• Газеты, часопісы і г.д.
  • «Нарадзіўся я ліцьвінам...»: Тадэвуш Касцюшка  Язэп Юхо, Уладзімір Емяльянчык

    «Нарадзіўся я ліцьвінам...»: Тадэвуш Касцюшка

    Язэп Юхо, Уладзімір Емяльянчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 68с.
    Мінск 1994
    35.25 МБ
    3 самага пачатку паўстанне набыло своеасаблівыя рысы, якія не прадугледжваліся ў Кракаўскім Акце. I рэч тут не толькі ў тым, што імя Касцюшкі нават не прыгадвалася ў Віленскім Акце. (Заяўлялася, аднак, аб поўнай салідарнасці з падзеямі
    * Старшыня Рады мусіў змяняцца кожны дзень паводле алфавіта. Прадугледжвалася дапаўненне складу Рады дэлегатамі ад ваяводстваў і паветаў. У такім разе яна мела ўсе падставы ператварыцца ў незалежны паўстанцкі ўрад Вялікага Княства.
    37
    24 сакавіка ў Кракаве.) Куды істотнейшым быў факт утварэння самастойнага ва ўсіх пытаннях (войска, скарбаў і нават міжнародных дачыненняў) органа — Найвышэйшай Рады Вялікага Княства Літоўскага *. Усё гэта выразна спалучалася з якабінскім радыкалізмам Якуба Ясінскага, які яскрава выявіўся ў яго сімпатыях да рэвалюцыйнай Францыі, што абвясціла святым права кожнага народа на свабоду і незалежнасць. Актам 24 красавіка фактычна была адноўленая дзяржаўнасць Вялікага Княства Літоўскага, значна абмежаваная Канстытуцыяй 3 траўня 1791 года.
    Аднак неабходнасць змагання з агульным ворагам, наяўнасць супольных мэтаў у паўстанні — здабыццё вольнасці, роўнасці і незалежнасці — болей аб’ядноўвала, чым раз’ядноўвала Варшаву і Вільню. Урэшце ўсё вырашалася на полі бітвы. Гэта выдатна разумеў Я. Ясінскі. Яго асоба аднолькава не задавальняла «памяркоўную плынь» у паўстанні як у Польшчы, так і ў Вялікім Княстве. Пасля пакарання смерцю С. Касакоўскага прывід шыбеніцы ўзнік перад многімі з тых, хто запляміў сябе супрацоўніцтвам з акупантамі. Яны згуртаваліся супраць «віленскай заразы», стараліся зняць Ясінскага, усялякім чынам зняславіць яго перад Касцюшкам. Тым не меней Ясінскі шукаў доказаў свайму праву на камандаванне паўстанцкім войскам зусім не ў інтрыгах, а на пабаявішчы.
    Адна з такіх бітваў адбылася 7 траўня 1794 года пад вёскай Паляны, у Ашмянскім павеце. Я. Ясінскі хацеў скарыстацца з ініцыятывы, якая на той час поўнасцю была ў руках паўстанцаў, і разбіць амаль трохтысячны аддзел палкоўніка Дзеева, які пагражаў Вільні. У паўстанцаў было каля дзвюх тысяч рэгулярнага войска. Акрамя гэтага, іх сілы папоўніла амаль тысяча мясцовых сялянкасінераў. Зацятая бітва з удзелам артылерыі пачалася a 11 гадзіне раніцы і доўжылася да самага вечара. Акупанты
    * Найвыйіэйшая Рада Вялікага Княства праіснавала да 10 чэрвеня 1794 года. Потым ёй на змену прыййіла Цэнтральная Дэпутацыя Вялікага Княства Літоўскага, ужо поўнасцю падпарадкаваная Касцюшку і Найвышэйшай Нацыянальнай Радзе ў Варійаве.
    38
    не чакалі такога моцнага адпору. Урэшце абодва бакі, знясіленыя шматгадзінным боем, вымушаныя былі разысціся. Пры гэтым адыход расейцаў да Смаргоні меў выразнае падабенства да выратавальнага адступлення. Да гэтага прымушалі і немалыя страты — 173 чалавекі забітымі і 322 параненымі. У сваім рапарце пра бой пад Палянамі палкоўнік Дзееў напісаў, што «вонны <расейкія> былн так раздражены, что не давалн пардону <г. зн. дабівалі параненых>, но онн <паўстанцы> так былн отчаянны, что н раненные оборонялнсь». Акрамя таго, каб апраўдаць свой «канфуз» пад Палянамі, Дзееў «павялічыў» сілы Ясінскага ажно да 11 тысяч чалавек. Сярод іх вылучыў упартасцю ў змаганні асобную групу «канфедэратаўшляхцічаў, віленскіх стральцоў і мужыкоў, узброеных стрэльбамі, сякерамі, пікамі і косамі».
