• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    стрэў вас... А дзе ж мая мама?
    — Яе адпусцілі, Барыска. Нейкі немец павёў яе... Дзякуй, што ты з намі і абараніў нас. Яна ж... Можа, яна цяпер дома... Барыс, — у запалых і заплаканых вачах кабеты ўсхамянулася цікаўнасць, — а дзе ж цяпер Ганя з дзецьмі, дзе Зося?..
    — У Памажанах, у маёнтку нашага кума Юргенсона. Гэта прыкладна сто пяцьдзесят кіламетраў за Варшаву.
    — To і дзякаваць Богу!
    469
    — Я і вас туды забяру, і Зосіна немаўлятка, якое засталося, і тых, хто з ім бавіцца. Калі пажадаюць, канешне.
    Каля іх утварылася шчыльная купка цікаўных. Ува ўсіх, калі шчыра, была золь на душы, і, тым не менш, некаторыя з іх, як цешча і свацця Барысава — Параскева, усміхаліся, праз слёзы. Гэта паказвала, наколькі магутныя ў чалавеку здаровы пачатак і прага жыцця.
    — Шаноўныя грамадзяне, суродзічы! — звярнуўся Барыс Рамановіч да зняверанага конча люду, які яшчэ не паспеў разысціся.—• Пасля пажару цяжкое гора ў вас, цяжкія выпрабаванні, і няма чым суцешыць. Адно скажу, саветы, калі прыйдуць, не прынясуць вам палёгкі, і калгасы не накормяць, і энкавэдысты не ўсцелюць шоўкам вам шлях у Сібір. Няма ў літвіна добрае долі. Але ж найбольш свядомыя і адважныя сыны Бацькаўшчыны спрабуюць сабе гэту долю здабыць. У Менску дзейнічае Беларуская Цэнтральная Рада, якая выконвае ў пэўнай меры функцыі ўрада, а цяпер ствараюцца батальёны Беларускай Краёвай Абароны. За сваю зямлю, за Беларусь нам належыць дружна змагацца. Братове, зямлю належыць бараніць як ад тых, што ідуць з усходу, так і ад тых, — Барыс агледзеўся, ці не стаяць блізка немцы, — што прыйшлі з захаду.
    — Правільна, — пачуўся прыглушаны голас суседа Хведара Малыцькі.
    — Аднак нам, бітым, паленым, не да гумару! — падаў нехта.
    — A — чаму? — запярэчыла раптам бойкая Алена Германка, ды так, нібыта ёй і належала арганізаваць батальён. — За адных паваявалі, за другіх — голавы склалі. А за сябе? Кішка тонкая?..
    На большасці твараў ляжаў выраз адрынутасці, разгубленасці і адчаю. Барыс не збіраўся весці з народам дэбаты. Люд рассейваўся. Чуліся асобныя ўсхліпы і галашэнні. Хтосьці кінуў з выклікам:
    — Вунь там, пад Тышкавічамі, наш батальён!
    — Дармо, — энергічна адказаў Барыс, — і там, і тут — скрозь наш братнявольнік. Адно прашу мець на ўвазе: са мной з Драгічына прыехаў таварыш, — ён назваў імя і паказаў на незнаёмца ў цывільным, які стаяў воддаль; той пакланіўся. — Гэты чалавек фарміруе аддзел Беларускай Краёвай Абароны. Хто пажадае — калі ласка... У яго, дарэчы, больш дакладная інфармацыя.
    Параскева праводзіла Барыса ў сядзібу Пісарчукоў. Толькі пры думцы, што яны восьвось расчыняць дзверы
    470
    хаты, дзе зусім нядаўна жыло тры сям’і, а цяпер, апроч Аксінні, — анікога, і яе сядзіба хаўтурная, ёй рабілася непамысна горка, балюча — маліла Бога, каб даў сіл зладзіць з сабой, захаваць раўнавагу. Вой, каб гэтак парушыць свет, у якім яна дагэтуль жыла!
    Разам з імі ішоў да сваёй хаты і Малыцька.
    — Пятровіч, — паважліва казаў ён, звяртаючыся да Барыса. — Я слухаў цябе і тады, тры гады назад, у царкве, і цяпер. На мой мужыцкі розум... гм, як сказаць? — марудзячы, ён уздыхнуў. — Калі не стаць па зямлі хадзіць — дык яно ў самы раз: святая праўда ў словах! А практычна — мы прыціснутыя.
    — Я ведаю... На нашых целах балююць.
    — Галавы не ўзняць! Які ж Гітлер дазволіць нам мець сваё войска?
    — А Гітлеру ўжо не да нас...
    — To, скажы, дзе возьмеш зброю?
