Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
таго, балыйавіцкія з’езды займаліся не развязваннем нацыянальных пытанняў, а служылі шырмаю для знішчэння ўсяго самабытнага. Бальшавікі народнае прадстаўніцтва зусім не прымалі пад увагу і ніколі не ставілі прынцыповых пытанняў на з’ездах.
Аднак, нагадаўшы аб Першым Усебеларускім Кангрэсе, — доўжыў спадар Кіпель, — нам належыць успомніць і тых, хто склікаў той Кангрэс. Гэта былі шчырыя сыны. нашай Бацькаўшчыны., да іх належаць: Язэп Лёсік, Вацлаў Ластоўскі, РакМіхайлоўскі, Раман Скірмунт, Іван Серада, Вацлаў Іваноўскі, Язэп Сушынскі, Браніслаў Тараійкевіч і шмат, і шмат іншых. Іх ужо зараз няма сярод жывых, іх бальшавікі або замучылі ў турмах, на катарзе, або забілі зза вугла. Я прапаную, — сказаў старшыня Кангрэса, — ушанаваць іхнюю памяць і памяць усіх тых, хто загінуў за Бацькаўшчыну, уставаннем і хвілінай маўчання.
Цішыня скончылася і, апускаючыся зноў у крэсла, Барыс выразна ўздыхнуў, але ж гэта было не столькі водгулле стомы, не — пры пераліку прозвішчаў раптам адчуў: не ўся праўда гаворыцца Кіпелем. Больш за тое, і гава
479
рыць яе на гэтым кангрэсе не выпадае. Калі б можна было, то гаспадар Кіпель сярод прозвішчаў шматлікіх ахвяраў адным з першых, пэўна, назваў бы і ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага, замардаванага гітлераўцамі акурат за палымяную дзейнасць, за прагу да адраджэння беларускай дзяржаўнасці.
— Што гэтак скрушліва? — спытаў пра ўздых Барысаў сусед, пакуль старшыня Кангрэса Кіпель закругляў сваё ўступнае слова і масціў шлях другому прамоўцу.
— Гм... Тоесёе прыйшло на ўспамін, — адказаў ён. — Гадлеўскі на пачатку вайны так шчыра, заўзята рассцілаўся перад немцамі, выступаючы з прамовамі па радыё, называў іх вызваліцелямі... Яны ж яго і забілі. I калі сёння ў гэтай зале не асмеліліся памянуць добрым словам Гадлеўскага, то ягоная трагедыя — сімвал нашай агульнай трагедыі.
— Так... Аднак гэты сімвал навіс над нашай калыскаю, яшчэ калі нас не было. Заўжды вісеў і вісіць.
Сяргей, чулася, быў разняволены ў думках, умеў падтрымаць гутарку і, вядома ж, не менш за любога тут валодаў сітуацыяй, асэнсаваннем яе, таму Барысу было цікава перакінуцца з ім словам, другім...
Ён спытаў:
— Адкуль жа ты, Сяргей, будзеш?
— 3пад кур, сын петуховы, — усміхнуўся той, ды гэтак, быццам падарыў Барысу вычарпальны адказ. — А ўвогуле я з тутэйшых і працую ў беларускай адміністрацыі. Прозвішча маё Розмысл. Я афіцэр штаба.
— Дзякуй, я то і чую, што ты дасведчаны чалавек. Зрэшты, мабыць, мы з табой аднагодкі...
У гэты момант, аднак, абвясцілі даклад старшыні БЦР Радаслава Астроўскага, і на трыбуну выйшаў якраз той кашчавы брунет, які адказваў згодным кіўком галавы на няпэўны жэст з залы маладога вайскоўца. Дэлегаты Кангрэсу сустрэлі брунета воплескамі.
Барыс Рамановіч пэўны час не мог засяродзіцца на дакладзе і сядзеў пад уражаннем новага знаёмства і пакуль незавершанай гутаркі з Розмыслам. «Васцёр на язык», — падумалася. Пры гэтым Барысу прыгадаўся ягоны брат нябожчык Паўлюк. Бадай, у іх шмат агульнага ў характары, у імкненні падцяць думкай думку, паспаборнічаць у дасціпнасці. I тыя ж ямачкі па краях вуснаў, а ў позірку вясёлы бляск, жывы, прыязны. У гэтага яшчэ, праўда, пучкі
480
тонкіх зморшчынак каля вачэй, тонкі, іранічна завостраны нос ды адпаведна яму тонкія храшчыкі вушэй, трохі натапыраных... Увогуле ў Розмысла твар больш інтэлігентны, постаць, праўда, драбнейшая, і таму знешне ў іх з Паўлюком мала таго падабенства.
