Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
горай.
— To «горай>> яшчэ прыйдзе да нас, не тут будзь сказана, •— Астроўскі прагна, як здавалася, паглядзеў Барысу ў вочы і ўсмешка кранула кончыкі ягоных вуснаў. — He ўдалося нам схапіць Бога за бараду. Неспрыяльна сітуацыя склалася. He дамовіліся мы з польскім урадам у Лондане аб сумесных дзеяннях нашай Краёвай Абароны з аддзеламі Арміі Краёвай за незалежнасць абедзвюх краін. Паныліхадзеі, на жаль, яшчэ не адмовіліся ад састарэлых катэгорый мыслення і паставілі за ўмову двухбаковага саюза падпарадкаванне Беларусі Польшчы. Крэтыны амбітныя! — ён як не вылаяўся. — I таму, калі б нашым нацыянальным батальёнам давялося ў баях адступаць, — не хапіла б абшараў для манеўру. Альбо манеўр быў бы зведзены да памераў мышалоўкі.
— Зразумеў? — спытаўся са значэннем Сяргей Розмысл, відавочна, наводзячы Барыса на думку пра адмененае паўстанне...
Шчыра кажучы, Барыс не ўсё і нават далёка не ўсё разумеў у патаемных планах кіраўнікоў нацыянальнага руху ды іх міждзяржаўнай палітыцы, але кіўнуў галавой, паказваючы, што досыць тлумачыць, што ён лёгка абыдзецца і сваім разуменнем, якое ўжо ёсць — няможна ж любому і кожнаму адкрываць свае карты.
— Аднак, што далей будзе? Фронт так блізка, — скрушліва нагадаў Барыс Рамановіч.
Яго непакоілі задачы бліжэйшага дня.
— Барыс... — разгубленасць на момант мільганула ў вачах прафесара Астроўскага, і, уняўшы яе, Радаслаў звярнуўся да дэлегата: — Без панікі, браце, але, скажу адкрыта: мы мусім бегчы на захад. Так... Пра небяспеку сустрэчы з чырвонымі ўсе ведаюць, і кожны будзе рашаць за сябе. Таму я раю, шаноўны, як мага хутчэй вяртацца туды, адкуль ты прыехаў, каб на свае рукі прымаць нашых бежанцаў.
— Дык мы ж гэта і робім! Прычым — даўно.
— Я ведаю... Дзякуй. Але яны пойдуць лавінай...
— Мы ладзім першую дапамогу, варым суп, раздаём харчы, мыем, апранаем у свежае, калі хто вашывы, шукаем для ўсіх, дзе прыткнуцца, нават жэнім.
— Таму табе нельга затрымлівацца. Для цябе — гэта задача нумар адзін!
494
— Добра...
— А задачай нумар два — не страчваць сувязь ні з кім са сваіх людзей, былых ваеннапалонных, бо не выключана, што мы іх яшчэ паклічам.
Бадзёрасць і ўсмешка Радаслава Астроўскага прыўздымалі настрой.
— Фэрштэйн, герр прэзідэнт! — надаючы сваім словам гумарыстычнае адценне, адказаў Барыс. — Я, калі заўгодна, магу зрабіць спробу выехаць нават зараз. Толькі пагутару яшчэ з тымсім з дэлегатаў.
— Едзь!
— Бадай што... Калі партызаны не заблакіруюць шлях.
Астроўскі, узяўшы Барыса пад руку, адвёў у цішэйшы куток сцэны.
— А ведаеш, браце, шаноўны Барыс, чарцей сапраўды распладзілася — не зайсці за куст па патрэбе! Сумны жарт, але ж... Скажу табе, я сам ахвотна пайшоў бы ў партызаны, калі б пасля перамогі гарантавалі мне незалежнасць нашай краіны.
Рамановіч выбраў паўзу ў размове і сказаў:
— Мяне дзівіць, як багата ў нас такіх от людзей. Разумных і добрых. Сардэчных і шчырых. Высакародных і таленавітых, ды самаахвярных... Я адтуль вунь, — паказаў на ложы збоку, — глядзеў у залу і думаў: ды гэта ж тыя, каго бальшавікі не дасталі, не ўходалі. Каго польскія паны не зламілі ў турмах. I да каго чарга не дайшла ў эсэсаўцаў...
— Недабіты інтэлект нацыі? — падхапіў думку Астроўскі. Выдатна!
— Так... I ў вас, зазначу, цікавы ход думкі. Я таксама пайшоў бы разам з вамі ў касіянеры.
— Аа... Толькі гэта — між намі?
— Яволь. Я цаню ваш давер.
— Ну што ж... Сяргей! Сева! — паклікаў ён службоўцаў, Розмысла і Усевалада Родзевіча, свайго ад’ютанта, апошні быў у вайсковай форме БКА: — Пойдзем разам, паабедаем.
