Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
муністычную дарогу, во гэтак ноччу прышле за ім сваіх вояў, каб забралі яго...
— А Паўлюка за што? — кінуў ён нягучна барытону ў паўшубку, твар якога для яго цяпер дваіўся і ўспрымаўся размытай поўняй: — Дзяцей асіроціце...
Свёкравы словы пачула Зося і, рыдаючы, кінулася на шыю свайму чалавеку:
— Куды... куды?... За што?..
— He плач, — супакойваў яе Паўлюк, спрабуючы ўсміхнуцца і паказаць тым самым усю недарэчнасць іхняга арыіпту. — Хтоніхто блытае сваіх з ворагам... Разбяруцца дый адпусцяць. Злыдні, разі іх у качарыжку!
Трывожылася Аксіння, дый Ганна адчула нядобрае, a Маня, з якой сон выдзьмула мігам, бы дым з расчыненага насцеж пакоя, сунула ногі ў дзявочыя валёнкі, сарвала з вешалкі нейкую апранаху:
424
— Дзедусь! I я з табой...
Ёй заступіў дарогу да дзвярэй камлюкаваты, надзелены тэнарам:
— Куды?.. Раней бацькі не спяшайся ў пекла!
Хата анямела, асірацела, нягледзячы на ўсхліпы, на плач жанчын, а, можа, акурат таму. Ніхто не ведаў ні прычыны, ні мэты арышту Пісарчукоў, Пятра і Паўлюка, таму, як заўсёды ў крытычны момант, у душах жыло спадзяванне на лепшае: авось іх дапытаюць і адпусцяць дадому... Сапраўды!
На вуліцы да партызан, якія вывелі іх з хаты, далучыліся яшчэ трое — тры постаці вызначаліся ў цьмяным святле, калі можна было назваць святлом тое, што сеялася на зямлю з вышыняў зорнага неба, аквамарынавага колеру, трапяткога, чыстага, якое сямтам выглядвала ў прагалы кучавых аблокаў; каб не белы снег, які адбіваў і бытта ўзмацняў тыя ніцыя промні, было б зусім цёмна.
Валадары становішча і іх арыштанты ішлі адзін за адным па натоптанным шарану вуліцы: паперадзе — той барытон, за ім — Пятро, за Пятром — ягоны сын Паўлюк, потым — жвавы тэнар з вінтоўкай напагатове і астатнія, яны валакліся з некаторым адрывам ад начнога канвоя. Калі паварочвалі з Гары ў завулак, Пятро азірнуўся. Вочы, прывыклыя да цемры, разгледзелі, што на тых трох — твараў не відна, што іхнія твары хаваліся пад покрывам масак, сшытых па тыпу каўпакоў з вузкімі проразямі для вачэй. I ледзь ён гэта згледзеў ды ўцяміў, што за намысел за маскамі, як сэрца ў яго ўжо зусім абмерла — не было сумненняў: іх вядуць на расстрэл!
Але чаму ж канваіры — барытон і тэнар — без масак, a астатнія ў масках? А таму, — падказала думка думцы, — што гэтыя, пэўна, з нейкіх аддаленых вёсак, а тыя — свае, мотальскія, — напялілі маскі, каб іх ніхто не мог апазнаць.
I зноў на сэрца нахлынула гарачая хваля — сэрца адышло, ачулася і паскорыла бег, кроў стукала ў скроні; гэта канец, гэта канец!.. На нейкі момант уявіліся добрай памяці Раман Скірмунт з Парэчча і сусед Абко. 3 імі, пэўна, была такая ж расправа. I хто яе чыніць? Хто вынішчае сумленных людзей?.. Пытанне, якое ўзнікала перад ім неаднойчы, зноў патрабавала тэрміновага адказу — мо ў апошні раз. Паўлюк у хаце вырак сваё ўлюбёнае: «Злыдні, разі іх у качарыжку!» Проста, трапна і дасціпна сказана: «...разі іх у качарыжку!», як што «качарыжка» тут —
425
аснова, скажам, спажыўная храпка, на якой завязваецца качан і развіваецца лісце.
