Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
ітрок меў у камендатуры нейкі нягеглы занятак і адпаведна таму — заробак няпэўны — пра яго ўспаміналі там сядытады, калі патрэбен быў перакладчык; часцей, праўда, запрашаць сталі пасля таго, як з ласкі партызан, нарэшце паехала да Абрама на піва помслівая і зламысная полька — пані Малішэўская.
Дзяўчаты ведалі пра цяжкасці ў сям’і Чарнюкоў і таму, ідучы на зборню, нярэдка бралі з сабой хлебсоль і за агульным сталом дзяліліся, чым было, з гаспадарамі.
Радавала сваёй непасрэднасцю і заўсёднай жывінкай у голасе Чарнючанка Насця, танклявая, чысценькая з твару бландзінка, яна сама не прала кудзелю, паколькі не мела такой, але ж ахвотна дапамагала іншым, калі на што якое здольна была. А часам шыла на швейнай машынцы, чаму навучылася ад маці; яе маці Анюта, варта зазначыць, тут жа вучыла швейнаму рамяству і Марыю Васілевічанку. Вучыла і часам расказвала пра яўрэйку Хайку, бадай, першую ў Моталі швачку; яна шыла на машынцы недзе ў 20я гады. Гэта быў цуд — машынка «Zinger», і маладзіцы прыходзілі, каб падзівіцца... Дзівіліся яны, праўда, як таму спрыту, ладу, прыгажосці машыннага шыцця, так і гаспадыні Хайцы, яе заўсёднай звычцы выціраць запэцканыя ў тлушч рукі аб свае валасы, зза чаго тыя штодзень ільсніліся.
Дзяўчаткі мелі гонар не быць падобнымі на Хайку.
Няўрокам кажучы, Насця хораша спявала, таму яны з Маняй нярэдка поплеч стаялі і ў царкоўным хоры на клірасе, і Насцін бацька або маці, як і Манін дзед, часам заходзілі ў царкву толькі дзеля таго, каб паслухаць хор, a ў хоры — боскае гучанне голасу сваёй цуркі — Насці.
На зборнях жа, прадучы сівую кудзелю, спявалі ўсе, і гаварылі ўсе, і чаго толькі не перагаворвалі. Часам дзяў
374
чаткам не хапала мужчынскага голасу, і тады на дапамогу ім прыходзіў гаспадар Змітрок:
Ой у зэлэнаму саду
Там солавэйко шчэбэтаў.
До дому я прасілася
А вон менэ ўсё не пускаў
— Ой, мілы мой, а я твоя, Пусці менэ, узышла зара. Прачнецца матонька моя, Будэ пытаць, дзе була я.
— А ты ёй дай такі отвіт — Була чароўна майска ныч, Вэсна ідэ, красу нэсэ А ў той красі радзіе ўсэ.
— Мамко моя, ты ўжэ стара, А я хороша, молода.
Я жыці хочу, я люблю, I ты нэ лай доньку свою.
Дзявочыя зборні і працоўны занятак наогул замянялі для былых аднакласніц школу, па якой яны сумавалі. Для Мані яскравым напамінкам пра апошнія заняткі ў школе быў верш, які яна акуратна перапісала і наклеіла ў сваім пакоі над ложкам, на якім спала. Забылася імя ўкраінскага аўтара, а радкі засталіся, і яна час ад часу перабірала іх у думках, у памяці, даходзячы да іх глыбіннага і, пэўна ж, патаемнага для кожнага чалавека сэнсу. Яна ўпадабала чытаць школьны верш уголас і неаднойчы з той ці іншай нагоды дэкламавала яго ў Чарнюкоў на зборні:
Наймілійше мені ў світы
Там, дэ я роднвся.
Там я взрос, пазнав я Бога, В школі там вучнвся.
Усё тут было гранічна і проста зразумела. Словы адпавядалі настрою Раманавічанкі, яе закаханасці ў тое роднае, блізкае, што яна зведала, спасцігла пры непасрэдным удзеле свайго дзеда, цераз яго адметную, чынную, дый сваю руплівую працу.
Маня не ведала (паколькі іхняя школа за саветамі не данесла да яе), што і ў беларускіх паэтычных сшытках
375
таксама ёсць падобныя радкі; прынамсі, яны маглі б гучаць не менш яскрава:
Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы!
Але, калі Маня прадэкламавала свой верш, сяброўкі ўсклікнулі:
— Ой!..
— А я ж яго таксама памятала, ды забыла, — прызналася Марыя Васілевічанка. — Пэўна, памяць у мяне з дзіркамі і радкі прасеяліся.
