«Нарадзіўся я ліцьвінам...»: Тадэвуш Касцюшка
Язэп Юхо, Уладзімір Емяльянчык
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 68с.
Мінск 1994
Касцюшка, атрымаўшы свабоду разам са сваім ад’ютантам і сакратаром Юльянам Нямцэвічам, да
* Federowski М. Lud bialoruski па Rusi litewskiej: Krakow, 1903. T. 3, cz. 2. S. 11.
** Покровскйй M. H. Нзбранные пройзвеоенйя. М., іуо/. Кн 3 С 118
*** Niemcewicz J. Pamiptniki czasow moich. Paryz, 1848. S. 296.
54
рэчы ўраджэнцам Берасцейскага павета, пастанавіў выехаць у Злучаныя Штаты Амерыкі. 18 снежня 1796 года Касцюшка наведаў Паўла I і падзякаваў яму за прыязнасць *. Павел I і ўся яго сям’я зычліва сустрэлі яго і пажадалі шчаслівай дарогі. 19 снежня Касцюшка з Нямцэвічам пакінулі Пецярбург.
Пасля непрацяглага знаходжання ў Стакгольме і Лондане 18 чэрвеня 1797 года Касцюшка выехаў з Брыстоля ў Амерыку і праз два месяцы плавання па Атлантычным акіяне прыбыў у Філядэльфію.
Касцюшка меркаваў, што ў Амерыцы жывуць свабодныя і шчаслівыя грамадзяне, за свабоду якіх ён змагаўся. Аднак яго надзеі не спраўдзіліся: у Злучаных Штатах працягвала захоўвацца рабства больш цяжкае, чым прыгоннае права. Разам з тым Касцюшку не пакідала думка вярнуцца ў Еўропу і працягваць барацьбу за свабоду на радзіме. Пад час знаходжання ў Амерыцы Касцюшка сустрэўся са сваімі баявымі сябрамі і таварышамі. Кангрэс Злучаных Штатаў прыняў пастанову аб выплаце Касцюшку грошай за мінулую службу і прызначыў яму пенсію.
Французскі ўрад (Дырэкторыя), жадаючы скарыстаць патрыятычна настроеных эмігрантаў з Рэчы Паспалітай, у студзені 1797 года пачаў фармаваць у паўночнай Італіі «польскія» легіёны пад лозунгамі свабоды, роўнасці і брацтва («За вольнасць нашу і вашу»). Яны выкарыстоўваліся французскім камандаваннем у барацьбе з Аўстрыяй. Імкнучыся скарыстаць аўтарытэт Касцюшкі для арганізацыі паўстання ў Заходняй Украіне і Паўднёвай Польшчы супраць Аўстрыі, Дырэкторыя праз свайго консула ў Філядэльфіі схіліла яго абяцаннем ваеннай дапамогі ў барацьбе за вызваленне Рэчы Паспалітай да вяртання ў Еўропу. 5 траўня 1798 года Касцюшка выехаў з Амерыкі і ў ліпені прыбыў у Парыж. Тут ён сустракаўся з прадстаўнікамі Дырэкторыі, а таксама з Напалеонам I (17 кастрычніка і 6 лістапада 1799 года). Гэтыя перамовы ні да чога не прывялі.
* Паколькі Касцюшка паранейшаму хадзіў з цяжкасцю, да ўваходу ў Зімовы палац былі пасланыя к.авалергарды з крэслам царыцы, у якім яго і транспартавалі.
55
Касцюшка пераканаўся, што буржуазны ўрад Францыі кіруецца толькі сваімі эгаістычнымі інтарэсамі.
Знаходзячыся ў Францыі, Касцюшка, паддаўшыся ўгаворам Талейрана, напісаў зняважлівы ліст Паўлу I, абвясціў яму пра адмову ад прысягі і вярнуў атрыманыя ад яго грошы.
У гэтым жа часе ён наладзіў больш блізкія кантакты з салдатамі і афіцэрамі польскіх легіёнаў, якія знаходзіліся ў Італіі. Аднак змагацца за радзіму ім не давялося. Французскі ўрад скарыстаў іх для вядзення вайны ў інтарэсах французскай буржуазіі ў Італіі, Егіпце і ў іншых мясцінах, дзе частка іх загінула.
