Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
трачвала пачуцця свайго абавязку перад бацькам, які на далёкай чужыне ляжаў спрацаваны і хворы. Самотны. He прыдбаўшы ні той вольнай Бацькаўшчыны, пра якую марыў, ні павагі і памяці ў cappax людзей, сярод якіх жыў і пра якіх клапаціўся. Зрэшты, ён быў сынам сваёй зямлі, і на той сваёй, на мотальскай, менавіта зямлі яго паважалі датуль, меркавала яна, пакуль камуністы не сцерлі ў людзях усё чалавечае і не ператварылі Моталь у Галгофу.
Марыя старалася не думаць пра нязжытую драму і трагедыю, як стараліся не думаць і маці яе, і бабуля, прынамсі, ніхто з іх у голас не гаварыў пра мястэчка, якое засталося ляжаць магільнай плітой над забітымі.
У дарогу за акіян Марыя ўзяла з сабой вялізны букет кветак — для бацькі, і з імі ў журботна ўрачыстым настроі прыехала ў шпіталь. 3 хваляваннем пераступіла парог палаты, у якой павінна была адбыцца сустрэча, і бацька адразу яе пазнаў. Нягледзячы на параліч, ён не страціў мовы і загаварыў з ёй, як колісь у Моталі, на палескаятвяжскім сваім дыялекце, і яна паспрабавала яго падтрымаць, але тут раптам высветлілася, што яна не ў стане выцягнуць з сябе словы, ад якіх адвыкла, і таму на момант разгубілася. Барыс перайшоў у гутарцы з ёй на польскую мову.
Ён з захапленнем глядзеў на яе, даўнымдаўно не бачаную, дарослую, налітую маладой мацярынскай энергіяй, паглядную, зграбную, вольную ў рухах, прыгадваў Маню ў Моталі і пазней — па вайне — чвэртку стагоддзя таму. Дзве розныя постаці, якія аб’ядноўваў мяккі дапылівы позірк. Несумненна, у асобе ягонай дачкі найлепшым чынам спалучаліся радзінны дух, душа і цела. Гэта была далікатная і абаяльная жанчына, што стала сапраўдным доктарам. Калі так, калі гэткія дочкі ў яго, Рамановіч, бадай, можа быць задаволены сабой і сваім шлюбам з Ганнай, дый ягоная барацьба за дабро не прайграная.
Вочы ў Барыса Рамановіча выдавалі зажурана стомленымі. Хіба толькі ад успамінаў і гордых думак пра Маню і астатніх дачок яны павільготнелі. 3 твару бацька яе мала змяніўся, хоць складкі скуры на падбародку і ўзбоч носа ды на пераносіцы сталі больш рэльефнымі; не падабалася ёй адно, што скура набыла матава друзлае, як не жаўтля
519
вае адценне. Валасы на скронях — чыстае срэбра, і не было ўжо тых валасоў вышэй, на макаўцы.
Яго цікавіла, як і што там, у Польшчы, дзе рупіліся, зжывалі гады пакінутыя ім маці, жонка і дзеці; далей Польшчы, праўда, ні тэм, ні геаграфічнай прасторы яны не краналі. Увогуле, падсвядомасць абводзіла іх вакол таго, што было балючым і невытлумачальным, ды з часам апала, залегла на дно і ляжала там, у душы, дрымучым цяжарам.
3 гутарак, якія Марыя вяла ў тыя дні з бацькам, яна выразна адчула, што ягоная жыццядзейнасць мела глыбокі водападзел: там, адкуль цяпер яна, маталянка, з’явілася, была Еўропа, а тут — Амерыка; там для яго было жыццё, ва ўяўленні Марыі — Жыццё, поўнае мрояў, высокіх памкненняў, трывог, заляцанняў, удач ды, можа, прыкрых пралікаў, а тут — праца, і больш анічога, — яе вялікасць Праца, шчырая і знясільваючая, дзеля самасцвярджэння сябе ў не менш велічным — дапамозе сваім, дапамозе радзіне ў Еўропе. Окей! Ён бачыў у гэтым свой простынайпросты, натуральны і найзначны чалавечы абавязак, таму, адданы яму, заставаўся самотны, нават не заводзіў другую сям’ю.
