«Нарадзіўся я ліцьвінам...»: Тадэвуш Касцюшка
Язэп Юхо, Уладзімір Емяльянчык
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 68с.
Мінск 1994
Гэтая характарыстыка, дадзеная Нямцэвічам стаўленню памешчыкаў і прыгонных сялянаў да паўстання, адлюстроўвала сапраўднае становішча і ў значнай меры тлумачыла пазнейшыя няўдачы паўстання. У сялян на працягу стагоддзяў бізуном і прымусам замацоўвалася рабская псіхалогія. Яны, цалкам залежныя ад сваіх паноў, не былі гатовыя да актыўных дзеянняў у якасці сведамых
* Niemcewisz J. Pamiptniki czasow moich. Paryz, 1848. S. 207.
33
барацьбітоў за свае правы, за сваю волю. Сведамасць селяніна далёка не заўсёды была падрыхтаванай да асэнсавання закліку бараніць Бацькаўшчыну, у якой яго лічылі «быдлам» і «хамам». Усё гэта ўлічваў Касцюшка і ў кожным яго звароце да народу стараўся абудзіць іх сведамую актыўнасць, умацаваць веру ў перамогу. Пасля бітвы пад Рацлавіцамі, у якой удзельнічалі 2000 апалчэнцаў з сялян, Касцюшка ўзнагародзіў тых, хто найбольш вызначыўся, а Войцэха Барташа ўзвёў у чын афіцэра і назваў яго Барташам Главацкім, тым самым надаўшы яму шляхецкую годнасць. Сам жа ён хадзіў у сялянскай світцы. Усё гэта спрыяла павышэнню аўтарытэту Касцюшкі сярод сялянства.
Усе, хто асабіста быў знаёмы з Касцюшкам, падкрэслівалі яго вайсковы талент, высокую адукаванасць, нястомную энергію і прастату. Так, падскарбі Вялікага Княства Літоўскага, удзельнік паўстання, кампазітар Міхал Клеафас Агінскі пісаў, што Тадэвуш Касцюшка «карыстаўся вялікай пашанай усёй Еўропы, быў гразой для ворагаў і боствам для народа; узвышаны да рангу Начальніка, не ведаў іншага гонару як служыць Айчыне і змагацца за яе, заўсёды сціпла сябе паводзіў..., не насіў ніякіх знакаў вышэйшай улады, хадзіў у сурдуце з простага шэрага сукна і сталаваўся так, як звычайны афіцэр». Гэтая характарыстыка, дадзеная земляком, не выклікае сумневу ў яе аб’ектыўнасці, бо пацвярджаецца іншымі дакументамі.
Успрыняўшы вучэнне перадавых французскіх пісьменнікаў, філосафаў і публіцыстаў, а таксама амерыканскіх буржуазных прагрэсіўных дзеячаў, Касцюшка выпрацаваў самастойную дзяржаўнаправавую канцэпцыю палітычнага і грамадскага развіцця Рэчы Паспалітай. Ідэалам грамадскага ладу ён лічыў грамадства, якое складаецца з вольных сялянаў — уласнікаў зямлі, рамеснікаў, купцоў пры захаванні памешчыцкага землеўладання, заснаванага на вольным найме рабочай сілы. Найлепшую форму дзяржаўнага кіравання ён бачыў у рэспубліцы, тэарэтычныя асновы якой спрабаваў выкласці ў Паланецкім універсале. Аднак ажыццявіць гэтыя ідэі яму не ўдалося.
ЗА ВОЛЮ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА
Да аднаўлення Айчыны * Вызваленне Вільні * Ві ленскі Акт паўстання * Утварэнне Найвышзііійай Рады Вялікага Княства Літоўскага * Першыя бітвы * Дзейнасць парадкавых камісіяў * Рэйды М. Агінскага і С. Грабоўскага
Сакавіцкія падзеі ў Кракаве неўзабаве
знайшлі свой працяг на радзіме Касцюшкі. Ён сам і яго бліжэйшыя паплечнікі вельмі спадзяваліся на дапамогу з Вялікага Княства Літоўскага. Тут яшчэ з другой паловы 1793 года ў асяроддзі патрыятычна настроенага афіцэрства, мясцовай шляхты ды святарства пачалася падрыхтоўчая праца да будучага паўстання. У Вільні, Горадні, Наваградку, Берасці, выколіцах Браслава, Ашмянаў, Смаргоні, Хвойнікаў, Пінска і Мазыра яны складалі спісы аднадумцаў, збіралі сродкі і зброю, знаёмілі надзейных людзей з першымі таемнымі пасланнямі Касцюшкі.
