• Газеты, часопісы і г.д.
  • «Нарадзіўся я ліцьвінам...»: Тадэвуш Касцюшка  Язэп Юхо, Уладзімір Емяльянчык

    «Нарадзіўся я ліцьвінам...»: Тадэвуш Касцюшка

    Язэп Юхо, Уладзімір Емяльянчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 68с.
    Мінск 1994
    35.25 МБ
    3 пачатку ліпеня 1794 года ўсё большы непакой Цэнтральнай Дэпутацыі Вялікага Княства Літоўскага, якая прыйшла на змену Найвышэйшай Радзе, выклікала становішча Вільні. Расейцы ўсялякім чынам імкнуліся захапіць сталіцу Княства. 17—18 лі
    * Россййскйй центральный государственный архйв древнйх актов, фонд 7, опйсь 2, ед. хран. 2869, л. 201 а.
    42
    пеня першая спроба ўзяць Вільню штурмам не ўдалася. Але з гэтага часу варожыя войскі далёка ад горада ўжо не адыходзілі. Каб адцягнуць адсюль іх сілы, а таксама дапамагчы сваім паплечнікам у Польшчы, у жніўні былі арганізаваныя два найбуйнейшыя дыверсійныя рэйды беларускіх паўстанцаў на Віцебшчыну, Меншчыну і Магілеўшчыну. Іх узначальвалі М. Агінскі і С. Грабоўскі.
    1	жніўня напачатку невялікі 50асабовы конны аддзел Агінскага пакінуў Вільню і праз Немянчын і Свянцяны выйшаў на Браслаўшчыну. Па дарозе ён папоўніўся ўзброенымі фармаваннямі шляхты і сялянаў. Колькасць паўстанцаў павялічылася да дзвюх з паловай тысяч чалавек. На Браслаўшчыне М. Агінскі пакінуў бальшыню свайго аддзела, у тым ліку 1200 касінераў, а сам, узяўшы тры эскадроны конніцы, рушыў на Дынабург (цяпер Даўгаўпілс). Але вызваліць горад не ўдалося. Вестка аб захопе расейцамі Вільні (12 жніўня) прымусіла паўстанцаў павярнуць назад.
    Можа, самую адчайную спробу палепшыць справы паўстанцаў на Беларусі ўжо пасля страты Вільні зрабіў у канцы жніўня — пачатку верасня падпалкоўнік Стафан Грабоўскі. 17 жніўня яго амаль дзвюхтысячны аддзел з дазволу М. Вяльгорскага каля Івянца ўвайшоў у «закардонную» Меншчыну. Планаваўся захоп Менска. Але і гэтым разам удача адвярнулася ад паўстанцаў, бо непрыяцельскі гарнізон у Менску атрымаў значнае падмацаванне. Тады, сышоўшы з ракаўскага гасцінца, аддзел Грабоўскага ў абыход горада праз Койданаў накіраваўся да Пухавічаў. Па дарозе паўстанцы грамілі расейскія каманды, разбуралі масты, рабілі засекі на дарогах. Паводле сведчання начальніка расейскага войска ў Вялікім Княстве Літоўскім М. Рапніна, у паўстанцаў не было праблемаў з забяспечаннем харчаваннем і фуражом. Па дарозе амаль на паўтары тысячы чалавек папоўніўся лік «грабоўчыкаў» *.
    * У аддзеле С. Грабоўскага быў спецыяльны ўпаўнаважаны Цэнтральнай Дэпутацыі Вялікага Княства Ц. Саванеўскі і, відаць, па прыкладзе рэвалюцыйнай Францыі «камісар» Ю. Козел. У іх задачу якраз і ўваходзіла арганізацыя паспалітага рушання сярод мясцовай шляхты і сялянства.
    43
    Мясцовае насельніцтва спрыяла іх маршу. I гэта больш за ўсё непакоіла Рапніна, які наогул не мог уцяміць «дерзостного стремлення сях мятежняков». А тыя яшчэ на вайсковай радзе ў Пухавічах вырашылі ісці ўглыб Беларусі: або «прапасці», або ажывіць згасалае паўстанне.
    30 жніўня аванград паўстанцаў дайшоў да Бабруйска. Начным нападам горад быў заняты, а мясцовы гарнізон знішчаны. Ад Бабруйска Грабоўскі павярнуў назад, намерваючыся захапіць Слуцак. Але пад Любанню шлях яму з чатырохтысячным войскам перагарадзіў генерал Цыцыянаў. 4 верасня раніцою пачалася бітва, якая ішла цэлы дзень. Пры гэтым Грабоўскі апынуўся там амаль без пяхоты і значнай часткі конніцы, якія не паспелі напярэдадні пераправіцца цераз раку Арэсу. Паўстанцы біліся мужна, але сілы былі занадта няроўныя. 3 часткай свайго аддзела на 250 чалавек С. Грабоўскі вымушаны быў капітуляваць.
