• Газеты, часопісы і г.д.
  • «Нарадзіўся я ліцьвінам...»: Тадэвуш Касцюшка  Язэп Юхо, Уладзімір Емяльянчык

    «Нарадзіўся я ліцьвінам...»: Тадэвуш Касцюшка

    Язэп Юхо, Уладзімір Емяльянчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 68с.
    Мінск 1994
    35.25 МБ
    Непрытомны Касцюшка (атрымаў шабельны ўдар у голаў, некалькі ранаў ад казацкіх пікаў) быў абрабаваны і цудам застаўся жывы, бо расейцы пазналі, з кім маюць справу.
    На наступны ж дзень, 11 кастрычніка, Касцюшка пад імем «шляхціча Шыманскага» пры строгай і пільнай ахове быў накіраваны ў СанктПецярбург (праз Кіеў, Чарнігаў, Магілеў, Шклоў, Віцебск і Ноўгарад). Той факт, што Касцюшка апынуўся ў палоне, адмоўна паўплываў на ход паўстання.
    Начальнікам узброеных сілаў 12 кастрычніка 1794 года Найвышэйшая Рада прызначыла замест Касцюшкі яго земляка Тамаша Ваўжэцкага, аднак
    48
    ні аўтарытэт, ні вайсковыя здольнасці не давалі яму магчымасці параўнацца з Касцюшкам. 4 лістапада войскі пад камандаваннем Суворава авалодалі ўмацаваным прадмесцем Варшавы Прагай *. Толькі пасля гэтага было прынятае рашэнне аб капітуляцыі Варшавы.
    Менавіта за жорсткае задушэнне паўстання А. Сувораў атрымаў ад Кацярыны II званне фельдмаршала, а таксама больш за 13 000 прыгонных сялянаў Кобрынскага павета. Усяго ж «вызвольнікам» было раздадзена больш за 80 000 прыгонных беларусаў.
    Ці была параза паўстання 1794 года непазбежная? Вядома, шанцаў на перамогу было няшмат. Яго не падтрымалі шырокія масы сялянства, слабой была буржуазія, а кансерватыўныя колы шляхты ў кіраўніцтве паўстаннем якраз і імкнуліся да таго, каб не дапусціць шырокага выступлення гарадскіх нізоў і сялянства. Акрамя таго, сабатаж і невыкананне распараджэнняў Касцюшкі, а часта і адкрытая здрада падрывалі сілы паўстання.
    Пачынаючы паўстанне, Т. Касцюшка ды іншыя кіраўнікі спадзяваліся, што Аўстрыя, Прусія і Расея не змогуць накіраваць значныя сілы супраць паўстання з прычыны ўцягнення іх у барацьбу з Турэччынай і Францыяй. Аднак Прусія і Аўстрыя аслабілі націск на рэвалюцыйную Францыю і сканцэнтравалі значныя сілы супраць Рэчы Паспалітай, не даўшы магчымасці тут вызвольнаму руху спалучыцца з сацыяльнымі пераменамі, здольнымі памяняць аджылыя парадкі. Хоць паўстанне і пацярпела паразу, аднак яго значэнне ў гісторыі Еўропы велізарнае. Ідэі вызвольнага дэмакратычнага руху не загінулі, шырока распаўсюдзіліся ў Аўстрыі, Прусіі, Расеі ды іншых еўрапейскіх краінах.
    * Штурм Прагі Суворавым увайшоў у гісторыю як «пражская разня». Там загінулі тысячы мірных жыхароў, у тым ліку жанчыны, старыя, дзеці, блізу 10 тысяч паўстанцаў, 4 тысячы ўзброеных варшавяндобраахвотнікаў; болый за 2 тысячы патанулі ў Вісле.
    Бітва за Прагу была надзвычай жорсткая. Сярод яе абаронцаў былі і болый за 5 тысяч беларусаў, якіх Касцюшка паклікаў бараніць апойінюю цытадэль паўстання. На барыкадах Прагі загінуў і легендарны Якуб Ясінскі.
    49
    I гісторыкі, i тагачасныя палітычныя дзеячы адзначалі выратавальную ролю паўстання 1794 года для лёсу Французскай рэвалюцыі. Занепакоенасць дзяржаваў антыфранцузскай кааліцыі — Аўстрыі, Прусіі і Расеі — падзеямі ў Рэчы Паспалітай, адцягненне на задушэнне паўстання значных вайсковых сілаў дазволілі рэвалюцыйнай Францыі настолькі ўзмацніцца, што яна акрыяла і пачала перамагаць. Выйшла так, што Касцюшка цалкам спраўдзіў годнасць ганаровага грамадзяніна Францыі, нададзеную яму яшчэ ў 1792 годзе. Канешне ж, не гэта было галоўнаю мэтай для нашага суайчынніка. Жаданне волі і незалежнасці перш за ўсё сваёй Бацькаўшчыне, лепшай долі яе народу кіравалі яго памкненнямі.
