• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    льнасць нашай Бацькаўшчыны. Мы ўпэўнены ў канчатковай перамозе...»
    Калі ж на сцэну для прывітання ўзнялася група Саюза беларускай моладзі і з вуснаў кіраўнікоў Міхаіла Ганько і Надзеі Абрамавай паліліся палымяныя словы, ад якіх у Барыса ажно ў душы зашчымела, Розмысл у захапленні зазначыў:
    — Вось дзе наш духоўны патэнцыял! Больш масавай, жывой, знергічнай, дадам, і патрыятычнай арганізацыі ў Беларусі няма. Усе выдатна ведаюць гісторыю, карыстаюцца беларускай мовай, і нямецкай, вядома. Уласная прыгожая уніформа з эмблемамі, палітычныя заняткі, культурнаасветная дзейнасць, вайсковая выпраўка, летнія лагеры і беларускія вайсковыя маршы, якіх на Беларусі даўно ўжо ніхто не чуў, нарэшце, экскурсіі ў Германію — усё гэта, як магнітам, цягне новых сяброў у Саюз беларускай моладзі. У дакладзе Астроўскага гэта, праўда, не знайшло належнага адлюстравання. А за час утварэння і працы БЦР колькасць сяброў СБМ падвоілася і на гэты момант набліжаецца да ста тысяч.
    — Вось гэта чын! — усклікнуў Барыс у прыемным здзіўленні.
    — Сіла! — пагадзіўся афіцэр БКА і дадаў: — На жаль, не кожнаму знаходзіцца варты занятак. Бадай, толькі пагэтаму з тыдзень назад у Германію добраахвотна і арганізавана выехала пяць тысяч юнакоў, уяўляеш? — пяць тысяч сяброў саюза. Толькі з Глыбоцкай акругі — дзве тысячы чалавек, багата з Баранавіцкай... Паехалі вучыцца і працаваць у дапаможных службах авіякампаніі Люфтвафэ.
    Го, як багата пра жыццё ў акупаванай Беларусі не ведаў Барыс! А галоўнае: для яго святам было сядзець у шырокай раскошнай зале і ўтрапёна слухаць, як усе гаво
    489
    раць на беларускай мове. Свабодна і вольна. Хораша, і даткліва! Нідзе ў жыцці з гэтакім явішчам ён не сутыкаўся. А ў мове яго дзяцінства і пазнейшых мотальскіх гадоў было шмат мешаніны, як заўжды ў моўным памежжы.
    I тут як бы ў абарону ягоных гордых думак пра мову і народ Беларусі павёў паглыбленую гутарку юрыст, віцэпрэзідэнт Цэнтральнай Рады Мікалай Шкялёнак; зводдаль віднелася адно яго цемя, адкрытае, голае і акуляры на носе.
    3 собскіх навуковых пазіцый, апелюючы да фактаў гісторыі і міжнароднага права, Шкялёнак разгледзеў расейскапольскія дагаворы і крыніцы прэтэнзій гэтых дзяржаў, урадаў Варшавы і бальшавіцкай Масквы на Беларусь. «Галоўны аргумент, якім яны карыстаюцца ў сваіх захопніцкіх планах, — даводзіў ён, — бадай выказаны. яшчэ маскоўскім князем Іванам III. Гэта: супольнасць веры ў беларусаў і маскалёў, або, з другога боку, — у нашых апалячаных грамадзян і палякаў... Ва ўсіх уніях, заключаных з Польшчай, мы не паступіліся незалежнасцю. A Рыжскі польскарасейскі трактат, прыняты за спіною беларусаў, не што іншае, як бандыцкая змова і толькі».
    — Дэлегаты і дэлегаткі Кангрэса! — падсумоўваў сказанае спадар Шкялёнак: — Мы зрабілі гэты выбег у гісторыю дачыненняў Беларусі з Масквою і Полыйчаю не дзеля таго, каб пры нагодзе супакоіць нашу цікаўнасць, як гэтыя дачыненні складваліся ў мінуўшчыне. Нашай мэтай было высветліць, што ў аснове маскоўскапольскіх прэтэнзіяў да Беларусі заўсёды ляжала толькі прага захопніцтва, а не якоесь там права, што спосаб, якім яны па чарзе няволілі Беларусь, быў гвалт...