Далей болей Рамановіч паціху ўслухоўваўся ў новы тэмбр голасу, які даносіўся з трыбуны:
— Права на жыццё, дадзенае чалавеку Богам, не павінна адбірацца ніякім гвалтам, ніякаю брутальнаю сілаю.
«Але ж», — пагадзіўся Барыс. Пра гэта, між іншым, неаднойчы пераканаўча даводзіў у спрэчках і Пятро Пісарчук, ягоны бацька...
— Можна пры помачы фізічнае сілы чыніць гвалт і несправядлівасць, можна пэўны час здзеквацца і крыўдзіць нявінных, але рана ці позна праўда перамагае і справядлівасць запаноўвае ўсеўладна.
ІІаважаны прамоўца, як і ягоны папярэднік спадар Кіпель, рабіў гістарычны экскурс. Цяпер ён абмалёўваў становішча беларусаў пасля Першага Усебеларускага Кангрэсу:
— Больш ганебнага і брутальнага акту ў адносінах да беларускага народа, як Рыжскі трактат, прыняты нашымі ворагамі ў 1920 годзе, не знае культурны свет. Жывое цела Беларусі было літаральна разрэзана крываваю мяжою. I чвэртку веку народны арганізм слабеў, гібеў, а ў дадатак да зробленага, яму наносіліся яшчэ не менш цяжкія крывавыя раны, з аднаго боку і з другога боку. Ліквідацыя Беларускае СялянскаРаботніцкае Грамады на захадзе ды крывавая расправа з так званай нацдэмаўшчынай на ўсходзе амаль дашчэнту пазбавілі наш народ сілы. Ён паволі канаў...
Здавалася, што ўжо няма ніякага ратунку, —даводзіў старшыня Рады Астроўскі. — Але вось у некалькі дзён лопнулі ліхія польскія і расейскабалыйавіцкія абручы, лопнулі дасюль здавалася непераможныя сілы, і народ крыху падужэў, раны. пачалі загойвацца, ён становіцца на ногі. ^Бурныя воплескіД Выздараўленне працякала, праўда, пры неспрыяльных абставінах. Навокал было полымя ваеннага пажару, трашчалі кулямёты і білі гарматы. Акрыяў народ не столькі целам, колькі духам. Сілы варочаліся памалу. Пачалася адбудова знішчанага краю. Дасягненні даволі значныя. Бачачы, што можна жыць не горш, чым пры былых гаспадарах, людзі добраахвотна
481
пачалі брацца за зброю, каб дзейна змагацца за вызваленне Беларусі ад сталінскіх бандытаў і партызан, абдураных камуністычнаю прапагандаю. Акцыя барацьбы з рабаваннем настолькі пашыралася, што паўстала неабходнасць канцэнтрацыі ўсіх разрозненых сілаў, якія жадаюць змагацца за Бацькаўшчыну.
Утварэнне Беларускай Цэнтральнай Рады на базе Камітэта Даверу з улікам вопыту Беларускай Народнай Самапомачы, — даводзіў Радаслаў Астроўскі, — адбылося 24 снежня 1943 года, у той момант, калі амаль уся тэрыторыя Беларусі была апанавана бандамі рознага колеру, якія білі ды рабавалі наш народ, палілі сёлы і вёскі, паралізавалі эканамічнае і грамадскае жыццё. Заходзіла патрэба паклікаць усё насельніцтва да змагання супраць ворагаў, і дзеля гэтага 10 сакавіка я выдаў загад аб пакліканні пэўнай колькасці гадавікоў у Беларускую Краёвую Абарону.
— Перапрашаю, — паўшэптам дасведчаны сусед звярнуўся да Барыса: — Калі апруселы пан не супраць, прапаную выйсці пакурыць. А пра збройныя сілы я не горш за дакладчыка раскажу.
24
Барыс не курыў, а калі надаралася, толькі за кампанію паліў цыгарэту. Тым не менш, ён ахвотна выйшаў разам з Розмыслам у калідор. Прайшлі ў буфет, дзе пілі каву і яшчэ бліжэй пазнаёміліся.
— Папершае, табе як арыйцу з балцкіх далёкіх берагоў, — з падначкай даводзіў Барысу яго новы прыяцель, — адкрыта скажу: нішто тут у нас не рабілася і не робіцца без блаславення Міністэрства ўсходніх абшараў, карацей — ОМі, і ўвогуле нямецкіх улад. Таму перш, чым нашаму пану Астроўскаму дазволілі падпісаць загад аб утварэнні Беларускай Краёвай Абароны, загад падпісаў гаўляйтар Готберг, які, у адрозненне ад нябожчыка Кубэ больш строга, ды проста пасабачы адсочвае інтарэсы Трэцяга рэйха. I, вядома ж, Готберг падпісаў загад пасля дазволу, атрыманага з Берліна.