Яны ішлі цераз апусцелую ў перапынак залу і неслі перад сабой, бадай, кожын свой гонар.
Толькі, куды б яны не ішлі і пра што б ні думалі, ні гаварылі, усіх іх цяпер у хранічным шокавым напружанні трымала водгулле фронта.
495
25
На сцяне прасторнага пакоя ціха варушыўся стары насценны гадзіннік і чуліся таемныя, ніколькі нікому не падуладныя крокі часу: ціктак, ціктак... Гэты час адкрываў і цягнуў за сабой мноства розных падзей, з якіх адна, шырокая, непадуладная, палягала над светам: вайна!.. Супакойвала тое, што татка вырваў яе, Маню, і яе радзіну з пекла ды знайшоў для іх аціхлы куток. Яны жылі ў маёнтку пана Юргенсона, у доме для прыслугі, у гэтакім шырокім пакоі, дзе месцілася пяць пакрытых лахманамі ложкаў. Загнаныя, паціху адыходзілі, збіраліся з думкамі, хоць часткова набывалі нейкі сірочы спакой. Працавалі — Маня ў агародзе пры маёнтку, цётка Зося даглядала курэй, а ўсе астатнія — у полі... Але ж фронт, няма што нябачны, далёкі, не стаяў на месцы, і гэта ляжала на дне душы прыглушанаю трывогай. Фронт, бы стыхія, бы драпежны звер, каціўся на захад, у «іхнім» кірунку. Праўда, Маню, першнаперш непакоіў не фронт, якога яна ніколі не бачыла, а лавіна бальшавікоў, саветчыкаў, энкавэдыстаў, — лавіна чырвонай нечысці, што падпірала фронт з таго боку і каціла за ім услед.
Зрэшты, часам яна была зусім раўнадушная да ўсяго, што рабілася блізка або далей ад яе, бо тут разам з ёй не было ні яе любімага дзеда, ні шаноўных дзядзькоў Паўлюка, Паўла, Мікалая, ні тых, пра каго яны клапаціліся, пасылаючы ў казахскія стэпы пасылкі, не было саміх чуллівых клопатаў, не было і таго дома, у якім Маня, пры ўдзеле радзіны, ладавала пасылкі, не было школьных сябровак Марыі Васілевічанкі, Ганны Кульбеды і, тым больш, трагічна замардаванай Насці... У яе жыцці бытта ўтварылася расколіна, якая сягала глыбока ў самую душу. I ў душы, падобна, цэлы свет распаўся надвое, прычым, адна частка знікла... Пэўна, тое ж адчуваў бы чалавек, калі б у яго нехта адчыкрыжыў частку цела, напрыклад, спіну, пакінуўшы адкрытым і параненым сэрца...
Ціктак, ціктак... Супакоўваў і нагастраў яе слых гадзіннік. Праз доўгі час, пакуль яна, знерухомеўшы, ляжала пад коўдрай у ложку, пачуліся крокі: то, скончыўшы працу ў полі, паспяшала да яе маці. Яна ўвайшла ў пакой:
— Як ты, доню, сябе пачуваеш?.. He лепей?
— Нее, — варухнула галавой на зрэбнай падушцы (з мешкавіны, набітай сенам) Маня. — У баку баліць.
496
— А есці хочацца?
— Нее...
— Можа, хочаш на вуліцу выйсці?
— Нее...
— He расстрайвайся, — папрасіла Ганна, бачачы, як у куточках Маніных вачэй збіраюцца слёзы. — Паляжы... Я рукі памыю...
А затым і бабулі, Аксіння і Параскева, вярнуўшыся з поля, падыходзілі да Манінага ложка і цікавіліся яе здароўем. Волька, тая села на ложах у нагах хворай сястры і, пагойдваючы сваімі запыленымі нагамі, слухала, што гавораць дарослыя. А яны охалі і ахалі, гледзячы на змарнелую, з бледнымі шчокамі ды сінюшнымі вуснамі дзяціну, шкадавалі, што ні сталага доктара няма, ні сапраўдных лекаў... Пан Юргенсон колькі дзён назад запрасіў у маёнтак нейкага праезджага фельдчара — у памятым брылі, аброслага шчэццю, пры гальштуку, і той, паслухаўшы Маню, спытаў, ці не прастуджвалася яна і як даўно ў яе пачаўся кашаль. Ён сказаў Ганне:
— Яўнага запалення лёгкіх у вашай цуркі няма. Калі ж запаленне і было, то прайшло альбо праходзіць. А болі ў баку паказваюць на пашкоджанне плеўры. Лячыце плеўрыт...
— Паночку, — апярэдзіла нявестку ў роспытах баба Аксіння, — а чым жа плеўрыт залагодзіць?