— Ой, — цяпер ойкнула Раманавічанка. — А ў мяне ж яны не прасеяліся, пэўна, таму, што на сцяне запісаны!
— Хаха! Дзяўчаткі, а праўда ж у нас зямля вельмі прыгожая?..
— Праўда. Куды ні кінь — цуд!
— Праўда... Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка, — самавіта падаў з печы Змітрок, да шкадобы кульгавы цыпрук.
Зборня прыняла яго словы як належнае.
— Оо, у нас летам такая раскоша, такая раскоша! Манька, скажы, — чамусьці звярнулася Насця да Мані. — I якіх толькі красак і якіх пахаў няма! Усё свеціцца, ззяе. А ягад колькі, оёй!..
I столькі захаплення, а разам і жалю па леце было ў голасе Насці, што Маня міжволі кінула на яе доўгі позірк; у гэты момант яна нагадвала Мані ці то расцвіўшы сланечнік, ці мак у агародзе...
— Каб не лета, — сказала Насціна маці, мяняючы на стале цырату, — то людзі не зналі б, як і жыць!
Раманавічанка на зборнях і дома ганарылася за свой імпэт, за ўсё тое, што свядома рабіла, бо рабіла яна для сваёй сям’і і ўсіх людзей толькі добрае і рабіла хораша, шчыра, з душой, а душа ж яе была ва ўсім: у доме, у агародзе, у плёскаце хваль на возеры, у сяброўках і асабліва ў парываннях яе дзеда Пятра. Якраз у гэты жыццёвы паследак, калі фарміраваліся фізіялагічныя цыклы, у Мані завяршалася і выбудова характару; да выбудовы ж яго — чыннага, людзянога — спрычынілася, пэўна, і зорнае неба, і моцная энергетыка бацькі. У выніку дзіцятка Барыса і Ганны займела адкрыты выхад на Космас, таямнічы, загадкавы, і набыла ніштавата развітую падсвядомасць. Багата чаго адметнага ўбірала ў сябе яе датклівая душа, ма
376
ладая і дзёрзкая, уступчывая і шырокая, якую, аднак, абставіны штораз заганялі ў пяткі.
У свядомасць Мані ўсё больш выразна пачала ўваходзіць новая з’ява, з якой яна ўпершыню сутыкнулася ў верасні сорак другога. Тады Маня, яе маці і Германка разам з гуртам іншых маладзіц пайшлі ў лес па грыбы. Зайшлі далёка, на грыбы быў добры ўраджай, таму ўсе панабіралі — як панесці. Аукаючы, неўзабаве сышліся, згуртаваліся, каб рушыць з лесу дадому, а яно ж вядома, прытомленыя, і пляліся, хто як. Тады жывая і пракудлівая Алена Германка падала каманду:
— Бабы! Падцягніцеся!.. Каб лягчэй было, давайце пойдзем строем па пары, па пары адна за адной. Во так, во так! Цяпер: шагам арш! I песню, песню, ліха матары!
I яна запела. Усе падхапілі, адразу ж адчуўшы прыток сіл і цвёрдасць ступы:
Распрагайце, хлопцы, коней Дай лягайце спаачываць. А я выйду ў сад зялёныы, У сад крынічаньку капаць.
— Жыва, бабы! Раздва, раздва! — камандавала Алена, гонкая постаць якой узвышалася, бадай, над усімі яе таварышкамі. А тыя пырскалі са смеху, ад узрушэння, уважаючы на нечаканы талент гэтай жанчыны камандаваць. Рабілася весела, балазе яны спявалі далей:
Капаў, капаў крыынічэньку
У зялёным у саду.
Ці не выйдзе дзеўчынэнька
Раным рана па ваду.
Захапіўшыся спевамі, грыбоўніцы не адразу і змецілі, як пры палянцы на лясную дарогу ступіў крок, другі і застыў чалавек са стрэльбай. Да яго ўжо было менш пяцідзесяці метраў, калі пярэднія бабы пералякана войкнулі і знерухомелі. I раптам увесь гурт, як па камандзе, хоць каманды і не было, лямантуючы, кінуўся ў зараснікі. Хаваючыся за дрэвамі, грыбоўніцы абыходзілі партызанскі пост і праз паўгадзіны зноў сышліся, але ўжо на другім канцы палянкі, пад прыкрыццём дубоў.
Яны абменьваліся ўражаннямі ад навіны: цяпер у лесе стаяць вартавыя і невядома, куды і як з гэтага часу можна хадзіць.