Дзеля ўздыму патрыятычнага духу была створана і шырока распаўсюджвалася «Песня паўстанцаў»:
Помнім добра, што рабілі, Як нас дзёрлі, як нас білі.
Докуль будзем так маўчаці?
Годзе нам сядзець у хаце! Нашто землю нам забралі? Пашто ў путы закавалі?
Дочкі, жонкі нам гвалцілі. Трэ’, каб мы ім заплацілі! Коней нам пазаяжджалі,
Што хацелі, то і бралі. Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
У Беларусі напачатку гэтую працу ўзначальваў эксабозны Вялікага Княства Кароль Прозар. Дапамагалі яму Канстанцін Ельскі, былы надворны Map
35
шалак Станіслаў Салтан, віленскі святар Міхаіл Богуш, эксстражнік літоўскі Ян Аскерка ды іншыя. Яшчэ ў лістападзе 1793 года ў Мазырскім павеце пачынае хадзіць па руках пісьмовы універсал ад Касцюшкі з заклікам, каб «збіраліся грамадзяне да аднаўлення Айчыны».
Весткі аб неспакоі «на Літве» сталі даходзіць да расейскага пасла ў Варшаве. Таму ён на пачатку 1794 года з мэтаю высвятлення сітуацыі накіраваў туды «надзейнага чалавека з палякаў». Прывезеныя звесткі пацвердзілі здагадкі пра існаванне асяродка бунту на Беларусі. Непакой акупантаў яшчэ болей узрос, калі пачалося паўстанне ў Кракаве. Іх галоўны памагаты ў Вялікім Княстве гетман Сымон Касакоўскі дае загад арыштаваць западозраных у змове асобаў у Вільні, Наваградку і Горадні.
Усё ж галоўны, вайсковы, асяродак па падрыхтоўцы паўстання, які на пачатку 1794 года ўзначальваў у Вільні палкоўнік «літоўскага корпусу інжынераў» Якуб Ясінскі, застаўся нераскрыты. Але з сярэдзіны красавіка яму і ягоным сябрам таксама пачынае пагражаць арышт. Больш марудзіць з пачаткам паўстання было нельга.
Уначы з 22 на 23 красавіка паўстала Вільня. А палове першай па стрэле гарматы з віленскага арсенала рушылі на чале з Ясінскім на яе вызваленне ад акупантаў невялікія аддзелы рэгулярнага войска Вялікага Княства Літоўскага (у горадзе іх налічвалася крыху болей за 700 чалавек). Вайскоўцам дапамагалі блізу 500 цывільных грамадзянаў Вільні, папярэдне падрыхтаваных да выступу. У выніку нечаканага нападу і кароткага двухгадзіннага бою на вуліцах горада сталіца Княства апынулася ў руках паўстанцаў. У палон разам з камендантам акупацыйнага гарнізона трапіла больш за тысячу чалавек.
24 красавіка ў Вільні быў урачыста прыняты «Акт Паўстання Народу Вялікага Княства Літоўскага». Згодна з ім утвараўся свой незалежны орган для кіраўніцтва паўстаннем — «Найвышэйшая Рада Вялікага Княства Літоўскага». Менавіта ёй аддавалася ўся паўніня ўлады ў Княстве. У склад Рады як камендант віленскага гарнізона ўвайшоў і Я Ясін
36
Андрэй Тадэвуш Касцюшка. Гравюра А. Ал яшчынскага з партрэта Ю. Грасі (блізу 1794 г.)
4. Зак. 1022
1
Тадэвуш Касцюшка і Людвіка Сасноўская. Мініяцюры невядо мага майстра
Тадэвуш Касцюшка ў генеральскім мундзіры. Партрэт выкананы прыблізна ў 1789—1792 гадах К Швекертам. Захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве
Томас Джэферсан. Гравюра выкананая паводле малюнка Т. Касцюшкі М. Сакальніцкім. Нацыянальны музей у Варшаве
Ордэн Цынцыната, якім Тадэвуш Касцюшка 5 траўня 1784 года быў узнагароджаны за выдатныя заслугі ў змаганні за незалежнасць Злучаных Штатаў Амерыкі
Зброя, падараваная Тадэвушу Касцюшку першым прэзідэнтам ЗША Джорджам Вашынгтонам
Тадэвуш Касцюшка пад час бітвы ка»я вёскі Рацлавіцы. Акварэль Ю. Косака (1879 г.)
G A Z E T A
POWSTANIA POESKI
MRO. 5.
%
• vWamtyie
■ Drakaral м Krato»# PraadmiekeiuNro.jgOb praaei# Pocaty. Л»«і Taicafta fethfjiUfr
л іа««іяД5Ь. ^Г'.
Maywymv NacsW aLf'tbrvatnf xmm,’тлмко.
