• Газеты, часопісы і г.д.
  • «Нарадзіўся я ліцьвінам...»: Тадэвуш Касцюшка  Язэп Юхо, Уладзімір Емяльянчык

    «Нарадзіўся я ліцьвінам...»: Тадэвуш Касцюшка

    Язэп Юхо, Уладзімір Емяльянчык

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 68с.
    Мінск 1994
    35.25 МБ
    На працягу сямі гадоў Касцюшка змагаўся ў шэрагах амерыканскай арміі. Асабліва каштоўныя былі яго веды як вайсковага інжынера, бо войска складалася ў асноўным з фермераў і простых месцічаў, мела вострую патрэбу ў высокакваліфікаваных вайскоўцах. Першым сур’ёзным выпрабаваннем яго таленту было складанне праекта і будаўніцтва ўмацаванняў на берагах ракі Дэляўэр для аховы Філядэльфіі, дзе ў той час было сканцэнтравана кіраўніцтва барацьбой за незалежнасць. У Філядэльфіі збіраліся першы і другі кантынентальныя кангрэсы прадстаўнікоў калоній, якія ўзняліся на барацьбу за незалежнасць. Тут жа была прынятая Канстытуцыя ЗША. Аб значэнні Філядэльфіі сведчыць і той факт, што на працягу 10 гадоў горад быў сталіцай краіны. Касцюшка выдатна справіўся з заданнем, у сувязі з чым Рада бяспекі штата Пэнсыльванія дала яму ва ўзнагароду дадатковую суму грошай.
    Увесну 1777 года галоўная небяспека для Злучаных Штатаў навісла з поўначы, дзе ангельцы, дзейнічаючы з Канады і НьюЕрка, рыхтаваліся разграміць паўстанцаў. У сувязі з гэтым паводле пастановы Кангрэса была створаная армія Поўначы, у якую галоўным інжынерам быў прызначаны Касцюшка.
    Буйнога поспеху дамаглося войска Поўначы ў бітве пад Саратогай, дзе было разгромленае буйное злучэнне ангельскай арміі. Гэтая перамога ў значнай ступені была дасягнутая дзякуючы добрым фартыфікацыйным умацаванням, пераадолець якія ангельцам не ўдалося. Яна паслужыла пачатковым этапам паразы Ангельшчыны, узняла дух амеры
    16
    канскага войска і яго аўтарытэт у Еўропе, садзейнічала афіцыйнаму прызнанню еўрапейскімі краінамі дзяржаўнай самастойнасці Злучаных Штатаў Амерыкі.
    Начальнік войска ў афіцыйным рапарце Кангрэсу адзначаў, што палкоўнік Касцюшка дакладна выбраў і адмыслова ўмацаваў пазіцыі. Пасля бітвы пад Саратогай прозвішча Касцюшкі ведаў ўжо і Джордж Вашынгтон. У лісце старшыні Кангрэсу 10 лістапада 1777 года ён пісаў, што Касцюшка «з’яўляецца чалавекам навукі і вышэйшых якасцяў. Згодна з атэстацыяй, якую маю аб ім, заслугоўвае, каб мець яго на прыкмеце»*.
    На пачатку 1778 года Кангрэс прыняў пастанову аб стварэнні фартэцы на ўзбярэжжы ракі Гудзон, у сувязі з чым Вашынгтон на пасаду галоўнага інжынера прапанаваў кандыдатуру Касцюшкі, які і быў зацверджаны Кангрэсам. На працягу двух з паловай гадоў Касцюшка кіраваў будаўніцтвам найвялікшай цытадэлі Злучаных Штатаў у ЎэстПойнце, дзе адзін час знаходзілася і штабкватэра Вашынгтона. Пазней у ЎэстПойнце была створаная Вайсковая акадэмія ЗША**.
    Пасля паразы на поўначы ангельцы паспрабавалі дамагчыся поспеху на поўдні, куды былі перанесены галоўныя ваенныя дзеянні. Для арганізацыі аховы паўднёвых штатаў Кангрэс арганізаваў паўднёвую армію, галоўным інжынерам у якую быў прызначаны Касцюшка. У гэтым войску ён не толькі займаўся інжынернымі работамі — умацаваннямі, мастамі, пераправамі, але і камандаваў баявымі лінейнымі аддзеламі.
    Наколькі быў высокі аўтарытэт Касцюшкі ў Амерыцы, могуць сведчыць лісты найвышэйшых службовых асобаў ЗША. Так, Вашынгтон у лісце да генерала Грына ў 1780 годзе пісаў, што ён добра пазнаёміўся з Касцюшкам і высока цэніць яго веды, агульныя паводзіны і настойлівасць, з якімі ён праводзіў работы ў ЎэстПойнце. Генерал
    * Kopczewski J. S. Tadeusz Kosciuszko w historji i tradycji. Warszawa, 1968. S. 36J.