    Пасля бітвы пад Палянамі расейцы нават і думаць не маглі пра якікольвечы наступ. Галоўнае для іх было стрымаць націск паўстанцаў. Поспех Якуба Ясінскага пад Палянамі прымусіў паспешліва адысці зпад Горадні на прыкрыццё мяжы пад Нясвіж і трохтысячны корпус генерала Цыцыянава.
    Другая буйная бітва беларускіх паўстанцаў пад камандаваннем Я Ясінскага з расейцамі адбылася 26 чэрвеня пад вёскай Солы, каля Смаргоні. Але гэта быў ужо іншы час, менш спрыяльны для паўстання. Ініцыятыва з розных прычынаў пачала пераходзіць да акупантаў. He апошнюю ролю ў гэтым адыграла адстаўка Ясінскага з пасады начальніка ўсяго паўстанцкага войска Вялікага Княства *.
    Пад Соламі сустрэліся буйны пяцітысячны расейскі корпус з 16 гарматамі і аддзелы Ясінскага колькасцю да 3 тысяч чалавек. Ізноў, як і пад Палянамі, у Ясінскага было блізу адной тысячы касінераў. Бітва пачалася ўранку і цягнулася болей за пяць гадзін. Вырашыла справу перавага расейцаў у артылерыі. Паўстанцы, якія мужна стрымлівалі атакі
    * Ад 4 чэрвеня 1794 года камандзірам паўстанцкіх сілаў у Вялікім Княстве Літоўскім быў прызначаны генераллейтэнант Міхал Вяльгорскі, які бяздзейнасцю поўнасцю пацвердзіў сваю няздатнасць да гэтай пасады.
    39
    непрыяцеля, пад канец бою трапілі пад навальны гарматны агонь і сталі адступаць. У гэтай бітве загінула каля трохсот паўстанцаў (у тым ліку брат Я. Ясінскага — Язэп), большасць з іх — неспрактыкаваныя сялянекасінеры.
    Адметнай рысай вызвольнага паўстання 1794 rofla на Беларусі было ўжыванне партызанскіх, дыверсійных формаў змагання. Паўстанцы імкнуліся перанесці яго ў т. зв. «расейскі кардон», г. зн. на анексаваную раней тэрыторыю Беларусі. Першага чэрвеня Я. Ясінскі выдаў свой знакаміты універсал да павятовых генералмаёраў * аб тэрміновай арганізацыі спецыяльных конных дыверсійных 300асабовых аддзелаў. Увайшоўшы ў «расейскі кардон», яны павінны былі адцягваць на сябе сілы акупантаў і, сеючы паніку ў тыле ворага, адначасова ўздымаць на паўстанне мясцовую шляхту і сялянства. Гэтую ініцыятыву заўважыў і ўхваліў Касцюшка. Ен адзначыў, што «ў Літве генерал Ясінскі (загадам Касцюшкі 11 траўня Ясінскаму было нададзенае званне генераллейтэнанта) апярэдзіў маю думку, калі выдаў да сваіх суайчыннікаў праўдзівыя звароты ў тым духу і з тымі прадпісаннямі, якіх вымагае парадак рэчаў і якія на ўвесь край павінны быць распаўсюджаныя» **.
    Апрача гэтага універсала Ясінскім была складзеная асобная «Інструкцыя для ўваходных у кардон расейскі». Яна рэгламентавала парадак дзеянняў і паводзін паўстанцаў на акупаванай тэрыторыі. У інструкцыі гаварылася, што, заахвочваючы паўсюдна «шляхту і люд да паўстання..., трэба з сялянствам як найлепей, палюдску, абыходзіцца». Партызанскія дыверсійныя дзеянні павінны былі весціся ажно да таго часу, пакуль «хоць яшчэ адзін узброены расейскі салдат застанецца»***. У стратэгічным жа плане дыверсійныя акцыі павінны былі
    * Павятовыя генералмаёры выбіраліся з мясцовай шляхты ў паветах для арганізацыі і кіраўніцтва паспалітым рушаннем. Зацвярджаліся Найвышэйшай Радай Вялікага Княства, потым Т. Касцюшкам.
    ** Akty powstania Kosciuszki. Warszawa, 1955. T. 3. S. 31—32.
    *** Moscicki H. General Jakob Jasinski. Warszawa, 1917. S. 205.
    40
    прывесці да расшчаплення і аслаблення варожага войска, што дазволіла б больш упэўнена дзейнічаць асноўным сілам паўстанцаў.
