• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    жаданню, вывез з Янова сюды разам з ім і ягоную жонку — яна жыла з малой у вёсцы пад Яновам. He хацеў ён іх бачыць... Толькі ж забраць яе вельмі прасіла яго старэйшая дачка Надзя, жонка Косці Прадуна...
    Раманавічанка, праўду сказаць, не ўсё тады разумела ў дачыненнях дарослых. Адно ёй па душы была міратворчая чыннасць бацькі, які, выконваючы гэту сваю высокую місію ў Польшчы і Германіі, аднойчы ўзяў і яе, Маню, з сабой у «камандзіроўку». Ехалі чыгункай на поўдзень ад Памажан, пакідаючы ўзбоч верставыя слупы і паселішчы, дарэчы, не надта разбураныя. Барысу Рамановічу належала нейк аднавіць і палагодзіць сямейныя адносіны пані Юргенсон з панам Юргенсонам, як што той упадабаў сабе пакаёўку і цешыўся з ёй, а яна, пані, банкрутавала ў шале, выкліканым рэўнасцю, нарэшце, мусіла пакінуць юрлівага суджанага ды з’ехаць да сваіх бацькоўпалякаў у Лодзь.
    Жалю варта, але Маня не прысутнічала пры далікатных перамовах бацькіміратворцы з пакрыўджанай пані, праўда, калі меркаваць па тым, што пані неўзабаве вярнулася ў маёнтак, а пакаёўкуспакусніцу Барыс перадыслакаваў ажно ў Кёнігсберг, тая пасрэдніцкая акцыя бацьку ўдалася.
    Разам з тым Барыса ўсхвалявала жальба, дайшоўшая сюды ад палячкі, якую ён у ліку іншых уцекачоў даставіў з Янова і пасяліў у сям’і беларуса ў невялікай вёсачцы, вярстах у пяці ад Памажан. I ўсе, хто чуў пра гэту гісторыю, дзівіліся з таго гаспадара: як гэта патомны, шчыры беларус можа крыўдзіць польку?
    Барыс расшукаў у памажанцаў ровар, сеў на яго і пакаціў туды, дзе людзі не маглі знайсці злагады. Вярнуўся неўзабаве задаволены: памірыў іх... А што там было — па асобных бацькавых рэпліках Мані цяжка было скласці сабе ўяўленне.
    499
    Толькі ж, як вярнуўся міратворац Барыс з той вёскі, да маёнтка падкаціў на ровары каржакаваты яздок з агністарыжай барадой, шырокай, трохі нават аздобленай сівымі паскамі.
    — Тута жыве Барыс Рамановіч? — спытаў ён у Мані, якая ў той момант стаяла каля брамы ў двары і, жмурачыся ад сонца, разглядвала бараду і лысы чэрап госця.
    — Тута...
    Штосьці ў абліччы і голасе ягамосця падалося знаёмым, але Маня не магла прыгадаць адразу, хто ён такі.
    — Скажы ему, пенькне паненка, жэ его хцяў бы забачыць пан Клямка.
    — Добжа... — яна ў момант знікла з ягоных вачэй.
    I Барыс неўзабаве выйшаў з будынка ў суправаджэнні Мані.
    — Оо, каго я бачу! Сто гадоў пану Клямку!
    Яны прывіталіся. Барыс прапанаваў госцю прысесці на лаўку пад ліпаю; у яе развесістых і пушыстых ад квету галінах утрапёна гулі і вызвоньвалі пчолы; разліваўся ў паветры густы ліпавы водар, адмыслова мядовы...
    — Я чуў, — сказаў Барыс, — што вы ў Памажанах... Семвосем гадоў прайшло, як мы ў апошні раз бачыліся, a ўжо, здаецца, цэлая вечнасць. Мой бацьканябожчык гаспадар Пісарчук, даваў вам адрас пана Юргенсона, калі вы ўцякалі. Ён казаў мне пра гэта...
    — Як... нябожчык?.. Гаспадар Пятро Пісарчук?.. — пан Клямка, надуўшы тоўстыя шчокі, вырачыў вочы і пахітаў галавой: — Эгеге! Свет на шмат збяднеў ад гэтай жорсткай вайны. Я, здаецца, казаў табе: на такіх людзях, як Пісарчукі і Скірмунты, свет трымаецца, дакладней, трымаўся.
    — А ў вас як жыццё! Чым бавіцеся? Нябось, спрыту ў пана не паменшала, хоць і сівее барада.
    — Ххех, жыццё — не мёд! Жыву, як дзядоўнік пры дарозе: за кожнага чапляюся, зазываю ў свой бар. Аднак ад бразгату посуду застаюцца памыі, толькі памыі!
    — He прыбядняйцеся...