Пачынаючы вайну з Прусіяй, Напалеон праз свайго міністра Фушэ паспрабаваў выкарыстаць Касцюшку для вярбоўкі новых польскіх легіёнаў. У гутарцы з Фушэ ў 1806 годзе Касцюшка сказаў: «Служыў я Айчыне пры розных абставінах, з большым ці меншым шчасцем. Нічога больш не жадаю, як служыць ёй сёння. Але навучаны горкім вопытам, у якім мае землякі заўсёды былі пераможаныя, панеслі нечуваныя страты ў Італіі, у Егіпце, на СанДамінга, пад Марэнга, пад Гагендліндэнам, пасля перашкодаў і горычы, якія я сам адчуў, пра што гаварылася ў маёй брашуры 1800 года, нарэшце, таксама з бітвы пад Аўстэрліцам не пажадалі атрымаць ніякай карысці для Польшчы, бачу, што імператар Напалеон і пан міністр палічаць абгрунтаваным, што жадаю для Польшчы сякіхтакіх гарантый і якоганебудзь тлумачэння» *. У далейшай гутарцы Касцюшка прапанаваў, каб імператар Напалеон прызнаў, што настаў час, калі Польшча (мелася на ўвазе ўся Рэч Паспалітая) можа і павінна быць адноўлена, з адпаведнай канстытуцыяй, з абвешчаннем палітычнай роўнасці ўсіх без вынятку жыхароў, як гэта ёсць у Францыі. Фушэ заявіў, што Напалеон ніякіх абяцанняў і гарантыяў даваць не будзе, і прапанаваў Касцюшку падпісаць пракламацыюзварот да суайчыннікаў з заклікам выступіць у падтрымку Напалеона, а калі Касцюшка адмовіцца яе падпісаць, то ўсё роўна яе зачытаюць ад яго імя.
* Kopczewski J. Tadeusz Kosciuszko w historji i traducii. Warszawa, 1968. S. 95.
У СПАДЗЯВАННІ НА ЛЕПШУЮ БУАУЧЫНЮ
Грамадскапалітычны запавет * Праграма барацьбы за свабоду * Вера ў свае сілы — неабходная ўмова вызвалення народа * Сустрэчы і перапіска з Аляксандрам 1 * Апошні прылулак. у Швейцарыі
Ідэі Вялікай французскай рэвалюцыі, а таксама вызвольнай барацьбы паўночнаамерыканскіх калоній зрабілі на Касцюшку вялікі ўплыў. На працягу ўсёй сваёй палітычнай дзейнасці ён глыбока паважаў і быў паслядоўным прадаўжальнікам вызвольных, антыфеадальных ідэяў Ж.Ж. Русо, Ш. Мантэск’ё, Т. Джэферсана і іншых прагрэсіўных дзеячаў. Яго светапогляд, грамадскапалітычныя і прававыя ідэі найбольш поўна былі выкладзеныя ў брашуры «Ці могуць палякі дамагчыся незалежнасці», выпушчанай ананімна ў Парыжы ў 1800 годзе, з фіктыўным месцам выдання — «У ПрыкопенаДоне». Мяркуюць, што запіс ідэяў і разважанняў Касцюшкі, выкладзеных у брашуры, быў ажыццёўлены яго сакратаром Ю. Паўлікоўскім. У брашуры разглядаюцца слабыя і моцныя бакі вызвольнага руху ў Рэчы Паспалітай. Яна складаецца з прадмовы, чатырох частак і заканчэння.
У прадмове аўтар папярэджвае сваіх землякоў, каб не спадзяваліся на замежную дапамогу, а калі хочуць «шчасця, гонару і славы..., неабходна карыстацца сродкамі і сіламі, якія прырода дала чалавеку..., пажадаем толькі — і мы станем свабоднымі, бо шаснаццацімільённы народ не можа быць народжаны для рабства». Вызначаючы колькасць насельніцтва ў 16 мільёнаў чалавек, Касцюшка меў на ўвазе не толькі палякаў, але і беларусаў, украінцаў і жамойтаў, якія складалі тады Рэч Паспалітую.
У першай частцы аўтар аналізуе прычыны, якія
57
прывялі да заняпаду Рэчы Паспалітай. Ен паказвае, што першай прычынай з’яўляецца страта народам сілы духу, страта веры ў свае сілы і антынародная палітыка магнатаў, калі шляхта пачала «імкнуцца не да дабрабыту краіны, а да задавальнення ганарлівасці... Магнаты былі зацікаўленыя ў тым, каб пераканаць нацыю ў яе нікчэмнасці і слабасці, у тым, быццам яна нічога не можа дасягнуць сваімі ўласнымі сіламі, без дапамогі суседняй дзяржавы, бо яны ўзбагачаліся, гандлюючы яе крывёю ля падножжа тронаў. Магнаты былі зацікаўленыя ў аслабленні духу сваіх суайчыннікаў, у прыніжэнні іх годнасці для таго, каб, не ведаючы сваёй сілы, яны не маглі скінуць з сябе ганебнай апекі, у адваротным выпадку магнаты страцілі б увесь свой уплыў і аўтарытэт». 3 гэтых разважанняў Касцюшкі відаць, што першачарговай прычынай заняпаду Рэчы Паспалітай ён лічыў нутраныя супярэчнасці і асабліва эгаізм магнатаў.
