• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    о ўтрапенне.
    Ікона тым часам пахіснулася, як ад землятрусу, дый — упала.. Дзячысе вусцішна зрабілася — нядобры знак! I яна з хваляваннем ужо чакала ранку, каб даведацца, ці не здарылася штонебудзь дрэннае ў сядзібе Пісарчукоў.
    А там не было сну. Там для ўсіх была доўгая рабінавая ноч. Калі ж морак пачаў рассейвацца, саступаючы сваё месца ціхаму марознаму досвітку, у сядзібу Пісарчукоў, абліваючыся слязьмі, прыбегла сваха Параскева Міховіч.
    — Людзі добрыя! Што дзеецца?! Забілі і вашых, і маіх, Мікалая і Паўла, — ад гора хістаючыся сярод кухні, яна дала волю галашэнню, жалю.
    Але ў хаце нікога не было, усе пахаваліся. Тады яна пайшла шукаць Пісарчуковых па суседскіх сядзібах. Нарэшце, знайшла... Радзіна вярнулася ў сваю хату.
    Аксіння падала Парасцы ўслончык і сама села побач. 3 усіх пакояў чуліся воклічы невыказнай жальбы і адчаю.
    — Дзе ж яны?
    — А там, на Луцэ, непадалёку ад нашага млына. Ляжаць, галубочкі, ляжаць, віцязі. Бездыханныяяой! Царства ім нябеснае...
    — Цяпер няхай светласць векавечная свеціць кожнаму з іх!
    429
    — Ойеёй! Асірацела ж наша хата...
    — Ах, дзедусьдзедусь, чаму ты не ўзяў мяне з сабой?
    — Ганя, супакой, уцеш Мар’ю!
    — Прабачце, што я прынесла вам такую чорную вестку, — Параскева хусткай выцерла слёзы.
    — Ды ўжо ж... Раздзелім мы з табой гора... Адно вялікае гора — на ўсіх.
    Свацця падхапілася:
    — Пайду... A то праседжу Божы лад! Айяяй... Гэта ж столькі турбот, каб аддаць ім апошнюю даніну, — яна ўзялася за ручку дзвярэй.
    — Пачакай, Параска, — звярнулася да свацці Аксіння: — Ці не ўзяла б ты з сабою Мар’ю? Бо, чаго добрага, бандыты яшчэ раз прыпхнуцца сюды.
    — Ай і праўда! — падтрымала свякруху Ганна. — Манька, дзе ты?
    Маня ўжо апраналася ў зімняе...
    Яны выйшлі.
    3 усходу сонца яшчэ не паказвалася, але ў ягоных промнях пачыналі падфарбоўвацца ў залацісты і пунсовы колер бакі і закрайкі слаістакучавых аблокаў, дзякуючы чаму ў небе стваралася рэльефная прастора, аб’ёмная, шмат’ярусная. Зачынаўся дзень.
    Пакуль ішлі па верхняй вуліцы і завулках, ногі Мані яшчэ слухаліся, а як толькі паказаліся млын і аселіца з рэдкімі хатамі, якія разам утваралі частку Моталя, вядомую тутэйшаму люду, як Лука, — яе ногі заўпарціліся. Яны наліваліся цяжарам і дранцвелі, бы ў старой бабулі, — кроў стыла і адмаўлялася пульсаваць па жылах. Маню ўразіла, як шырока быў вытаптаны снег з чырвонымі лапікамі крыві ўздоўж і ўпоперак. I на гэтым снежным крывяным прасцірадле ляжаў яе дзед Пятро, без верхняй апраткі і без чобатаў. Рукі ў яго былі ненатуральна адкінуты. Высокі лоб, адкрыты і думны, пабялеў на марозе, вусны сцяты, вусы пакрыліся інеем, на твары — адбітак перадсмяротнай мукі, напружанай і тужлівай. Ен годна прыняў смерць, без ляманту і адчаю. Але Маня глядзела на кроў на снезе скрозь і шкадавала, што дзед доўга мучыўся. Яна пераадольвала страх у сабе перад гэтым блізкім, родным і конча амярцвелым целам.
    — Дзедусь! — рынулася да яго на грудзі і закруціла галавой: — Няма дзедуся. Айяяй!
    430
    Слёзы сыпаліся на твар нябожчыка, але іх не хапала, каб вярнуць яму душу, падняць на ногі.
    — Ах, дзедусьдзедусь! — скрушліва паўтарала, нібы заклінаючы гэтымі словамі свой лёс і свой шлях у жыццё.
    Баба Параска ўзяла яе пад руку і адцягнула ад дзеда. I тады Маня ўбачыла Паўла Міховіча. Ён ляжаў тварам угору, малады, спакойны і зусім не страшны. Мусіць, толькі год прайшоў, як ён ажаніўся і — на табе!.. Эх, Павел! Эх і лёс напаткаў усю нашу радзіну!
