«Нарадзіўся я ліцьвінам...»: Тадэвуш Касцюшка
Язэп Юхо, Уладзімір Емяльянчык
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 68с.
Мінск 1994
нлшы СЛАШЫЯ____
ЗЕМЛЯКІ __
Серыя акадэмічная. Заснаваная ў 1988 годзе
Я.Юхо
У. Емяльянчык
« НАРАДЗІЎСЯ
ЯАШЬВІНАМ...»
Тадэвуш Каснюшка
МІНСК «НАВУКА I ТЭХНІКА» 1994
ББК 53.3(25) 47
Ю94
УДК 929 Касцюшка: 947.6(092)
Рэцэнзент: кандыдат гістарычных навук
Кніга выдадзеная коштам «Беларусь» у г. Алматы.
П. Лойка культурнага асяродка
На франтыспісе — партрэт Тадэвуша Касцюшкі (гравюра на медзі Ф. Джон паводле аалюнка Ю. Гpact).
Юхо Я., Емяльянчык У.
1094 «Нарадзіўся я ліцьвінам...»: Тадэвуш Касцюшка.— Мн.: Навука і тэхніка, 1994.— 68 с., [9] арк. іл.; партрэт.— (Нашы славутыя землякі
ISBN 5343014836.
У папулярнай форме апавядаецца пра слаўны і драматычны лёс Андрэя Тадэвуша Касцюшкі (1745—1817), нацыянальнага героя Беларусі, Злучаных Штатаў Амерыкі і Польшчы, ганаровага грамадзяніна Францыі
Для шырокага кола чытачоў.
Ю
9290000000—027
М316(03)—94
Дад. 93
ISBN 5343014836
ББК 63.3(25)47
© Я. Юхо, У. Емяльянчык, 1994
ДА ЧЫТАЧА
Перад Вамі выданне, галоўным ініцыятарам і фундатарам якога з’яўляецца культурны асяродак «Беларусь» г. Алматы. Гэта не першая наша акцыя па ўшанаванні памяці славутага суайчынніка: пры канцы 1991 года мы ў сваім звароце нагадалі нашым землякам, а таксама дзяржаўным і грамадскім арганізацыям Злучаных Штатаў Амерыкі, Польшчы, Францыі пра набліжэнне 250годдзя з дня нараджэння Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі, звярнуліся да тагачасных пасланнікаў ЗША у Расеі і Казахстане з такім жа лістом, выпусцілі значок «Тадэвуш Касцюшка. За вольнасць нашу і вашу. 1745—1817», стварылі фонд «Марачоўшчына — Т. Касцюшка» і яго філію ў Івацэвіцкім раёне Беларусі, імкнемся стварыць хоць бы часовы доммузей Касцюшкі ў Косаве да яго юбілею і г. д. Усё гэта, зразумела, робіцца без усялякай камерцыйнай выгады, амаль без дапамогі дзяржаўных органаў Беларусі, але пры маральнай падтрымцы многіх сведамых людзей, перадусім Адама Мальдзіса, Язэпа Юхо, Алега Трусава, Зміцера Бубноўскага. Асабліва своечасовая тая ўвага, якую аддае ўшанаванню памяці сына беларускай зямлі, брыгаднага генерала войска Злучаных Штатаў Амерыкі, героя вайны за незалежнасць гэтае краіны, яе а.мбасадар у Рэспубліцы Беларусь сп. Дэвід Суорц.
Часта пытаюцца, што вымушае нас, жыхароў далёкай ад Беларусі Алматы, ахвяравацца сродкамі, траціць свой час на ўшанаванне памяці, на жаль, мала вядомага многім грамадзянам Беларусі Тадэвуша Касцюшкі.
Папершае, гэта паралелі, якія знаходзяць на сваім жыццёвым шляху многія цяперашнія беларусы
2. Зак. 1022
5
блізкага замежжа з лёсам знакамітага земляка. Тадэвуш Касцюшка сцвярджаў, што ён — ліцьвін (пасучаснаму — беларус) і імкнецца служыць сваёй радзіме — Вялікаму Княству Літоўскаму, але яго, вядомага генерала з баявым досведам, не дапускалі на службу. Касцюшка выступаў супраць анексіі Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй Вялікага Княства і Польскага Каралеўства, узначальваў паўстанне супраць захопнікаў. Ідэі і справы гэтага паўстання ўжо амаль 200 гадоў натхняюць пакаленні беларусаў на барацьбу за сваю незалежнасць. Вайсковы і палітычны талент Тадэвуша Касцюшкі прызналі і шанавалі яго сябры (Дж. Вашынгтон, Т. Джэферсан і іншыя), праціўнікі (А. Сувораў, Кацярына II, Павел I, Аляксандр I, Напалеон дьі іншыя). Касцюшка не стаў дапамагаць Напалеону ў яго вайне супраць Расеі, але не стаў ён і на бок Аляксандра, бо бачыў, што чужынцы не дадуць сапраўднай незалежнасці яго Бацькаўшчыне. Касцюшка рабіў усё, каб палегчыць лёс палонных беларусаў і палякаў, якія змагаліся ў войску Напалеона.
