдні, асабліва па крывавай трагедыі, жорсткай і скрушлівай. Цяпер і горыч, і сум той, і страх той, адчай — усёўсёнькае застанецца там... Цягнік імчыць, і з кожнай гоняй усё далей ад смерці, цягнік вывозіць яе з пекла. Наперадзе — новыя, неспазнаныя і нязведаныя абшары... Адно прыгадваліся словы, якімі перакідваліся мужыкі ля вагона перад загрузкай:
— Ай, мяцеліца! У такую пагоду толькі дома сядзець ды ўмінаць гарачыя бліны за абедзве шчакі.
— Го, яшчэ і за абедзве шчакі!..
— Круціць, аднак... Глядзі, каб у цьмянай шэрані, не тут будзь сказана, партызаны цягнік пад адхон не спусцілі.
— Ціпун табе на язык! Цьфуцьфуцьфу...
Маня адразу не дабрала сэнсу ў старонняй размове — ёй здавалася, што ўсе партызаны засталіся там, у Моталі, куды больш звароту не будзе. Толькі, апроч мотальскіх бандытаў, ёй неўзабаве прыгадаліся і тыя трое малойцаў з партызанскага злучэння Чарнышова... Яны кватэравалі ў іх, і з імі яна разам спявала «Кацюшу», праўда, тады быў яшчэ і чацвёрты — валаваты Мэндаль, уцякач, купец, перакладчык, з якім дзед Пятро вадзіў дружбу. Дзе яны цяпер?.. Іх злучэнне, у якім налічвалася мо тысяча вояў,
445
пайшло на захад, пад Брэст... Ці далей? To, можа, яны і цікуюць зараз недзе каля чыгуначнага палатна, па якім бяжыць Манін цягнік? А, дачакаўшыся, спусцяць яго ў снежныя гурбы, ды так, што ён з разгону не раз перакуліцца.
Яе скаланула ад неспакойных і страшных подумак. Дармо... He варта думаць пра гэта. Яны і не ведаюць, што ў цягніку, у звычайнай салдацкай цяплушцы, паклаўшы свой паўкажушак пад голаў, едзе тое дзяўчо, што дапамагала ім сваім альтам спяваць савецкія песні, — едзе Маня... Пры бацьках. I разам з тым конча асірацелая, няшчасная, няўцешная... От, каб раптам з імі сустрэцца! Каб сустрэліся яны з Маняй... Пра што яна распавяла б ім?.. Пакідае свой родны кут... Такі багаты на водар, на фарбы, такі шчодры на ўсялякія дарункі зямлі, леса, возера. I, уласна, сядзібы... Ахарошаны рукамі яе дзеда, маці, усяе радзіны... Пакідае, бо бандыты вынішчаюць найлепшых людзей. А тых, што маюць застацца, пагоняць у калгасы, каб ставіць іх потым у плуг заместа скаціны... Пакідае, бадайткі, усіх, але ёй асабліва балюча ад растання з сяброўкамі.
Ды што ж гэта ўсё азначае? Няўжо яна сапраўды родную зямлю пакідае і ніколі больш не вернецца, нават на магілку свайго дзеда? Ах, дзедусьдзедусь! Слёз не хапае... I чаму гэта нам з табой прыдалася такая зямлягаротніца? He, скажаш?..
«Татах, тактак...» — замест дзедавага адказу даносілася зпад вагона.
Сцесненую прастору ў вагоне абмацвала сваім няпэўным святлом капцілка. Маня ляжала на саломе, прыкрытай зверху радном. У верхняй вопратцы... Каля невялічкага зашклёнага вакенца...
Печкабуржуйка апраўдвала бацькавы словы, якімі ён супакойваў яе: «Не журыся, не будзе зімна...»
Цяпер, уважаючы на металічны шум, скрып і скрыгат чыгункі, усе размаўлялі на кароткай адлегласці, падстаўляючы для пэўнасці вушы адзін аднаму.
Злёгку пахла жарам, дакладней, абпаленым каменным вуглём, і пагойдвала, пакалыхвала...
Раманавічанка неўзабаве апынулася дома, дакладней, не дома, а ў мотальскай царкве. Царква радавала светлай высознай прасторай. Там панаваў урачысты настрой. 3 Царскіх варот выйшаў бацюшка Георгій. Ён памахваў кадзілам, сіняваты дымок ад якога разносіў незвычайны
446
для царквы пах каменнага вугалю. Бацюшка прагаварыў патрэбныя словы, пасля чаго на клірасе загучаў хор. A людзі стаялі і слухалі, слухалі ды час ад часу хрысціліся.
«Внушн, Боже, молнтву мою, н не презрн молення моего. Вонмн мн, н услышн мя...»
Слухаў таксама царкоўныя спевы і яе дзед Пятро Пісарчук. Ен глядзеў Мані ў вочы і часам лагодна, узрушана, спаважна ківаў ёй, маўляў, тактак, так і трэба, яму падабалася.