Зрэшты, была ў Рамановіча спроба паяднацьтакі лёсы: свой — з лёсам іншай прыхільнай асобы, амерыканкі, a тая паставіла ўмову: забыць на Еўропу, на Польшчу, на Моталь — на ўсіх, адцурацца клопату — пакаваць і адпраўляць за мораакіян пасылкі... У Барыса тады быў выбар: так ці інакш... I ён вырашыў не здраджваць сабе і, тым больш, сваёй радзіне; напэўна, таму ўжо на смяротным ложку гэты адчайнага досціпу маталянін, а цяпер аскабалак былога, дужага сына зямлі той, прычакаў хвіліну найвышэйшай справядлівасці і трыумфу душы: праз Марыю, старэйшую і таму больш відную і самавітую дачку, з ім пэўным чынам паядналася раскіданая радзіна, паядналіся берагі Жыцця і Працы.
У Амерыцы ж Марыі наўдзіў добра спалася. Так, як на гэтым кантыненце, яна даўно не спала; за хвалістым морам, жывым, многавёрстым, душа яе вызвалілася, бадай, яд татальнага страху, ад подумак, што яна на прыцэле, што не сёння — заўтра, не днём дык ноччу, па яе прыйдуць, каб арыштаваць... Прычыны ніхто тлумачыць не стане.
I, можна лічыць, з блаславення роднага бацькі Марыя засталася жыць пры ім — і пасля яго — у Амерыцы.
520
Але толькі ж насуперак ягонай перасцярозе, яна возьме другі шлюб з чыкагскім маталянінам, які жыў па суседству з Рамановічам ды колькі год хадзіў у халасцяках. Бацька лічыў яго нядобрым чалавекам.
I от з Чыкага яны пераедуць жыць у Піцбург штата Пенсільванія, дзе Марыя Дзямковіч (памяняла прозвішча) уладкуецца працаваць урачом. Зрэшты, перш чым уладкавацца, ёй спатрэбіцца прыкласці найвялікшыя намаганні душы і ўвесь досціп свой, каб падрыхтавацца і пановаму прайсці іспыты за ўвесь курс амерыканскай вышэйшай школы. Але ж яна мела шчасце і не ўпершыню пачувала сябе пераможцай.
Жыццё наладжвалася і бурылася адначасова. На сутыку 60—70х гадоў амаль разам з бацькам на той свет у Польшчы адышлі бабуля Аксіння і бабуля Параскева. Дый самой Марыі ў Амерыцы дарожка не скрозь дываном сцялілася. На жаль, спраўдзілася перасцяро'га бацькі — Барыса — новы муж мала радаваў — на яго часам штосьці находзіла, і ён набываў агрэсіўнасць, рабіўся няўцямным, чванлівым. Чашу цярпення Марыі перапоўніў выпадак, калі гэты слаўны і мілы ўвогуле чалавек шпурнуў у яе настольную лямпу — параніў, і, ратуючыся, яна выскачыла з дому на вуліцу ў адных пантофлях. Ішла ўзімку па знаёмай заледзянелай вуліцы і завулках да сваёй сяброўкі, абражаная, скрыўджаная, хаваючы руку, з якой на снег a шарай гадзіне капала кроў. Кроў на снезе... Эх, дзедусь, дзедусь! Як мог ты пражыць жыццё, ніколі так і не ўзвысіўшы голас на бабцю?..
Марыя не скардзілася высокаму духу, дакладней, пакліканаму вобразу дзеда Пятра, не, — нават праз гэтакі час і на такой адлегласці яна захаплялася ім, сваім дзедам, і слёзы любові, замілавання ды жалю скочваліся і цяклі па халодных шчаках.
3 таго дня або вечара ў Марыі Дзямковіч толькі таго і засталося ад другога, так бы мовіць, транзітнага мужа, што прозвішча.
Яна купіла частку мураванай хароміны ў іншым сектары Піцбурга і выклікала да сябе з Польшчы дачку Эліз. Мела поспех на службе, у педыятрыі, і неўзабаве набыла статус сямейнага доктара. Ёй у рукі ішлі добрыя грошы, і яна, па прыкладзе бацькі, відаць, не шкадавала ні часу, ні сродкаў на пасылкі. Яна іх слала ў Польшчу, дзе заставаліся маці Ганна, сын Юрэк і багата хто са сваякоў. Забыўшыся на крыўды, падтрымлівала падарункамі і сваю бы
521
лую свякруху пані Велагурскую, а таксама занямоглага сына Хрысці, якую ў свой час лічыла ханыгай і больш — больш за тое... У добрым намеры сваім, у шчодрасці сталай яна, праўда, лічыла сябе пераемніцай бабулінябожчыцы Аксінні, а таксама маці. Гэта яны — Аксіння і Ганна — у Маніным дзяцінстве давалі ёй у рукі збанок з малаком і, ціха, лагодна называючы знаёмае прозвішча, казалі: «Занясі, Манька, можа, яны маюць патрэбу...» I Маня ганарылася даручэннем дарослых, як і сваёй добрай місіяй. Адтуль штосьці сягала сюды, варушылася ў сённяшнім дні, яднала ўчынкі двухтрох пакаленняў.