У Савецкай Беларусі пра Тадэвуша Касцюшку імкнуліся не ўспамінаць: касавалі асобныя спробьі адрадзіць Марачоўшчыну як нацыянальны музей, прапагандавалі праз Кобрынскі мўзей ды іншымі шляхамі ідэі Суворава і памяць пра яго як сымболь вайсковай магутнасці Расейскай імперыі, не дапускалі імя Касцюшкі ў гістарычную беларускую літаратуру, сцвярджалі, што ён паляк, і г. д. У сучаснай Беларусі нямала людзей, якія засвоілі гісторыю паводле Карамзіна — Абэцэдарскага, і Касцюшка для іх — чужынец. Таму нялёгка далося перанайменне вуліцы Чырвонаармейскай у Косаве на, бадай, першую ў Беларусі вуліцу Касцюшкі. Яшчэ болей складаныя «гульні» назіраюцца цяпер пры адводзе надзелу зямлі пад комплекс часовага домікамузея Касцюшкі ў Косаве.
Вельмі многія беларускія афіцэры бачаць, што іх, як у свой час Касцюшку, таксама стараюцца не дапусціць у беларускае войска. Вельмі абыякавае сёння стаўленне многіх дзяржаўных органаў да беларускай мовы як дзяржаўнай, да прытоку
6
нацыянальна сведамых беларусаў — навукоўцаў, інжынераў, дзеячаў розных галінаў культуры ў межы Бацькаўшчыны, да пашырэння і ўмацавання нацыянальнай сведамасці ў колах навуковай і тэхнічнай інтэлігенцыі.
Падругое, ушанаванне памяці Касцюшкі ў Беларусі як вядомага ўсяму свету вайсковапалітычнага дзеяча адкрывае для нас новыя старонкі мінуўшчыны нашай Айчыны, вымагае сістэмнага разгляду беларускай ваеннай гісторыі, развіцця нацыянальнай палітычнай думкі.
Патрэцяе, у сённяшняй Беларусі ды за межамі многіх палохаюць беларускім нацыяналізмам. Жыццёвы прыклад Касцюшкі паказвае, што можна любіць сваю Бацькаўшчыну і зрабіць для яе надта многа без шкоды для людзей іншай нацыянальнасці і незалежна ад таго, жывеш ты сёння на радзіме ці далёка ад яе.
I ўрэшце, не трэба забывацца, што Тадэвуш Касцюшка вельмі шмат зрабіў для станаўлення незалежнасці ЗША, Польшчы, Францыі. Яго там добра памятаюць і ўшаноўваюць. Гэта робіць дачыненні тых гаспадарстваў да Беларусі як да дзяржавы, што будуе сваю незалежнасць, болей цёплымі. Многія краіны, каб стварыць такое пацяпленне, затрачваюць нямала намаганняў. Чаму ж гэта сёння не выкарыстоўваць у інтарэсах народа Беларусі?
Акрамя таго, нам вядома, што першая кніга пра Т. Касцюшку «За вольнасць нашу і вашу», напісаная Язэпам Юхо і выдадзеная ў 1990 годзе ў серыі «Нашы славутыя землякі», даўно стала бібліяграфічнай рэдкасцю.
Мы ўпэўненыя, што знаёмства з новай кнігай пра славутага ліцьвіна дасць усім нам магчымасць прыгледзецца да павучальнага жыццёвага шляху Тадэвуша Касцюшкі, зразумець яго жыццёвыя ідэі і ганарыцца сваім земляком.