Потым з Царскіх варот выйшаў не бацюшка, а ўжо нехта іншы... Выйшаў малады чалавек пэўным чынам знаёмы Мані. Ён нават не выйшаў, як, напрыклад, выходзіў айцец Георгій, а толькі адчыніў Царскія вароты, і Маня ўбачыла калючы дрот, за якім той стаяў.
Хор на клірасе прыціх, анямеў. Тым часам аброслы шчэццю малады чалавек загаварыў журліва і томна, рэчытатывам:
Забраны ў астрог мы з забранага краю, Узяты за краты з асірочаных хат.
Для нас пачалася часіна ліхая, Мой бедны, мой родны, пакрыўджаны брат.
Жыве наш народ, бы гарох пры дарозе, Прасвету не бачыць у гэтым жыцці, Учора на працы, сёння ў астрозе, А заўтра на пусткі ў выгнанне ісці...
Дзед Пятро тройчы перахрысціўся, а Мані ўявілася шырокая будоўля ваеннага аэрадрома пад Моладавам і лагер для вязняў... Яна разам з маці і цёткай Зосяй перадаюць зняволеным пакункі з хлебам, скаромным, гароднінай, іншымі хатнімі прыпасамі. Яны, гэтыя блаславёныя чынніцы, пэўна, разумеюць, што за лагерным калючым дротам сядзяць іхнія скрыўджаныя браты, што з вязняў чыніцца здзек там, у лагеры, а з іх — дома; толькі ж і яны заўтра могуць раздзяліць лёс выгнанніц, апынуцца за калючым дротам.
На зямлі забранай Бацькаўшчыны пануюць жахлівыя парадкі...
I зноў паспрабаваў падаць свой каларатурны голас царкоўны хор. Ён узносіў хрысціянскую жальбу да неба, і Манін голас, уплятаючыся ў іншыя галасы, сягаў высока, звінеў і спакваля аціхаў, уступаў, урэшце, месца гучанню медзі.
447
Імчыць цягнік скрозь туманы балот;
Вагоны бягуць чарадою;
Адзаду застаўся купнік і чарот;
А сум?.. Сум няўмольна са мною*
Гэта ўжо новы голас. Маня не адразу і прыкмеціла, як з Царскіх варот выйшаў і спыніўся каля багамольнага люду высокі русявы юнак, падобны да Рамана з таго партызанскага злучэння, якое праз Моталь перадыслацыравалася на захад, каб «горла фрыцам перахапіць»...
Мінаюць загоны, мінаюць лясы,
Азёраў крышатальныя хвалі...
0, колькі змагання маўклівай красы Палескія нетры схавалі!
Юнак уздыхнуў і, моўчкі аглядаючы прыхаджан, прайшоў і стаў бліжэй да кліраса.
Часам стане сумна дужа...
Каб развеяць гэты сум, Паплыву я, мілы дружа, На чаўне шчаслівых дум.
Паплыву я у краіну,
Шчасця поўную й красы,
Каб спяваць, а сум свой кінуць
На сухія верасы.
Напэўна, ён адчуў на сабе напружаны, пільны позірк Мані, таму знайшоў яе сваімі вачыма і ледзь прыкметна ўсміхнуўся, пакланіўся клірасу, пакланіўся люду, які стаяў побач, і знік.
У сценах высокага храма ўтварылася нешта накшталт публічнага дыспуту або канцэрта. Маня ліхаманкава думала, што б яна магла прачытаць. Ды тут з Царскіх варот паволі выйшаў чарнявы дзяцюк, усмешліваіранічны, з пранізлівым позіркам шэрых вачэй. Ён улавіў скрушлівасумны настрой натоўпу, акурат як тады, калі Манін бацька прамаўляў з паперці местачкоўцам пра ўтварэнне беларускай самапомачы ды пра неабходнасць далейшай барацьбы за самакіраванне і аднаўленне беларускай дзяржаўнасці (за спіною ў фашыстаў). Толькі мала што з таго ўжо і цяміла Маня... Рэчытатыў чарнявага, а яго, здаецца,
* Тут і далей гучаць вершы паэтаўэмігрантаў Алеся Змагара, Янкі Золака, Наталлі Арсенневай, Алеся Салаўя, а ў пралогу — Лявона Эміліта.
448
звалі Рыгорам, і ранейшы маналог яе бацькі Барыса ўсведамляліся як штосьці адзінае цэлае:
Зямля ў агні. Гарачыня.
Сусвету — не дыхнуць.
Пякельнай лавы не суняць, Крыві струменіць муць.
Зямлі, зямлі гаспадары — на дзвюх, на дзвюх нагах сусвету скарбы і дары у пекла топчуць. Жах.
«Хадзі сюды, хадзі сюды!
мне кажуць. — У паход мы рушым. Выведзем з бяды радзіму і народ».
Адзін: «Вазьмі, вазьмі — ці меў? — вінтоўку — новы стыль...» Я ўзяў. Я ўвесь акамянеў — гнілы, крывы кастыль.
Другі: «Вось келіх у мяне, пітво ў ім змагароў.