    Прычыны паразы паўстання і заняпаду Рэчы Паспалітай караняцца як ва ўнутраных, так і ў вонкавых фактарах, найважнейшымі з якіх былі эканамічнае адставанне і захаванне прыгоннага права, а таксама адсутнасць добра арганізаваных органаў улады, здрадніцтва часткі магнатаў і засілле не здольных на кампрамісы вярхоў каталіцкага духавенства, а разам з тым і апалячванне беларусаў і ўкраінцаў. Да вонкавых фактараў належыць імкненне суседніх дзяржаваў знішчыць прагрэсіўны рух у Рэчы Паспалітай і, скарыстаўшыся з яе эканамічнай, палітычнай і вайсковай слабасці, анексаваць яе тэрыторыю.
    Дык можа не варта было ўздымацца на паўстанне? Ці не лепей было захаваць тое, што заставалася ад калісьці неабсяжнай дзяржавы, каб у спрыяльнейшых умовах паспрабаваць вярнуць страчанае? Праз такія пытанні яшчэ некаторыя сучаснікі спрабавалі абвінаваціць Касцюшку. Ен і сам не мог не задаваць іх сабе. Які ж мог быць адказ?
    Чаканне перад пашчамі трох драпежнікаў магло прывесці толькі да гібелі. Тактыка ўступак пры першых двух падзелах, якой трымаўся мяккацелы кароль Станіслаў Аўгуст, поўнасцю сябе дыскрэдытавала. Кароль якраз і зыходзіў з таго, што, калі няма моцы ацаліць усё, трэба нечым ахвяравацца, каб захаваць хоць штосьці ад «мацідзяржавы». Яшчэ пры першым падзеле 1772 года яму слушна пярэчылі: каб выратаваць жыццё маці, «ці ж можа
    50
    добры сын згадзіцца на тое, каб ёй адсякалі спачатку рукі, а потым ногі?»
    Так, паўстанне 1794 года пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі не зберагло Рэч Паспалітую Двух Народаў, не дало волі і незалежнасці ды лепшай долі яе жыхарам. Але яго ўдзельнікі паспрабавалі гэта зрабіць! He ў мроях, дапушчэннях ці слоўных раскладах, а на пабаявішчы, дзе шмат хто з іх і застаўся. А гэта куды болей істотна. Як і тое, што праз гэтае паўстанне, а потым праз доўгія гады ліхалецця, усвядоміўшы свае ўласныя інтарэсы, пачалі свой пакутны шлях да адраджэння і незалежнасці тыя народы, якія дзвесце гадоў таму былі братамі па зброі. Той шлях паказаў Касцюшка. Становячыся на яго, іх лепшыя сыны ўжо ведалі — за волю трэба змагацца! I са зброяй і без зброі ў руках. Гэтак жа лічыў і адзін з паплечнікаў Касцюшкі, наш нацыянальны герой Якуб Ясінскі. Звяртаючыся пад час паўстання да жыхароў Вялікага Княства Літоўскага, ён казаў: «Хочаце быць свабоднымі? Дык будзьце імі!»
    НА ЧУЖЫНЕ
    У палоне * У Петрапаўлаўскай цытадэлі * Цар Павел I вызваляе Касцюшку з вязніцы * Падарожжа ў Швецыю, Англію і Амерыку * Вяртанне ў Еўропу * Касцюшка і Напалеон
    Пасля двухмесячнага пераезду 10 снежня 1794 года Касцюшка быў дастаўлены ў Петрапаўлаўскую цытадэль. 3 першых дзён зняволення ў астрозе ад Касцюшкі і яго паплечнікаў пачалі патрабаваць паказанняў, вусных і пісьмовых. Следчых цікавілі адказы на пытанні пра мэту рэвалюцыі, яе прычыны. Якія былі сувязі кіраўніцтва паўстаннем з Францыяй і Турэччынай? Якое іх стаўленне да Аўстрыі і Прусіі? Што б зрабілі паўстанцы, калі б рэвалюцыя ўдалася? Хто з жыхароў далучаных paHeft да Расеі правінцыяў падтрымліваў сувязь з Касцюшкам і абяцаў яму дапамогу? Якія былі сувязі Касцюшкі з князем Адамам Чартарыйскім і якія сумы князь прысылаў у падтрымку рэвалюцыі? Адкуль браліся грошы на ўтрыманне войска і вядзенне вайны? Ці падтрымліваў кароль рэвалюцыю? На ўсе гэтыя пытанні Касцюшка вымушаны быў адказваць на допытах, але ад яго не атрымалі патрэбных ім звестак. Ен указаў, што мэты рэвалюцыі былі адкрыта абвешчаны Актам паўстання, Паланецкім універсалам і іншымі абнародаванымі дакументамі. Ад Францыі і Турэччыны ніякай дапамогі не атрымлівалі. Стаўленне да Аўстрыі і Прусіі было варожае, асаблівую нянавісць выклікалі паводзіны прускага караля, з якім у Рэчы Паспалітай была дамова аб дружбе, а ён яе вераломна парушыў.
