Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
кам!..
Для больш поўнай карціны, праўда, варта зазначыць, што ў гожай і руплівай Раманавічанкі, якая пачынала красаваць, шукалі прыхільнасці і ласкі таксама «свае», гэта значыць беларускія хлопцы, але ж, бадай, падсвядома яна імкнулася адысці як мага далей ад укрыжаванай радзімы, ад усяго, што з ёй нітавалася або хоць бы нагадвала пра яе, — балюча рабілася. Няйначай, таму і аддала перавагу Збышаку.
I яшчэ адзін немалаважны момант. Раманавічанка зрабіла прафесійны выбар, і — зрабіла яго тады, калі, здавалася, ужо не было выбару. Па завяршэнні вучэльні яе накіравалі працаваць эканамістам у марскую школу; прызначэнне насіла абавязковы характар. Толькі ж цяпер, калі яна спрабавала ўявіць сабе сваё жыццё, замружана залатое, цнатлівае, дбайнае, ды пры папяровай працы ў канторы, ёй рабілася вусцішна. Сама не ведала чаму, толькі перспектыва канторскай служкі нібы ставіла крыж на яе жыццёвым імпэце, і мроілася ёй нешта больш захапляючае і хвалюючае — праца ў грамадзе, з грамадой, помач люду — адным словам, тое, што арганічна спалучалася б з яе адкрытай, спагадлівай душой, з прыродным талентам. Адно ў пана дырэктара, у Чыжа — вельмі паважанага ёй чалаве
514
ка — вочы на лоб палезлі, калі яна папрасіла даць ёй рэкамендацыю для паступлення ў вышэйшую медычную школу. Ен не пажадаў з ёй нават размаўляць на гэту згубную для справы, якой ён займаўся, тэму .
I, тым не менш, атрымаўшы дыплом, Раманавічанка паехала ў Познань. Прыёмная камісія медычнай школы схільна была залічыць яе, уладальніцу чырвонага дыплома, без уступных іспытаў, але ж рэктар распарадзіўся інакш. I ў лічаныя дні, што заставаліся да іспытаў, Маня накінулася на паўзабытыя ўжо вучэбнікі па біялогіі і хіміі; спатрэбіліся ёй, дарэчы, і веды па марксізмуленінізму, а ў эканамічнай школе па бальшавіцкай навуцы яна таксама мела поспех. Здала і — паступіла, эвой!
Пры яе залічэнні ў студэнтымедыкі адзін з членаў прыёмнай камісіі выйшаў услед за ёй у калідор і давяральным тонам спытаўся:
— Панна Марыя, скажыце, а дзе ж ваш бацька?
— Ніц не вем, — адказала яна. — Пайшоў на вайну і не вярнуўся.
У гэтым была праўда і адначасова мана; яе заўжды ў жар кідала ад падобных пытанняў.
Ды, урэшце, пачаліся заняткі ў медычнай школе. Цяпер Раманавічанка марыла стаць хірургам. He выпадала, аднак, ёй выйсці ў хірургі — бракавала ці то фізічнай, ці душэўнанервовай асновы, яна млела, прысутнічаючы на аперацыі. Таму нешчаслівіцы заставалася пайсці ў тэрапеўты.
Ды марна таксама — тэрапеўтам стаць ужо не мог дазволіць сваёй абранніцы Збышак. Раўніўцу здавалася, што абследаванне хворых, асабліва мужчын, — занятак не варты прыгожай і вабнай асобы, якой яму падавалася жонка з яе імпэтам і шчырасцю... Таму спадарыні Марыі давялося ісці ў педыятры, пра што потым, праўда, яна не пашкадуе.
Наогул Збышак лічыў, што ягонай жонцы працаваць не мае сэнсу, нават па сканчэнні вышэйшай медычнай школы — дастаткова, маўляў, таго, што ён мае працу і цалкам забяспечыць сям’ю, а Марыі ўжо на трэцім курсе бусел кінуў у прыпал дзіцё — назвалі Юрэкам, а па трэцім годзе ад нараджэння Юрэка з’явілася і цурка — Эліз, або Ліза. Сям’я ледзьве канцы з канцамі зводзіла.
Гадаваць дый выхоўваць дзяцей Марыі дапамагала яе маці Ганна і нястомная ў жыцці Аксіння — бабуля. Яны жылі цяпер у Вагрэўцу, непадалёку ад Познані, дзе купілі
515
сядзібу з невялікім кавалкам зямлі. Грошы на такую рахубу пераслаў Ганне яе чалавек, Рамановіч, з Амерыкі.