    Дзядзька Паўлюк, таксама як і дзед Пятро, пакінуў нямала чырвоных плям на снязе. Ён ляжаў ніцма, адной шчакой да зямлі. Бледны, затое з выразнай іроніяй на твары, гладкім і чыстым. Іронія Паўлюка, няйначай, перадавала ўсім і Мані ў спадчыну — крытычны пагляд на ўсё тое, што робіцца наўкола, у так званым жыцці.
    Мікалай Міховіч, а калі прасцей — Коля, напэўна ўцякаў ад бандытаў, бо яго цела ляжала воддаль у лужы крыві. Падышоўшы бліжэй, Маня ўбачыла ў яго на грудзях пад белай вышыванай кашуляй, акурат з яе вышыўкай, адкрытую рану — як бы яго дзеўбанула нейкая гіганцкая драпежная птушка. Пазней мужыкі скажуць, што гэта рана ад разрыўной кулі.
    Маня нічога не памятала і амаль ні на што не рэагавала. Баба Параска прывяла яе ў сваю хату, дзе іх чакала Насця, нявестка, жонка Паўла, не меўшая твару на сабе, з грудным дзіцём, — прывяла і ўлажыла яе на ложак.
    Але ж спакойна паляжаць і паплакаць ёй і тут не выпадала, як што неўзабаве прывезлі ў хату нябожчыкаў Паўла і Міколу, і пачаў збірацца люд — найперш тыя, каму рупіла памагчы Праскеве і Насці справіць хаўтуры.
    Хтосьці, а хто — Маня неўзабаве і забыла — дапамог ёй узграбсціся з ложка і па скрыпучай ад снегу вуліцы завёў да дзяка Аляксандра Раздзялоўскага. Дзяк Аляксандр і гаспадыня Марыя былі дома, яны прынялі нябогу ласкава і болесна. Яны таварышавалі з Пісарчукамі і ведалі Раманавічанку з дзіцячых гадоў, часта сустракалі дзяўчынку ў царкве, слухалі, як гожа яна спявае ў царкоўным хоры, a яны акурат сумавалі, больш за тое, у іх была жалоба — сынок Шура не перанёс захворванне на тыф, які мучыў яго тае восені, — адышоў, адляцеў анёлам.
    Дзячыха Марыя пасадзіла Маню на канапку і першым чынам распавяла ёй пра начное надарэнне з іконай Міколы Дзівосніка, пра ўтрапенне, якое перажыла ў сне.
    431
    — Гэта знак таго, — сцвярджала дзячыха, выціраючы хусцінкай слёзы, а слёзы ў яе нагортваліся ад жалю да ўсіх і да самое сябе, — чуеш, Манька, знак таго, што святыя духі паставіліся да твайго дзядулі неабыякава і забралі яго да сябе.
    Раманавічанка кіўнула, паказваючы тым самым сваё разуменне, і праз слёзы, ад якіх дваілася ўваччу, паглядзела на абраз Міколы Дзівосніка і на іншыя іконы, а іх было шмат. Яна хацела спытаць, чаму ж святыя духі і богі, чые абразы намаляваны на дошках, не пакінулі яе дзеда Пятра пажыць яшчэ трохі і чаму не абаранілі яго, калі злыдні, пярэваратні ў масках чынілі над ім здзек, выкручвалі рукі... Толькі ж дзявочая сарамлівасць і сціпласць не дазволілі ёй бянтэжыць людзей добрых сваімі пытаннямі, балазе ў іх пакоі было даволі ўтульна — чыста, цёпла, пахла адметным сялянскім духам жытла. На вокнах, зацягнутых карункавымі фіранкамі, стаялі ў гаршках, чакаючы свайго часу, каб расцвісці, герані.
    Жыхары мястэчка былі моцна ўзрушаны новай чорнай весткай — забойствам такіх прыстойных і паважаных людзей, якімі былі Пісарчукі, Пятро і Паўлюк, швагры Барыса і Паўлюка — Павел і Мікалай Міховічы.
    Мала таго, дык у наступную ноч партызаны забілі яшчэ і Сямёна Шкутача, мужыка, які жыў на Луцэ, на Кузюравай вуліцы. I яго — немавед за што. На памяці людской аднаўляліся і іншыя ахвяры партызанскай вольніцы — хоць бы вынішчэнне сям’і капітана Калінічэнкі... А з вёсак Закалле, Варатыцк і Аперава даходзілі чуткі і таго мудрэй. Там ад рук партызан гарэлі дамы і сядзібы разам з сем’ямі, старымі, жанчынамі, дзецьмі... I людзі жахаліся, не бачачы розніцы між азвярэлымі, калі іх дражнілі, гітлераўцамі і мясцовымі «змагарамі за народную волю, долю ды справядлівасць». Людзі адчувалі яўную сувязь таго, што тварылася, з чырвоным тэрорам, з падзеямі 1939 года, калі, пры адыходзе палякаў і набліжэнні саветаў дзейнічаў Данік Плюнгер са сваёй крыважэрнай хеўрай. Увогуле тэрор вяршыўся пры розных носьбітах улады і сілы, пры розных асобах і абставінах ужо пяць гадоў; вядома, калі не лічыць польскіх паноў, якія таксама практыкавалі на ўціску.