    У працяг гэтай тэмы выступіў з рэфератам і Аўген Калубовіч, кіраўнік аддзела культуры ў Цэнтральнай Радзе, яшчэ малады, гожа вылеплены, мяркуючы па тонкіх і правільных рысах твару, адухоўлены сын Айчыны. Ён цікава даводзіў пра асаблівасці моманту, пра яго адказнасць і раскрыў карціну суверэнных, з дазволу сказаць, адносін у СССР. Раздзелы яго трактата мелі прадметныя і яскравыя загалоўкі: «БССР — маскоўская фікцыя дзяржаўнасці», «Беларусь — калонія Масквы», «Бальшавіцкія абяцанкі, а рэальнасць? », «Нішчэнне сялянства, работніцтва і інтэлігенцыі», «Разгром беларускай культуры», «Разбурэнне цэркваў і нішчэнне духавенства» ды «Вывады».
    490
    Розмысл і Рамановіч з аднолькавай увагай слухалі яго. Аднак слухаць было сумна, жахліва і крыўдна. Паўставала пытанне: з якога цемрашальнага веку гэтыя вандалы і як яны апынуліся сярод цывілізаваных народаў? У Розмысла на іх не хапала іроніі, а гумару і пагатоў:
    — Агонь іх выкуры...
    — Палітыка Масквы, — мовіў Аўген Калубовіч, — зрабіла вялікую шкоду беларускай культуры і мастацтву. Яна абапіралася на зацемкі самога Сталіна, які на з’ездзе бальшавіцкай партыі ў 1930 годзе сказаў: для поспеху ў камуністычным поступе «трэба даць нацыянальным культурам разгарнуцца... каб стварыць умовы для зліцця іх у адну агульную культуру з адной агульнай мовай».
    I, каб наблізіць выраійэнне гэтай бальшавіцкай задачы, у 1933 годзе спецыяльнаю пастановаю ўрада БССР быў зрэфармаваны беларускі правапіс. Развіццё наійай. мовы схілялася ў бок мовы расейскае...
    Барыс узяў суседа за руку:
    — У мяне самога ў маладосці былі зацемкі ў мазгах. Я так захапляўся Леніным, Сталіным... Будзённым, напрыклад. А мой бацька, наадварот, іх ненавідзеў, ён захапляўся дзёрзкасцю атамана Махно. Перад самай вайной Сталін з нейкай нагоды прысніўся яму. Ён прачнуўся ў жаху. Забаўляючыся, той хацеў падпаліць на бацьку адзенне.
    — Хаха... Няўжо? — здзівіўся Сяргей і праз нейкі момант дадаў: — Канешне... У Крамлі да гэтай вайны не хапала вясёлых прыгод.
    — Бальшавікі, — доўжыў Калубовіч, — знішчылі нацыянальныя навуковыя кадры і пачалі арыштоўваць беларускіх пісьменнікаў: Дубоўку, Пушчу, Зарэцкага, Дудара, Жылку, Гарэцкага, Кляшторнага, Чарота, Мрыя, Шушкевіча — усяго каля 90 чалавек, і ўсе яны былі або расстраляны., або замучаны ў турмах, або выгнаны ў далёкі Сібір.
    Кнігі арыйітаваных і тых, што чакалі толькі на сваю чаргу, былі забароненыя да чытання і масава нішчыліся. У нашы рукі трапіў гэтак званы «Зводны кантрольны спіс выданняў Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, якія спісаны. ў макулатуру». У гэтым сакрэтным дакуменце, датаваным 1935 годам, 125 старонак друкаванага тэксту. Там пералічаны 1778 назоваў кніг і часопісаў, агульным накладам кругла ў 12 мільёнаў асобнікаў, якія падлягалі неадкладнаму знішчэнню. Нам вядомы і яшчэ дзесяткі спісаў, датаваных 1936 годам. Спісанню падлягала
    491
    пераважна беларуская мастацкая і навуковая літаратура.
    Гэтакім чынам разгортваліся бальшавікі і ў галіне беларускага малярства, жывапісу. Арыштаваўшы Чарняўскага, Даркевіча, Змудзінскага і іншых, украўшы найдаражэйшы скарб нашага беларускага мастацтва і рэлігіі — крыж святой Ефрасінні Полацкай, выкінуўшы ў падвал Менскага гістарычнага музея бюст класіка беларускай паэзіі Максіма Багдановіча, яны загадалі беларускім мастакам маляваць і ляпіць партрэты і бюсты бальшавісцкіх правадыроў ды асвятляць у сваіх творах «шчаслівае і заможнае калгаснае жыццё».
    Тое ж самае яны ўчынілі і ў музыцы, а таксама тэатры... Забаранілі спяваць свае прыгожыя народныя песні, насіць беларускую нацыянальную вопратку ды святкаваць народныя святы — Каляды, Вялікдзень, Купалле...
    Яны разграмілі таксама беларускую асвету, забаранілі выдаваць краязнаўчы часопіс «Наш край», у школах выкладанне пачалі пераводзіць на расейскую мову і наклалі забарону на выеучэнне гісторыі і геаграфіі Беларусі.