I гэтак, забіраючы з панядзелка на аўторак, з аднаго тыдня на другі, ішлі гады. Пра Моталь доктар Марыя ўспамінала, бадай, толькі тады, калі ў яе было вялікае ўзрушэнне... Ёй вельмі хацелася падзяліцца сваёй радасцю, удачай або нават журбой з тым, чуеце, любімым чалавекам, сваім застўпнікам, настаўнікам, сябрам, — дзедам Пятром. Аднак, прыгадваючы ягоны канец, не магла стрымаць слёзы.
У Злучаных Штатах Амерыкі зачапілася за жыццёвую глебу і пусціла карані ніштаватая эміграцыя з Беларусі, і — як першую ластаўку жывой і порсткай нацыянальнай самасвядомасці ў XX стагоддзі — беларусы падтрымлівалі кіраўніцтва Рады БНР у эміграцыі, перыядычна збіраліся на з’езды, прынамсі, ведалі ўжо, дзе хто з іх жыве, пра што дбае, якую мае думку, апінію. У кожнага з іх складвалася свая біяграфія, але толькі для многіх людскіх біяграфій быў характэрны адзіны лёсавызначальны зрэз: непрыняцце таго, што ў грымотным агні валачылася з усходу.
У горадзе Балтымор, а гэта непадалёк ад Вашынгтона, жыў, між іншым, беларус Васіль Мельяновіч, жывы, наколькі круглы і з таго грузнаваты, настолькі і энергічны чалавек, прыкладна яе, Марыінага веку. Ён узначальваў беларускае крыло правячай у ЗША Рэспубліканскай партыі і быў вядомы ў асяроддзі сенатараў як дасціпны і спанатраны ў грамадскім жыцці прадстаўнік беларускай дыяспары. Пры знаёмтве з зямлячкай Васіль Мельяновіч аднечага зрабіў экскурс у мінулае і распавёў Марыі, як у ягонай вёсцы, недзе таксама на Брэстчыне, энкавэдысты хціва, бы тыя ваўкалакі, вынішчалі сабак, каб потым крадком выкарчоўваць і губіць заможныя сем’і. I тады, слухаючы Мельяновіча, Марыя дзіву далася: як ўсё супадае з тым, што ёй давялося перажыць! Значыць, гэтак рабілася скрозь.
522
Успамін яшчэ раз ускалыхнуў у душы жанчыны тое, да чаго ёй дакранацца не хацелася. У Амерыцы яе любімым выслоўем стане: «Калі не можаш памяняць абставіны, змяні свае адносіны да іх». Вось толькі з памяццю сваёй Дзямковіч нічога зрабіць не магла.
Аднойчы доктару Марыі патэлефанавала сястра Кульбеды, таго мотальскага, прыгадаем, хлапчукагімназіста, у якога ў дзяцінстве Раманавічанка была ўлюбёная. Яго сястра жыла акурат у Піцбургу, а сам Іван — у Кліўлендзе штата Агайя, гэта значыць, па суседству; ён час ад часу прыязджаў да сястры ў Піцбург, і Марыя не магла адмовіць ім у сустрэчы, але, каб не адчуваць вострага, хоць і ўдаўнелага, болю, маркоты, прасіла іх пра Моталь нічога ёй не гаварыць. А Кульбеда — уга! — на эміграцыі зрабіўся прафесійным фатографам і, поўны гордых пачуццяў, ездзіў на доўгай, бы крэйсер, шыкоўнай машыне «Лінкольн», праўда, яна была ўжо не новая.
Яны зрэдку сустракаліся як сябры, пілі каву, абменьваліся навінамі; а час неўзабаве пацягнуў нізку падзей зусім нечаканых. Увагу Марыі прыцягнулі тэлеперадачы пра перабудову ў Савецкай Расеі, у СССР... Было цікава паслухаць, як што на парадак дня ставіліся зусім чалавечыя задачы. Яшчэ большую цікавасць і, напэўна, трывогу ў доктара Марыі выклікалі ведамкі адтуль пра аварыю на Чарнобы