Тады дзе тая аснова, дзе жыццядайная храпка ў гэтай навалачы — бандытаў ды злыдняў? Божа літасцівы! Хіба ж ты не бачыш, што Пятро з роду Рамановічаў — самы шчыры твой паслугач, прыхільнік, вучань, гаспадар — чалавек разумны і на гэтых зламыснікаў не крыўдуе, бо не ў іх прычына падзей; чынячы зло, забіваючы яго самога і такіх, як ён, яны, паганцы, не ведаюць, што робяць, бо робяць тое, чаго патрабуе ад іх камуністычны светапогляд і камуністычная псіхалогія, прышчэпленая ім па злому намыслу. Яны зруйнавалі гуманнае хрысціянскае вучэнне Хрыста, і, можа, «храпку» як вузел прычын, пабі яго пярун, варта шукаць у цянётах Талмуда і Торы? Адтуль зыходзіць разбуральная энергія і прага панаваная над светам. Ці ж не так? — пытаў Пятро сам у сябе. — Чаму гэта Гітлер не абмежаваў сваю працу вынішчэннем наплоджанай скрозь, і асабліва ў Расеі, заразы камунізму?.. 3 яго стала б... Відавочна, таму і не адбылося таго, чаго чакалі ў Беларусі многія і чакаў Барыс, сын ягоны. Пераблытаўшы ўсе карты, Адольф Гітлер зблытаў і сваю. Таму і гаспадараць тут злыдні, абараняючы прынцыпы гета для народаў СССР, з ягонымі жорсткімі камуністычнымі лагерамі і турмамі, з песнямі над целамі сваіх ахвяраў.
He, свет яшчэ не перавярнуўся, але ж ён нахіліўся да прорвы і падаўся туды, сцякае крывёю. Рамановічы паймелі адтэрміноўку амаль на тры гады. Дзякуючы Гітлеру... Добра і тое...Божа! Ты не пачуў малітвы святара Раздзялоўскага, і, мусіць, таму, што ён прасіў аб замірэнні варожых бакоў. А ці можна разлічваць на літасць, на замірэнне таго, хто не мае сваіх ні волі, ні розуму і хто выконвае адно волю, выконвае настаўленне, наканаванне сіл, з якімі, бадай, нялёгка справіцца і табе, Усявышняму, бо за тымі сіламі — д’ябал. Даруй, Госпадзі, за сумненне ў тваіх здольнасцях і магчымасцях, але, калі мне наканавана ў гэтую часіну памерці, я малю цябе і прашу ўсіх святых духаў — не пакіньце маю сям’ю і не пакіньце сям’ю майго сына Паўлюка, які, сапучы, крочыць да куляў разам са мной. Аслані, Госпадзі, і ўнучку маю Мар’ю сваёю рукой, аслані ўсіх, хто блізкі мне па крыві і сваяцкіх адносінах, хто хрышчоны, хто верай і помыслам адданы табе, — аслані іх усіх у жыцці і дай ім добры лад і добрую долю.
426
Ужо без мяне. Бо і за тое, што я столькі пажыў і не ўчыніў шкоды нікому, што я пацешыўся дзецьмі і ўнукамі, дзякуй табе...
Здаецца, у гэтых разважаннях пад рыпенне снегу, у гэтым руху ў няведамае Пятро авалодаў сваім духам і розумам і зрабіўся спакойным. Божа літасцівы, чаму гэта не розум і добры чын, а палка і чужынская ласка выпалі на долю беларусу?
Зрэшты, іх, арыштантаў, ужо прывялі...
Яны стаялі на аселіцы, непадалёку ад высокага крыжа, абвітага белымі ручнікамі. Тут сыходзіліся рукавы дарог... Згодна з вераваннямі, гэтыя крыжы ставіліся ў нейкіх адметных або памятных кропках і павінны былі ахоўваць жыхароў і іх паселішчы ад улады злога духу.
Амаль адначасова з Пісарчукамі на гэты невялічкі пляц выйшла і яшчэ адна група. Пад канвоем сюды прывялі Паўла і Мікалая Міховічаў, якія былі з Рамановічамі ў двайным або перакрыжаваным сваяцтве.
— Хлопцы, і — вас?.. Ліха матары, — ці то спытаў без патрэбы, ці адзначыў непрыемна ўражаны гаспадар Пятро.
— I нас... I вас... А чаго прыскепаліся? — азваўся Павел Міховіч, былы прыяцель і таварыш Даніка.
— Маўчааць! — нягучна, з пагрозлівым шыпеннем скамандавала адна з масак.
— Нешта мы ў Бога цяля з’елі, — не зважаючы на папярэджанне зазначыў Паўлюк.
— Нічога дрэннага мы ім не ўчынілі, — як для самога сябе патлумачыў Мікалай Міховіч, які за ваенным часам уступіў у сваё паўналецце.
— Коля, а вось зачытаюць нам прыгавор чорных масак і тады ўсім стане зразумелай наша віна.