377
Вечарам Маня расказала дзеду пра надарэнне, але, лічачы, што пярэпалах бабскага строю быў дачасны і неабгрунтаваны, засяродзіла яго ўвагу на іншым:
— Дзедусь, я слухала сёння, як шуміць лес. Як вольна ён дыхае і дзіўнадзіўна шуміць, о! I пра што лес шуміць, дзедусь? Ты, напэўна, неаднойчы слухаў гэты пошум лясны... Немавед што робіцца: ці то лес шуміць, ці дрэвы вядуць лясную балачку.
— Ну прыкладна гэтак. Пад хвалямі ветра дрэвы выконваюць лясную сімфонію. Гэты шум, пэўна, кожнага, хто мае слых, трывожыць, хвалюе. Калісьці я чытаў апавяданне Караленкі «Лес шуміць». Ён параўноўваў лясны шум з шумам мора. I вельмі ўдала выказаў, што чуе чалавек у тым шуме.
— Мне трохі вусцішна было, хоць грыбы прымушалі на ўсё забывацца.
— У прыродзе багата вячыстых гукаў. Вазьмі пошум нівы, асабліва калі колас трохі нальецца, прыспее. Тут свой наплыў гукаў, больш далікатны; аднак шум, як і ў лесе, чаруе. Здаецца б, слухаў і слухаў тонкі, асцісты, прыглушаны перазвон каласоў — колькі жыцця ёсць — усю вечнасць.
Так яны баялі...
Але толькі квяцістае лета скончылася і пакацілася ды пакацілася недзе пад аблыселыя Цобскія пагоркі. Цяпер у доўгія асеннія і зімовыя ночы Маня ўсё часцей слухала, як грукаюць у дзверы сядзібы ўсялякія таемныя постаці: яны называлі сябе то партызанамі, то паліцэйскімі, то немаведама кім яшчэ, і ім адчынялі. I, што характэрным было, адны ставіліся вельмі хваравіта да візіту другіх і кожын нямыты, нязваны бывалец папікаў Пісарчукоў або іншую сям’ю, куды тарнаваўся, іхняй прыхільнасцю да таго або іншага лагеру, пагражаў расправай ды стараўся заграбаць з сабой амаль усё, чым льга было пажывіцца з ежы, з адзення... I — гэта пры тым, што баба Аксіння мілажальна ставілася да кожнага.
Дзядзька Паўлюк у другую ваенную зіму быў надта знерваваны, спакутаваны, пакрыўджаны лёсам. Адно што бестыя Зося, яго гаспадыня, нарадзіла яму трэцяе дзіцё, да якога ён доўга прыглядаўся, намагаючыся вызначыць, ці ягоная ў немаўляці кроў. Потым клапатлівы бацька і муж адчуў фізічную стомленасць ад дзіцячага піску, енку, як і заўзятага ляманту жонкі, знерваванай, пэўна, не менш ад
378
яго. Каб адпачыць трохі і супакоіцца, ён нейкі час нават сцяліў сабе пасцель на канапе ў дзедавай сталовай.
Тут яго і заспеў грукат. Зрэшты, уважаючы на частых гасцей, баба Аксіння ўжо і не зачыняла нанач дзверы на зашчапку — няхай прыходзяць тыя, каму стрэльба дае права лічыць сябе поначы гаспадаром. А Пісарчукі цяпер лічылі за лепшае не астарчацца, не канфліктаваць з варожай сілай — адтуль ці адгэтуль — як што нельга было трымацца пэўнага берагу.
Зайшлі двое і прапанавалі Паўлюку запаліць лямпу. Ён запаліў ды, гледзячы на незнаёмцаў, якія назвалі сябе партызанамі, спытаў нелагодна:
— Чаго вам трэба?
— Пажраць, мой голубе, — сказаў адзін, які меў чорныя бровы, зрослыя на пераноссі, і вусы, як у прусака.
— Прамачыць горла, сагрэцца, — дадаў яго прыяцель, камлюкаваты, асіплы, пры гэтым на яго твары зайграла нахабная ўсмешка.
— А тым, што на вуліцы мёрзнуць, каляду таксама паложана. I яшчэ: калі будзе ваша ласка на тое, паўкажушак...
— А чаму ж гэта і вам, і тым «паложана»? — спытаўся Паўлюк. — Хто вас прыслаў? Толькі ўчора нас абабралі.
— Пра тое мы, галубчык, не ведаем. А ты, міла, ця