    У жыхароў ужо ў пячонках сядзелі дабрамыснікі, дабрадзеі, усялякія ўладары і ўлады, нават «свае», савецкія, «самыя лепшыя», з іх галодным морам і лагерамі.
    432
    У праваслаўнага люду даўно наспяваў маўклівы пратэст, і цяпер у сувязі з новымі забойствамі ён мацнеў, абарочваючыся асаблівым дакорам, асуджэннем ды гневам, які хавалі і які тым не менш праяўляўся ў небывала халодных адносінах маталян да сваіх лясных ваяроў, а яны зноў гаспадарылі тут. Многія местачкоўцы не хацелі ў іх бок і глядзець. Адчужэння землякоў да сябе і сваіх паплечнікаў не мог не заўважыць і Плюнгер. Разважаючы над прычынамі такога пахаладання адносін у Моталі, ён, горды, натарчывы, адчайны, не стаў шукаць памылак у сваіх дзеяннях, наадварот, каб застрахавацца, папрасіў штабных грамацеяў знайсці больш праўдападобнае і пераканаўчае абгрунтаванне ўчыненым забойствам. Непасрэдна Іллюку Дубовічу належала скласці і падаць камандзіру партызанскага атрада на зацвярджэнне заднім чыслом матывацыю забойства Пісарчуковай «здрадніцкай хеўры».
    20
    Дні заходзілі за ночы, а Маня Раманавічанка, здаецца, і не заўважала ніякіх зменаў у часе — для яе, пасля смерці дзеда і дзядзькоў, час ператварыўся ў адну суцэльную паласу смутку, жальбы, адрьінутасці, дзе не было месца ні сну, ні жыццёваму клёку. Ей нават дзіўным рабілася, калі нехта са старонніх з той ці іншай нагоды жартаваў, смяяўся. Яна забыла, што ёсць смех — смех — як праява настрою і што настрой можа адпавядаць яму, бо інакш свет зачэрх бы.
    Над усім палягаў страх. Страх усяліўся цяпер у душу Раманавічанкі, пачуваючыся там даволі ўпэўнена. Невыпадкова — партызанышэльмы разпораз паднаўлялі яго, нарошчвалі, нагастралі.
    Пасля таго, як у клопатах і зноў жа ў страху пахавалі светлай памяці нябожчыкаў, радзіна сабралася ў Пісарчукоў, каб пасядзець разам ды сказаць пра іх добрыя словы. Толькі ж не паспелі нашы хрысціяне сесці за стол, як без стуку, без дазволу дзверы рвануў на сябе ўжо знаёмы па начных падзеях барытон.
    — Дык вось вы і сабраліся разам, — канстатаваў ён.
    — А ўжо ж... Толькі вас тут не хапала.
    3 гэтым барытонам быў і другі экіпіраваны гіцаль, гундосы, але затое з трафейным нямецкім аўтаматам, які надаваў яму пыхі.
    433
    — Вырадкі кулацкія! — нядобра кінуў ён, уважаючы на запытальнанямыя позіркі напалоханых дзяцей.
    — Дзеці — як дзеці... 3 сям’і, якую вы тае начы раскулачылі, пазбавіўшы бацькі і дзеда, — адрэагавала Аксіння; яна таксама была агаломшаная горам, алеткі засталася нязломленаю.
    He слухаючы яе, аўтаматчык прайшоў у адзін пакой, потым у другі — трэці, зазірнуў у камору. Вярнуўся на палавіну, дзе жыла сям’я Барыса.
    Ганна асланіла сабой дзяцей, якія сядзелі на ложку.
    — Гыгы! — нібы рагатнуў ён. — He чакалі?.. Чакалі, пэўна, ды не нас. Гыгы!.. А дзе той? — уставіўся шклянымі вачыма на Ганну, зблажэлую, змораную і сярдзітую.
    — He ведаю... He вем нат, да каго такі інтарэс.
    — А вы? — бандыт паспрабаваў адпіхнуць Ганну. — Вы, воўчае сямя, ведаеце, дзе ваш бацька?!
    Усе, Маня, Волька, а заадно і Ганна, іхняя маці, пералякаліся і нарабілі піску; піск, мусіць, падзейнічаў на бандыта, што ўсталёўваў тут цішу, пакору, як выклік, і ён ашчэрыўся, наставіў на іх, зусім безабаронных, аўтамат.
    — Ааяй! Ратуйце!..
    3 вуліцы пачуўшы, хвала Богу, аказаўся на крык даўні прыяцель нябожчыка Пятра Пісарчука партызан