Сказаў гэта Паўлюк Рамановіч, напэўна, з іранічнай усмешкай і тут жа адчуў тычок прыкладам у спіну.
— Сукі!..
— Стаць у шарээнгу, праклятая пятая калона!
— Сукі! Нездарма ж хаваеце свае морды пад чорнымі маскамі.
— Маўчаць!
— Баіцеся праведнага праваслаўнага люду?..
— Зняць кажухі!..
Пятро стаяў плячом к плячу з сынам Паўлюком і сватам Паўлам, павулічнаму — Антошкам, да якога туліў
427
ся ягоны брат Мікола. Таго біла нервовая дрыготка, ажно чуваць было, як ляскочуць зубы.
— He трацце марна слоў, — параіў Пятро хлопцам, беручы Мікалая пад руку і ставячы бліжэй да сябе. — Лепей падумайце пра Бога. Калі зоркі свецяць, значыць і жыццё будзе! Дабро і міласць Гасподняя будуць жыць. Нелюдзі ж не далі нам нават памаліцца!..
— Го! Чаго захацеў! — гэта — другая маска: — Хопіць таго, што на Гітлера разам з Барысам колькі год маліўся.
— Цяпер на тым свеце ўжо паспрабуеце стварыць самапомач! Хаха...
У нервовааблудлівым і баязлівым смяшку, нават у тым напаміне пра пятую калону Пятру чулася штосьці даволі знаёмае, і ён прыгадаў: гаспадара гэтай маскі ў пару яго маладосці звалі падсвістычам... Ліха матары!
Чорныя маскі ўскінулі вінтоўкі і ў поцемку сталі цэліцца. Поплеч з імі паўстаў і чацвёрты кат у масцы і таксама браў арыштаваных на мушку.
— За супрацоўніцтва з гітлераўскімі акупантамі... — пачаў абвяшчаць хіжы прыгавор той, што хадзіў у падсвістычах...
— Сукі! — выгукнуў Пятроў сын Паўлюк. — Разі вас у качарыжку!
— Плі!..
Кароткі залп, імгненныя вогністыя ўспышкі і разам адчуванне вострага болю і мяккага бязвольнага падзення ў бездань. Востры боль — бы ад джала пчалы... Ён толькі кальнуў, і ўсё нутро расслабілася.
Угары ярка ззялі зоркі, і на іх насоўвалася цьмяная воблачная каламуць. Зоркі аддаляліся, і, напэўна, таму ўзмацнялася ўражанне ягонага незямнога падзення. Зрэшты, Пятро хутка ўсвядоміў, што ляжыць на зямлі і пад рукой — крохкі снег... Нехта стогне. Да памяці, урэшце, дайшло: нагле стралялі ў яго... I от тут яшчэ жывую Пісарчукову істоту ахапіў жах: ён памірае!..
Напружваючы апошнія сілы, Пятро падцягнуў да сябе ацяжалелую нагу, неяк уперся ёй у зямную цвердзь і павярнуўся на бок, затым — на жывот... He ведаючы, ці ёсць якінебудзь ратунак у ягоным становішчы, ён пачаў разгортваць рукамі снег і паўзці. Вынік быў нікчэмны, як што пры звышчалавечых высілках адпоўз усяго на дватры крокі. Больш, здаецца, не мог. Якраз тут на яго і наваліліся злыдні. Каленам, няйначай, упёршыся ў спіну,
428
заламалі яму рукі назад, угору і пачалі круціць. Ён не чуў хрусту ў ключыцах, толькі нясцерпны боль сцяў параненае і абвялае цела.
— Вы... вы... вылюдкі! — разам са стогнам ледзь вымавіў ён. — Праклятыя вы...
Смяротная стомленасць апанавала ім, сіл больш не ставала трымацца, і ён неўзабаве заснуў.
У дзяка Аляксандра Раздзялоўскага, які даводзіўся стрыечным братам айцу Георгію, жонка ў тую ноч прахапілася ад моцнага ўзрушэння і трывогі. Прысніліся Марыі абразы, праўда, не тыя што заўжды віселі на покуці, стаялі на падстаўцы, а адзін з абразоў на сцяне ў святліцы. На белымбелай сцяне ў акуратнай багетавай рамцы месціўся святы Мікола Дзівоснік, і, праходзячы міма, гаспадыня Марыя кінула позірк на рамку ды раптам спынілася, нічога не цямячы. 3 іконы на яе пазіраў не святы Мікола, Божы абраннік, а выліты гаспадар Пятро Рамановіч.
— Эвой? — няйначай вырвалася ў яе з грудзей, бо такім вялікім бы