Марыя працавала і працавала заўзята; не магла не шчыраваць, як што доктарства прыносіла ёй не залішне клопатаў, прафесійных пакутаў, дый, насуперак ім, яно надавала адчуванне сапраўднага жыцця, радавала ўсведамленнем справы гожай, сардэчнай і вартаснай, як і споўненага абавязку на людзях. I ў лічаныя гады, па заканчэнні высокай вучэльні, Раманавічанка атрымала адмысловае прызнанне ў калег і насельніцтва.
Яна працавала ўжо галоўным павятовым педыятрам у Ходцежы, гарадку між Пілай і Познанню, калі міністр аховы здароўя Польшчы, наведаўшы гэты куток, уручыў ёй Ганаровую Грамату, якой адзначаліся яе, дакторкі Велагурскай, асабістыя заслугі ў ахове здароўя насельніцтва краіны. 0, Моталь! 0, дзедусь!..
Як і заўжды ў хвіліны вялікага ўзрушэння і радасці, з ёю побач паўставаў яе дзедусь Пятро. Ён стаяў перад ёй і ўсміхаўся гэтак жа добра, прыязна і адначасова заахвочваюча, як тады ў царкве, калі яна спявала на клірасе ў хоры.
Баючыся, што ёй авалодае слабасць і яна страціць прытомнасць, Марыя бянтэжліва падзякавала пану міністру за ўзнагароду і паспяшалася на сваё месца ў зале, дзе праходзіў сход. Зрок засцілі слёзы, і ад іх усе твары ўдзельнікаў сходу выдавалі размытымі, толькі твар яе дзеда і ягоная прыязная ўсмешка ўспрымаліся асязальна, выразна.
— Ах, дзедусь, дзедусь!..
На тыя гады вучобы Раманавічанкі ў медычнай школе прыпалі буйныя студэнцкія хваляванні ў Познані. Штуршком да іх паслужыла тэатральная пастаноўка драмы Адама Міцкевіча «Дзяды», якая выклікала прыток патрыятычных пачуццяў у моладзі. А сапраўднай прычынай бунтарства было, як вядома, каланіяльнае становішча Польшчы і ўціск яе з боку савецкай імперыі.
Маня, сэрца якой сціналася пры адным успаміне пра мотальскія выпрабаванні і пакуты, вельмі спачувала маладым палякам, іх бунтарскаму духу. Яна мела апаску, што павязаныя з бальшавікамі нягоды не скончыліся для яе таксама, балазе бацька, застаўшыся жыць у ЗША, прысылаў ім з маці не толькі грошы, але і пасылкі; дарэчы, ладаваў, падпісваў і пускаў цераз акіян пасылкі не толькі ім — таксама ў Моталь, у Тышкавічы — хворым на сухоты землякам, але ж туды скрынкі з лекамі не даходзілі, пра што ён выказваў шкадаванне ў сваіх лістах.
516
Больш за тое, каб спыніць буйны грамадзянскі імпэт свайго земляка за акіянам, паплечнікі Плюнгера, калі не ён сам, пачалі «паказваць», што ў асобе Барыса Рамановіча яны маюць зацятага ворага народа, які пры адступленні немцаў з Моталя мсціўся партызанам і спаліў, чуеце, спаліў палавіну мястэчка!
Нейкія патаемныя савецкія службы, няйначай, пачыналі шукаць Барысаву сям’ю і вяліся роспыты. У Пісарчуковай радзіны ў Польшчы не было пэўнасці, што ў тую ці іншую ноч не прыйдуць да іх, небарак, і не арыштуюць. Аксіння паранейшаму хавала ад дзяцей і ўнукаў свае горкія пякучыя слёзы.
Для дакторкі Марыі тым часам пачаліся і іншыя нягоды. Яе чалавек Збышак Велагурскі, з якім яны напачатку як бы зліліся ў адно цэлае, і гэта цэлае было таемным і велічным, бадай, незямным, — яе Збышак пачаў папікаць яе, што яна шмат працуе і наогул невядома дзе і колькі часу бавіць. Разам з тым ён дазваляў сабе вольнасці і ўвогуле жыў сваім жыццём. Таму на іхнім адзіным і велічным, як здавалася, мацерыку кахання з’явіліся трэшчыны, і частка зямлі зпад ног у Марыі пачала спакваля адыходзіць. На абарону нявесткі паўстала была пані Велагурская, і тады Збышак, каб нейтралізаваць сваю маці, пайшоў на ўчынак не варты мужчыны. Ён выдаў гордай палячцы тайну Манінага паходжання (з сялянскага беларускага роду!), і ў пані ў сярэдзіне як штось абарвалася.
