Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
б не паказваць слёз. Нагодай мог быць успамін не абавязкова пра дзеда Пятра, пра сябровак, a нават пра Лельку, кошку, пакінутую на сядзібе, — дзе яна цяпер, які ў яе лёс? А памяць пра дзеда панавала над усім.
3 надыходам вясны Маніна постаць, няўрокам кажучы, пачала яшчэ больш харашэць, дзявочыя формы акругліваліся, і швэдар улежна і гожа абцягваў цнатлівыя грудкі, з якімі яна нават не ведала, што і рабіць, ці то саромецца іх, ці радавацца. Аднекуль паціху з’яўлялася ды выспявала ў ёй раней прыхаваная самавітасць, і позірк цёмных вачэй рабіўся доўгім, засяроджаным, выпакутавана ўніклівым. Пры гэтым яна ўсё больш усведамляла сабе, што жыццё мае багата чаго ёю пакуль яшчэ не ацэненага, не вызнанага душой, сэрцам не асвоенага, і таму цікавасць да жыцця ў яе, пасля кароткага заняпаду, спакваля абуджалася і ўзрастала.
26
Адтэрміноўка пераследу злым лёсам для Мані Раманавічанкі і для яе радзіны заканчвалася, як што фронт, даўно пракаціўшыся вогненным валам цераз усю Беларусь, а яшчэ раней — Украіну, дастаў гарады Львоў, Брэст і пайшоў на Кракаў, Варшаву... Па апошніх звестках, сталіца палякаў таксама была занята чырвонымі і шмат на якіх адрэзках яны фарсіравалі Віслу. Неба над Памажанамі ўсё часцей поўнілася надрыўна трывожным і агідным гулам савецкіх матораў. Нярэдка з шашы даносіліся бомбавыя выбухі, татахкалі ўгары кулямёты. Нямецкія абозы, франтавыя аддзелы і часці, каб пазбегнуць страт ад знішчальнага агню з паветра, лічылі за лепшае адступаць па начах, а днём адпачываць і бавіць час у разнастайных укрыццях і сховах, для якіх заўжды быў прыдатным лес.
Адчай ахопліваў тых, хто не жадаў больш на свае вочы бачыць чырвоных, ані іхняга вызвалення, ані допытаў эн
504
кавэдыстаў, не гаворачы ўжо пра Сібір. I новым віхурным ветрам неўзабаве адарвала ад зямлі, узняло, кінула на шлях, закруціла па гразкіх дарожных абочынах, панесла ў заходнім кірунку, далей і далей ад грукату і франтавых кананад плойму ўсялякага люду: палякаў, немцаў, беларусаў, зрэшты, большасць палякаў заставалася на месцы, пры сваіх сядзібах, хутарах, вёсках, і чакала чырвоных, спадзеючыся на вызваленне сваёй вячыстай зямлі зпад нямецкага каванага бота.
Неўзабаве ж і наша Раманавічанка аказалася ў новым, хаатычным, варушлівым, нервова наструненым ды апанаваным страхам людскім вадавароце. I яе больш не радавала сонейка, якое прыгравала, не цешыла траўка, што вытыркалася неяк слабым зяленівам на ўзлобку ды паказвала на хуткае абуджэнне прыроды. Яе нішто не радавала, паколькі не сённязаўтра магла засланіцца і знікнуць для яе свабода, прастора і воля.
Савецкія войскі наступалі імкліва, і немцы, не жадаючы атрымаць удар з флангаў ды трапіць у акружэнне, у шырокі мяшок пад Коневам, прыспешвалі самі сябе. Яны ўжо з вечара расчышчалі гасцінец, раскідвалі па абочынах уцекачоў, якія рухаліся, хто на фурманках, хто пеша, многія неслі клункі за спіной, цягнулі кайстры, нагадваючы пры такой экіпіроўцы жабракоў. Немцы распіхвалі шчыльны гуж цывільных, вызваляючы шлях, і грукаталі па ім коламі і гусеніцамі крытых аўтамабіляў, цягачоў, гармат, іншай баявой тэхнікі.
Маня ішла то паперадзе сваёй радзіны, то ўслед плялася. Яна не памятала нават, хто і што з іх ухапіў у той паніцы, калі аднекуль на брычцы вярнуўся ў свой маёнтак пан Юргенсон, анепакоены, імклівы ў рухах. Ён папрасіў спадара Марцінкевіча абвясціць усім жыхарам маёнтка, што праз дзветры гадзіны ў Памажанах могуць з’явіцца перадавыя часці Чырвонай Арміі.