    — 3 Берліна абяцаюць дваццаць тысяч вінтовак.
    — Дапусцім... Значыць, зноў мы ад Гітлера залежныя. Вінтовак не хапае і тым, хто ў партызанах... Вунь пад Тышкавічамі сядзяць таксама хлопцы без зброі... Мяркую, многія з іх узялі б з тваіх рук вінтоўкі. Але ж супраць нас усё адно чырвоныя панцыры ды кацюшы папруць.
    Барыс нейкі момант маўчаў, раздумваючы, а затым прамовіў:
    — Калі б народ паўстаў... 3 народам нічога не зробяць. Па народу з кацюш не будуць паліць.
    — Народ у нас дваякі...
    — Залаты народ, скажу табе. Толькі расколаты, і частка яго апалячана, частка ўведзена ў зман камуністамі... Я і сам раней у камуністах хадзіў, таму ведаю.
    На гэта Малыцька ўжо не знайшоў, што адказаць, таму перавёў размову на іншае:
    — Пятровіч, я мужык, з якіх там недзе ствараюць калгасы. Я не багата жыў да вайны. Жыў сваім розумам. У калгас, аднак, не хачу... Скажы мне, дзе, на якіх сабаках раней гэты камунізм быў выпрабаваны?
    — He ведаю, Хведар... Мусіць, нас выбралі за падвопытных псоў.
    — I я так думаю...
    Барыс не застаў сваю маці дома і кінуўся да немцаў у росшук. Немцы паведамілі, што фрау, якую ён шукае, пе
    471
    рапраўлена дзве гадзіны таму ў Яноў. Калі ён ехаў сюды, яны, бадай, размінуліся... Барыс супакоіўся, ведаючы, дзе спьініцца яго маці ў Янове, і яшчэ суткі правёў у бацькоўскім доме, праўда, толькі начуючы. Днём разам з драгічынскім сваім хаўруснікам ездзіў па вёсках, дзе прапагандавалі мэты і задачы стварэння Беларускай Краёвай Абароны. Сёйтой запісваўся. Толькі многія сяляне зноў жа ківалі на лагер пад Тышкавічамі, дзе праходзілі муштру і бавілі час найбольш дужыя мужыкі з мясцовых.
    Затым Барыс падаўся ў Яноў, каб залагодзіць там адпраўку людзей на Захад. Ён зноў вярнуўся ў Моталь у вербную нядзелю на пачатку мая, калі нямецкае камандаванне, сцягнуўшы свае ўдарныя сілы, пачало блакаду партызанскай зоны. Немцы з мінамётаў абстрэльвалі лагер у Мінавіцкіх балотах, і там пачалася паніка. Пераканаўшыся, што штаб разам з камандзірам Багданам Плюнгерам знік і не было ніякіх распараджэнняў і ніякіх перашкод для руху, навабранцы спакваля рассейваліся. Амаль усе яны вярнуліся да сваіх хат, балазе немцы іх не чапалі. Для іх, патэнцыяльных ваяроў, найбольшая небяспека цяпер была ад сваіх, ад гэтак званых абаронцаў ад нямяцкафашысцкай няволі... Людзі пачувалі сябе як бы ў двайным палоне. А яшчэ свежае папялішча ў Моталі прыгнечвала душу...
    Хто хацеў жыць, шукаў выйсця з цянётаў.
    Цяпер нікога больш не здзіўляла, што ў красавіку і першай палове мая новая партыя маталянаў — ажно за 200 чалавек! — падалася ў Германію, так бы мовіць, у стан ворага. Хто ахвотна, а хто па прымусу, якога можна было б і пазбегнуць. Прычым, далёка не кожын з іх меў якінебудзь грэх перад людзьмі або партызанамі, каб уцякаць ад іхняга пераследу.
    Янка Кульбеда, вучань адмысловага пасечніка, няхай таму пухам зямля будзе, сустрэў ягонага сына Барыса Рамановіча блізка царквы і, трохі саромеючыся, папрасіў дапамагчы яму выехаць з Моталя туды, куды цяпер, сказаў, багата хто едзе. Ён зазначыў, што быў у добрых, надзвычай добрых адносінах з ягоным бацькам Пятром Пісарчуком... Запнуўся ды пра сяброўства з Маняй нічога не сказаў. Барыс назваў сваіх людзей у Янове, да якіх з гэтым клопатам хлопцу варта звярнуцца.
    Паехаў Янка на фурманцы, разам са сваімі бацькамі. Дабраліся яны да Памажан, а там у маёнтку пана Юргенсона, дзе аселі Пісарчуковы, ужо не было месца, і ім, нябо
    472
    гам, не пазбаўленым цярпення, мужнасці і адчаю, належала ехаць далей.