    — Ці ж можам мы пасля ўсяго гэтага чакаць ад іх ласкі? — пытаўся спадар Аўген Калубовіч, і ў згодзе з ім ківалі галовамі ўсе дэлегаты Кангрэсу, ківалі і Барыс Рамановіч і Розмысл... — He! Прага да волі, — заяўляў прамоўца, — наш сцяг, і мы не маем права яму здрадзіць. Мы змушаны ставіць пытанне аб разрыве з Масквою. Уласна, пытанне ў прынцыпе было вырашана Радаю БНР у векапомным акце за 25 сакавіка 1918 года. Але наш народ яшчэ дагэтуль не сказаў свайго апошняга слова. Кангрэс павінен прызнаць, што створаная Масквой бутафорская беларуская дзяржаўнасць — БССР ёсць ад пачатку і да канца дрэнна замаскаваная фікцыя. Я прапаную Кангрэсу заявіць урадам і народам усіх краінаў аб уневажэнні маскоўскага голасу ў беларускіх справах.
    — Да разрыву з Масквой клічуць нас косці загубленых ёю 1800 тысяч найлепшых сыноў нашага народа. Да гэтага клічуць нас пралітыя ёю рэкі слёз і крыві. Кожная кропля гэтай нявіннай крыві пякучым агнём гарыць у нашых сэрцах і кліча да помсты...
    I сапраўды Барыс адчуў пры гэтых словах у душы святое, можна сказаць, узбурэнне пачуццяў.
    — Гэтага патрабуюць ад нас нават камяні ад разбураных бальшавікамі нашых святыняў і помнікаў.
    492
    Няхаіі жа памяць крывавага бальшавіцкага панавання ў нашым краі зарасце чартапалохам і крапівою' — заклінаў Калубовіч: — Слава вольнай Беларусі і яе народу'
    Барыс ніколі не чуў такіх бурных і несціханых воплескаў з воклічамі людзей, апанаваных найвышэйшымі грамадзянскімі пачуццямі.
    Нарэшце, зала аціхла, дэлегаты з палёгкай уздыхнулі; у абвешчаны перапынак публіка знялася з месцаў і ператварылася ў рухомы рой у шырокім вуллі, дзе чалавекі снавалі — хто куды віда.
    — Пойдзем, — прапанаваў Барысу Розмысл, — я пазнаёмлю цябе з Радаславам, бо потым, як зачыняць Кангрэс, не да таго будзе.
    Яны прабіваліся да падмосткаў тэатра з пэўнымі цяжкасцямі і, вядома ж, радасным узрушэннем, як што сустракалі ў штурханіне знаёмых, і Барыс паспеў ужо горача паціснуць руку Юрыю Сабалеўскаму — павіншаваў яго з поспехам, які быў адзначаны прэзідэнтам БЦР, і доктару Язэпу Малецкаму руку паціснуў, даведаўся між іншым, што ён цяпер не ў Баранавічах, а прадстаўляе БЦР у Вілейскай акрузе. Абняўся з паэтам Альфрэдам — Алесем Салаўём, з якім колькі месяцаў таму ехалі ў цяплушцы з Брэста да Варшавы... Здалёк павітаўся з Андрэем Мацукевічам і яшчэ двума сваімі калегамі, дэлегатамі з Кёнігсберга...
    Яны з Сяргеем узышлі на зырка асветленую электрыкай сцэну, прабіліся да Астроўскага, чалавека, бадай, сярэдняга веку, гожай выпраўкі, чарнявага, у цёмным касцюме ў палоску, пад гальштукам. Кідаліся ў вочы яго акуратна прычасаныя валасы і напружаныя складкі на чыстым думным ілбе. Адметнымі былі і правільнай формы нос і выразна акрэсленыя, яшчэ не высмяглыя вусны. Ён паглядзеў на Рамановіча шырока адкрытымі цёмнымі вачыма, і той адчуў на сабе прытомлены, але чэпкі і праніклівы позірк.
    — Спадар Радаслаў, — звярнуўся Розмысл да прэзідэнта Рады прафесара Астроўскага. — Калі дазволіце, прадстаўлю вам кіраўніка Беларускай Народнай Самапомачы ў Кёнігсбергу спадара Рамановіча.
    Астроўскі працягнуў яму руку, вітаючыся.
    — Барыс, — назваў пры гэтым сваё імя дэлегат Рамановіч.
    493
    — Я чуў і ведаю пра вас і вашу дзейнасць. Дзякуй, што прыехалі. А як жа склалася дарога?
    — Ліхая дарога! 3 бамбёжкаю... Я ж толькі гузаком аддзелаўся, а маі'ло б быць і