    Ці не першым скарыстаўся з такой магчымасці сябар Найвышэйшай Рады Вялікага Княства Міхал Клеафас Агінскі. Ен звярнуўся да Ясінскага і атрымаў дазвол на правядзенне разведвальнадыверсійнага рэйду ў накірунку Менска. 12 чэрвеня, скрытна выйшаўшы зпад Вільні на чале 500асабовага аддзела (200 чалавек кавалерыі пад камандаваннем маёра Корсака і 300 стральцоў, узброеных і забяспечаных уласным коштам самога Агінскага), ён накіраваўся пад Валожын. Разбіў там невялікі расейскі гарнізон, захапіўшы пры гэтым значныя запасы вайсковай амуніцыі і харчавання, і рушыў на Івянец. Там Агінскі абвясціў свой зварот да жыхароў Менскага ваяводства. У ім, спасылаючыся на тое, што пасланы ён ад «мужнага генераллейтэнанта Ясінскага», заклікаў далучацца да паўстанцаў, каб «вярнуць Айчыне свабоду». 3 Менска насустрач Агінскаму на загад губернатара Няплюева былі пасланыя значныя сілы. 16 чэрвеня пад Вішневам паўстанцаў сустрэлі і разбілі расейскія войскі. Толькі рэшткі аддзела, 150 чалавек кавалерыі і частка стральцоў, змаглі разам з Агінскім прабрацца пад Крэва да Ясінскага. Неўзабаве пасля гэтагаМ. Агінскі на загад М. Вяльгорскага быў накіраваны з рапартам аб падзеях на Беларусі да Касцюшкі. Той, нягледзячы на сумны фінал выправы аддзела Агінскага, усё ж адзначыў яе вартасць і карысць: вораг занепакоены, трэба імкнуцца, каб і надалей ён адцягваў значныя сілы для забяспечання сваіх тылоў.
    Прыкладна гэтым жа часам у Паставы з Вільні з конным аддзелам на 60 чалавек быў накіраваны падпалкоўнік Тадэвуш Гарадзенскі. Згодна з інструкцыяй Ясінскага, ён абвясціў Віленскі універсал аб паўстанні, канфіскаваў мясцовую канцылярыю і грашовую касу. Рука Ясінскага адчувалася і ў далейшых дзеяннях Гарадзенскага. У першы ж дзень знаходжання ў мястэчку ён загадаў паставіць дзве шыбеніцы для здраднікаў. Ніхто павешаны не быў, але з Паставаў атрад Гарадзенскага выйшаў папоўнены
    41
    200 чалавекамі «шляхты і ўзброеных сялянаў» *.
    Выконваючы загад Найвышэйшай Рады Вялікага Княства, актыўна дзейнічалі па далучэнні да паўстання шляхты і сялянства Завілейскага павета браты Ксавер і Ян Зяньковічы. У мястэчку Свір з іх удзелам быў скліканы соймік, абраны павятовы генералмаёр (ім стаў К. Зяньковіч), накіраваны дэлегат ад павета ў Раду. На пачатку чэрвеня аддзел на чале з Я. Зяньковічам напаў на мястэчка Ваўкалаты ў Менскай губерні і разбіў там расейскую каманду.
    Адначасова з вайсковымі дзеяннямі, згодна з распараджэннем Касцюшкі, ішло стварэнне ўстановаў для кіраўніцтва паўстаннем у ваяводствах і паветах, гэтак званых парадкавых камісіяў. Яны займаліся наборам у войска «рэкрутаў», арганізацыяй паспалітага рушання, забяспечаннем яго харчаваннем 1 амуніцыяй, вялі судовыя справы. На тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, ахопленай паўстаннем, былі створаныя 23 павятовыя парадкавыя камісіі, з іх 19 дзейнічалі ўласна на Беларусі. Найбольш актыўныя і дзейныя з іх былі берасцейская, кобрынская, гарадзенская і віленская, а таксама ваўкавыская, смаргонская і ашмянская.
    Асабліва ўсцешыў Тадэвуша Касцюшку той факт, што яго землякіберасцейцы ўвялі ў склад сваёй камісіі 8 чалавек ад праваслаўнага насельніцтва, праявіўшы сапраўдную палітычную дасведчанасць і прадбачлівасць. Начальнік паўстання з гэтай нагоды адгукнуўся да іх шчырым лістомпадзякай з пажаданнем гэтак жа рабіць і ў іншых мясцінах, дзе ёсць праваслаўнае насельніцтва. Увогуле для паўстання на Беларусі было характэрнае імкненне злучыць у змаганні не толькі розныя станы грамадства, але і людзей усіх веравызнанняў — вуніятаў, каталікоў, праваслаўных, мусульман, юдзеяў.