    Сам Касцюшка рэйд Грабоўскага на той час не лічыў неабходным. Даведаўшыся пра яго, ён запатрабаваў, каб паўстанцы выйшлі з «расейскага кардону», адцягнулі свае сілы пад Берасце і Горадню. Тым не меней, той факт, што на нейкі час аддзелу Грабоўскага ўдалося адцягнуць на сябе да 4 тысяч расейскага войска на Беларусі, ужо сведчыў сам за сябе.
    CAABA
    ПЕРАМОЖАНЫМ!
    Ha схіле паўстання * Трасцяніцы крывавыя берагі * Катастрофа пад Берасцем * Бітва пад Мацяёвіцамі * Паранены Касцюшка трапляе ў палон * Праз Беларусь у СанктПецярбург * Пражская разня * Захоп Варшавы * Прычыны паразы * Гістарычнае значэнне паўстання * Ці можна было інакш?
    Немалыя надзеі ў пашырэнні паўстання на Беларусі ўскладаў Тадэвуш Касцюшка на корпус генерала Кароля Серакоўскага. У канцы ліпеня ён накіраваўся зпад Высокага праз Шарашоў на Слонім. Яго задачай было прыкрыццё Вільні і адначасова недапушчэнне захопу Берасця. 3 першапачатковай колькасці паўтары тысячы чалавек корпус Серакоўскага павялічыўся больш чым удвая коштам добраахвотнікаў з мясцовай шляхты і сялянства. Асабліва дапамаглі яму ў гэтым берасцейская і кобрынская парадкавыя камісіі. 3 Кобрынскага павета ў корпус улілося 713 чалавек «павятовай міліцыі» і касінераў пад камандаваннем Казіміра Рушчыца. Каля пяцісот чалавек добраахвотнікаў прыйшло з Берасцейскага павета пад камандаваннем павятовага генералмаёра М. Франкоўскага.
    2	жніўня пад Слонімам авангард паўстанцаў Серакоўскага, якіх на той час было ўжо чатыры з паловай тысячы чалавек, сутыкнуўся з перадавой часткай корпуса генерала Дэрфельдэна. Расейскі бок у адрозненне ад паўстанцаў панёс значныя страты — параненымі і забітымі да трохсот чалавек.
    Нягледзячы на, здавалася б, спрыяльныя ўмовы для далейшага наступу пасля Слоніма, Серакоўскі вырашае адысці да Ружанаў, а потым пад Бярозу. Ен не рызыкнуў пайсці на Вільню, а накіраваў туды яшчэ зпад Слоніма толькі аддзел берасцейскіх добраахвотнікаўкасінераў Франкоўскага. Яны ўзялі
    45
    чынны ўдзел у абароне горада 11 жніўня, многія загінулі ў акопах і на віленскіх мурах.
    Урэшце адыход Серакоўскага пад Бярозу, а потым пад Берасце нельга лічыць беспадстаўным. Надыходзілі звесткі, што з Украіны ідзе на Беларусь шматтысячны расейскі корпус пад камандаваннем Суворава *. Менавіта паўстанцам Серакоўскага наканавана было сустрэцца з ім.
    17 верасня непадалёк ад Кобрына, пад вёскаю Крупчыцы, з раніцы і да трэцяй гадзіны дня доўжылася найбуйнейшая бітва з часоў паўстання 1794 года на Беларусі. 3 абодвух бакоў у ёй удзельнічалі блізу 20 тысяч чалавек. Сярод іх былі і амаль дзве тысячы беларускіх сялянкасінераў, набраных Серакоўскім пад Берасцем, Кобрынам, Пружанамі, Слонімам і Бярозай. 3 інфармацыі «шматлікіх шпегаў», пераважна мясцовых яўрэяў, Сувораву былі добра вядомыя бочныя шляхі і падыходы да асноўнай пазіцыі паўстанцаў перад крупчыцкім кляштарам кармелітаў. Флангавым манеўрам, перайшоўшы рэчку Трасцяніцу, аддзелы Суворава змаглі выйсці ў тыл паўстанцам, захапіць панавальнае над іх пазіцыяй узвышша. Гэта і вызначыла зыход бою. Каб не падставіць свае асноўныя сілы пад знішчальны агонь варожай артылерыі, Серакоўскі аддаў загад адысці. Нават Сувораў вымушаны быў адзначыць мужнасць паўстанцаў: «...атакаваны непрыяцель змагаўся моцна болей за пяць гадзін». Параненымі, забітымі, прапалымі без вестак паўстанцы страцілі блізу дзвюх тысяч чалавек. Бальшыню палеглых складалі маласпрактыкаваныя ў вайсковых справах касінеры. Частка іх, ужо пасля бою, была пасечаная азвярэлымі казакамі ў сценах крупчыцкага кляштара, сярод якіх яна шукала сабе паратунку. Берагі рэчкі Трасцяніцы можна назваць крывавымі.
    Адвёўшы асноўную частку сваіх сілаў пад Берасце, Серакоўскі разлічваў на іх перагрупоўку, падыход абяцаных падмацаванняў з Польшчы, каб ізноў прыняць бой, засланіць Сувораву шлях на Варшаву.