Збор быў нядоўгім. Лахі пад пахі ды бягом.
Маня з радзінай былі ўжо ў дарозе і, абцяжараныя вандзэлкамі, хатулямі, стараліся роўна дыхаць, ашчаджаючы свае сілы, калі міма іх на знаёмай брычцы праехаў той жа пан Юргенсон, строгі, зацяты — здавалася, ён нікога не бачыць наперадзе, а па баках і пагатоў.
Пан, пэўна, ведаў, куды едзе. А што ведалі яны, якіх гнаў дзікі, бадай, жывёльны страх быць знішчанымі? Што іх чакала ў канцы дарогі?
505
Ці чакала іх дамоўка?..
Ці новы панскі маёнтак з шырокім пакоем і ложкамі?
Ці ласка на чужой ім зямлі?..
Ці ўвогуле нейкі дах, нейкае неба без грукату, нейкі спакой?..
Безумоўна, падаць руку ім у гэтай новай адмыслова ўтворанай пастцы, пакуль яе не закрылі, мог адзін чалавек — Барыс Рамановіч, іх выбавіцель з Моталя, але ж ён далёка адсюль, ён, уласна, і не ведае, у якой яны сітуацыі, да таго ж, у яго там, відаць, свае гарачыя справы...
Недзе апоўдні яшчэ адна прыгода была, і яна да глыбіні душы ўсхвалявала Маню. Па сярэдзіне шашы, пакінутай для праезду транспарту, ехала фурманка на гумавых колах. На яе паказала маці.
— Глядзі, доню, нашы хлопцы едуць!
— Ой!..
Сапраўды, на возе сядзелі мотальскія ўцекачы, якія жылі разам з імі ў маёнтку Юргенсона, — Дзямковіч Іван, браты Сцяпан і Іван Міховічы ды маладзіца, якую звалі Кулькай...
— Мамка! Ах...
Агорнутая адчаем ад блізкага сутыкнення з чырвонымі, Маня не доўга думала, каб не кінуцца за фурманкай. У некалькі скокаў дагнала яе і ўхапілася рукой за драбінку. Але ж тыя, на возе, пагналі каня хутчэй і адзін з іх — каторы? — расчапіў яе пальцы і скінуў руку з драбінкі.
I гэта было так жахліва — як здрада таварыскасці і зямляцкім пачуццям, як чэрствасць замест спачування да яе, дзяўчыны, абраза юначай годнасці. Яна плакала, як ніколі, гарачымі слязьмі. I ёй згадваўся страшны для яе цяпер Моталь. Адкуль такая нявыхаванасць і жорсткасць, урэшце няўдзячнасць да яе ў мотальскіх дзецюкоў? Хіба не ейны бацька вырваў іх з Янова?.. У памяці паўставала зноў тое, як летась выпхнулі яе ў поле з запаветнага агарода пры маёнтку...
Яна аплаквала цяпер не толькі сябе, свае жыццёвыя паразы, няўдачы. Яна аплаквала ўжо ўсе шматлікія ахвяры, якія мела яе мястэчка зза такіх вось, як гэтыя самалюбівыя і жорсткія людзі. I тых аплаквала, якія ў 39м, не ведаючы за што, гінулі. I тых, што пазней былі знішчаны савецкімі бандытамі, — як яе дзед Пятро, дзядзькі, і яе сяброўка Насця...
— He плач, Мар’я, — супакойвала яе маці. — Жуда — бядзе не помач.
506
— А яна, дочка, і рада б не плакаць, — зазначыла на гэта Параскева. — Ды ў яе ж слёзы самі льюцца, як і ў Аксінні.
Маня пры ўпамінанні Аксінні, адолеўшы сум, усміхнулася: сапраўды, у яе, як у чуллівай бабулі, праз лад шчодрыя слёзы, можа, таму што яна дачасна састарылася.
Ноччу, калі дзеці ўжо зусім валіліся з ног, яны крыху пераспалі ў гумне пры закінутым хутары за мястэчкам Брноў, блізу шашы. Балазе там для пасцеляў знайшлося трохі саломы, а раніцай зноў, калываючыся з боку на бок, разам з малымі выпаўзалі, каб уліцца ў людскую плынь.
Перад новым паходам, мэты якому ніяк нельга было дабраць, Аксіння перахрысцілася і, уважаючы на гул і грукат у небе, сказала:
— He так хутка прыждаць дабра, як ліха.
— He кажы, сваццейка, — падтрымала яе Параскева. — Ліха як прычэпіцца — ого! Ты ў вір галавой, а яно за табой!