    — Свента Марыя ў сведкі!
    — Нейкая справа да мяне прывяла?
    — Цікаўнасць, — адказала рудая барада, паглядзеўшы на Маню, якая шыЛа штосьці, седзячы на зэдліку паблізу, хаваць, праўда, ад яе не было чаго: — Пачуў, што ты ў Памажанах і, галоўнае, прыехаў, адтуль, дзе грукоча фронт.
    500
    — Так,сапраўды.
    — Ці дакоціцца ён да нас?
    — У мяне на гэты конт няма ніякіх сумненняў. Чырвоная Армія гераічна змагаецца, і гэта грозная сіла. У бальшавікоў ужо ёсць дамова з Альянтамі —Англіяй, ЗША — аб поўным разгроме фашыстоўскай Германіі.
    — Вой! — нервова ўсклікнула Маня, яна ўкалола палец іголкай.
    — А што ж будзе з намі, палякамі?
    — Я не прарок... Пакуль, як ёсць, жывіце...
    — А потым?
    — Баіцеся?.. Пане Клямка, даўно было, у мае маладыя гады. Я быў камуністам. I жыў цудоўнымі думкамі аб магчымай прышласці. Я чакаў яе. Я прывозіў вам на продаж мёд, слухаў вас і гатовы быў спрачацца з вамі, як, дарэчы, і са Скірмунтам, але не рабіў гэтага, а толькі назіраў за тым, што вас непакоіць, збіраў ведамкі. Я ўважаў на словы бацькі, брата і ўцекачоў з СССР... Я слухаў іх і думаў, думаў, пакуль не зразумеў: з камунізмам у БССР і далей на ўсход штосьці не тое творыцца; вызваленне Усходніх Крэсаў ад вашага панства, далучэнне іх да БССР, далейшыя падзеі там, у Беларусі, пацвердзілі гэта. А «непераможная» Польшча, якая прагла ў свой час вайны з Германіяй, каб перамагчы яе, у некалькі дзён аказалася пад ботам у Гітлера. Я трапіў у палон і за колькі год пранікся павагай да немцаў. Я паверыў ім, калі яны дакляравалі вызваленне маёй Бацькаўшчыны ад бальшавікоў. А потым і ў іх расчараваўся і зразумеў урэшце: грамадства, якое было ў маіх марах, не пабудуеш ні з бальшавікамі, ні з фашыстамі ніколі, нідзе, бо і тыя і другія — разбуральнікі, ліхадзеі, захопнікі, — у іх рукі па локаць у крыві. Цьфу! — ён адагнаў мошку, якая лезла ў твар. — Выбачайце, пане Клямка, але ж я не гэта хацеў вам сказаць, таму яшчэ раз перапрашаю. Скажу адно: з польскай мосцю, з польскай пыхай кашы беларусу таксама не зварыць. Горка гэта ўсведамляць, але...
    — Што здарылася?! — узварухнуўся, пацягнуў паветра пляскатым носам купец Клямка.
    — Вы чулі пра сваю Армію Краёву?
    — Ну так, ёсць гэтакая нябачная армія. Можа, яна і ўяўляе пэўную сілу.
    — Так, яна ўяўляе пэўную сілу. Дапусцім... Толькі беларусы шукалі ў яе кіраўніцтва падтрымкі, каб разам
    501
    выступіць супраць агульнага ворага — за незалежнасць сваіх краін. Уяўляеце?..
    — I — што?..
    — Ваша панства, якое засела ў Лондане, ставіць умову: поўнае падпарадкаванне беларусаў палякамі пасля вайны! Крэтыны!.. Чаму ж вы, палякі, робіцеся крэтынамі, га? Адкажыце, пане дабрадзею.
    — He я... He ўсе, пся крэў! — Клямка ўскочыў на ногі і яшчэ больш пачырванеў. — Я што? Купіў — прадаў, і ўся мая дзейнасць!
    — Геэ, у Лондане польскія купцы не па вас! Яны народ купіць схільны. За бясцэнак! Беларускім народам і яго тэрыторыяй, між іншым, не першае дзесяцігоддзе гандлююць! Вар’яты! I калі, калі ў вашай гжэчнай крыві суцішыцца клёк? Хцівы, драпежны...
    — Пане Барыс! Вы мяне абражаеце і абражаеце разам з маім народам, пся крэў!.. Няможна так! Я хацеў запрасіць вас у госці, а вы знерваваны, вы затканы злом.
    — Хіба, пане Клямка?.. А вам вядома, што на абшарах Беларусі аддзелы Арміі Краёвай ніяк не маглі вызначыцца, з кім ваяваць? Нярэдка замест немцаў або бальшавікоў, пры патуранні немца, вынішчалі беларусаў. У Лідскай акрузе, напрыклад, учынілі жорсткі масавы тэрор!