$9 Krjrtnl» #oku l??*.
DO TEG 0 PORTRETU.
o. soft lywy Port»»» Naywyiftago taraaolayfaago NieMblh Kfy Zbroyooy Narodu M»wgo. ktory *• raft prawdaiwia trafiony Md aftvftki« Ufa* tyfuakr, hk pooftatbara ммЦ, іакім Go wrdarah wOrygiaalo bo йоЛшжеу pMtfdor Weyarn Oto kt oyobtaianio tag». Story dd Wowogy 1 а4»гж>кі' I Mate* tWoi»go n« Woynio ЛпйгуквпЦйу,' 0 Olya Ml cdtao S»f«t» »>et»pr*»»«o»o dotal Лл prawda,— Ktory potym po frrMwkv do fw«y ОумУч»У< •*/ fif P"™ otworyyl» mtoaoni* Йу, ao. ^*4^ tylko Geoorrf Majoaom; с«уоі Me >i6kaai« n>«y Оу«*у^д>. piaiafa. p<>< ggt ky by I aieposp.oftyl, iuiby kyd dot«i Jyy joyrrak.
V Ы>у
Нумар газеты паўстанцаў за 29 красавіка 1794 года
Дом у Марачоўшчыне каля Косава (цяпер Івацэвіцкі раён Берасцейскай вобласці). Малюнак з натуры Б. Садоўнікава (блізу 1840 г.)
Тамаш Ваўжэцкі, які ўзначаліў паўстанне пасля таго, як Т. Касцюшка трапіў у палон
Міхал Клеа^ас Агінскі, камандзір беларускага паўстанцкага аддзела. Цяпер больш вядомы як кампазітар
Якуб Ясінскі — кіраўнік паўстання ў Беларусі, якое пачалося
23 красавіка 1794 года вызваленнем Вільні
Пячатка Найвышэйшай Рады Вялікага Княства Літоўскага ў часе паўстання
Біяграфія Т. Касцюшкі, напісаная К. Фалькенштэйнам і выдадзеная ў Вроцлаве ў 1827 годзе
Курган пад Кракавам, насыпаны ў памяць пра Т. «Касцюшку ў 1820—1823 гадах
Саркафаг Т. Касцюшкі ў Кракаве, у касцёле замка Вавель. Упрыгожаны бюстам Касцюшкі і гербамі Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага
Помнік Т. Касцюшку ў сталіцы Злучаных Штатаў Амерыкі Вашынгтоне (паводле праекта А. Попеля, 1910 г.)
Сучасны выгляд надмагільнага помніка Т. Касцюшку ў Салюры (Швейцарыя)
скі *. Taro ж дня 2328 чалавек падпісалі Акт аб пачатку паўстання і прынялі прысягу на вернасць яму.
Справе больш дэталёвай арганізацыі паўстанцкага руху быў прысвечаны «Універсал да ваяводстваў і паветаў правінцыі Вялікага Княства Літоўскага і гарадоў вольных». Ен быў абвешчаны ўжо ад імя Найвышэйшай Рады 24 і 25 (паўторна) красавіка 1794 года. Пачынаўся «Універсал» словамі: «...Слухай, Народзе Літоўскі, што табе гаворыць не кароль слабы са слабейшага яшчэ трону, не свавольны збор людзей, што нічога акрамя марнага тытулу не маюць, але спакойнае згуртаванне спагадлівых тваіх сыноў, якія доўга для вызвалення твайго працавалі тады, калі Ты ўжо ў ім зняверыўся». «Універсал» абвясціў галоўнымі прыярытэтамі паўстання «здабыццё вольнасці і роўнасці грамадзянскай», выгнанне расейскіх акупацыйных войскаў, вяртанне ўсіх анексаваных земляў Вялікага Княства Літоўскага.
Для абароны паўстання ад ворагаў і здраднікаў быў абраны найвышэйшы Крымінальны суд. 3 сяброў Найвышэйшай Рады ўтварыліся яе «дэпутацыі» — забяспечання, публічнай бяспекі, скарбу і таемная (для кіраўніцтва войскам).
Трэцяга траўня Найвышэйшая Рада Вялікага Княства прызначыла Якуба Ясінскага начальнікам над усімі паўстанцкімі сіламі ў краі.
25 красавіка пасля першага свайго паседжання найвышэйшы Крымінальны суд вынес смяротны прыгавор апошняму гетману Княства Сымону Касакоўскаму як здрадніку і галоўнаму памагатаму расейскіх акупантаў. Гетмана павесілі прылюдна на «французцкі манер», скарыстаўшыся з вулічнага ліхтара, на пляцы перад віленскай ратушай.