Адначасова ён адзначаў, што ў краіне, дзе ёсць урадлівыя землі, сяляне амаль паміраюць ад голаду, слаба развітыя прамысловасць, рамяство, навука, а «шляхта ўмела толькі тыраніць сялян». Правільна крытыкуючы ўвесь тагачасны лад, Касцюшка разам з тым не зрабіў высновы пра неабходнасць яго ліквідацыі, а толькі прапанаваў памешчыкам зрабіць некаторыя ўступкі сялянам, што было выкладзена ў Паланецкім універсале.
Заклікаючы сваіх суайчыннікаў да барацьбы за свабоду, аўтар трактата звярнуў увагу на досвед барацьбы за незалежнасць народаў Швейцарыі, Галандыі, Паўночнай Амерыкі, якія ніколі не былі б паважанымі народамі, калі б не адбілі захопнікаў сваімі ўласнымі сіламі. Найбольш тыповым прыкладам ён лічыў барацьбу Францыі, супраць якой сабраліся ўсе каралі Еўропы з мэтай пакарыць гэтую нацыю і аднавіць у ёй стары лад. На думку аўтара, французы не былі гатовы ў вайсковым дачыненні, аднак, упэўненыя ў справядлівасці сваёй справы, яны не толькі выгналі непрыяцеля са сваёй Айчыны, але і дасягнулі такой славы і магутнасці, што скідалі троны. Думка Касцюшкі грунтавалася на тым, што ваенная навука не можа зводзіцца да матэматычных
58
разлікаў, а таму ў свой час галандцы змаглі адбіць у шмат разоў большыя сілы гішпанцаў, швейцарцы — аўстрыйцаў, амерыканцы — ангельцаў.
У другой частцы разгледжана магчымасць новага паўстання, яго тактыка і стратэгія. Аўтар адзначыў, што сілы рэвалюцыі могуць павялічвацца за кошт вызвольнай барацьбы працоўнага народа суседніх дзяржаваў, якія падзялілі Рэч Паспалітую. «Хіба расейскі селянін, жорстка прыгнечаны сваімі памешчыкамі, у спрыяльных умовах не кінецца з запалам супраць сваіх прыгнятальнікаў, імкнучыся скінуць сваё ярмо? Няўжо прыгнечаны казак не імкнецца зноў атрымаць свае свабоды?.. Прусак... пачынае разумець, што ён не быдла, якое знаходзіцца ў распараджэнні казны. Некаторыя правінцыі з радасцю скінулі б сваё ярмо». На пачатку паўстання рэкамендуецца весці барацьбу невялікімі партызанскімі аддзеламі. Разам з тым у трактаце абвешчана неабходнасць захавання і аховы права прыватнай уласнасці. Робіцца агаворка і пра тое, што «хоць прынцыпы свабоды і роўнасці дапускаюць усіх аднолькава да займання ўрадавых пасад, аднак... я б жадаў, каб асобы, якія зоймуць месцы ва ўсіх магістратах, былі абраны з ранейшых станаў», г. зн. са шляхты і мяшчанства.
У трэцяй частцы асноўная ўвага аддадзена пытанням маралі і права ў часе рэвалюцыі: «Рэвалюцыя праводзіцца не для таго, каб зняць усякую аброць са свавольства, наадварот, яна мае на мэце ўсталяваць парадак, падпарадкаваць закону ўсякія правапарушэнні, прывучыць падпарадкоўвацца ўладам, устаноўленым нацыяй, ахоўваць уласнасць кожнага, што складае аснову грамадства. Усім даецца аднолькавая свабода і роўныя правы, але нікому не дазваляецца ўчыняць злачынствы... Правасуддзе павінна быць гразой для злачынцаў, але не помстай; невінаватым жа яно служыць прытулкам. Тыя, хто думае, што важней не ўпусціць злачынцаў, чым захаваць бяспеку невінаватых, робяць жудасную памылку... Хто не паважае ўсталяванай над ім улады, парушае правы нацыі, учыняе крыўды і рабункі, той разбойнік і злодзей. Рэвалюцыя якраз і мае на мэце выпраўленне заганаў, знішчэнне злачынстваў і ўкараненне
59
ў сэрцы ўсіх грамадзянаў міласэрнасці і дабрачыннасці». Далей аўтар адзначае, што ў яго на радзіме сярод простага люду няма злачыннасці і можна спакойна хадзіць праз вялікі лес, не баючыся нікога.