    ** У 1830 годзе там быў пастаўлены помнік Т. Касцюшку.
    17
    Грын адзначаў, што сярод яго таварышаў па зброі найбольш карысным і прыемным быў палкоўнік Касцюшка. За выдатныя заслугі Кангрэс ЗША 13 кастрычніка 1783 года надаў яму званне брыгаднага генерала і ў пастанове запісаў, каб ваенны міністр «выдаў палкоўніку Касцюшку дыплом на званне брыгаднага генерала і засведчыў гэтаму афіцэру, што Кангрэс прасякнуты высокім усведамленнем яго працяглых і асабліва каштоўных заслугаў».
    За баявыя заслугі Касцюшка ў ліку трох іншаземцаў быў узнагароджаны самым высокім баявым ордэнам ЗША — ордэнам Цынцыната і прыняты ў склад «Таварыства Цынцынатаў», ганаровым сябрам якога быў Дж. Вашынгтон. Акрамя таго, Касцюшка атрымаў амерыканскае грамадзянства, пажыццёвую пенсію і зямельны надзел, а таксама ў якасці асабістага падарунка ад Вашынгтона пару пісталетаў.
    Знаходзячыся ў Злучаных Штатах, Тадэвуш Касцюшка пазнаёміўся і пасябраваў з многімі выдатнымі дзеячамі гэтай краіны. Ен браў актыўны ўдзел і ў грамадскім жыцці, быў блізка знаёмы з многімі вайсковымі і палітычнымі дзеячамі таго часу. У прыватнасці, ён сябраваў з Томасам Джэферсанам, аўтарам Дэкларацыі незалежнасці, абраным у 1800 годзе прэзідэнтам ЗША. Аб дружбе Касцюшкі з Джэферсанам і блізкасці іх грамадскапалітычных поглядаў сведчыць тэстамант Касцюшкі наступнага зместу: «Я, Тадэвуш Касцюшка... гэтым сведчу і пастанаўляю: у выпадку, калі потым я не распараджуся ў маім тэстаманце інакш сваёй уласнасцю, што знаходзіцца ў Злучаных Штатах, то даручаю майму сябру Томасу Джэферсану цалкам выкарыстаць гэтую маёмасць на выкуп неграў, якія належаць яму самому або іншым, на дараванне ім волі ад майго імя, на навучанне іх рамёствам або іншым навукам, на выхаванне ў іх маральных якасцяў, якія дапамогуць ім стаць добрымі суседзямі, добрымі бацькамі і маткамі, мужамі і жонкамі, на выхаванне ў іх сумленнага стаўлення да грамадзянскіх абавязкаў і перадусім да абароны сваёй свабоды, сваёй краіны і добрага грамадскага парадку, на іх выхаванне ва ўсім тым, што можа іх зрабіць шчаслівымі і карыснымі. Я прызначаю
    18
    вышэйназванага Томаса Джэферсана выканаўцам гэтага тэстаманту»*.
    У Дэкларацыі незалежнасці ЗША, падрыхтаванай Т. Джэферсанам у 1776 годзе, было запісана: «...Мы лічым відавочным наступныя ісціны: усе людзі створаныя роўнымі і ўсе яны надзеленыя творцам некаторымі неадлучнымі правамі, да ліку якіх належыць жыццё, свабода і імкненне да шчасця. Для забяспечання гэтых правоў усталяваныя сярод людзей урады, якія надзяляюцца справядлівай уладаю са згоды грамадзян. Калі ж дадзеная форма кіравання становіцца пагібельнаю для іх мэтаў, то народ мае права змяніць або скасаваць яе і ўстанавіць новы ўрад, заснаваны на такіх прынцыпах і з такой арганізацыяй улады, якія, на думку гэтага народа, больш за ўсё могуць спрыяць яго бяспецы і шчасцю». Гэтыя ідэі амерыканскай рэвалюцыі супадалі з поглядамі Касцюшкі, пра што можна меркаваць па яго дзейнасці на Бацькаўшчыне, куды ён вярнуўся ў 1784 годзе.
    * Нзбранные пройзведенйя прогрессйвных польскйх мыслйтелей. М., 1956. Т. 1. С. 537.
    ЗНОУ
    НА РАДЗІМЕ
    Пяць гадоў у Сяхновічах * Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітай * Служба ў польскай арміі * Канстытуцыя 3 траўня 1791 года * Таргавіцкая канфедэрацыя * Ваенныя дзеянні * Гарадзенскі Сойм * Выхад з войска
    Вяртанне Касцюшкі ў родныя мясціны было бязрадасным. Маёнтак у Сяхновічах быў абцяжараны даўгамі з прычыны дрэннага кіравання і безгаспадарчасці брата. Месца ў войску для аднаго з самых адукаваных і з багатым досведам вядзення ваенных дзеянняў генерала не аказалася. У краіне панавала бязладдзе і свавольства магнатаў, а асноўная частка насельніцтва — сялянства знаходзілася ў бяспраўным становішчы. Застаўшыся без справаў, баявы генерал на працягу пяці гадоў вымушаны быў займацца сельскай гаспадаркай у Сяхновічах.