Абедзьве бабулі і Зося, мяняючыся, па чарзе неслі Зосіна малое — бялянку Ганначку, астатнія ж Зосіны дзеці разам з Манінай сятрычкай Волькай ішлі самі.
— Манька, эгей, чуеш? — энергічна паклікала Зося: — To ж мо і добра, што ты не паехала з хлопцамі на кані? Хоць нам дапаможаш, калі спатрэбіцца, пшэкаць з тутэйшымі пшэкамі.
— Памагу...
Штосьці няпэўнае, штосьці стлелае было ў голасе Мані.
— Памагу, — сказала яна. — Толькі на фурманцы я хутчэй бы дастала Германіі, а там, магчыма, і свайго бацьку знайшла б.
— He журыся, Барыс — такі бацька, што сам цябе знойдзе.
— Вайна ж...
— I на вайне нехта шчасце мае.
Аксіння, тая несла з сабой свае пэўныя думы, і яны прымушалі яе штораз уздыхаць:
— Шырокія вароты на той свет, ды, на жаль, адтуль няма выйсця.
— А можа і ёсць выйсце, толькі ніхто не хоча вяртацца, — Зося злёгку пацвельвала са слоў свякрухі: — Можа, там для ўсіх рай.
— Няхай бы...
I падала свой голас Параскева:
507
— Усе мы там будзем, але — лепей пазней.
Падыходзілі да вёскі Лесіна. У гэты ж дзень па шляху і па іншых дарогах і сцежках, ігнаруючы небяспеку з паветра, пацягнуліся змардаваныя нямецкія ваяры. У перамежку з імі адступалі цывільныя. I тут аднекуль з пярэдніх шэрагаў уцекачоў пранёсся зычны лямант уздоўж бясконцай хаатычнай і размаітай калоны:
— Чолгі! Савецкія чолгі!
На скрыжаванне дарог у вёсцы Лесіна выходзіла калона савецкіх танкаў, яны рухаліся з Коніна на Торунь.
Ведамка — як удар грому.
Страшная паніка ахапіла людзей, якія імкнуліся на захад. Яна, паніка, магутным віхрам прайшла па жывым людскім целе калоны, раскідваючы яе ва ўсе бакі. I беглі бегма хто куды. Маня кінулася прэч ад сваёй радзіны. Думка, што зараз пачнуць правяраць дакументы ды высвятляць, хто, чый, адкуль, палохала яе больш за ўсё, і, адарваўшыся ад сваіх, ёй хацелася згубіцца ў масе незнаёмых людзей, забыць на сваю сям’ю, на сваю радзіму, каб жыць. Як ніколі і нідзе ў гэтым хаасе пульсавала жаданне, білася думка зрабіць нешта такое, каб жыць. Жыць! Жыць!.. Ёй прагна хацелася жыць і дзеля гэтага яна гатова была адрачыся нават ад роднай маці, ад усяго, назвацца палячкай, урэшце...
Калона танкаў прайшла, натужны гул сціх, і зноў па шашы пацякла маса людзей. Цяпер ужо ў адным і другім накірунках. Маня слаба памятала, куды ёй трэба ісці, і ступала па зямлі як не сваімі нагамі. У поле яе зроку трапіў гіцаль у нямецкім мундзіры, пакамечаным, заношаным, запыленым; ён ішоў па поплаве амаль побач з ёй і, бы той пан Юргенсон, што даваў цягу на брычцы, не звяртаў аніякай увагі ні на кога, ні на што ў свеце. Поступ у чужынца быў цяжкі, ён ледзьве валок ногі, і гэта пры тым, што грудзі ўпрыгожвалі баявыя адзнакі — крыжы — і быў адметным стары шнар на шчацэ, непаголенай. бруднай.
Раманавічанцы падалося штосьці зпаёмае ў абліччы немца, і яна зазірнула глыбей яму ў твар: авохш мне! Жахнулася дзяўчына, як што пагляд вачэй у чужынца быў адсутным, знябытым, зусім нерухомым і, бадай, нават мёртвым... Hi даць, гі ўзяць поплеч з ёю крочыў мярцвяк!.. А быў жа ён гожым кавалерыстам Гансам; даўно, на пачатку бліцкрыга... Маня як урасла ў зямлю і моцна
508
прыціснула рукі да грудзей. Стаяла ашаломленая, нібы на яе мёртвымі вачыма паглядзела сама Германія, вялікая краіна, што назвала сябе Трэцім рэйхам. I аднекуль з глыбіняў дзявочага ўсведамлення ўсплыло ды аформілася ў выразную думку адно чужынскае слова: «Капут!» Так, капут быў