Яўген Майсейчык, адказны сакратар Рады культурнага асяродка «Беларусь»
21 траўня 1993 года г. Алматы
шлях
у жыййЁ
Сяхновічы ці Марачоўшчына? * Дзіцячыя гады * Рэч Паспалітая — канфедэрацыя Полыйчы і Вялікага Княства Літоўскага * Бязладдзе дзяржаўных органаў улады * У корпусе кадэтаў
Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка нарадзіўся ў небагатай сям’і беларускага шляхціча, фамільны маёнтак якога знаходзіўся ў вёсцы Сяхновічы Кобрынскага павета (цяпер у Жабінкаўскім раёне). Дакладная дата яго нараджэння невядомая, выказана меркаванне, што ён нарадзіўся 4 лютага 1746 года, аднак больш праўдападобна, што гэта адбылося 30 лістапада 1745 года. Дату 4 лютага прапанаваў польскі даследчык Т. Корзан зыходзячы з метрыкі, адкуль відаць, што яго хрысцілі ў Косаўскім касцёле 12 лютага 1746 года. Аднак ёсць падстава меркаваць, што спачатку яго хрысцілі ў вуніяцкай царкве і назвалі Андрэем у гонар апостала Андрэя Першазванага, свята якога прыпадае на 30 лістапада. Такое меркаванне грунтуецца таксама на тым, што яго маці Фёкла (Тэкля) была з беларускага праваслаўнавуніяцкага роду Ратамскіх. У якасці пасагу Тэкля Ратамская атрымала маёнтак Дразы Барысаўскага павета. Яе родны брат Марцін быў падкаморым Аршанскага павета. Вядома, што дзяцей, раней хрышчаных у цэрквах, часта паўторна хрысцілі ў касцёлах. На працягу ўсяго свайго жыцця Касцюшка быў абыякавы да рэлігійных пытанняў, нягледзячы на тое што навучаўся ў каталіцкай канфесійнай школе*.
* Тым не меній свой ордэн Цынцыната, атрыманы з рук Дж. Вашынгтона, Т. Касцюшка ахвяраваў (у 1784—1785 гг.) вуніяцкай царкве ў в. Даўгаліскі Люблінскага ваяводства. Гэтую царкву наведвалі і маліліся ў ёй маці, сястра Ганна і сам Тадэвуш Касцюшка.
8
У сваім імкненні замаўчаць, схаваць беларускае паходжанне Касцюшкі нават аўтарытэтная сучасная Wielka Encyklopedia Powszechna сцвярджае, што ён нібыта нарадзіўся на Валыні, якая з 1569 года была далучаная да Польшчы. Сам жа Касцюшка называў сябе ліцьвінам, г. зн. так, як называлі сябе ў тым часе ўсе беларусы*.
На думку біёграфаў, ён нарадзіўся ў вёсцы Сяхновічы, што пацвярджаецца надпісам на медалі, вырабленым у Парыжы ў 1818 годзе**. Паказваюць таксама на маёнтак Марачоўшчына каля мястэчка Косава (цяпер у Івацэвіцкім раёне) як на месца яго нараджэння. Аднак у абодвух выпадках размова ідзе пра Беларусь, а не пра Валынь ці Польшчу.
У гістарычных дакументах прозвішча Касцюшка сустракаецца з 1458 года. Продкі Андрэя Тадэвуша займалі сціплае становішча ў грамадстве. Яго прадзед Аляксандр Іван быў падсудкам, а дзед Амбражэй — пісарам у Берасцейскім земскім судзе. Бацька Людвік ніякіх пасадаў не займаў, а меў толькі ганаровую годнасць мечніка Берасцейскага ваяводства і палкоўніка, хоць у войску ніколі не служыў.
У сям і Тэклі і Людвіка Касцюшкаў было чацвёра дзяцей: Ганна, Язэп, Кацярына і Андрэй Тадэвуш. Да дзевяці гадоў Андрэй Тадэвуш выхоўваўся дома, як і ўсе дзеці незаможнай шляхты, без якіхнебудзь спецыяльных гувернёраў ці настаўнікаў, г. зн. яго ранняе дзяцінства прайшло ў беларускай вёсцы. У дзевяць гадоў яго аддалі ў школу манаскага ордэна піяраў мястэчка Любешаў Пінскага павета, дзе ён навучаўся пяць гадоў, да 1760 года. Пасля заканчэн ія школы ён зноў вярнуўся ў Сяхновічы і на працягу пяці гадоў дапамагаў маці па гаспадарцы (яго бацька памёр у 1758 годзе). У піярскай школе Касцюшка вывучаў лацінскую, польскую, французскую і нямецкую мовы, атрымаў пачатковыя веды з матэматыкі.
Рэч Паспалітая Двух Народаў, якая ўтварылася ў выніку Люблінскай вуніі 1569 года, з’яўлялася
Korzon Т Kosciuszko, biografia z dokumentow wysnuta. Krakow; Warszawa, 1894. S. 206.
** Dihm J. Kosciuszko nieznany. Wroclaw etc., 1969. S. 384.
9
канфедэрацыяй Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Кожная з гэтых дзяржаваў мела сваю тэрыторыю, сваю эканоміку і фінансы, сваё войска, асобную адміністрацыю і заканадаўства.
Суверэнныя правы Вялікага Княства Літоўскага атрымалі юрыдычнае замацаванне ў Статуце 1588 года. Законам ад 19 траўня 1655 года пацвярджалася забарона польскім войскам пераходзіць дзяржаўную мяжу Вялікага Княства.