— Мужычка! — абразліва крычала яна.
Было ад чаго напалохацца Апалоніі Велагурскай, як што стагоддзямі ў душах польскіх паноў сядзела пагарда да «хлопаў» і «мужыкоў» з беларускіх абшараў, чым абумоўліваліся прыніжэнне, уціск. Прынамсі, стары пан Велагурскі колькі дзесяцігоддзяў таму быў заўзятым ваяром, і ў паходах на ўсход за інтарэсы Вялікай Польшчы стаў кавалерам ажно трынаццаці баявых узнагарод, ордэнаў і медалёў, атрыманых ад Пілсудскага. Было чым сям’і ганарыцца!
А ў Марыі і Збышака звадкі, нарэшце, скончыліся разводам, хоць бацькі мужа такі былі на яе баку. I давялося дасціпнай Пісарчуковай унучцы шукаць іншы жыццёвы мацярык, у простым і пераносным сэнсах. Выпадак таму паспрыяў...
Яе маці Ганна нечакана атрымала нядобрую вестку з Чыкага ад свайго колішняга чалавека Барыса Раманові
517
ча; ён там цяжка хварэў і прасіў, пры набліжэнні смерці, каб яго наведала каторая з дачок.
I тады радзіна кінулася з сумамжальбой абмяркоўваць ведамку, шукаючы, каго ж паслаць за акіян. Вольгу?.. Сястра Марыі Вольга да гэтага часу ўжо займела сваю сям’ю; яна, дарэчы, вывучылася на інжынерахіміка, жыла і працавала ў горадзе Улацлавеку — там на буйным хімічным прадпрыемстве за дырэктара быў яе чалавек Генрык Барабаш. Толькі ж пакідаць сям’ю, хоць бы часова, ёй не хацелася.
Тым больш не адчувала ў тым падарожжы за акіян вялікай патрэбы малодшая сястра Галіна, якая ўступіла ў жыццё настаўніцай, мела шмат дзявочага спрыту, задзёру, была рагатухай. I яна меціла таксама неўзабаве абжыць свой мацярык, разам з Бенядыктам Нейманам, слаўным увогуле маладым чалавекам, які працаваў майстрам вытворчага навучання ў школе.
Абедзьве сёстры страшыліся як вялікай дарогі ў Злучаныя Штаты Амерыкі, так і чужой мовы на тамтэйшым кантыненце, дый, што казаць, бацьку мала ведалі і не так шанавалі. А Марыя, дзяжурачы ў бальніцы, штораз сутыкалася з цяжка хворымі, углядалася ў іх спакутаваныя твары, дзе жыцця заставалася адзіны драбок, і ўяўленне падавала ёй воблік таго, роднага ёй Барыса Рамановіча, чалавека, які заўжды ўмеў валодаць сабой і быў надзелены як моцнай паставай, так і сілай чалавечага духу. Яна не магла дапусціць — нават у думках, — што бацька ляжыць самотны дзесьці ў шпіталі ды з тварам, як у гэтых пакутнікаў, на мяжы жыцця і смерці. Доктар Марыя Велагурская выбягала з палаты ў калідор і слязьмі аблівалася. Яна ведала, што бацька яе працаваў на хімічным прадпрыемстве па вырабу гумы, варыў гуму, а ўмовы працы былі цяжкімі, і таму ён мог заўчасна надарваць сваё здароўе.
У душы Марыі з дзіцячых гадоў заставаўся куточак, дзе месціліся добрыя пачуцці да бацькі. Там былі і павага, і ўдзячнасць, і захапленне ім, і шкадоба за ягоныя пралікі, няўдачы. Пачуццё роднасці з ім ніяк не згасала, наадварот, умацоўвалася дзякуючы падтрымцы, якую ён аказваў усёй сям’і ў Польшчы — пасылкі прыходзілі сістэматычна і багата што значылі для Марыі і яе сясцёрнявест, якія мелі вялікую патрэбу ва ўборах. Урэшце, даведаўшыся ад Марыі пра яе развод з мужам і бліжэйшыя сямейныя клопаты, Барыс прыслаў ёй пяць тысяч долараў на
518
будаўніцтва свайго дамкакатэджа ў Познані, дзе акурат для яе намаўлялася праца ў вышэйшай медычнай школе, якую яна скончыла.
Марыя ні на хвіліну не с