    — Спадар Барыс, я не заслужыў вашых абраз. Я пратэстую!
    — Эвой... Як хочаце, — Манін бацька вяла махнуў рукой і, калі рудая барада павярнула да ровара ды пакрочыла прэч, звярнуўся да яе, Мані, уласна: — Абрыдла мне, дочка, усялякая дыпламатыя. Люблю шчырасць. А свет пашкоджаны бацылай захопніцтва і звар’яцеў. Няма каму ўважыць на права, на волю беларусаў і іншых народаў, падумаць пра лёс чалавецтва ўвогуле. Скажы, хіба ты разлічвала жыць у такім свеце?
    — Нее, — Маня ўсміхнулася, уражаная тым, што бацька размаўляе з ёй як з дарослай; гэта для яе было, бадай, новым.
    — Чэрчыль і Рузвельт доўга думалі, якое месца належыць ім у гэтых падзеях. Нарэшце, высадзілі ў Францыі свае войскі і адкрылі другі фронт. Яны разам са Сталіным раструшчаць Трэці рэйх, як гняздо пачвар, увенчанае свастыкай. Тады другое, прагнае чырвонае зло яшчэ больш распаўзецца па свеце. Га? Ці змірацца з ім альянты? Ці змірыцца беларускі ўрад у эміграцыі з акупаван
    502
    нем сваёй краіны? Што рабіць? На што нам яшчэ спадзявацца?..
    Барыс Рамановіч так і не адказаў на апошняе пытанне, а яно ж закранала як не кожную клетачку ў маладым арганізме дачкі і зноў выклікала няпэўнасць і страх сваёй безвыходнасцю. Дармо, Барыс пагладзіў дачку па галоўцы:
    — He сумуй, Мар’я, і май на ўвазе: тваё жыццё — працяг жыцця твайго дзеда.
    Ён сказаў мудрыя словы, якія яна як след асэнсуе потым. Толькі ж яго параду — не сумаваць — яна не магла выканаць, і, лежачы ў ложку нямоглая, перабірала ў памяці малюнкі тых дзён, калі адчула сябе хвораю. Яна не магла адмовіцца ад думкі, што хвароба прыскепалася да яе ў полі, калі, абліваючыся потам, яна капала бульбу, насіла цяжкія кашы, нярэдка расхрыстаная, і яе абдаваў сыры асенні вецер, a то яшчэ прамакала наскрозь ад дажджу... Вядома, пры кожнай такой нягодзе яна з крыўдай згадвала тых дзецюкоў, Марцінкевіча і яго зяця Косцю, якія выпхнулі яе з прысядзібнанага агарода ў поле, і дзівілася бацьку, яго спакою... Дарэчы, Барыс нядоўга заставаўся ў маёнтку, як што пры вызваленні Украіны і Беларусі ад немцаў, казаў, багата людзей, нязгодных з савецкім рэжымам, рушылі на захад, і многім патрэбна была яго дапамога, і ён здольны быў яе аказаць.
    Між тым, праходзілі тыдні, адзін за адным. I вось у адну з асенніх начэй Маня адчула палёгку — роўна дыхала, адрынута спала, на сухі лес кудысь адышлі болі ў баку. Яна рада была свайму выздараўленню.
    Астатак восені і новая зіма, на шчасце, не абяцалі ў маёнтку ніякіх перамен. Цяпер, праўда, высветлілася, як дарэчы былі мяшкі з воўнаю, якія яны прыхапілі пры ад’ездзе з Янова.
    He ставала цёплага адзення, і ўсе маладзіцы кінуліся прасці воўну, а Маня — вязаць з шарсцяных нітак усім швэдры. I такою ўдарнаю ў яе была праца, што яшчэ не развіднее, а яна ўжо набірае петлі.
    У гэтых клопатах і прайшла зіма, не столькі сцюдзёная, колькі спустошаная і панылая, у аднастайных колерах. Праўда, была і заўсёдная радасць ад яркіх, светлых, цёплых, жыццядайных і вабных промняў сонца, калі яно прабівалася праз туман, суцемкі альбо выглядвала зза хмараў.
    503
    Адно заўважыла Маня, ніякія светлыя і яркія дні не ўплываюць на стан душы бабы Аксінні. I не было таго дня, каб, адварочваючыся ад сваіх або хаваючыся кудынебудзь, Аксіння не аплаквала свайго чалавека Пятра і Паўлюкасына. I ніхто і нішто ўжо не магло суцешыць яе, — слёзы сыпаліся самі сабой.
    Горкі камяк крыўды, жальбы і адчаю падкатваў таксама і да Манінага горла, і тады ўжо яна, як і баба Аксіння, хавала свой твар, ка