— Гм... — радыкальных лекаў, на жаль, не параю, таму што іх няма. Калі знойдзеце гарчычнікі, — наляпіце на хворы бок. Ногі парце ў цёплай вадзе з гарчыцай... Давайце хворай піць адвар аўса з малаком, пашукайце мёд, сталетнік і ўвогуле тое, што ведаеце, што карысна пры прастудных захворваннях. Добра карміце... Старайцеся, каб, крый Божа, не перайшло ў сухоты. Давідзэння!..
3 таго, што параіў гэты доктар, мотальскім маркотніцам удалося знайсці толькі авёс і малако, праўда, прыкупілі яшчэ залацістую галушку масла ў фунт вагою, брусок сала, балазе Аксінні ўдалося вывезці з сядзібы як адзіны каштоўны скарб невялікую жменю залатых манет, якія старанна хавалі дома разам з Пятромнябожчыкам, Маніным павадыром. Цяпер уцякачкі карысталіся скарбам у самых вострых выпадках, калі толькі каго апануе хвароба.
Памыўшы рукі на кухні, Ганна адчыніла кладоўку і набрала ў глыбокую міску груш, якіх расстаралася гэтымі
І7 3ак. 2827
497
днямі. Паляк, гаспадар бліжэйшага хутара, каля якога яны з Зосяй капалі бульбу, ласкава запрасіў іх у свой сад, і там сёстры смакавалі садавіну ды, спатыкаючыся на кожным польскім слове, якіх амаль не ведалі, бянтэжліва рагочучы, дзякавалі пану гаспадару за шчодрасць, за ласку. Вяртаючыся з працы ў полі, яны прынеслі ў маёнтак па паўмяшка садовых груш, невялікіх, але выспелых, жаўтлявых, салодкіх.
Апаласнуўшы грушы ў місцы і сцадзіўшы ваду, Ганна прынесла іх у агульны пакой і прапанавала першым парадкам занямоглай дачцэ, а потым і ўсім дзецям і дарослым:
— Ешце, пакуль вячэру зварым.
Маня, узяўшы грушы, прыгадала камічны расказ мацеры і цёткі Зосі пра тую гутарку з гаспадаром хутара ды міжволі ўсміхнулася. Калі яна была здаровая, то гэта было ейным клопатам размаўляць з палякамі папольску; іх мову яна ведала са школы і нярэдка выступала ў сям’і ў ролі перакладчыцы.
Цяпер, як толькі яна заставалася ў пакоі адна, да болю ў баку дадаваўся яшчэ і перажыты ў Моталі страх, ён прымушаў яе скаланацца ўсім целам, як скаланаецца чалавечына ад моцнай аскоміны на зубах. Толькі ўжо ў таварным вагоне, у цяплушцы, у тым смуродным скопішчы, пры ўсіх нязручнасцях, яна ўпершыню адчула сябе шчасліваю, бо ведала, што ні сёння, ні заўтра яе не заб’юць.
А тут Мані яшчэ лацвей было. Праўда, з нейкага часу яе душу азмрочвала крыўда. Улетку яе татка Барыс Рамановіч даставіў і раскватэраваў у Памажанах новы тур уцекачоў, з якіх Мікалай Марціновіч стаў намеснікам уііраўляючага маёнтка, а яго зяць Косця Прадун разам з іншымі пачаў працаваць у агародзе пры маёнтку, дзе праца была значна лягчэйшаю; яе ж, 14гадовую дзяўчынку, выціснулі з агарода ў поле, на праполку, жніво, копку бульбы... Працаваць у полі нароўні з дарослымі ёй было цяжка, балелі рукі, ногі, спіна, і яна з горыччу думала пра няўдзячнасць людскую: «Цябе ж мой тата прывёз сюды — выратаваў, то чаму ж ты ягонай непаўналетняй дачцэ не спагадаеш?»
I гэтую крыўду яна выказала бацьку, калі той заехаў да іх у Памажаны, вяртаючыся ў Кёнігсберг з Другога Усебеларускага Кангрэсу, праведзенага ў Менску. Яе здзівіла бацькава спакойная рэакцыя на гэты выпадак:
498
— Вучыся, дочухна, любой працы — у жыцці спатрэбіцца.
Ён, пэўна, лічыў нетактоўным умешвацца ў лад, у парадак, які без яго ўсталяваўся ў маёнтку. Але ж, без усялякіх сумненняў, да таго спрычыніліся і іншыя акалічнасці. Перад уцекачом Марцінкевічам Манін бацька, напрыклад, павінен быў адчуваць «віну». За свавольства ў Янове. «Свавольства» ж адкрылася для Мані з наступнае рэплікі:
— Бачыш, — казаў бацька, — спадар Марцінкевіч не можа мне дараваць, што я, насуперак яго волі і