    * 8 жніўня расейскі пасол у Стамбуле атрымаў абяцанне Турэччыны захаваць мір з Расеяй, што і дазволіла Кацярыне II перакінуць з турэцкай мяжы корпус пад камандаваннем А. Суворава.
    46
    Ен меркаваў, што пасля такой цяжкай бітвы пад Крупчыцамі будзе мець хаця б пару дзён у запасе. Але ўжо праз дзень, 19 верасня, зноў жа нечаканым абыходным манеўрам цераз Мухавец Сувораў на світанні ўдарыў па пазіцыях Серакоўскага пад Бсрасцем каля Тэрэспаля. Гэты нечаканы напад спрычыніўся да поўнага разгрому корпуса Серакоўскага, ад якога ацалела толькі 700 чалавек. 2645 паўстанцаў былі забітыя і параненыя або трапілі ў палон.
    Цяпер наперадзе ў Суворава заставалася Варшава. У тыле былі толькі невялікія часткі разбітага корпуса Серакоўскага. На іх проста палявалі сувораўскія «чудобогатырн». Як адзначаў той жа Сувораў, «разбежавшнеся прн сраження в леса, кон не сдаются н самн не являются, перестрелнвают поныне егеря н нная пехота, как то н в болотах, кон в ннх не потонулн» *. Тым не менш Сувораў усё ж амаль на месяц змушаны быў затрымацца пад Берасцем, перш чым рушыць на сталіцу Польшчы.
    Пасля гэтых падзеяў у Беларусі пад кантролем паўстанцаў заставалася толькі Горадня з часткай Гарадзенскага павета. Сюды ненадоўга пераехала Цэнтральная Дэпутацыя Вялікага Княства Літоўскага. Сюды ж сцягваліся ацалелыя паўстанцкія аддзелы Т. Ваўжэцкага з Жамойці, А. Хлявінскага і П. Грабоўскага зпад Вільні. Тут знаходзіўся і Я Ясінскі, які так і не паспеў сфармаваць цалкам сваю надпушчанскую дывізію. 29 верасня ў Горадню ўсяго на адзін дзень прыехаў Т. Касцюшка са сваім сакратаром Ю. Нямцэвічам. Ен пераканаўся, што места ўтрымаць не ўдасца. I таму распарадзіўся пакінуць яго і ўсім накіравацца на абарону Варшавы. 30 верасня апошнія паўстанцкія аддзелы пакінулі Горадню.
    Ваенная і палітычная сітуацыя складвалася не на карысць паўстання і ў Польшчы. Яшчэ на пачатку чэрвеня аб’яднаныя расейскапрускія войскі (24 тысячы чалавек) у бітве каля мястэчка Шчакаціны прымусілі армію Касцюшкі (12 тысяч чалавек) адступіць. 15 чэрвеня прускія войскі занялі Кракаў, а Кас
    * Польская война 1794 года в реляцйях й рапортах A. В. Суворова // Красный архйв. 1940. Т. 4. С. 160, 162.
    47
    цюшка вымушаны быў адступіць да Варшавы. У сярэдзіне ліпеня туды падышлі прускія войскі і расейскі корпус пад камандаваннем генерала Ферзена. Аднак гераізм абаронцаў Варшавы і ўмелыя дзеянні Касцюшкі ў жніўні—верасні прымусілі гэтыя войскі адысці ад горада.
    Неўзабаве становішча паўстанцаў значна пагоршылася, бо Аўстрыя пашырыла тэрыторыю сваёй акупацыі, тым самым наносячы ўдар з поўдня. Усё ж Касцюшка не падаў духам і спрабаваў адбівацца на ўсе бакі. Хоць рабіць гэта было ўсё цяжэй і цяжэй: звужалася тэрыторыя паўстання, паўстанцы цярпелі паразы, зняверваліся ў выніках барацьбы, сілы іх былі на зыходзе. Пасля перамогаў Суворава пад Крупчыцамі і Берасцем корпус Ферзена пачаў наступ з паўднёвага захаду. Супраць яго Касцюшка выставіў сваю дывізію, папоўніўшы яе апошнімі рэзервамі зпад Варшавы. На дапамогу павінна была падысці яшчэ дывізія пад камандаваннем генерала Панінскага, але ён загаду Касцюшкі не выканаў і да месца бітвы гэтая дывізія не паспела. 10 кастрычніка блізу 15 тысяч паўстанцаў на чале з Тадэвушам Касцюшкам занялі пазіцыі каля Мацяёвіцаў. На світанні іх атакаваў колькасна большы корпус генерала Ферзена. Да першай гадзіны дня ішла зацятая бітва. Скончылася яна на карысць расейцаў. Тысячы паўстанцаў загінулі. Цяжка паранены трапіў у палон сам Касцюшка. Страты супрацьлеглага боку таксама былі значныя—больш за 1300 чалавек забітых і параненых.