    У апошняй чвэрці XVIII стагоддзя ў Рэчы Паспалітай узмацніўся працэс раскладання прыгонніцтва і актывізавалася дзейнасць прыхільнікаў правядзення рэформаў дзяржаўнага ладу. Атрымлівалі распаўсюджанне працы С. Сташыца, Г. Калантая, К. Нарбута, I. Храптовіча і іншых ідэолагаў правядзення рэформаў. У 1788 годзе сабраўся Чатырохгадовы Сойм, які пачаў праводзіць рэформы. Спачатку ў гэты Сойм было абрана 177 дэпутатаў, пасля дадатковых выбараў у 1790 годзе іх колькасць павялічылася на 182 дэпутаты, з якіх 112 былі прыхільнікамі рэформаў. Пастановай Сойму войска павінна было павялічыцца да 100 000 жаўнераў і афіцэраў — прыкладна ў пяць разоў у параўнанні з ранейшай колькасцю. У сувязі з гэтым, а таксама па рэкамендацыі берасцейскага сойміка ў 1789 годзе Касцюшка атрымаў пасаду камандзіра брыгады ў
    20
    польскай арміі, хоць жадаў ён служыць толькі ў войску Вялікага Княства Літоўскага.
    У лісце да генерала К. Несялоўскага 7 лютага 1790 года ён прасіў вырваць яго з польскай арміі і вярнуць у Вялікае Княства Літоўскае: «Хіба Вы адмаўляецеся ад мяне і лічыце няздольным служыць Вам? Кім жа я з’яўляюся? Хіба ж я не ліцьвін, Ваш зямляк, Вамі абраны? Каму павінны дзякаваць <за рэкамендацыю Берасцейскага сойміка), калі не Вам? Каго павінны абараняць, калі не Вас і сябе самога? Калі гэта Вас не кране для ўнясення прапановы пра мяне на Сойме, каб вярнуўся, то я сам буду вымушаны, бачыць Бог, штонебудзь кепскае сабе ўчыніць! Таму што злосць мяне бярэ: каб з Літвы ў Кароне <Польшчы> служыў, калі вы не маеце і трох генералаў. Калі вас вешаць на вяроўцы будуць гвалтаўнікі, тады толькі адумаецеся і пра сябе пачняце клапаціцца. ...Заклінаю ўсім, што ёсць у жыцці наймілейшага, жоначкай і дзеткамі... каб схацеў, яснавяльможны пане дабрадзею, вырваць мяне з такога непрыемнага месца... Бачыць Бог: слова не маю да каго сказаць — і добра, бо з валамі ніколі не размаўляў. Што за гасконцы*! Край прыгожы, і ён павінны б быць прызначаны для пачцівых і гаспадарлівых ліцьвіноў, а не для іх, гультаёў і нядбальцаў»**. На радзіме пра Касцюшку не забываліся. 13 лютага 1790 года берасцейскі гаспадарчы соймік абавязаў паслоў ад ваяводства на Вальным Сойме ў Варшаве К Сапегу і Т. Матушэвіча прыкласці ўсе намаганні, каб «амерыканскі генерал» абавязкова «мог быць у сваім рангу да войска Літоўскага пераведзены»***. Аднак, нягледзячы на ўсе старанні, здзейсніць сваё жаданне Касцюшку не ўдалося.
    * У тыя часы слова «гасконец» (г. зн. жыхар Гасконі, правінцыі Францыі) было сінонімам самахвальства, пыхі, ганарлівасці. Гэтак наш зямляк характарызаваў жыхароў тых мясцінаў у Вялікаполыйчы, дзе ён служыў у войску.
    ** Korzon Т. Kosciuszko, biografia z dokumentow wysnuta. Krakow, Warszawa, 1894. S. 206.
    *** Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, фонд 1705, вопіс 1. справа 71, аркуій 896.
    Ijk. 1022
    21
    Асабістае жыццё ў Касцюшкі складвалася няўдала. Знаходзячыся ў польскім войску, будучы камандзірам брыгады, размешчанай у Заходняй Украіне, ён сустрэў дзяўчыну, якую пакахаў і якая адказала яму ўзаемнасцю, нягледзячы на тое што ён быў старэйшы за яе на 27 гадоў. Але бацька не дазволіў ёй выйсці замуж, бо лічыў, што ў абранніка няма добрага маёнтка (паводле іншых крыніцаў, дзеля таго, што ў яго закахалася маці нявесты).