    А што зробіш, калі чужына грэла болей за Бацькаўшчыну, за краіну, якую гаўляйтэр Кубэ называў імглістым геаграфічным паняццем па прычыне нізкай нацыянальнай свядомасці.
    Зрэшты, гэтак — на самым пачатку, але ж нездарма, і тыя акалічнасці нейкім чынам характарызавалі нашу мосць ды пралівалі святло на змардаваную душу народа.
    Маня шкадавала аб ад’ездзе сям’і Янкі з Памажан і з гэтай прычыны адчувала лёгкі сум і трывогу.
    23
    Эшалон бамбілі.
    У гэтым цягніку Барыс Рамановіч ехаў з Кёнігсберга ў Менск на Другі Усебеларускі Кангрэс, які прызначаўся на 27 чэрвеня.
    Савецкія бамбавозы пачалі пікіраваць на эшалон пры набліжэнні яго да Івацэвіч, а ў тым саставе былі пасажырскія і бальшыня таварных вагонаў з боепрыпасамі, людзі...
    Многія спалі...
    Ачнуўся Барыс першнаперш ад рэзкага надрыўнага гудка паравоза, якім машыніст, напэўна, папярэджваў насельнікаў вагонаў аб небяспецы дый сабе смелаты паддаваў.
    Амаль адначасна ў дзікай непамернай грымоце накаціліся самалёты. Яны праляцелі каля чыгуначнага палатна ўслед за цягніком, прымушаючы дрыжаць не толькі шкліны ў вокнах, але і ўсё ўсярэдэіне чалавека. Яны заходзілі, пэўна, на другі круг, каб бамбіць.
    Усе, хто бавіў ноч у вагоне, паўскоквалі са сваіх месцаў, замітусіліся ў трывозе, у разгубленасці, чуліся асобныя воклічы:
    — Майн Гот!.. Шайзэ!.. Аллес капут...
    Пасажыры пачувалі сябе, як у адмысловай пастцы на колах, якую прэ ў апраметную.
    Большасць пасажыраў, пераважна ваенных, прыліпла да вокнаў, каб бачыць, што робіцца.
    Высока ў небе, у промнях ранішняга сонца, адліваючы белым металам, кружыла звяно савецкіх знішчальнікаў; і, пэўна, таму бамбавозы пад іх прыкрыццём дзейнічалі спакойна і ўпэўнена. Яны развярнуліся і зноў пайшлі на
    473
    цягнік, зноў заскрыгатала ў паветры. Цягнік, пускаючы пару ў свісток, імчаўся і роў як недарэзаны бык. Урэшце цямячы, што не вылузнецца, ён пачаў прытарможваць.
    Цяжка вухнула ад разрыва бомбы, раз і другі, цягнік ускаланула так, што Барыс ледзьве ўтрымаўся за поручні. Ён прыліп да іх. Мускулы і сухажыллі напяліся, камянеючы. Яшчэ дзве бомбы, скінутыя другім бамбавозам, рвануўшы, перакулілі ўсялякае чалавечае ўяўленне аб верху і нізе, кропках апоры і асабістай бяспецы. Усё закружылася ў бесперапынным, здавалася, гуле, надсадным, пранізлівым, у грымотах ды грукаце, у трэску ды скрыгаце — алярм, алярм!.. Вагон, у якім ехаў Барыс, страсянула, камячачы, прыўзняло, пахістала і кінула, бадай, плашмя. Што было змогі ён трымаўся, каб змякчыць удар, толькі ж чыёсьці мяккае і цяжкое, бы мех з гарохам, цела навалілася на яго, адарвала ад поручняў... Барыс моцна выцяўся галавой аб нейкі цвёрды прадмет або выступ у абшыўцы вагона. Момант ён ляжаў нерухома, слухаючы аглушальныя ўзрывы снарадаў. Ён знаходзіў адно, што яго душа ў пятках сядзіць, і радаваўся, што пакуль яшчэ чуе боль і можа ўсведамляць сабе гэта.
    Аднак варта было яму пераканацца ў сваёй жыццяздольнасці, як прыйшло ўсведамленне таго, што мяшок з гарохам на ім — нежывое цела афіцэра Хельмута Бокля, з якім яны ехалі ў гэтым купэ.
    Барыс адкрыў вочы, якія трымаў чамусьці заплюшчанымі, магчыма, ад страху і болю, — у разбітае акно зверху глядзела высокае неба, блакітнае, падсмужанае чырванню. Больш не чуваць было блізкіх выбухаў, затое не спыняўся нябесны больш тонкі, чым у бамбавозаў, гул і аднекуль зводдаль страчылі кулямёты, няйначай, завязаўся пав