Але ж сказанае мной не азначае, — доўжыў Розмысл, — што мы прывязаны кароткай вяроўчынай да Готберга і не маем ні думак сваіх, ні памкненняў. Ты, браце, прыгадаў Гадлеўскага, і я запаважаў цябе з гэтага моманту. Сапраўды, гэта высокіх патрыятычных памкненняў, адчайны
482
і трагічны таварыш. Толькі ж ці ведаеш ты наступнае? Пераканаўшыся ў абмане з боку фашыстаў, Гадлеўскі ў сорак другім годзе актывізаваў падпольную дзейнасць створанай ім жа раней Беларускай незалежніцкай партыі — БНП. Службы СД пранюхалі тоесёе і інкрымінавалі яму халодны да немцаў настрой. Але ж, паміраючы, ксёндз Гадлеўскі нікога не выдаў. Царства яму нябеснае!
— Я за гонар лічу сядзець тут і слухаць афіцэра збройных сіл Беларусі, — у тон Сяргею Розмыслу сказаў Барыс Рамановіч, адпіваючы каву з кубка. — Калі ласка, шаноўны, працягвай, мне вельмі цікава.
— У палітычных гульнях бывае: тыя, хто зверху, бачаць лішніх людзей. Дык вось, СД і СС паказаўся лішнім ксёндз Гадлеўскі. Дзіўна, але ў ім чамусьці не меў патрэбы і спадар Ермачэнка, былы кіраўнік беларускай адміністрацыі. Той, мусіць, улавіў адчужэнне Гадлеўскага да немцаў, што не ў нос было... Ермачэнка не выспеў для незалежнай палітыкі і баяўся яе.
— А неўзабаве для СД і СС, — апавядаў з уласцівым яму досціпам Сяргей Розмысл, — аказаўся лішнім свой жа, арыец, вярхоўны правіцель Беларусі — гаўляйтар Кубэ, ён замінаў ім праводзіць чыста фашыстоўскую вынішчальную палітыку. I яго неўзабаве прыбралі. Яны ж... Рукамі, так бы мовіць, савецкіх падпольшчыц.
— Што вы кажаце?
Цішыню штосьці парушыла, як бы аддалены гром...
— Чуеш? — кіўнуў Розмысл за вакно. — Кананада гарматаў чуваць. Фронт блізка...
— А я тут ужо як бы абстрэляны верабей, — памацаў Барыс шнар на галаве. — Пабываў пад бамбёжкай...
Розмысл уздыхнуў, але ж у вачах не згаслі жывая цеплыня і мудрая дасведчанасць:
— Дык вось... Лішнім аказаўся і прафесар Вацлаў Іваноўскі, бурмістр горада Менска. Мала, што бурмістр, дык ён яшчэ ўзначальваў і Камітэт Даверу, быў акурат за бацьку для беларускай адміністрацыі. Інертнасць ці што не падабаліся Готбергу... А да ўсяго, Камітэт Даверу і асабіста спадар Іваноўскі заміналі прафесару Астроўскаму. Астроўскі раней быў выціснуты з Менска і да восені мінулага года ладаваў беларускія справы ў прыфрантавым Смаленску. Толькі ў кастрычніку перабраўся ў Баранавічы. Дарэчы, разам з нямецкім генералітэтам цэнтральнага адрэзка фронта... Астроўскі прадставіў гаўляйтэру Tot
483
бергу праграму стварэння беларускага самакіравання — БЦР. Готбергу імпэт Астроўскага, пэўна, быў больш па душы, чым кансерватыўная абачлівасць кіраўніка Камітэта Даверу Іваноўскага. Камітэт прапаноўвалася рэфармаваць у пастаянна дзеючую раду. I абодвум — беларусу і немцу — цяпер замінаў гэты шэльма прафесар Іваноўскі. Лішні чалавек на шахматнай дошцы... I яго прыбралі. Ляля, — Сяргей Розмысл пастукаў костачкамі пальцаў па стале: — Гэта між намі, Барыс?
— Пэўна!
— Радаслаў Астроўскі — энергічны, кемлівы, рашучы і хітры чалавек. Удзельнік першага Кангрэсу... I тут на маіх вачах пачалася яго бурная дзейнасць — барацьба, якую ён павёў на дв