    Генералпракурор А. Самойлаў, кіраўнік Тайнай экспедыцыі, у якой дапытвалі Касцюшку, рэгулярна дакладваў Кацярыне II пра ягоны стан. Пры канцы
    52
    сакавіка ён паведаміў ахове Петрапаўлаўскай цытадэлі, што імператрыца дазволіла Касцюшку «з прычыны слабога здароўя гуляць у садзе» блізу дома каменданта, «калі ён пажадае, з тым каб пры ім тым часам па два афіцэры знаходзіліся». Паколькі Касцюшка пакутаваў на хваробу ног (некаторыя меркавалі, што ён яе сімуляваў), яго пачалі вывозіць на свежае паветра ў калясцы. У траўні 1795 года здароўе знакамітага вязня раптоўна пагоршылася: да ранейшых немачаў дадалася хвароба страўніка. Да яго быў накіраваны штаблекар імператрыцы Джон Роджэрсан. Кацярына II загадала, як толькі хвораму стане лепей, перавесці яго ў асобны дом за межамі цытадэлі.
    Знаходзячыся ў зняволенні, Касцюшка амаль увесь час ляжаў або сядзеў у крэсле. Пазней займаўся рэззю па дрэве, спрабаваў працаваць на такарным станку. 3 гэтага можна зрабіць выснову, што нават Кацярына II даволі гуманна і з павагаю ставілася да Касцюшкі. Спачувалі яму і некаторыя прыдворныя. Пасля смерці імператрыцы на трон узышоў Павел I. Ен наведаў Касцюшку 27 лістапада 1796 года * і ў часе гутаркі абвясціў пра яго вызваленне. Пры гэтай гутарцы прысутнічалі два сыны цара ** і прыдворныя.
    Праз дзень Касцюшку самога павезлі да цара. Ен падаў спіс паўстанцаў, якія знаходзіліся на паўночным Урале, у Сібіры, на Камчатцы, з просьбай аб іх вызваленні. Гэтая просьба была неадкладна задаволеная. Павел I распарадзіўся вызваліць усіх зняволеных і сасланых паўстанцаў.
    Гэтакі крок Паўла I быў, аднак, абумоўлены неабходнасцю прыняцця Касцюшкам «прысягі на вернасць». I ён вымушаны быў прыняць умову. Цікава, што ў беларускім фальклоры гэты факт набыў своеасаблівую афарбоўку: «Як Касьцюшку злавілі, то зараз прывялі перад цара, дай казалі яму, каб ён прысягнуў Расеі, так ён сказаў: «На чыёй зямлі стаю, таму прысягаю і за таго голаў палажу!» А ён
    * Ю. Нямцэвіч у сваіх успамінах піша, што першая сустрэча Паўла 1 з Касцюшкам адбылася 26 лістапада.
    ** Канстанцін і будучы імператар Аляксандр I.
    53
    уперад набраў зямлі ў чобаты, як з Польшчы выяжджаў, і на той зямлі прысягаў: от таму ён і не зьняверыўся» *.
    Павел I прапанаваў таксама Касцюшку атрымаць маёнтак з 1000 душ прыгонных сялянаў, ад чаго той адмовіўся і замест гэтага атрымаў буйную суму грошай (паводле звестак Нямцэвіча, 60 тысяч рублёў срэбрам). Аднак Касцюшка цвёрда адмовіўся ад прапановы імператара «ўступіць у службу расійскую». Ен заявіў Паўлу I, што можа змагацца толькі пад харугвамі незалежнасці ў Амерыцы ці Рэчы Паспалітай.
    Стаўленне Паўла I да Касцюшкі і іншых палонных паўстанцаў выклікала недаўменне не толькі ўсучаснікаў. Так, савецкі гісторык М. М. Пакроўскі пісаў: «Павел пачаў заступацца за палякаў, вызваліў героя апошняй польскай вайны Касцюшку, які сядзеў у зняволенні, а генерала Суворава, які ўзяў Прагу, выгнаў у адстаўку. Усё гэта ён зрабіў без усялякага разліку, проста па сваёй шалапутнасці» **.
    На самай жа справе Павел 1 праводзіў разумную, дальнабачную палітыку. У гутарцы з былым маршалкам земскім Вялікага Княства Літоўскага Ігнатам Патоцкім, актыўным дзеячам паўстання, Павел I гаварыў: «Я быў заўсёды супраць падзелу Польшчы, лічыў яго як несправядлівым, так і палітычна памылковым. Каб адрадзіць Польшчу, неабходна згода трох дзяржаў, але на гэта не згодзіцца Аўстрыя, яшчэ менш Прусія, не абвяшчаць жа мне ім вайну? Дзяржава мая пасля такіх працяглых і непатрэбных войнаў вельмі ж міру жадае»***. Пасля смерці Паўла I некаторы час такую ж палітыку праводзіў і Аляксандр I, які дамогся вызвалення часткі польскіх земляў ад аўстрыйскага і прускага ўладарніцтва і ўтварэння Каралеўства (Царства) Польскага ў складзе Расейскай імперыі.